Дзікая прырода побач
3.01K subscribers
2.77K photos
221 videos
2 files
1.33K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Наш месячнік па прыборцы хмызняку на Тураўскім балонні прайшоў плённа: разам з мясцовымі актывістамі АПБ і валанцёрамі з Мінска, супрацоўнікамі ААТ "Тураўшчына" і НПС "Тураў" прыбралі 5 гектар! 👏🏻

Чаму гэта важна?
Пойма Прыпяці – важнае месца для гнездавання птушак, але яна хутка зарастае кустамі, гэта забірае "жылплошчу" ў птушак: кулікам і іншым рэдкім відам няма дзе рабіць гнёзды. Таму мы ўжо дзесяць гадоў запар разам з валанцёрамі чысцім Тураўскае балонне, каб яно заставалася прывабным і прыдатным для птушак.

🐦 Увесну гэтыя мясціны зноў гасцінна сустрэнуць пералётных птушак, што вернуцца ў Беларусь.

Летнікі прайшлі ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
Найлепшыя натуральныя кармушкі! 😍

🌾 Пакінь на лецішчы ці любым сваім участку насенне чартапалоху, сланечніку і іншых раслін, дазволь ім натуральна вянуць: так ты забяспечыш ежай і сховішчам птушак у самыя халодныя месяцы.

🐦 Паласавацца насеннем прылятуць юркі (вьюрки), зелянушкі, шчыглы, чыжы, таўстадзюбы (дубоносы), сініцы, вераб’і, стрынаткі (овсянки), сойкі, папаўзні.

🤗 А яшчэ чытай пра перавагі "лянівага" саду і матай на вус: ptushki.org/news/707540.html

📷 Дзякуй за фота Віктару Рындзевічу.
Удзельнікі чэмпіянату па фотабёрдынгу, які адбыўся ў мінулую суботу, сфатаграфавалі 90 відаў птушак – гэта адзін з найлепшых вынікаў за ўсе гады! 🙌🏻

🦆 Самай папулярнай птушкай-фотамадэллю стала вялікая сініца. Сярод рэдкіх сфатаграфаваных птушак – нырок-маранка (морянка), нырок-свірок (турпан), зялёная жаўна (зелёный дятел), глушэц (глухарь), вусатыя сініцы (усатые синицы), качка-шылахвостка (шилохвость).

На нашай старонцы ў Facebook пачалося галасаванне за найлепшы здымак у намінацыі "Народнае фота" https://www.facebook.com/media/set?vanity=APB.BirdLife.Belarus&set=a.4535827166465154. Удзельнічай і ты, пакідай свае галасы-падабайкі! ❤️

📷 На фота: качка-крыжанка (Дзмітрый Конеў).
Ніагара, Ігуасу, Вікторыя… Павяцце! У Беларусі таксама ёсць вадаспад. 😍 💦

Каб яго знайсці, раней трэба было рабіць практычна дэтэктыўны вышук ці мець знаёмых сярод мясцовых.

Але цяпер у турыстаў з'явілася цудоўная падказка. На сцяне Павяцкай школы мастак Яўген Сасюра намаляваў мурал з выявай вадаспаду на рацэ Вята і карту з пад'ездамі да яго. Ужо не заблукаеш! 🤗

Мурал атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад мясцовых жыхароў, а як табе, падабаецца? Паедзеш глядзець вадаспад?

Мурал створаны ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
🦉 Касматаногі сыч (мохноногий сыч) – адна з наймілейшых соў Беларусі. ☺️
Падрыхтавалі 10 цікавых фактаў пра яго, правярай, колькі з іх ты не ведаў(ла).

