Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.66K photos
211 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🛶 Сапраўдны марафон на каяках зрабілі захавальнікі дзікай прыроды Палесся – яны адправіліся ўлічваць птушак уздоўж берагоў Случы і Прыпяці!

Маршрут у 65 кіламетраў пераадолелі за дзень – уражвае! Але яшчэ больш уражвае дзікая прырода поймаў і самі дзікія рэкі Палесся.💚

Праўда, прыгожай Прыпяці пагражае патэнцыйнае будаванне воднага шляху E40. Раку плануюць ператварыць у канал!
❗️ Ты можаш падпісаць петыцыю супраць гэтага 👉🏻 https://bit.ly/2QwS4KN.

🙋‍♀️ І далучыцца да акцыі "Прыпяць, дай пяць", каб прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва Е40. Маршруты, па якіх можна сплавіцца, знойдзеш тут: ptushki.org/news/691149.html.
#savepolesia #stop_e40 #wildpolesia
Рамантычная жураўліная гісторыя на досвітку.💫❤️

📷 Alla Erdmann, больш фота на birdwatch.by/gallery/alla-erdmann/na-dosvitku.
Прыгажун таўстадзюб (дубонос)! ☺️

Гэтая птушка цалкам апраўдвае сваю назву. У яе масіўная, вострая i моцная дзюба шырынёй амаль з галаву! Дзякуючы ёй таўстадзюб лёгка раскрывае костачкі чаромхі, вішні, алычы і нават слiвы! 😯 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
Нейкая суворая мімімішка. 😠😅

У птушаняці яшчэ пух на галаве не вылез, не адраслі пёры хваста, але цвыркае і прысядае, як дарослая птушка. Маленькая, але ўжо сапраўдная рудахвостка-чарнушка! 👍🏻

Нагадваем, цяпер у Беларусі разгар сезона подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому! ptushki.org/news/699880.html

📷 Фота: Кацярына Раханская, @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Уключай гук, пачуеш голас гіля (снегиря)! Ён прыляцеў сказаць, што засталося літаральна некалькі месцаў у анлайн-школу "Галасы птушак", ты яшчэ можаш паспець запісацца! 🎶

Мы ўпэўненыя, што навучыцца адрозніваць галасы птушак можа кожны, і для гэтага не патрэбны музычны слых! Школа ўключае ў сябе 5 тэарэтычных анлайн-заняткаў, на якіх ты вывучыш галасы 70-ці птушак.☺️

Падрабязнасці і запіс на курс 👉🏻 http://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school-voices/.

📷 Відэа Іны Шкурко, @ptushkafota.
Шмат хто дбае пра кармушкі, аднак мала хто ўзгадвае, наколькі важны для птушак сталы доступ да чыстай вады.💧

У гарачае, сухое надвор’е не забывай пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню! 💦 Мы падрыхтавалі інструкцыю 👉🏻 ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/ptushki-i-vada-pailki-i-kupalni.

Гэта будзе радаваць не толькі птушак, але і цябе: ты зможаш паназіраць за тым, як птушкі смешна купаюцца! 🐦😇

📷 Дамавыя вераб'і, аўтар – Мікалай Варабей.
Шматгадовае даследаванне, праведзенае ў двух лясах у Вялікабрытаніі, паказала, што прыкладна палову ўсіх дрэваў там пасадзілі не ўладальнікі зямлі, не леснікі і не актывісты прыродаахоўных арганізацый, а... сойкі! 😯

Падрабязней на birdwatch.by/news/16265. Фота Уладзіміра Бондара.
🐦 Папаўзень (поползень) – маленькая птушка і мае кароткія ногi, але пальцы ў яе доўгія ды ўчэпістыя! 😉

Дзякуючы iм папаўзень здольны, аглядаючы кару дрэваў, перасоўвацца па ствалах не толькі ўгару, як паўзунок (пищуха), але і ўніз галавой! 😯 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
Даследчыкі прыродаахоўнага праекта АПБ “Палессе — дзікая прырода без межаў” адправіліся на пошукі еўрапейскай норкі. У Беларусі яе не бачылі 20 гадоў, нават казалі, што зусім знікла.

🙋‍♂️ Але нашы навукоўцы не здадуцца, пакуль не правераць усе зацішныя куткі краіны. У адзін з такіх на Альманскіх балотах і выправіліся ў пачатку чэрвеня тры біёлагі і сабака.

