Дзікая прырода побач
2.99K subscribers
2.75K photos
219 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Тураве, ці як паляўнічыя страляюць усіх качак і гусей, якія ляцяць, у тым ліку "чырванакніжныя" віды 👉 ptushki.org/news/701781.html. 😔

Фота з адкрытых допісаў у фэйсбуку Франка Рамана https://www.facebook.com/magichunting.
Шчуркі-пчалаедкі (золотистые щурки) ўжо ў Беларусі! 😍☀️

🐦 Калі табе пашчасціць сустрэць гэтую прыгажуню – птушку «Жывой вясны» – пазначай месца на карце http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.

📷 Аўтар фотаздымкаў – Раман Чалей, @ptushkafota.
Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
Ломім стэрэатыпы – гіль ў чаромсе! 😍

📷 Фота зрабіла Іна Шкурко ў Бараўлянах.
🌳 У красавіку Водна-балотны цэнтр АПБ упершыню правёў Школу дрэваў з дзвюх анлайн-лекцый і трох палявых заняткаў 👉🏻 ptushki.org/news/701839.html. Вучні курса знаёміліся з відавым багаццем дрэваў Беларусі, вучыліся вызначаць іх па кроне, кары, галінах, пупышках (і нават на смак!). 😅

У курса ўжо 30 выпускнікоў!
Хочаш таксама адкрыць для сябе свет дрэваў? 🌿 Чытай пра дэталі летняга набору і запісвайся ў Школу дрэваў па спасылцы http://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/trees-school/.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🦉У гэтым годзе сябры Брэсцкага абласнога адзялення АПБ працягваюць даследаванні пугача (филина) на паўднёвым захадзе Беларусі.

На знойдзеныя гнёзды былі ўсталяваны фотапасткі. І вось першыя кадры! ❤️
Якая сям'я! Цяпер у гняздзе падрастае трое птушанят. Мілыя, праўда? ☺️
Званок у АПБ. 📲
Птушаня шэрай вароны знайшлі ў цэнтры Мінска. Яно сядзела мокрае ў лужыне пад дажджом, які па прагнозе зарадзіў на тыдзень.☔️ Бацькоў вараняняці побач не было відаць, у рукі птушаня не давалася, ежы з зямлі не брала, з сухога месца вылазіла пад дождж.

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі змог выехаць на месца толькі вечарам.
"Дождж скончыўся. Але як толькі ўзяў у рукі вараняня, тут жа з крыкам з'явіліся бацькі. Я падсадзіў птушаня на рашотку вонкавага вентылятара пад дахам, яны селі побач і зашыпелі ад злосці. Я надзеў капюшон і рэціраваўся да машыны, але абедзве птушкі білі мяне па галаве ззаду, пакуль я не схаваўся".

☝🏻Запомні, ніводны заапарк, ніякі прафесар-арнітолаг не забяспечыць птушанятам лепшага догляду, чым іх бацькі. Нават у самых крытычных сітуацыях у большасці птушанят шанец выжыць у прыродзе ўсё адно большы, чым у няволі.

❗️Чаму вароны нападаюць на людзей і як абараніцца? 👉🏻 ptushki.org/news/666058.html
❗️Бачыш птушаня на зямлі? Што рабіць? 👉🏻 ptushki.org/news/699880.html
🌳 Летась у сілу ўступілі Правілы, якія рэгулююць абрэзку дрэваў, і цяпер здаецца, што алей "слупоў" пад вокнамі не павінна быць, але дрэвы працягваюць абразаць няправільна. 🤔

❗️Захоўвай памятку ад @ecohomeminsk з падказкамі, куды і як звяртацца, каб уратаваць дрэвы. 👇🏻 Ты можаш надрукаваць яе і павесіць на дошцы аб'яў у сваім пад'ездзе!
Як зразумець, калі дзікай прыродзе нешта пагражае? Як правільна зрэагаваць на пагрозу?

Гэтаму мы вучым захавальнікаў дзікай прыроды. Правялі для іх семінар у Лельчыцах. Расказалі, якіх птушак можна сустрэць у наваколлі і што пагражае месцам іх пражывання. Збудавалі і ўсталявалі гнездзішчы для вераб'іных птушак і соваў.

🦉Знайшлі новае гняздо "чырванакніжнай" барадатай кугакаўкі (на фота), але ўжо з кучай пагроз... На гэтай тэрыторыі ідзе падсочка, дрэва з гняздом не чапаюць, але суседнія ўжо падсочаны. Важна своечасова выявіць такія гнёзды і перадаць пад ахову.