🔸 Сыч атрымаў такую назву за яго лапы, густа апераныя да кіпцюроў.
🔸 Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба.
🔸 Самкі буйнейшыя за самцоў.
🔸 Палюе толькі ў цёмны час сутак на мышэй. Узімку робіць запасы.
🔸 Гняздуецца ў дуплах, аддаючы перавагу старым дуплам чорнай жаўны.
🔸 Кладка з 4-7 (да 10) яек.🥚
🔸 Подлеткі аднатонна шакаладна-карычневыя, амаль без плям і крапін.
🔸 Максімальны зарэгістраваны ў Еўропе ўзрост 15 гадоў.
🔸 Шлюбны голас здалёк нагадвае "у-пу-пу-пу", таму некаторыя блытаюць яго з удодам.
🔸 У адрозненне ад вераб'інага сычыка рэдка прысаджваецца на вяршыні дрэваў, аддаючы перавагу затойванню ў іх кронах.

📷 Фота: Bouke ten Cate, Wikimedia Commons. #птушыныяцікавосткі
Трохі ветрана сёння. 😅🦉

📷 Гомельская вушатая сава трапіла ў кадр да Наталлі Бачурынскай. ❤️
☝🏻У адрозненне ад людзей, птушкі ўспрымаюць ультрафіялет.
Навукоўцы правялі даследаванне з белабровымі драздамі (белобровиками), якое даказала, што зрок ва ўльтрафіялетавым дыяпазоне дае птушкам перавагу ў пошуках ежы.

🍒 Васковая паверхня шмат якой садавіны і ягад адлюстроўвае ўльтрафіялетавае выпраменьванне, і птушкам прасцей знайсці плады. 😋 Гэта таксама і адмысловая рэклама з боку саміх ягад для таго, каб птушка іх з'ела і спрыяла такім чынам рассяленню насення.

📷 Фота: Marko Hankkila. #птушыныяцікавосткі
Гэтае фота глушыцы з Налібоцкай пушчы – пераможца ажно ў дзвюх намінацыях восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! Прыгажосць, ну? 😍

👏🏻 Шчыра віншуем каманду "Несибирские завирушки" ў складзе Аляксандра Анкуды і Ганны Ільінковай!

☝🏻А яшчэ глушэц раней ніколі не трапляў на кадры ўдзельнікаў за ўсе гады спаборніцтваў!
Калі пакрыўдзіўся і ўжо гатовы прабачыць, але чакаеш ад другога чалавека першага кроку. 👀

📷💛 Жоўтагаловы каралёк, Віталь Некрашэвіч.
🦉З халадамі ў гарады падцягваюцца совы. У некаторых парках, у тым ліку мінскіх, іх ужо можна выглядаць на дрэвах. У Лошыцкім парку мінулую зіму правялі больш за дзясятак вушатых соў. Шукаць іх – цікавы спорт.

☝🏻Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

📷 Фота Сямён Левы зрабіў у Кобрыне. На ім больш за адну вушатую саву.
Колькі налічыш ты?

Больш цікавостак пра птушак на зімоўцы – у матэрыяле Onliner people.onliner.by/2021/10/11/ptichku-zhalko. #птушыныяцікавосткі
Нашы фотапасткі цэлы год здымалі жыццё дзікіх лясоў Палесся. 🌳

Каго “лавілі” гэтым разам? У цэнтры ўвагі – капытныя жывёлы. 🦌 Яны – асноўная крыніца харчавання для буйных драпежнікаў Палесся, такіх як воўк і рысь, а да таго ж моцна ўплываюць на лясныя экасістэмы. Таму вельмі важна вывучаць колькасць і паводзіны капытных у ахоўных прыродных зонах.

👀 Капытныя пазбягаюць сустрэч з чалавекам, часта хаваюцца ў цяжкадаступных мясцінах. Фотапасткі ж дазваляюць сачыць за жывёламі удзень і ўночы, не турбуючы іх.