Шукальнікі прыгод, гэта для вас 👉 ptushki.org/news/704129.html! #wildpolesia

📷 Фота: Яўген Гасцюхін.
Смачна есці! 😍

Вераб'і – усёедныя птушкі. Хоць аснову іх харчавання складае насенне розных траў, яны ахвотна здзёўбваюць таксама насякомых і іх лічынак, павукоў, ядуць мякаць пладоў, ягады, розныя харчовыя адкіды. #птушыныяцікавосткі

📷 Дамавыя вераб'і, аўтар – Мікалай Варабей.
Дзякуючы ініцыятыве валанцёра-мецэната ў аграгарадку Сёмкава ўсталююць 10 птушыных стэндаў, распрацаваных АПБ. 😍

❗️Калі ты таксама маеш жаданне і магчымасць паставіць такія стэнды з птушкамі ў мясцовым парку або школьным двары, пампуй макеты 👉🏻 ptushki.org/news/704437.html
Пісьмо ў АПБ. ✉️
"Маці знайшла ў Брагіне на дарозе чарапаху, забрала дадому. Думала, што ад кагосьці збегла, нават аб'яву дала, што знайшла. Я паглядзеў, а гэта хутчэй за ўсё дзікая балотная чарапаха, а не чырванавухая, што цяпер рабіць?"

❗️Вельмі важна, калі бачыш такую чарапаху, як на 1 фота, не чапай яе і не забірай з дзікай прыроды дадому. Гэта "чырванакніжная" рэдкая балотная чарапаха. Калі ёсць магчымасць, паведамі ў АПБ каардынаты, дзе ты яе сустрэў(ла).

А вось чырванавухая чарапаха, якая прадаецца ў заакраме, як на 2 фота, – гэта інвазіўны від. Нi пры якіх абставінах не выпускай яе ў натуральнае асяроддзе. Гэта агрэсіўны канкурэнт абарыгеннай балотнай чарапахі. Краіны ЕС яшчэ ў 1997 годзе забаранілі ўвоз гэтага інвазіўнага віду на сваю тэрыторыю.

📷 Фота: Андрэй Абрамчук, Wikimedia Commons. #інвазіўныявіды
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💦 Пастаў купальню або паілку для птушак. Падтрымай іх у такую спякоту! ☀️

Лепш вялікага дыяметру, устойлівую і неглыбокую, але калі такой няма – то хоць якую, і папаўняй часцей.

Як зрабіць 👉🏻 https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/ptushki-i-vada-pailki-i-kupalni.

📷 На відэа сарокі каля "вадапою", @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз бы купацца, як гэтыя птушкі, а не вось гэта ўсё! 💦💙

📷 Больш цікавых відэа пра птушак на ютуб-канале Film Studio Aves youtube.com/c/Byshnev/featured, падпісвайся!
Дзікая прырода – такі загадкавы і багаты свет, што хочацца адкрываць яго таямніцы зноў і зноў.🦉🌲

У гэтым табе дапаможа часопіс “Птушкі і мы” – сустракай свежы нумар! 📰
Мы ўсе добра ведаем, што варта толькі пачаць пакос, як тут жа з'явяцца белыя буслы і пачнуць лавіць на палях дробных жывёлаў. Але як буслы даведваюцца пра сельскагаспадарчыя працы? 🚜🤔

Біёлагі вывучылі папуляцыю белых буслоў на поўдні Германіі і выявілі, што птушак прыцягвае пах свежаскошанай травы! 😯😯

Пра даследаванне 👉🏻 birdwatch.by/news/16280.
📷 Фота Аляксандра Эрдмана.
"Ратаванне" маладых птушак часта можа прынесці больш шкоды, чым карысці. 🙅 Паглядзі нашу інструкцыю, што рабіць, калі знойдзеш подлетка 👉🏻 ptushki.org/news/699880.html.

📷 На фота Іны Шкурко птушаня пярэстай валасяніцы (мухоловки-перстушки).
Па-першае, таямнічая круцігалоўка (вертишейка) – гэта дзяцел! 😍

Так, так, гэтая птушка належыць да сямейства дзятлавых, хоць яе дзюба і не прыстасавана для дзяўбання. Гэта адзіны пералётны від дзятлаў у Беларусі і амаль адзіны, які сам не можа зрабіць сабе дупло.

Назву круцігалоўкі абумовілі паводзiны самкi. Калi патурбаваць птушку ў дупле, дзе яна выседжвае птушанят, яна пачынае гучна шыпець і плаўна выгінаць шыю, быццам змяя! 😮 #птушыныяцікавосткі

А табе даводзілася бачыць калі-небудзь гэтую птушку?

📷 Фота: Павел Лычкоўскі, birdwatch.by/gallery/palych/maskirovka.
Удалае паляванне ў балотнай савы! 😍

🐭 Аснова яе харчавання – мышападобныя грызуны, найперш палёўкі і вадзяны пацук. Улетку можа лавіць і птушанят дробных птушак.

Балотная сава – тыповы насельнік адкрытых прастораў: паплавоў, нізінных балотаў. Пасяляецца асобнымі парамі, гняздуецца выключна на зямлі.☝🏻 Уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Валер Кісялёў, @ptushkafota.
Гэта маглі б быць мы з табой, але ты не хочаш трымацца за ручкі ў спёку. 😌

📷 Фота: Валер Кісялёў, малыя арляцы (малые подорлики). #птушкажарт