Дзікая прырода побач
2.95K subscribers
2.67K photos
213 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
​​Эх, вавёрка-палятуха, не чужая, нашая! ❤️

Але гэта вельмі рэдкі звярок – устойлівая папуляцыя ў Беларусі існуе толькі ў межах усходняй часткі Гарадоцкага і паўночна-ўсходняй часткі Віцебскага раёна.

❗️Калі ты ведаеш пра іншыя месцы, дзе жыве палятуха, паведамі нам праз электронную пошту [email protected]. Вельмі важна знайсці гэтыя тэрыторыі і перадаць пад ахову, каб яны не трапілі пад высечку.

Аўтар фота – Rainar Kurbel (Эстонія).

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​❤️ Запрашаем на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Традыцыйнае экалагічнае свята пройдзе ў Мёрах (Міёрах) 19 верасня – у гэтую суботу.
Паехалі на поўнач Беларусі, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў! 😍 Будзем радыя пабачыцца!

👉🏻 Экалагічнае свята пройдзе ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
​​😴 Суслікі сыходзяць у зімовую спячку ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. І цяпер яны выкарыстоўваюць апошнія сонечныя дні для папаўнення сваіх тлушчавых запасаў перад хуткімі халадамі.

За час зімовай спячкі вага сусліка змяншаецца амаль удвая.☝️ Cуслік, які не ад'еўся за лета, рызыкуе не прачнуцца. Таму травы трэба з'есці шмат!🌱

📷 Нясвіжскі раён, фота: Сяргей Зуёнак (АПБ).

Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Дзікая прырода не перастае здзіўляць! Глядзі другую серыю серыяла "Палятуха і яе лясныя суседзі"! 😅

Убачыць у прыродзе вавёрку-палятуху – вялікі поспех. Гэты "чырванакніжны" начны звярок зусім не хоча паказвацца на вочы чалавеку. Знайсці яе дапамагаюць фотапасткі. Але на відэа "засвяцілася" не толькі яна, але яшчэ мноства іншых жывёл.

📷 Фотапасткі ўсталёўвалі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч.

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
11-19 верасня прайшоў валанцёрскі летнік на Ельні, у якім паўдзельнічала больш за 40 чалавек! 💪

Адрамантавалі 11 плацін, працавалі з ранку да позняга вечару, праца была складаная, але імпэту ўсім хапала. Дзякуй руплівым валанцёрам!🧡

Нагадваем, што ёсць магчымасць наведаць Ельню разам з намі 3 кастрычніка😉.
Падрабязнасці тут👉🏻 https://ptushki.org/news/692748.html

Летнік адбыўся ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
🦉У Міёрах (Мёрах) пройдзе Школа бёрдвочараў – жыхароў раёна пазнаёмяць з сотняй беларускіх птушак і навучаць іх вызначаць у дзікай прыродзе. Далучайся! Заняткі бясплатныя. 🆓 ptushki.org/news/693239.html

Школа складаецца з заняткаў у класе і двух практычных птушыных экскурсій. 🕊 Заняткі пачынаюцца з 12 лістапада, іх будзе праводзіць арнітолаг Анастасія Кузьмянкова.

📍Каб запісацца ў Школу, запоўні форму docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeWCTZLQQe8rBZnDUaLm8YNYCcjiFSntWmSzzwiwyA-dtDqvQ/viewform. Улічвай, што колькасць месцаў абмежаваная.

👉🏻 Школа бёрдвочараў пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

📷 На фота вушатая сава, аўтар – Аляксандра Кудзінава, @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на тое, што ініцыятыва "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" заканчваецца, пошукі не спыняюцца.☝🏻 Мы, вядома, не кінем гэтых незвычайных звяркоў, іх носікі, вушкі і вочкі і будзем далей іх ахоўваць. 🤗❤️

Мы падрыхтавалі патрэбныя дакументы для перадачы пад ахову амаль 100 месцаў пражывання палятухі і рабога сусліка. Цяпер адміністрацыі раёнаў павінны прыняць гэтыя ахоўныя дакументы, а землекарыстальнікі – узяць месцы пражывання супергрызуноў пад ахову.

👉 Мы шукаем і захоўваем гэтых звяркоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Палятуха трапіла на фотапастку ўдзень – нарэшце! 😍

Амаль год таму мы знялі першае відэа з гэтым "чырванакніжным" грызуном для нашай краіны. Але ўсе кадры з ім былі начныя. Цяпер жа палятуха трапіла ў аб’ектыў аўтаматычнай фотакамеры ў светлы час сутак.

😊 Толькі паглядзі на гэтага рэдкага і вельмі цікавага звярка!

