Дзікая прырода побач
3.09K subscribers
2.87K photos
239 videos
5 files
1.37K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Колькі дзён вясной грыцук чакае свайго партнёра?

👍 Вялікія грыцукі з адной пары зімуюць у розных месцах-курортах. Але вясной, вярнуўшыся з выраю, яны заўсёды шукаюць/чакаюць свайго леташняга партнёра, аднак не больш за тры дні. Інакш ствараецца новая пара.

Птушка года: факт № 4 з 10

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
58🤔17😁5😱4🕊3🥰2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У сярэдзіне лютага нашы вяртлявыя чаротаўкі (вертлявые камышовки) выправіліся з Афрыкі на Радзіму. Да родных балот – 7000-8000 км, і яны дабяруцца туды толькі ў канцы красавіка.

🌍 Вось такую візуалізацыю зрабілі арнітолагі з Міжнароднай групы па захаванні вяртлявай чаротаўкі на аснове дадзеных геалакатараў, прымацаваных на птушках. Жоўтыя кропкі на карце – вяртлявыя чаротаўкі з беларускага заказніка “Сэрвач”, а чырвоныя – з літоўскага запаведніка “Кліошай”.

Высветлілі, што нашыя і літоўскія вяртляўкі зімуюць у Малі. Папярэдняе даследаванне паказала, што чаротаўкі з паўднёвай Беларусі і цэнтральнай Украіны таксама зімуюць у Малі.

🐦 Падчас даследавання былі і незвычайныя назіранні. Адна з літоўскіх птушак у канцы ліпеня пераляцела на беларускае балота Сэрвач, пераадолеўшы 400 км. Там яна патусіла 10 дзён, потым вярнулася ў Літву і адтуль ужо, як і іншыя, выправілася ў Афрыку.

Яшчэ адна вяртлявая чаротаўка з Літвы абрала незвычайны маршрут. Яна абляцела Атласкія горы з усходу, без прыпынкаў перасекла Сахару і асела ў Нігерыі, за 1000 км на ўсход ад астатніх вяртлявак з геалакатарамі. Тым жа маршрутам яна вярнулася потым на месца гнездавання.

#ДзікіФакт Вяртлявая чаротаўка – вельмі рэдкая птушка, і ёй пагражае глабальнае знікненне. Менавіта на беларускіх асаковых балотах гняздуецца каля 40% глабальнай папуляцыі гэтага віду, але колькасць іх зніжаецца праз зарастанне балотаў трыснягом і вербалозам.

📷 Дзякуем за фота вяртлявай чаротаўкі Юрыю Янкевічу.
70🔥21👍12👏2😍1
Сычы-электрыкі асвоілі трансфарматарныя будкі

#Дзікіфакт: Сыч-сіпель  (домовый сыч) часта для гнездавання абірае адтуліны ў плітах перакрыцця трансфарматараў на фермах, як гэтая мілая пара на фота. Чаму? Бо ў іх зручны дыяметр і даўжыня, і побач нямала грызуноў і смачных жукоў! Гэта сапраўдны птушыны фастфуд, які дазваляе птушкам не адлятаць далёка ад гнязда падчас вырошчвання сычанятаў.

🦉 Дзеткі, якія выраслі ў такіх плітах, потым шукаюць падобныя для сваёй сям’і. На жаль, найчасцей адтуліны пліт чамусьці заліваюцца бетонам, каб там ніхто не гнездаваў. Таму колькасць сычоў стабільна невысокая. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

📷 Дзякуем Віталю Некрашэвічу за цудоўнае фота, чат “Птушкі з фотастужкі”!
91🔥14👍9😱4
Часам вялікія грыцукі застаюцца пасля зімоўкі ў Афрыцы. Ведаеш, чаму?

👍 Вялікія грыцукі (большие веретенники) пачынаюць размнажацца ва ўзросце двух гадоў. Другое лета яны могуць праводзіць на месцах зімоўкі або побач з імі: усё адно гнездавацца ім пакуль не трэба.

💌 Сёння ў Беларусі выходзяць паштовыя маркі з вялікім грыцуком – не прапусці!