Семінар адбыўся ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
Сёння Міжнародны дзень пчол! 😊

Вось некалькі парад, якія дапамогуць абараніць пчол:
🐝 Пасадзі палявыя кветкі каля свайго дома.
🐝 Не выкарыстоўвай пестыцыдаў.
🐝 Раскажы іншым, што пчолы – жыццёва неабходныя апыляльнікі. Іх нельга знішчаць. Без іх свет пазбавіцца разнастайнасці прадуктаў харчавання: гародніны, садавіны, арэхаў, насення, ягад, мёду і г.д.

Паглядзі Дзікую лекцыю АПБ пра пчол з доктарам Норбертам Шэферам, прэзідэнтам Лігі аховы птушак Баварыі (LBV) 👉🏻 youtu.be/d1nE1hispnM.
🐦 У Беларусі – разгар сезона подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому!

🗣 Захоўвай памятку і рабі рэпост, каб як мага больш людзей даведаліся, што рабіць, калі знайшлі птушаня.

🔺Увага! Калі на зямлі ты бачыш птушаня голуба або свіргуля (стрижа) – яму трэба дапамога. Парады па дапамозе птушанятам галубоў ты можаш атрымаць у валанцёркі Зоі Кенько – [email protected]. Парады па дапамозе свіргулянятам чытай у групе vk.com/strizh_by.
Сарока зычыць добрых выходных! 🤗☀️ А ты не забудзься паставіць ёй падабайку.❤️

📷 Фота з нашага чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Іна Субоціна.
❗️У Беларусі ёсць віды жывёл, якім цяпер пагражае знікненне!

Да Міжнароднага дня біяразнастайнасці мы даведаліся ў спецыялістаў па ахове дзікай прыроды, якія жывёлы для нашых дзяцей могуць застацца толькі на старонках падручнікаў. 😔

👇🏻 Правер, як шмат ты ведаеш пра гэтых рэдкіх жывёл.
ptushki.org/news/702676.html
Калі ты думаеш, што спаў(ла) у нейкіх дзіўных месцах, уяві, што ты засынаеш падчас палёту! 😯

💤 Свіргулі праводзяць у палёце больш часу, чым любая іншая птушка, спяць і нават размнажаюцца ў палёце!

🚩 Заўважыш свіргуля ў небе – занось назіранне на анлайн-карту http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.

📷 Фота: RSPB.
Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #птушыныяцікавосткі #жываявясна2021
Калі малодшы брат папрасіў пакатаць на багажніку. 😁🦅

📷 Фота зрабіў Jocelyn Anderson.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😊🦡 Глядзі, якія мілыя барсукі трапілі на фотапастку, якую ўсталявалі сябры Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ падчас даследаванняў на тэрыторыі, важнай для птушак, "Дзівін – Вялікі Лес".

Вось некалькі цікавых фактаў пра пушыстых звяркоў – барсукоў:
⚖️ Барсукі могуць важыць да 24 кг.
📏 І вырасці да метра ў даўжыню!
🌿 Яны ўсёедныя і ядуць дробных сысуноў, яйкі, чарвякоў і расліны.
🏠 Яны жывуць пад зямлёй вялікімі сямейнымі групамі.
💩 Памеры нары барсука могуць дасягаць 250 квадратных метраў! Калі нара вялікай плошчы, то даволі часта мае прыбіральню! У норах меншага памеру туалет на двары, у асобнай яміне недалёка ад увахода.
Дызайн, натхнёны прыродай. 😁✈️
Пачаўся сезон, калі птушаняты шэрых варон выскокваюць з гнязда, каб пачаць вучыцца жыць самастойна. Пакуль подлеткі не навучыліся лётаць, бацькі самааддана бароняць сваіх птушанят: гучна каркаюць, калі людзі праходзяць міма, а часам нават атакуюць! Каркаць і нападаць у адказ не трэба.😉

Што рабіць – расказваем у артыкуле ptushki.org/news/666058.html.

📷 Фота: Іна Субоціна, @ptushkafota.
🌿 Хочаш быць у камандзе найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі і ўмееш працаваць з дакументамі? Мы шукаем адміністрацыйнага асістэнта ў праект "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia

🙋‍♀️ Падавай CV да 13 чэрвеня ўключна ці дзяліся вакансіяй са знаёмымі ptushki.org/news/702872.html.
У 2020-м The Guardian напісала пра "Амазонку Еўропы" – Прыпяць і палескі рэгіён, дзе збіраюцца будаваць водны шлях Е40.

@mediaIQBelarus спыталі ў эксперта ініцыятывы "Захаваем Палессе", чаму журналістам важна крытычна ставіцца да заяў палітыкаў і чыноўнікаў, як будаўніцтва Е40 асвятляюць замежныя СМІ і ці могуць публікацыі ў медыя змяніць сітуацыю. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40

Чытай вельмі важны матэрыял па спасылцы. 👇🏻
ptushki.org/news/702878.html

📷 Фота: Аляксей Зайцаў.