👉🏻 Відэа знята ў межах ініцыятывы АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Ёсць добрыя навіны і для рабых суслікаў! 2 калоніі гэтых прыгожых звяркоў у Капыльскім раёне ўзяты пад ахову! 👏🏻🤗

Гэтыя калоніі ўдалося знайсці дзякуючы ініцыятыве АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі

📷 Фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ).
Якая прыгажосць! 😍 У самым маленькім горадзе Беларусі з’явіўся, бадай, самы вялікі ў краіне партрэт знакамітага мастака Язэпа Драздовіча!
👋🏻 Завітвай у Дзісну і шукай двухпавярховік па адрасе Юбілейная, 27.

Драздовіч пачаў навучанне менавіта ў Дзісенскай гімназіі і ступіў тут на мастацкі шлях, робячы замалёўкі мясцовых краявідаў.🌳

Мы працягваем упрыгожваць Мёрскі раён крутымі мураламі ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

👨‍🎨 Эскіз графіці стварыў стрыт-артар Алесь Kontra, а распісаў сцяну яго калега Яўген Сасюра.
🌾 Проста цяпер праходзіць валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны на старажытным верхавым балоце Ельня.

Штогод турыстаў на балоце становіцца ўсё больш. Тысячы людзей праходзяць па экасцяжыне кожныя выходныя і яна натуральным чынам "зношваецца". Каб працягваць радаваць турыстаў камфортным знаходжаннем у гэтым цудоўным месцы без шкоды для самаго балота, мы праводзім рамонтныя работы на асобных участках экасцяжыны.

❤️ Вялікі дзякуй усім валанцёрам!

📍 Летнік адбываецца ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
💚 У заказніку "Ельня" адбыўся валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны. Папрацавалі вельмі добра – удалося адрамантаваць усю экасцяжыну "Азяраўкі – Ельня".👏🏻

Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў нам! У верасні будзе яшчэ адзін валанцёрскі летнік, сачы за анонсамі.

😍 А гэты летнік быў вельмі багаты на працу і ўражанні. Як мы рамантавалі экасцяжыну, усміхаліся і размаўлялі каля вогнішча – у нашым фотаальбоме! Шукай сябе і знаёмых на фота. 📷👇🏻
https://vk.com/ptushki?z=album-2020657_279403894

📍 Мерапрыемства прайшло ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

Аўтары фота – Валер Кавалёнак, Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч.
❤️ Запрашаем на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Паехалі на поўнач Беларусі ў Мёры, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў! 😍 Будзем радыя пабачыцца!

❗️У гэтым годзе свята адбудзецца 25 верасня. Праграму хутка апублікуем, а ты пакуль заплануй сабе ў каляндарыку.☺️

👉🏻 Экалагічнае свята пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

📷 Фота: Stefan Holm.
😍 Экскурсіі на балота Ельня, назіранні за жураўлямі, квэсты для дзяцей, майстар-класы, кірмаш – запрашаем 25 верасня на экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Глядзі поўную праграму і выбірай актыўнасці! 🤗👇🏻

Свята пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
💚 Хочаш незабыўна прабавіць час з карысцю для дзікай прыроды? Запісвайся ў наш валанцёрскі летнік па рамонце плацін на балоце 13-17 верасня. Дапаможам Ельні разам! 🙌🏻

Што трэба будзе рабіць: насіць дошкі, умацоўваць і прыбіваць іх, усё гэта ва ўмовах балота. Праца патрабуе пэўнай фізічнай падрыхтоўкі.

У верасні на Ельні збіраецца шмат шэрых жураўлёў, якія рыхтуюцца да міграцыі, таму ў цябе будзе магчымасць паназіраць за гэтымі "чырванакніжнікамі". 😍

Арганізацыйныя пытанні: ptushki.org/news/707288.html
Калі хочаш удзельнічаць у летніку – запаўняй форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeQ5DGWcPyoAQUb6hlAry7a1lYuU3esUPRYjL_XRSD4jZpbMw/viewform.

📷 Фота Марыі Шуманскай.
Летнік пройдзе ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Паглядзі, якія жураўлі чакаюць цябе на свяце “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, што пройдзе 25 верасня. 😇

Штогод на палях і балотах Мёршчыны збіраюцца дзясяткі тысяч гэтых грацыёзных птушак! 😍

На свяце ў цябе будзе магчымасць паназіраць за імі ў падзорную трубу і задаць пытанні арнітолагу. А яшчэ ў праграме – майстар-класы для дзяцей і дарослых, гандаль журавінамі і прысмакамі з іх, балотным мёдам, фірмовымі мёрскімі пернікамі і аўтэнтычнымі сувенірамі. 🎁

Чакаем цябе на свяце!