Птушка года: факт № 5 з 10

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
51👍20🕊2🔥1👏1
Дзе можна ўбачыць птушку года?

🐦 Падчас вясновай міграцыі вялікія грыцукі (большие веретенники) сустракаюцца на сажалках рыбгасаў, балотах, па берагах вадаёмаў, на лужынах у палях.

Яны ляцяць з хуткасцю да 130 (!)  кіламетраў у гадзіну на вышыні каля 6.000 (!) метраў над узроўнем мора. За два з паловай дні яны здольныя праляцець 5.200 (!) кіламетраў.

Ужо зусім хутка павінны вярнуцца з выраю нашыя грыцукі! Чакаем.

Птушка года: факт № 6 з 10

📷 Дзякуем за фота Уладзіміру Бондару.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
70🔥14👍6
Як выжыць у чужым гняздзе? Сакрэты зязюлі

🐦 Звычайная зязюля замест таго каб будаваць гняздо і выхоўваць птушанят падкідвае яйкі ў гнёзды іншых птушак.

Даследаванне паказала: каб выжыць сярод «прыёмных» сваякоў, у зязюльчанят ёсць хітрая стратэгія.

#Дзікіфакт: Птушаня зязюлі выпрошвае корм вельмі хуткімі позывамі. Яно імітуе крыкі адразу некалькіх птушанят таго віду, у гняздзе якога знаходзіцца. Гэта стварае ілюзію, што «дзіцяці» трэба шмат ежы, і прыёмныя бацькі актыўней кормяць падкідка.

Гэта толькі адзін факт пра міжвідавыя адносіны ў птушак. Калі хочаш даведацца больш – далучайся да “Дзікага клуба”!

📆 У чацвер 3-га красавіка ў клубе пройдзе анлайн-лекцыя “Міжвідавы гнездавы паразітызм у птушак: ад прыстасаванняў пад гаспадароў да метадаў мафіі”, якую правядзе арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі.

Сёлета будзе не менш за восем тэматычных лекцый пра дзікую прыроду.

Прыбытак ад клуба ідзе на ахову прыроды Беларусі. 💚

📷 На фота трысняговая чаротаўка корміць птушаня зязюлі, аўтар Per Harald Olsen CC BY-SA 3.0 Wikimedia Commons.
🔥32👍11🤨6
Бачыш зайчаня? Не падбірай!

🐇 Зайчаняты нараджаюцца з ранняй вясны і да позняй восені. Людзі знаходзяць іх у траве і каб выратаваць часта забіраюць дадому. Так рабіць нельга!

Зайчыха знаходзіць і корміць малых вельмі тлустым малаком раз на некалькі дзён. Калі сустрэне чужых зайчанят такога ж узросту – таксама іх пакорміць. Праз 2 тыдні яны пачынаюць скубаць траву, а ва ўзросце 3-4 тыдні становяцца самастойнымі.

Калі знойдзеш зайчаня, найлепшае, што можна зрабіць – ціха сысці. Не чапай яго, бо пакінеш свой пах і ён можа прыцягнуць да звярка драпежнікаў. Калі нехта падабраў зайчаня, парай вярнуць яго як мага хутчэй прыкладна ў тое ж месца.

#Дзікіфакт У зайцоў потавыя залозы ёсць толькі на падэшве і яны не пахнуць, калі не рухаюцца.

☝️ Памятай: за адабранне паляўнічых звяроў з прыроды прадугледжана адказнасць.

📷 На фота Віктара Петрачэнка зайчаня русака, CC BY-SA 4.0 Wikimedia Commons.
87👍29
Вялікія грыцукі: самкі-гіганты і дробныя самцы

👍 У Беларусі пачаўся масавы прылёт вялікіх грыцукоў (больших веретенников). Тысячы птушак пралятаюць праз краіну, затрымліваючыся на мелкаводдзях, каб падсілкавацца. Першымі ляцяць у асноўным самцы, самкі пакуль адзінкавыя.

🧡 Вясной, калі грыцукі вяртаюцца з зімоўкі на месцы гнездавання, самцы прылятаюць ужо ў шлюбным убранні – у іх галава, шыя і грудзі яркага рыжага колеру. А самкі застаюцца ў цьмяным зімнім апярэнні – такая птушка менш заўважная на гняздзе.

“Дамы” вялікага грыцука важаць да 500 грамаў. “Кавалеры” саступаюць ім па габарытах і маюць карацейшую дзюбу.

Птушка года: факт № 7 з 10

📷 На фота: самец вялікага грыцука вясной, аўтар Іна Шкурко; самка ў красавіку, аўтар Іна Субоціна; самка ў траўні, аўтар Алёна Ціхановіч.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
58👍16🔥11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як крычыць птушка года? Уключай гук!

👍 Руская назва роду грыцук (веретенник) гукапераймальная: песня падчас токавага палёту нагадвае размеранае гучнае “кувердю-кувердю-кувердю” ці “веретей-веретей-веретей”.

Чаму на беларускай мове род называецца грыцук, мы не ведаем. Падкажы, калі ведаеш.

Птушка года: факт № 8 з 10

📷 Дзякуем за фота Дзмітрыю Іванову, чат “Птушкі з фотастужкі”.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт #галасыптушак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
65🥰6👍1
Супернавіна ад найстарэйшай птушкі года

👍 Найстарэйшы вядомы ў Беларусі вялікі грыцук (большой веретенник) с каляровым кольцам NJ жывы!

Сёлета ён вярнуўся на Тураўскае балонне, дзе яго сфатаграфавала 26 красавіка Іна Субоціна.

NJ быў акальцаваны ў Тураве 22 красавіка 2006 года ўжо дарослым. Пасля гэтага ён неаднойчы рэгістраваўся ў Тураве. Апошні раз яго бачылі ў 2022 годзе.

#Дзікіфакт: Мінімальны ўзрост грыцука NJ – 21 год. І гэта рэкорд доўгажыхарства сярод кулікоў Тураўскага балоння.

Зычым NJ удалага гнездавання і доўгіх гадоў жыцця! ❤️

#птушка2025года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6133👍18😍6🎉5
Дзе гняздуецца птушка года?

👍 Зараз вялікія грыцукі (большой веретенник) заляцаюцца і рыхтуюцца да гнездавання.

А гняздуюцца грыцукі на вільготных паплавах, па берагах азёр і на адкрытых балотах.

🌿 Вельмі важнае месца гнездавання – пойма Прыпяці і менавіта заказнік мясцовага значэння “Тураўскі луг”. 

Сюды рэгулярна вяртаецца найстарэйшы беларускі вялікі грыцук NJ, каб працягнуць свой род. Гэтай вясной ветэран міграцыі таксама тут. Яму як мінімум 21 год. 

Давайце праверым, колькі з вас маладзейшыя за ΝJ – адзначайцеся ў каментарах, каму менш, чым тураўскаму вялікаму грыцуку! 😄

Птушка года: факт № 9 з 10

📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка, чат “Птушкі з фотастужкі”.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт #галасыптушак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
52👍12🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як размнажаецца птушка года?

🥚 Ямку для гнязда абірае самец вялікага грыцука (большой веретенник). Самка адкладае чатыры яйкі, якія наседжваюць абодва бацькі папераменна на працягу 22 дзён. Калі птушаняты вылупляюцца, бацькі ходзяць з імі яшчэ 25 дзён. Карміць іх не трэба, але абараняць прыходзіцца.

Птушка года: факт № 10 з 10

💧 Важнае месца гнездавання грыцукоў – пойма Прыпяці і менавіта заказнік “Тураўскі луг”. Поспех гнездавання звязаны з узроўнем вады на Прыпяці: падчас доўгага і высокага разводдзя ўтвараюцца астраўкі – даволі бяспечныя месцы гнездавання, маладаступныя для наземных драпежнікаў. Але сёлета разводдзя не было і вады мала.

Зычым грыцукам і іншым кулікам удалага гнездавання ў няпростых умовах! 🙏

🎥 На відэа самка вялікага грыцука змяняе самца на гняздзе. Знята камерай назірання ў рамках праекта Élvonal Shorebird Science.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
56👍11🔥7🥰3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто з нашых птушак прылятае з зімоўкі не з Афрыкі ці Еўропы?

