Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.71K photos
216 videos
2 files
1.31K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Добрыя навіны з Кобрынскага раёна

Дзякуючы кампаніі “Дзікая прырода” 31 участак з рэдкімі чырванакніжнымі раслінамі і жывёламі агульнай плошчай 331,6 га ўзяты Кобрынскім райвыканкамам пад ахову.

🌱🦡 Гэтыя ўчасткі былі знойдзены экспертамі Юрыем Янкевічам і Юрыем Бакурам на Тэрыторыі, важнай для птушак, у заказніку “Дзівін – Вялікі лес” у Кобрынскім раёне яшчэ ў сезон 2023 года. Пад ахову ўзятыя мікрапапуляцыі рэдкіх раслін: чубатка полая (хохлатка полая), зубніца клубняносная (зубянка клубненосная), архідэі – тайнік яйцападобны, пылкагалоўнік чырвоны, венерын чаравічак, а таксама гарадкі барсука, гнёзды чорнага бусла, малога арляца, пугача, валасяніцы-белашыйкі, шэрага жураўля і барадатай кугакаўкі. Цяпер на гэтых участках рэжым будзе больш строгі, чым у цэлым у заказніку.

Хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду Беларусі? Далучайся да Дзікага клуба-2025! Цябе чакаюць анлайн-лекцыі ад экспертаў, афлайн-сустрэчы з аднадумцамі, зніжкі на кнігі пра дзікую прыроду і кубкі з птушкамі. Ці купі клубны абанемент блізкаму чалавеку ў падарунак.
Падрабязней тут.

💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Go into the wild! 🌲

📷 На фота Юрыя Янкевіча – птушаня чорнага бусла, плантацыі венерынага чаравічка і чубаткі полай у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес" Кобрынскага раёна.
❄️ На дварэ мароз! Не забудзь паклапаціцца пра сябе. Добрых выходных! 🤗🧡

#птушкажарт
Птушыны дамок сваімі рукамі: 5 ключавых момантаў

Вясна ўжо на падыходзе! Зараз самы час, каб зрабіць і павесіць “кватэры” для птушак. У малым сінічніку могуць пасяліцца дробныя сініцы і валасяніцы, у вялікім – вялікія сініцы.

1️⃣ Пярэднюю сценку дамка знутры зрабі шурпатай, каб птушанятам было лягчэй узбірацца да адтуліны-лятка. Іначай яны могуць апынуцца ў пастцы і загінуць. З гэтай жа прычыны вешай дамок не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва.

2️⃣ Не рабі жэрдачку каля лятка. Птушкам яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх з дамка.

3️⃣ Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Лепш абраць месца ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.

4️⃣ Замацоўвай дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш проста прывяжы дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка зрабі спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.

5️⃣ Не забывай чысціць дамкі перад прылётам птушак. Некаторыя птушкі запаўняць дуплянку будаўнічым матэрыялам пад самы верх, і проста няма дзе будаваць новае гняздо. Здымі дах, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.

У сезон гнездавання ў цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць унутр – устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці. ❤️

На фота Сяргея Аднавала пярэстая валасяніца (мухоловка-пеструшка) з будаўнічым матэрыялам для гнязда.
Колькі дзён вясной грыцук чакае свайго партнёра?

👍 Вялікія грыцукі з адной пары зімуюць у розных месцах-курортах. Але вясной, вярнуўшыся з выраю, яны заўсёды шукаюць/чакаюць свайго леташняга партнёра, аднак не больш за тры дні. Інакш ствараецца новая пара.

Птушка года: факт № 4 з 10

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У сярэдзіне лютага нашы вяртлявыя чаротаўкі (вертлявые камышовки) выправіліся з Афрыкі на Радзіму. Да родных балот – 7000-8000 км, і яны дабяруцца туды толькі ў канцы красавіка.

🌍 Вось такую візуалізацыю зрабілі арнітолагі з Міжнароднай групы па захаванні вяртлявай чаротаўкі на аснове дадзеных геалакатараў, прымацаваных на птушках. Жоўтыя кропкі на карце – вяртлявыя чаротаўкі з беларускага заказніка “Сэрвач”, а чырвоныя – з літоўскага запаведніка “Кліошай”.