Яно пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

Фота Іны Субоцінай, t.me/ptushkafota
13-17 верасня на самым вялікім верхавым балоце краіны – Ельніпрайшоў наш валанцёрскі летнік. Удзельнікі чынілі плаціны, каб вада не ўцякала з балота і яно не перасыхала.💧

Працавала больш за 20 валанцёраў з розных куткоў краіны. Атрымалася адрамантаваць чатыры вялікія плаціны і пабудаваць адну новую!
Вялікі дзякуй усім валанцёрам, што дапамагалі нам сёлета. ❤️

📷 Глядзі фота Марыі Шуманскай, Лены Майсюк, Паліны Русаковіч, які атмасферны летнік атрымаўся 👉 vk.com/album-2020657_280016976. Балота ўвосень неверагоднае!

Летнік адбыўся пры садзейнічанні заказніка "Ельня" ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Непаўторныя краявіды з балотнымі азёрамі і астраўкамі, тысячы жураўлёў, мноства журавін і драпежная расліна расіца – гэта далёка не ўсё, што можа паказаць табе Ельня! ❤️

Яшчэ не бываў(ла) там? Выбірай свайго гіда – і едзь здзіўляцца: ptushki.org/nabalota. Там хараство ў любы сезон! 😍

Відэа створана крэатыўным агенцтвам "Малако" ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
​​Сабралі для цябе 7 цікавых фактаў пра самае вялікае верхавое балота Беларусі – Ельню. Натхняйся на незабыўную вандроўку! ❤️

🔹1. Плошча балота – амаль як Мінск. Само яно – быццам пагорак: сярэдзіна ўздымаецца над краем на 7 метраў!

🔹2. На балоце Ельня 118 азёр. Іх вада мяккая і настолькі чыстая, што яе можна піць. Па многіх азярках рассыпаныя дробныя астравы з соснамі (глядзі фота).

🔹3. Ельня знакамітая сваімі жураўлямі, якія тут не толькі гняздуюцца, але і тысячамі збіраюцца падчас восеньскай міграцыі. Нездарма гэтае балота атрымала статус тэрыторыі, важнай для птушак, міжнароднага значэння.

🔹4. Ельня мае таксама статус ключавой батанічнай тэрыторыі. Тут растуць 13 рэдкіх відаў раслін, у тым ліку карлікавая бяроза і марошка. Ельня – балота-рэкардсмен па колькасці журавін у Беларусі.

🔹5. На Ельні можна пабачыць драпежную расліну расіцу. Сувязь назвы з расой не выпадковая: драбнюткія кропелькі ліпкай “расы” расіца выдзяляе, каб злавіць насякомых.

🔹6. Слой торфу на Ельні дасягае 7-9 метраў! З улікам таго, што за год слой прырастае ў сярэднім усяго на 1 мм, можна падлічыць, што балоту каля 9000 гадоў.

🔹7. На Ельні ёсць зручная экасцяжына з драўляным насцілам, з якой адкрываюцца цудоўныя краявіды, але прагуляцца па балоце можна і ў балотаступах. Такую паслугу аказвае ДПУ “Ельня”. Нідзе ў Беларусі няма столькі мясцовых гідаў, як у Мёрскім раёне! Тут яны прапаноўваюць экскурсіі з самымі рознымі фішкамі: квэстамі і віктарынамі, ёгай і медытацыяй, зборам ягад, “балотным СПА”, лоўляю рыбы.

🤗 Выбірай свайго гіда – і едзь у падарожжа: ptushki.org/nabalota.

👍 Турыстычная інфраструктура на Ельні цяпер актыўна развіваецца: тут адрамантавалі і зрабілі даўжэйшай экасцяжыну, правялі шмат трэнінгаў і атэстацыю для гідаў, хутка ўсталююць дзве 10-метровыя назіральныя вышкі!

Усё гэта ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Ніагара, Ігуасу, Вікторыя… Павяцце! У Беларусі таксама ёсць вадаспад. 😍 💦

Каб яго знайсці, раней трэба было рабіць практычна дэтэктыўны вышук ці мець знаёмых сярод мясцовых.

Але цяпер у турыстаў з'явілася цудоўная падказка. На сцяне Павяцкай школы мастак Яўген Сасюра намаляваў мурал з выявай вадаспаду на рацэ Вята і карту з пад'ездамі да яго. Ужо не заблукаеш! 🤗

Мурал атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад мясцовых жыхароў, а як табе, падабаецца? Паедзеш глядзець вадаспад?

Мурал створаны ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі