Дзікая прырода побач
3.01K subscribers
2.77K photos
221 videos
2 files
1.33K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Маленькі подлетак, а ўжо трасе хвастом, як бацькі. 😊
А ў каго гэта яшчэ пух на галаве нават не вылез?

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Хто гэты крыклівы жаўтароцік?

📷 Фота: Іна Субоціна, @ptushkafota.
Гэта вялікая сям'я – качаняты якога віду?

📷 Фота: Валерыя Трэйцяк, @ptushkafota.
Мілы подлетак птушкі, якую ты можаш сустрэць у кожным парку – гэта...
Ну і апошняе. Ты можаш сустрэць нават вось такое савяня! Зможаш правільна вызначыць?
​​Складана, праўда? Але дзякуй за ўдзел у віктарыне! ❤️🐥

А мы нагадваем, у Беларусі – разгар сезона подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць. Калі ты ўбачыш такіх птушанят, як на фота раней, не забірай іх дадому! За імі прыглядваюць бацькі, якія працягваюць іх карміць.

‼️ Важна! Калі ты выпадкова знойдзеш гняздо, найлепшае, што ты можаш зрабіць, – гэта не фатаграфаваць яго, а адразу ж ціха сысці і пакінуць яго ў спакоі. За чалавекам у лесе і на лузе назіраюць вароны і сойкі, яны прыкмячаюць, дзе чалавек спудзіў з гнязда птушку, і спусташаюць потым гэта гняздо.

Будзь добрым бёрдвочарам, не турбуй птушанят і іх бацькоў.🙏
😍 Гэта ўнікальнае спалучэнне дзікай некранутай ракі, непралазных лясоў і адкрытых поймавых балот і лугоў – планаваны заказнік "Пойма ракі Льва" ў Столінскім раёне.

🙌🏻 Менавіта цяпер у рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў" мы вядзем актыўную працу па стварэнні новага заказніка, які будзе адзіным ахоўным комплексам са славутымі "Альманскімі балотамі". #wildpolesia
Усе птушкі "Жывой вясны" – белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, зязюля, шчурка-пчалаедка, ластаўка-зямлянка і вялікі зуёк – вярнуліся ў Беларусь! 🤗👏🏻

Пазначай на карце месца сваёй першай сёлетняй сустрэчы з кожнай на http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.

А табе таксама гэтая вясковая ластаўка нагадвае сэрцайка? ❤️
📷 Фота Іны Субоцінай.

Кампанія "Жывая вясна" ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чужыя дзеткі растуць хутка, праўда?🐣

☺️ Птушаняты сокала-пустальгі на першым гняздзе з пухнатых камячкоў ужо ператварыліся ў сапраўдных падлеткаў. Пёры хутка растуць, пух выпадае і птушаняты робяць першыя трэніроўкі, выпростваюць крылы!

Ад учора самка ўжо не разбірае і не дзеліць здабычу. Усё самі!

👋🏻 Глядзі трансляцыю тут: birdwatch.by/pustalga-brest2021.
Такога ты яшчэ дакладна ніколі не бачыў(ла)!
Ляляк (козодой) – птушка 2021 года – спіць на чаплі! Пачакай, пачакай... на пластыкавай чаплі! 😳

Ваў! 😂 #птушкагода

📷 Фота: Доктар Шон МакКормак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☺️ Подлетак сіняй сініцы (обыкновенной лазоревки) ўжо гатовы вылецець з дуплянкі, але бацькоў усё адно кліча, каб не забывалі карміць. 🐛😅

❗️А мы нагадваем – калі ты знойдзеш на зямлі або ў траве птушаня-подлетка, не забірай яго дадому. Чаму, тлумачым тут 👉🏻 ptushki.org/news/699880.html.
Не падыходзь блізка да гнёзд і не разглядвай іх доўга: можаш прыцягнуць увагу драпежнікаў.

📷 Відэа: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! 🎶
Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від.

Анлайн-школа "Галасы птушак" навучыць настройвацца на спевы птушак і ўпэўнена бёрдвочыць "на слых". 🎵

Школа ўключае 5 тэарэтычных анлайн-заняткаў, на якіх ты вывучыш галасы 70 птушак. ☺️

Пачынаем 21 чэрвеня. Запіс на курс 👉🏻 http://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school-voices/.