Высветлілі, што нашыя і літоўскія вяртляўкі зімуюць у Малі. Папярэдняе даследаванне паказала, што чаротаўкі з паўднёвай Беларусі і цэнтральнай Украіны таксама зімуюць у Малі.

🐦 Падчас даследавання былі і незвычайныя назіранні. Адна з літоўскіх птушак у канцы ліпеня пераляцела на беларускае балота Сэрвач, пераадолеўшы 400 км. Там яна патусіла 10 дзён, потым вярнулася ў Літву і адтуль ужо, як і іншыя, выправілася ў Афрыку.

Яшчэ адна вяртлявая чаротаўка з Літвы абрала незвычайны маршрут. Яна абляцела Атласкія горы з усходу, без прыпынкаў перасекла Сахару і асела ў Нігерыі, за 1000 км на ўсход ад астатніх вяртлявак з геалакатарамі. Тым жа маршрутам яна вярнулася потым на месца гнездавання.

#ДзікіФакт Вяртлявая чаротаўка – вельмі рэдкая птушка, і ёй пагражае глабальнае знікненне. Менавіта на беларускіх асаковых балотах гняздуецца каля 40% глабальнай папуляцыі гэтага віду, але колькасць іх зніжаецца праз зарастанне балотаў трыснягом і вербалозам.

📷 Дзякуем за фота вяртлявай чаротаўкі Юрыю Янкевічу.
Ты ж ведаеш, што абанемент у “Дзікі клуб” на гэты год можна падарыць блізкаму?

🎁 Хоць на 8 сакавіка, хоць на дзень нараджэння, хоць без нагоды. Гэты падарунак – пра каштоўнасці, якія вы падзяляеце. Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

👉 У "Дзікім клубе" настаў той самы момант, калі клубаўцы збіраюць тэмы для закрытых анлайн-лекцый аб дзікай прыродзе на ўвесь 2025 год! Прапановы збіраем да 4 сакавіка. Калі ты ўступіш у клуб цяпер, зможаш прапанаваць тэму, якая цікава менавіта табе, а потым прагаласаваць за яе і іншыя тэмы, якія табе спадабаюцца.

Сёлета будзе не менш за восем эксклюзіўных лекцый. Падчас іх ты можаш задаць пытанні спікеру, а калі не зможаш прысутнічаць анлайн — не праблема, запісы будуць даступныя.

Далучайся! 🤗
🐦☀️ Прывітанне, вясна! Чакаем сонейка і вяртання пералётных птушак!

📷 Дзякуем за фота сіняй сініцы Кацярыне Фацеевай, чат "Птушкі з фотастужкі"
Сычы-электрыкі асвоілі трансфарматарныя будкі

#Дзікіфакт: Сыч-сіпель  (домовый сыч) часта для гнездавання абірае адтуліны ў плітах перакрыцця трансфарматараў на фермах, як гэтая мілая пара на фота. Чаму? Бо ў іх зручны дыяметр і даўжыня, і побач нямала грызуноў і смачных жукоў! Гэта сапраўдны птушыны фастфуд, які дазваляе птушкам не адлятаць далёка ад гнязда падчас вырошчвання сычанятаў.

🦉 Дзеткі, якія выраслі ў такіх плітах, потым шукаюць падобныя для сваёй сям’і. На жаль, найчасцей адтуліны пліт чамусьці заліваюцца бетонам, каб там ніхто не гнездаваў. Таму колькасць сычоў стабільна невысокая. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

📷 Дзякуем Віталю Некрашэвічу за цудоўнае фота, чат “Птушкі з фотастужкі”!
💚 Сёння Сусветны дзень дзікай прыроды!

Многія беларусы хочуць дапамагчы дзікай прыродзе, але не ведаюць як. А мы раскажам!

Сёлета мы плануем працягваць акцыю “Народны маніторынг” па маніторынгу захаванасці біятопаў чырванакніжных відаў сіламі валанцёраў. Будзем запрашаць жадаючых далучыцца. 🤗

Не пераключайся: падрабязнасці будуць тут.

Stay tuned to the wild! 🦡

📷 На фота Аляксандра Вінчэўскага след барсука на рыбгасе Волма.
Птушка года на паштовых марках!

👍 Заўтра, 4 сакавіка, у Беларусі выходзяць маркі з вялікім грыцуком.

І толькі заўтра на галоўным паштамце краіны ты зможаш пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня спецыяльным штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі заўтра.

Да выпуску падрыхтаваныя і прыгожыя карткі. Калі на іх у гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

💌 Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябру! Намінал N на марцы дазваляе адаслаць паштовую картку за межы Беларусі.

Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін з дызайнеркай Марынай Крэзо.

#птушка2025года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Часам вялікія грыцукі застаюцца пасля зімоўкі ў Афрыцы. Ведаеш, чаму?

👍 Вялікія грыцукі (большие веретенники) пачынаюць размнажацца ва ўзросце двух гадоў. Другое лета яны могуць праводзіць на месцах зімоўкі або побач з імі: усё адно гнездавацца ім пакуль не трэба.

💌 Сёння ў Беларусі выходзяць паштовыя маркі з вялікім грыцуком – не прапусці!

Птушка года: факт № 5 з 10

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🪲 Обзор фауны жуков-землероев

Как много тайн хранят эти крупные рогатые жуки в глубинах земли, вплоть до формаций среднего плейстоцена?

Об их связи с мамонтовой фауной и панцирными клещами, с Чернобыльской катастрофой и военно-воздушными силами США, с гельминтами крупного рогатого скота, образовательным процессом в Японии и другая зоологическая, биогеогафическая Санта-Барбара...

📅 Ждем всех интересующихся зоологией и биогеографией 6 марта в 16:30

📍 Адрес: Минск, ул. Академическая, 27, 2-й этаж, ком. 126 (актовый зал Института генетики и цитологии).

Вход свободный. Не пропустите! 🪲

@kafedrafizgeo
Як мёртвая драўніна дае лесу новае жыццё

🌲 Паваленыя дрэвы, карчагі, трухлявыя пні – гэта не смецце, а натуральнае ўгнаенне лесу. Калі дрэва памірае, яно пачынае раскладацца з дапамогай грыбоў, бактэрый і насякомых. Яны перарабляюць драўніну і пераўтвараюць яе ў мінералы, якія трапляюць у глебу.

💧 Мёртвая драўніна накоплівае вільгаць, як губка, і паступова аддае яе ў глебу. Гэта абараняе расліны ў засушлівыя перыяды. Яна не падтрымлівае агонь!

Пакідаючы мёртвую драўніну на месцы, мы садзейнічаем захаванню і ўзнаўленню лясоў. 💚

📷 Дзякуем за фота Вадзіму Пракапчуку.
Жыццё на гнёздах анлайн!

Лаві падборку трансляцый і сачы за гнездаваннем птушак з розных куткоў Зямлі.

1️⃣ Сям’я сіпух у Ізраілі ўжо гадуе птушанят.

2️⃣ Паўночны каралеўскі альбатрос у Новай Зеландыі. Першы сезон гнездавання пары, якая адклала сваё яйка ў мінулым лістападзе.

3️⃣ Гняздо белагаловых арланаў Габрыэль і Бо ў Флорыдзе. Птушкі ўжо гадуюць птушаня.

4️⃣ Штучнае гняздоўе сокалаў-падарожнікаў у Індыяне. Птушкі гняздуюцца тут ужо больш за два дзесяцігоддзі. У гэтым сезоне пара яшчэ не адклала яйкі.

5️⃣ Чырванахвостыя канюхі гняздуюцца над спартыўным полем Карнельскага ўніверсітэта з 2012 года. Зараз птушкі ўпрыгожваюць сваё гняздо перад адкладкай яек.

6️⃣ Трансляцыя з гнязда пугачоў Боні і Клайда. Салодкая парачка гняздуецца ўжо чацвёрты сезон. Самачка ўжо сядзіць на яйках.

