Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
214 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што за мілата! 😍

Сініца-апалоўнік – адна з самых дробных птушак Еўропы. Яе цела ў даўжыню ўсяго да 7 см, затое які хвост даўжынёй да 11 см!

#Дзікіфакт Гэтыя птушкі настолькі таварыскія, што па-за часам гнездавання трымаюцца чародкамі, увесь час перагукваюцца, выдаючы трохі траскотную пазыўку «чррр, чррр» (як на гэтым відэа).

Узімку гэтыя лясныя сініцы качуюць чародамі і сустрэць іх можна на лецішчах і ў вёсках, на ўскрайках гарадоў.

А ты сустракаў_ла гэтых птушак?

📷 Дзякуем за цудоўныя фота Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Алёне Ціхановіч.

#галасыптушак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хоць маленькая, але ўдаленькая!

🐦 Толькі паглядзі, як маленькая сіняя сініца адважна змагаецца за арэх з вялікай сініцай.

#Дзікіфакт Сіняя сініца мае баявы нораў і моцную дзюбу, якой зручна расшчапляць сцёблы трыснягу і парасонавых раслін дзеля тлустых лічынак.

Маеш цікавыя кадры з птушкамі або звярамі? Дзяліся імі ў нашым чаце “Птушкі з фостастужкі” @ptushkafota

Дзякуем за відэа Уладзіміру Бондару.
А дзе ж тыя ракі зімуюць?

🦀 У спячку ракі не ўпадаюць, а зімуюць у тых жа вадаёмах, дзе жывуць летам, толькі перабіраюцца на глыбіню – там вада цяплейшая. Большасць часу яны праводзяць у сваіх сховішчах, дзе дрэмлюць да 20 гадзін у суткі, а ў астатні час перасоўваюцца па дне і палююць.

Але гэта тычыцца толькі самцоў. У самак ракаў узімку больш актыўнае жыццё.

#Дзікіфакт: ракі спароўваюцца позняй восенню – у кастрычніку-лістападзе. Пасля гэтага самкі выношваюць ікру на сваіх брушках усю зіму, да канца вясны – пачатку лета. Яны клапатліва даглядаюць ікрынкі, абмываюць іх вадой і ачышчаюць ад глею.

📷 Дзякуем за фота вузкапальцага рака Алёне Ціхановіч.
У 74 гады яна памяняла мужа😱

Легендарная самка лайсанскага альбатроса Уіздам (англ. Wisdom - мудрасць) лічыцца найстарэйшай вядомай птушкай у свеце. Яна не гнездавалася на працягу чатырох гадоў - з таго часу, як знік яе партнёр Акеакамаі (з гавайскай - "аматар мудрасці"). Яны былі разам з 2010 года.

Гэтай восенню, як і кожны год, Уіздам вярнулася для размнажэння на гавайскі атол Мідуэй, але Акеакамаі так і не з’явіўся. Верагодна, ён загінуў.😞

І на гэты раз 74-гадовая Уіздам знайшла новага партнёра і адклала першае за 4 гады яйка.💚

Звычайна лайсанскія альбатросы жывуць 12-40 гадоў.

Усяго за сваё жыццё Уіздам знесла каля 60 яек і выгадавала больш за 30 птушанят.💪

Малюнак з групы Green Humour, Facebook.
#дзікіфакт #птушкажарт
Ці мерзнуць у мышэй хвасты?

Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаны шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма?

🔬 Польскія навукоўцы даследавалі гэты феномен у натуральных умовах. Яны ўсталявалі эксперыментальныя боксы з камерамі і тэрмометрамі, а каб прывабіць у гэтыя пасткі-лабараторыі мышэй, выкарыстоўвалі… арэхава-шакаладны крэм.

📉 Выявілася, што тэмпература хвастоў мышэй у марозныя дні можа апускацца да -5°C, не выклікаючы пашкоджання тканак. Калі тэмпература робіцца крытычнай, мышы інстынктыўна абгортваюць хвасты вакол цела, каб абагрэць іх.
Такі механізм адаптацыі дазваляе грызунам эканоміць энергію. Пры ўмераным холадзе яны не марнуюць рэсурсы на награванне хваста, паколькі страты цяпла ў гэтым участку мінімальныя.