🐦 Такіх відаў у нашых гушчарах усяго некалькі. Адзін з іх – чаромашнік (чечевица). Афарбоўкай самец гэтай птушкі нагадвае папугайчыка. На днях гэтыя птушкі вярнуліся з Індыі ў Беларусь для гнездавання. Шлях няблізкі і нялёгкі – мінімум 4300 км.

🎶 Пяюць яны каля вады, сядзяць звычайна высока на дрэвах. Выдаюць сябе чароўным флейтавым спевам "чіві-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

#Дзікіфакт: Чаму адныя нашыя птушкі ляцяць у Афрыку на зімоўку, іншыя ў Індыю? Як правіла, гэта звязана з гістарычным распаўсюджваннем птушак пасля адыходу ледніка. Тыя, якія прыйшлі ў Беларусь з усходу, на сваю гістарычную радзіму і ляцяць зімаваць, і наадварот.

А ты чуў_ла калісьці чаромашніка?

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Фацеевай, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

#галасыптушак
38🥰38👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
6 яек, 6 лёсаў: чаму не ўсе птушаняты ў пустальгі роўныя?

🥚🦅 У гняздзе брэсцкіх пустэльг ужо поўная кладка з 6 яек. Віншуем птушак і брэстчан!

#Дзікіфакт: Птушкі адкладаюць яйкі з розным інтэрвалам: некалькі гадзін ці дзён, у залежнасці ад памераў птушкі і яйка. Для інкубацыі ў іх ёсць дзве асноўныя стратэгіі. Калі неабходна як у курыных ці качыных, каб усе птушаняты вылупіліся адначасова і маглі разам пакінуць гняздо, то самка пачынае наседжванне толькі пасля адкладання апошняга яйка. Праблем з кормам у гэтых груп птушак, як правіла, няма. У драпежнікаў адначасовае вылупленне ўсіх птушанят справакуе жорсткія бойкі на гняздзе паміж імі, а пры недахопе корму загінуць можа ўвесь саслабелы вывадак. Таму самка пачынае наседжваць з першага яйка і птушаняты вылупляюцца з інтэрвалам роўным прамежку пры адкладанні яек. Шанец вылецець ёсць ва ўсіх птушанят, але часцей за ўсё выжываюць і пакідаюць гняздо толькі старэйшыя птушаняты.

🤗 Далучайся да трансляцыі – не прапусці вылупленне птушанят!

На відэа моманты з транляцыі.
60💔10👍8🤯2😱1
Любіш птушак? Трымай свайго коціка дома!

🐈‍⬛ Коткі – хатнія жывёлы, якія па-за сценамі нашага жытла пераўтвараюцца ў небяспечных для дзікіх жывёл драпежнікаў. Вучоныя ў розных краінах вывучалі іх уплыў і ён аказаўся вельмі значным.

Калі коткам даюць корм, яны забіваюць менш здабычы ў дзень, чым дзікія драпежнікі, але іх тэрыторыі палявання настолькі малыя, што гэтае ўздзеянне на мясцовыя папуляцыі звяркоў і птушак атрымліваецца вельмі канцэнтраваным. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды.

#Дзікіфакт: За апошнія 500 гадоў каты знішчылі не менш за 63 віды хрыбетных жывёл, у тым ліку 40 відаў птушак.

Калі ласка:

Не выпускай котку на вуліцу, зрабі вальеру або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ёй у хаце, каб яе паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

Каб котка магла падыхаць свежым паветрам, можна зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Аўтар фота Mark Marek, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.
👍30💔1815💯6👌4👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папаўненне ў рабых суслікаў!

😍 У траўні ў суслікаў нараджаецца патомства, звычайна 5-6 дзіцянят. “Немаўляты” сляпыя, голыя і без зубоў. Маці корміць іх малаком і сагравае. Малыя растуць хутка. Зараз суслічыныя дзеткі ўжо выходзяць на паверхню, пачынаюць карміцца зелянінай.

#Дзікіфакт: Суслікі не любяць ваду, яны пасяляюцца на ўзвышшах, ніколі не п’юць і хаваюцца ў норы, калі ідзе дождж. Але дажджлівы травень зблытаў ім карты: колькі можна сядзець галодным у нары? Аляксандр Вінчэўскі на мінулым тыдні назіраў, як суслік скача па мокрай траве пад дажджом, як малыя выбіраюць мокрыя сакавітыя расліны (відэа).

☝️ Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. З тысяч засталіся тры пасяленні, усе яны ахоўваюцца зараз дзяржавай.
76🥰30👍8💔7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Колькі птушанят налічыш?

🐦 У сініц бывае вельмі шмат птушанят, у тым ліку і ў белай сініцы (белая лазоревка).

#Дзікіфакт: Белая сініца – невялікая пеўчая птушка, якая жыве ў Беларусі  толькі на Палессі. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Пішы свой адказ у каментары! 👇

Правільны адказ: 35+7-29.

Спадабалася загадка? Набывай нашы размалёўкі ад арнітолагаў – у адной з ніх  можаш палічыць птушанят у гняздзе сіняй сініцы. З дзеткамі лічыць будзе весялей 😉

У камплекце тры розныя размалёўкі, у кожнай – 11 відаў птушак з цікавымі фактамі пра іх на рускай і беларускай мовах, а таксама сакрэт з падказкай на задняй вокладцы.

💚 Прыбытак ад размалёвак ідзе на ахову прыроды Беларусі!

📹 На відэа вывадак белай сініцы ў штучным гнездзішчы ў Тураве, знята Вячаславам Хурсанавым падчас кальцавання.
60🥰19🔥17👍3🤩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👋 Прывітанне ад сыча-сіпеля!

#Дзікіфакт: Сыч-сіпель (домовый сыч) – паўднёвы від, які засяліў тэрыторыю Беларусі ў сярэднія стагоддзі, накіроўваючыся за распаўсюджаннем сельскай гаспадаркі на поўнач. І зараз у нас аддае перавагу паселішчам чалавека. Чырвоная кніга Беларусі.

🦉 Удзень любіць сядзець на гнездавой тэрыторыі і сачыць навокал. Часта селіцца на фермах, дзе ловіць грызуноў і буйных насякомых.

🎥 Цудоўнае відэа зняў Дзмітрый Астапковіч.
70🔥24👍6🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ты ведаеш, што суслік – сваяк вавёркі?

🧡 Рабы суслік (крапчатый суслик) – з сямейства вавёркавых. Ён крыху меншы за вавёрку, а яго хвост карацейшы амаль у 4 разы. А вось па вазе суслік увосень можа быць цяжэйшы за яе, бо ён усе свае зімовыя запасы ў выглядзе тлушчу носіць пад скурай.

#Дзікіфакт: На англійскай мове наш суслік завецца “земляная вавёрка” (ground squirrel).

У Беларусі засталося ўсяго тры пасяленні рабога сусліка. Усе – у Нясвіжскім раёне. Усе, дзякуючы працы энтузіястаў, перададзены пад ахову, а від мае глабальны крытычна пагражальны статус.

🎥 Цудоўнае відэа з рабым суслікам зняў Дзмітрый Астапковіч.
76👍16😱1
Хто гэта блішчыць?

🪲 Зараз на кветках можна ўбачыць шмат зялёных ці залацістых бліскучых жукоў – бронзавак, якія імі жывяцца. Тут на іх палююць грычуны і іншыя птушкі.

#Дзікіфакт: Адметная прыкмета бронзавак – іх асаблівы палёт. Яны лётаюць, прасоўваючы крылы ў шчыліны пад надкрыламі, а самі надкрылы застаюцца складзенымі.

🐛 Лічынкі жукоў развіваюцца ў раслінных рэштках: гнілой драўніне, кампосце, мурашніках, норах грызуноў, лясной подсцілцы і глебе.

Наступным разам, калі ўбачыш бронзаўку, звярні ўвагу на асаблівы спосаб палёту. Дзікая прырода ўражвае! 💚

📷 Фота Wilder Kaiser BY-SA 4.0 Wikimedia Commons (памер фота зменены).
64🥰9🎉5👍3