Зычым усім паспяховага гнездавання!

Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі? 🤗

На скрыншоце з трансляцыі сям'я сіпух.
Хочаш навучыцца адрозніваць чаек?

Чайкі – гэта галаўны боль усіх птушкароў-пачаткоўцаў. Ім чайкі здаюцца блізнятамі ў аднолькавых футболках.

У наступны аўторак 11 сакавіка для сябраў “Дзікага клуба” пройдзе афлайн-сустрэча ў офісе кампаніі “Дзікая прырода” у Мінску. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі раскажа, на што глядзець, каб вызначыць, што за чайка перад табой.

На сустрэчы цябе чакае прыемная гутарка за кубкам гарбаты ў коле аднадумцаў і шмат гумару – з чайкамі без яго ніяк. 😅

Далучайся да Дзікага клуба. Такія сустрэчы будуць рэгулярнымі. 🤗

Чакаем цябе, будзе ўтульна і весела!

А галоўнае, што прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды. ❤️

Аўтар малюнка CactusCat42.

#птушкажарт
Легендарная птушкарка – прыклад для кожнага чалавека

Фібі Снетсінгер – самая вядомая птушкарка ў свеце і першы чалавек, якая ўбачыла болей за 8000 відаў птушак і ў 1992 годзе трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

🐦 Птушкаваннем Фібі зацікавілася ва ўзросце 30 гадоў. Мэта ўбачыць як мага больш відаў птушак з’явілася ў 50 гадоў, пасля таго як у яе дыягнаставалі рак. Але замест бальнічнай палаты Фібі адправілася ў вандроўку за птушкамі на Аляску. Калі яна вярнулася, аказалася, што здароўе палепшылася.

🌍 Фібі вандравала па свеце 4 месяцы ў год, а ў астатні час рыхтавалася да экспедыцый. Яна аб’ездзіла 7 кантынентаў, была ў пустынях, балотах, джунглях, гарах, трапляла ў раёны з нестабільнымі палітычнымі ўмовамі, перажыла малярыю, згвалтаванне, узяцце ў заложнікі ў Эфіопіі, патэнцыйна смяротную аварыю на лодцы. Але гэта не падкасіла яе дух і страсць да птушкавання.

Хвароба ўваходзіла ў стадыю рэмісіі прыкладна раз у пяць гадоў, а потым ізноў здараўся рэцыдыў. Любоў да птушак прадоўжыла Фібі жыццё на 18 гадоў, а памерла яна падчас аўтакатастрофы на Мадагаскары ва ўзросце 68 год.

🕊️ Фібі дабілася неверагоднага поспеху ў птушкаванні, нягледзячы на тое, што ў той час гэтая сфера была пераважна мужчынскай. За жыццё яна ўбачыла і вызначыла 8398 відаў птушак.

Дарагія жанчыны, рабіце тое, што любіце, і ніколі не сумнявайцеся ў сваіх сілах! Са святам вас! ❤️
Хто з птушак ужо вярнуўся ў Беларусь?

🐦 Пад Брэстам ужо адзначаны першыя бакасы, кнігаўкі (чибисы) і залацістыя сеўкі (золотистые ржанки). На Гарадзеншчыне, Брэстчыне, Міншчыне адзначаны чароды шэрых жураўлёў, шэрых і белалобых гусей, гусей-гуменніц.

Шпакі спяваюць у Брэсцкім, Бярозаўскім, Гродзенскім і Полацкім раёнах.

Вялікія галубы (вяхири) на Брэстчыне ўжо будуюць гнёзды.

Палявыя жаўрукі адзначаны як на поўдні, захадзе, так і ў цэнтры і на поўначы краіны.

Каго больш за ўсіх чакаеш з выраю?

📷 На фота шэры журавель, Таццяна Навачук; белалобыя гусі, Таццяна Алешка; палявы жаўрук, Denis Dz; залацістая сеўка, Кацярына Хведанцэвіч; кнігаўка, Сяргей Аднавал; бакас, Віктар Рындзевіч; звычайны шпак, Кацярына Латышава; вялікі голуб, Кацярына Вараб’ёва.