Якую інфармацыю ўдалося здабыць пры дапамозе фотапастак гэтым разам – пакуль сакрэт нават для саміх даследчыкаў. Мы вельмі чакаем вынікаў і абавязкова раскажам пра іх. 🙌

Вывучэнне папуляцый капытных на Альманскіх балотах ажыццяўляецца спецыялістамі АПБ ў межах праекта “Палессе - дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
🦉На фатаграфіі схавалася 6 вушатых соў!
Гэтыя модныя крыклівыя птушкі могуць з'яўляцца ў гарадах ужо з кастрычніка. Яны натоўпамі сядзяць на рабінах, нешта горача абмяркоўваюць. І кожны раз – ужо дзясяткі гадоў – гараджане, убачыўшы іх, нязменна пачынаюць высвятляць, што за дзіва такое прыляцела. 🤔

Расказваем! Амялушкі (свиристели) гняздуюць у паўночнай тайзе і лесатундры Еўропы і Азіі. З надыходам восені адкачоўваюць у больш паўднёвыя рэгіёны, у тым ліку і Беларусь.

Ляцяць туды, дзе засталіся рабіны, каліны, амяла. Абʼелі дрэва – паляцелі далей. Птушкі нармальна пераносяць нізкую тэмпературу. Асноўная прычына міграцый – гэта не халады самі па сабе, а пагоня за кармавой базай.

Ходзяць легенды пра тое, што амялушкі ўмеюць пʼянець, падʼеўшы закіслых ягад. Пачынаюцца праблемы з каардынацыяй, валяцца з галінак… Потым адыходзяць, сорамна за ўчорашняе.😄 Убачыш такое – раскажы нам.

Больш цікавостак пра птушак на зімоўцы – у матэрыяле Onliner people.onliner.by/2021/10/11/ptichku-zhalko. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Markus Varesvuo.
Чорная пятніца, чорная пятніца… Паслухай зялёную жаўну – зрабі сваю пятніцу зялёнай! 🐤💚

Ахвяруй на ахову дзікай прыроды – падтрымай птушак, якія так радуюць цябе. 😉
👇🏻
ptushki.org/helpus/how_to_pay

📷 Фота: Donatas Vidutis.
😍 Вось такую рэдкую і прыгожую птушку – белашчокую казарку – Пётр Мамчыц адзначыў у вёсцы Забор'е Лагойскага раёна!

Белашчокая казарка – насельнік арктычных узбярэжжаў і астравоў Еўропы. У Беларусі рэдка сустракаецца падчас міграцыі. Першая рэгістрацыя віду ў нас была ў 1983 г.

У палявых умовах птушка лёгка распазнаецца сваёй двухколернасцю. Рэзка вылучаюцца белыя бакі галавы, лоб і горла.

👀 Назірай уважліва, цяпер птушкі на міграцыі, і магчыма, менавіта табе пашчасціць убачыць які-небудзь рэдкі від. ☺️

📷 Дзякуй за фота Іне Субоцінай!
ЛЕБЕДЗІ НЕ ЗЛЯЦЕЛІ Ў ВЫРАЙ? НЕ ПАНІКУЙ!

✔️Многія вадаплаўныя застаюцца на зімоўку.
✔️Лебедзі не скалеюць ад холаду: у іх вельмі тоўсты слой тлушчу.
✔️Калі лебедзь не рухаецца, ён проста эканоміць энергію – не спрабуй яго разварушыць!
✔️Не кармі вадаплаўных птушак – не адвучвай іх шукаць корм самастойна.
✔️Хлеб і батон небяспечныя: даюць адчуванне сытасці, але не даюць энергіі і вітамінаў.
✔️Калі лебедзю стане некамфортна, ён лёгка пераляціць на новае месца, нават за сто кіламетраў.
✔️Не турбуй птушак – проста назірай за імі!

❗️Увага: калі ў лебедзя траўма, паведамі пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах або міліцыю.
👫 Перадай памятку сябрам!
📷 Фота: Аксана Казакова, t.me/ptushkafota.
Лістапад, холадна, няўтульна, вось бы з-пад коўдры не выбірацца, праўда? 🍂
А захавальнікі дзікай прыроды Палесся нават у пахмурную нядзелю шчыравалі ў заказніку “Сярэдняя Прыпяць”.

Маляўнічыя мясціны на Століншчыне вабяць мясцовых жыхароў і шматлікіх прыезджых “аматараў прыроды”. Чаму ў двукоссі? А ты паглядзі, што яны пакідаюць пасля сябе ў папулярных месцах адпачынку. 😥😥 Нашы актывісты вывезлі два прычэпы смецця!

🌳 Чысціня куды больш пасуе краявідам і ахоўнаму статусу заказніка. Спадзяёмся, што госці гэтых мясцін пагодзяцца з намі і больш не будуць ператвараць лес і ўзбярэжжа ракі ў сметнік!

Прыборка прайшла ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wilpolesia
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦆 А ты ведаеш, што качкі-крыжанкі (кряквы) ў прыродзе не павінны даваць нырца?

Але нашыя качкі вывучыліся здабываць ежу са дна. На 10-20 секундаў могуць занырнуць, каб адарваць ад дна смачных малюскаў. 😋

📷 Відэа: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
​​У нас атрымалася адрамантаваць 4 платформы на балоце Дзікое, дзе гняздуюцца барадатыя кугакаўкі! 🦉
Дзякуй усім, хто ахвяраваў грошы на гэтую добрую справу! ❤️

Працу выканалі Рабочая група АПБ па сокалападобных і совападобных і захавальнік ТВП "Балота Дзікое" Сяргей Сідарук.

Драўляныя скрыні вырашылі замяніць на платформы, максімальна падобныя да натуральных гнёзд. Каб канструкцыі праслужылі даўжэй, у іх аснову закладалася металічная сетка. Мяркуецца, такія гнёзды павінны правісець каля 10 гадоў. ☝🏻

Барадатая кугакаўка – рэдкі від соў Беларусі, які гняздуецца ў асноўным на балотах. Сама яна гнёздаў не будуе, а займае чужыя. Але такіх прыдатных для кугакаўкі гнёздаў няшмат.

🙌🏻 Каб мы маглі працягваць будаваць штучныя гнёзды і барадатыя кугакаўкі паспяхова выводзілі птушанят, падтрымай ініцыятыву, пералічы любое ахвяраванне на рахунак BY70BPSB31351049261149330000.

Гэта можна зрабіць праз пошту і/ці банк, таксама як адвольны (произвольный) плацеж праз інтэрнэт-банкінг.
Увага! Пазначай правільна прызначэнне плацяжу: “ахвяраванне”, па-руску – “пожертвование”. Інакш мы не зможам скарыстацца гэтымі сродкамі.

👉🏻 УНП: 101546170. Получатель: АПБ. Региональная Дирекция № 700 по г. Минску и Минской области ОАО «Сбер Банк», БИК BPSBBY2X, г. Минск, пр-т Машерова, 80.

📷 Фота: Дзяніс Кіцель.
Новае даследаванне птушак, якія гняздуюцца ў краінах ЕС, паказвае, што кожная шостая птушка за амаль 40-гадовы перыяд была страчана. У цэлым, з 1980 года колькасць такіх птушак зменшылася прыблізна на 600 мільёнаў асобін. 😔

Значная частка гэтых страт – вынік істотнага скарачэння колькасці звычайных і распаўсюджаных відаў птушак, а найбольшае падзенне папуляцыі назіраецца ў дамавога вераб’я – яго стала на 247 мільёнаў асобін менш (з 1980 года ён страціў 50% сваёй папуляцыі 😯), за ім ідуць жоўтая пліска – на 97 млн, шпак на 75 млн і палявы жаўрук – на 68 млн асобін менш.

Падрабязней пра даследаванне 👉🏻 ptushki.org/news/708906.html.