❄️ Гэтыя назіранні — першы зафіксаваны выпадак, калі ў сысуноў, якія не гібернуюць, тэмпература перыферыйных частак цела апускаецца ніжэй за нуль. Гэта яшчэ адзін доказ геніяльнасці прыродных механізмаў выжывання.

Сачыце за намі, каб даведацца больш пра дзікую прыроду! 🌿

Паводле Ludwika Tomala, Nauka w Polsce

📷 Дзякуем за фота палявой мышы Віталю Некрашэвічу.

#Дзікіфакт
Ласка і гарнастай – як адрозніць?

Гэтыя юркія сваякі куніцы некалі сустракаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. І зараз ласку можна сустрэць амаль паўсюль, але гарнастай у 2015 гаду трапіў у нацыянальную Чырвоную кнігу.

🐾 Ласка – самы маленькі прадстаўнік куніцавых. Даўжыня яе цела без хваста 11-23 см. Гарнастай можа быць і меншы за ласку, а таксама і буйнейшы амаль у тры разы – 17-32 см без хваста.

Восенню гэтыя віды мяняюць карычневую шубку на белую.

#Дзікіфакт: Адрозніць гэтых звяркоў у полі няпроста. Але ёсць верная адзнака – кончык хваста. У гарнастая ён заўсёды чорны, незалежна ад сезону.

А ты сустракаў_ла гэтых звяркоў у дзікай прыродзе? Напішы від, год і раён, калі ласка.

📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай; Sasha Sanbith (памер фота зменены) CC BY-SA 4.0 Wikimedia Сommons.
А ты таксама ясі, як птушка?

🐦 Жоўтагаловы каралёк важыць усяго 5 грамаў.

Як гэтым малюпасам удаецца перажыць зіму ў Беларусі?

#Дзікіфакт: Праз свой малы памер каралёк мае высокую хуткасць абмену рэчываў, таму каралькі вымушаны няспынна шукаць корм, асабліва ўзімку, калі дзень кароткі. І ядуць яны шмат. Раўнацэнная колькасць ежы для чалавека склала б каля 27 вялікіх піц за дзень! 🍕

📷 Дзякуем за фота Алегу Аляксевічу, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota
Як у Беларусі захоўваюць рэдкі від рыб?

Ласось кумжа жыве ў Балтыйскім моры, а нерастуе ў тым ліку і ў беларускіх рэчках.

#Дзікіфакт: Ласосі размнажаюцца толькі ў прэснай вадзе. Кумжа вылупляецца з ікрынкі, і ў той жа рацэ праводзіць некалькі гадоў перад тым, як адправіцца ў мора. Праз 3-4 гады кумжа вяртаецца з мора ў “родную” раку на нераст.

🐟 З 1950-х гадоў колькасць кумжы паўсюдна знізілася. Асноўная прычына – будаванне на рэках плацін. Зараз кумжа можа трапіць у Беларусь толькі па рацэ Віліі, якая ўпадае ў Нёман ніжэй за плаціны. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Каб захаваць і павялічыць папуляцыю кумжы ў Беларусі, вучоныя працуюць над штучным апладненнем і інкубацыяй ікры.

🐟 А ў 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню правялі зарыбленне кумжай прытока Віліі – ракі Нарачанкі ў Вілейскім раёне, дзе від знік. Гэта тэхналогія дазваляе атрымаць лічынку і выпусціць яе ў дзікую прыроду.

Поспехаў вучоным і ўдалага размнажэння рыбкам! ❤️

Крыніца: часопіс “Родная прырода”.

📷 Фота Steve motzkus CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.
Што ў меню ў вялікага грыцука?

Птушка года: факт №2 з 10

👍 Вялікія грыцукі харчуюцца воднымі і наземнымі насякомымі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі, чарвякамі і апалонікамі. На пралёце і ў месцах зімоўкі могуць есці ягады і насенне.

Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.

📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Дзікіфакт: у буразубак узімку змяншаецца не толькі чэрап, але і мозг.

❄️🧠 У гэтых землярыек мозг можа скарачацца амаль на трэць. Мозг — самы энергазатратны орган, і маленькім звярам, якія не ўпадаюць у зімовую спячку, цяжка падтрымліваць яго працу пры недахопе ежы. У буразубак самы высокі ўзровень метабалізму нават сярод дробных звяроў: яны амаль тут жа спальваюць усю энергію, якую атрымліваюць падсілкаваўшыся. Таму ў іх памяншаюцца памеры чэрапа і мозга, каб эканоміць энергію ў халодныя месяцы. Вясной усё аднаўляецца.

Пра змяншэнне чэрапа ў землярыек стала вядома яшчэ ў 1950-я гады, але пра змяншэнне мозга вучоныя даведаліся толькі нядаўна.

Ілюстрацыя They Can Talk
Як зімуюць беларускія мядзведзі?

🐻 Мядзведзі залягаюць у бярлогі перад тым як усталюецца пастаянны снежны покрыў: снег павінен скрыць сляды, вядучыя да сховішча. Але падчас спячкі тэмпература іх цела зніжаецца нязначна, і яны могуць прачнуцца ад шуму.

У бярлогах мядзведзі адпачываюць да 5 месяцаў. 😴

#Дзікіфакт: мядзведзіцы нараджаюць прама ў бярлозе. Мядзведзі спароўваюцца ў чэрвені-ліпені ці ў верасні-кастрычніку. Цяжарнасць у залежнасці ад часу апладнення цягнецца 6 ці 8 месяцаў, але дзіцяняты нараджаюцца ў студзені-лютым. Часцей за ўсе гэта два, радзей адзін ці тры, і зрэдку - чатыры медзведзяняты.

Асобныя мядзведзі, якіх называюць “бадзягі” наогул не кладуцца ў бярлогу ці прачынаюцца рана. Звычайна яны маюць невялікія запасы тлушчу і з'яўляюцца старымі ці хворымі.

📷 Аўтар фота 0x010C, CC BY-SA 4.0 (памер фота зменены), Wikimedia Commons.
З 16 лютага законам забаронена разбураць птушыныя гнёзды!

Да гэтага часу яшчэ можна паклікаць камунальнікаў, каб прыбралі старыя гнёзды. Гэта зменшыць шанцы, што ў цябе пад вокнамі паселіцца калонія гракоў.

🦉 Ранняя забарона звязана ў асноўным з совамі, якія сваіх гнёздаў не будуюць, а займаюць чужыя. У гняздзе грака зараз можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.

#Дзікіфакт Пугачы могуць гнездаваць у буслянках. Такія выпадкі былі неаднаразова зафіксаваны ў Беларусі, нават у населеных пунктах.

☝️ Забарона на разбурэнне птушыных гнёздаў дзейнічае па 14 жніўня ўключна. Парушэнне караецца штрафам.

Калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта разбурае гнёзды, трэба адразу пазваніць у раённую інспекцыю Мінпрыроды. Ці можна зарэгістравацца і напісаць у абласны камітэт Мінпрыроды праз сайт адзінай сістэмы паведамленняў https://обращения.бел

Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах, калі яны апынуліся на зямлі. Перапішы ці здымі на фота надпісы на спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.

📷 На фота Віталя Некрашэвіча птушаня вушатай савы, якое вылупілася ў былым гняздзе шэрай вароны ў Брэсце.
Колькі жывуць вялікія грыцукі?

Птушка года: факт №3 з 10

👍 У Беларусі найстарэйшы вядомы вялікі грыцук – гэта NJ, акальцаваны ў Тураве 22 красавіка 2006 года. Апошні раз яго бачылі ў Тураве ў 2022 годзе, калі яго ўзрост быў не менш за 18 гадоў.

Пакуль рэкорд па працягласці жыцця ў вялікага грыцука з Вялікабрытаніі – 23 гады і 8 месяцаў.

📷 Дзякуем за фота грыцука NJ Віктару Натыканцу.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM