На фота 4:
Anonymous Quiz
2%
Каўка (галка)
89%
Чорны дрозд (черный дрозд)
0%
Шэрая варона (серая ворона)
8%
Грак (грач)
На фота 5:
Anonymous Quiz
79%
Грак (грач)
13%
Крумкач (ворон)
5%
Чорны дрозд (черный дрозд)
3%
Каўка (галка)
І раз сёння дзень апытанак😅 Як табе віктарына?
Anonymous Poll
91%
Спадабалася, рабіце яшчэ🧡
21%
Хачу пост з падказкамі як гэтых птушак хутка адрозніваць😱
0%
Не хачу віктарынаў больш 😝
3%
Я проста паглядзець адказы👀
Мяркуюць, што руская назва «гаичка» паходзіць ад слова «гай» («дуброва», «лес») ці ад дзеяслова «гаить» - «крычаць», «шумець». 🌿
А лацінскую назву сівой сініцы - Parus palustris (у перакладзе «сініца балотная»), першым даў Карл Ліней у 1758 годзе☝🏻. Дарэчы, бурагаловую і сівую сініцу ён апісаў як адзін від.
Зараз сініцы разам з папаўзнямі (поползнями) і паўзункамі (пищухами) вандруюць па лясах у пошуках ежы. Штодзённа яны пралятаюць да 3-5 кіламетраў😯.
📷 Аўтар фота сівой сініцы (черноголовой гаички) — Віталь Некрашэвіч. #птушыныяцікавосткі
А ты сустракаў_ла калі-небудзь сівую сініцу?

Свабода
Нямнога сонца
Вазьмі ў далоні
І руш бясконца
У яго палоне.
Ля павароткі
Чакае хтосьці:
Хутчэй — кароткі
Век маладосці!
Ты зведай пешкі
Шляхі-сцяжыны,
Людскія сцежкі
І шлях птушыны!
Забудзь старое,
Што ззаду кінеш,
Бо вабіць мроя,
Якой не спыніш.
Заўжды ў дарогу,
Увесь свет — на мэце,
Каб мець...нічога
І ўсё на свеце.
(с) Марыс Карэм, пераклад А.Хадановіч
Нямнога сонца
Вазьмі ў далоні
І руш бясконца
У яго палоне.
Ля павароткі
Чакае хтосьці:
Хутчэй — кароткі
Век маладосці!
Ты зведай пешкі
Шляхі-сцяжыны,
Людскія сцежкі
І шлях птушыны!
Забудзь старое,
Што ззаду кінеш,
Бо вабіць мроя,
Якой не спыніш.
Заўжды ў дарогу,
Увесь свет — на мэце,
Каб мець...нічога
І ўсё на свеце.
(с) Марыс Карэм, пераклад А.Хадановіч
⚡️Упершыню на Тураўскай станцыі кальцавання акальцаваны сокал-дрымлюк (дербник). Яго яшчэ называюць “дамскім сокалам”, бо ён невялікага памеру, і яго выкарыстоўвалі для палявання дамы.
❗️Гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і на гнездаванні ў нас даволі рэдкі. Гняздуецца ён на поўначы краіны. А падчас міграцыі шанцаў убачыць дрымлюка ў Беларусі нашмат больш. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота Паўла Пінчука.

⚡️Белакрылы крыжадзюб у Мінску!
Апошні раз гэты від назіраўся ў Беларусі ў 2016 годзе😯.
👀 Аднаго самца заўважылі ля дома 13 на вул. Сурганава, а потым яшчэ аднаго ў парку імя Герасіменкі. Птушак усё яшчэ можна пабачыць там.
• У нашай краіне сустракаюцца тры віды крыжадзюбаў, кожны спецыялізуецца на сваім корме: яловік – на насенні яловых шышак, сасновы крыжадзюб – на насенні сасновых шышак, а белакрылы крыжадзюб, які мае слабейшую дзюбу, корміцца насеннем лістоўніцы.
• Гняздуецца ў нас толькі яловік, а два іншыя віды – выпадкова залётныя.
• Самкі ў крыжадзюбаў зеленаватага колеру, а самцы – кармінавыя.
• Белакрылы крыжадзюб памерам з вераб’я, але прасцей за ўсё яго адрозніць ад яловіка па дзвюх шырокіх белых палосах на кожным крыле. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота — Юлія Алтунюва.
🙏🏻 Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі здымкамі, далучайся да тэлеграм-чату👉🏻 t.me/ptushkafota.

#птушкажарт 😅. Жарты жартамі, а вось палачка каля лятка лішняя ў шпакоўнях, сінічніках і іншых дамках 😋, бо гэта выдатная прысада для драпежных птушак, і аблягчае задачу патрапіць унутр вавёркам, коцікам і г.д. 😉
❗️Як і абяцалі вышэй, тлумачым, у чым адрозненні птушак горада, якіх часта блытаюць.
1. Крумкач (ворон) значна буйней усіх астатніх, мае не такую светлую дзюбу як у грака (грача). А яшчэ крумкачы не так часта сустракаюцца ў горадзе, яны любяць ускрайкi вялікіх лясных масiваў, часам групы высокіх дрэў паблізу рачных далін і палёў, рачныя далiны. У гарадах іх часцей можна ўбачыць на могілках ці на ўскрайках гарадоў. Калі бачыце ў цэнтры гораду, хутчэй за ўсё гэта грак 😉.
2. Грак (грач) – чорны з пурпурова-фiялетавым бляскам, са светлай неаперанай плямай каля асновы дзюбы i спераду галавы. Грак часта сустракаецца ў вялiкiх чародах (звычайна разам з каўкамі).
3. Каўка (галка) чорная, блiскучая, з шэрым тулавам i бакамі галавы. Усходняя морфа з белымi плямамi на баках шыi, а пляма на галаве больш светлая. Вочы вялікія і калі прыглядзецца – блакітныя!
4. Шэрая варона – назва кажа сама за сябе, гэта чорна-шэрая птушка, і так, шэрая варона не жонка крумкача (ворона), гэта асобны від😅 . #птушыныяцікавосткі

А вось так выглядае самка і самец чорнага дразда.
👀Шукай яго ў парках. Чорныя дразды любяць розныя тыпы лясоў i кустарнiкаў з густым падростам (ахвотней больш вільготныя), паркі і сады. #птушыныяцікавосткі
Хто не праходзіў птушыную віктарыну, паглядзіце пасты ад 20 лістапада 😉

Цудоўныя амялушкі (свиристели) у аб'ектыве Makoto Miharu!
У Беларусі гэты від не гняздуе: ён сустракаецца на зімоўцы і падчас транзітных міграцый.
Увосень i ўзiмку амялушкі жывуць на адкрытых тэрыторыях з невялiкiмi групамi дрэў або кустоў з ягадамi (асаблiва шануюць глог i рабiны), у населеных пунктах, на ўзлесках, у парках i садах. #птушыныяцікавосткі
А ты сустракаў_ла амялушку ў сваім горадзе? 🤔

Што гэта за бясконца мілае стварэнне? 🤩
Гэта сініца-апалоўнік (длиннохвостая синица). Яе назва адпавядае праўдзе: хвост сініцы-апалоўніка сама меней такi ж доўгi, як i астатняе цела! 😄
🌿 Шукай яе на ўскрайках не вельмі густых лясоў. Дарэчы, гэтую птушачку можна пабачыць не толькі ў Беларусі, але і ў Азіі (праз паўднёвую Сібір да Камчаткі і Японіі), і ў некаторых частках Кiтая і заходняга Ірана. 🌏 #птушыныяцікавосткі
Дзякуем за чароўнае фота Віталю Некрашэвічу.

Цікавыя факты пра шэрую чаплю🙃
1. Шэрыя чаплі ў Беларусі амаль заўсёды гняздуюць на дрэвах калоніямі, часам вельмі буйнымі. 🌳
2. Калонія можа знаходзіцца даволі далёка ад месца здабычы ежы.
3. Чаплі найчасцей кормяцца па берагах вадаёмаў, палююць на рыбу, але і птушанят, мышэй і змей не прапусцяць. 🐹🐍🐟🐣
4. У птушанят чапляў (і буслоў) ёсць абарончы рэфлекс: яны рэзкім рыўком шыі імкнуцца клюнуць патэнцыйнага драпежніка ў зрэнку!😬
Гэты спосаб самаабароны рэдка атрымліваецца пабачыць, але пра яго варта памятаць на выпадак, калі раптам будзеш дапамагаць параненай птушцы - беражы зрок❗️#птушыныяцікавосткі
📸 Фота Makoto Miharu.

Знаёмся: самая малая птушка Еўропы - жоўтагаловы каралёк. 🔥
Верх галавы ў яе ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая!
Жоўтагаловы каралёк у асноўным любіць сасновыя бары з невялікай колькасцю елак або піхты. 🌲🌲🌲 #птушыныяцікавосткі
☺️ Дзякуем за фота гэтай юркай птушкі Віталю Некрашэвічу.

📘🐦 Значная падзея для арніталогіі Еўропы! ⚡️
3-га снежня выходзіць Другі гнездавы атлас птушак Еўропы, дадзеныя для якога АПБ ды НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі разам з іншымі партнёрамі Еўрапейскай рады па ўліках птушак з 48 краін збіралі ў палях 5 гадоў.☝🏻
Што ў 960-старонкавым Атласе?
🔹 падрабязныя звесткі пра 556 птушак Еўропы з ілюстрацыямі, над якімі працавалі 348 аўтараў і 46 мастакоў;
🔹 689 карт, якія паказваюць відавое багацце ды месцы гнездавання;
🔹 446 карт па зменах у арэалах гнездавання птушак Еўропы.
📍Больш пра кнігу можаш даведацца ў чацвер 3-га снежня падчас ютуб-трансляцыі афіцыйнага выпуску Атласа: https://youtu.be/lme2TBqoIEw, пачатак па беларускім часе – 18.00.
Заказаць Атлас можна на сайце выдавецтва Lynx: https://www.lynxeds.com/product/european-breeding-bird-atlas-2-distribution-abundance-and-change/
#ebba2

🦇Санаторый для кажаноў зноў адчыніў дзверы – Кажанаполіс пачынае трэці сезон! Тут прымаюць кажаноў, знойдзеных людзьмі, і дапамагаюць ім перазімаваць.❄️
У мінулым сезоне паспяхова перазімавалі 43 “пастаяльцы”.🙌🏻
‼️ Калі знойдзеш кажана ў Мінску ці каля яго або калі хочаш быць валанцёрам па дакорме рукакрылых, тэлефануй у Кажанаполіс: +375 29 213 92 57 (МТС, Viber, WhatsApp).
Звярка забяруць, узважаць, пакормяць і адправяць зімаваць у лядоўню: гэта надзейнае месца для зімоўкі нашых кажаноў, бо там тэмпература для іх прыдатная і стабільная.
📷 На фота Ірыны Арахоўскай двухколерны кажан, госць Кажанаполіса.