Forwarded from Палявая пошта
#Cлабодка, касцёл Божага Провіду
1940-ыя / сучасны стан
Вельмі прыгожы храм, адзін з сымбаляў Браслаўшчыны. Цудоўна захаваўся да нашага часу. Дзякуючы рэстаўратарам, казачна выглядае не толькі звонку, але і ўнутры.
(фота: Norma Kirinovich )

Новыя птушыныя маркі ад Белпошты, да стварэння якіх спрычыніліся і мы. 😍 Сустракай серыю "Сокалы"!
На марках – самкі і самцы трох відаў беларускіх сокалаў з нацыянальнай Чырвонай кнігі: сокал-дрымлюк (дербник), сокал-пустальга (пустельга) і сокал-шулёнак (кобчик).
📩 Падумай, хто быў бы рады атрымаць ад цябе "птушыную карэспандэнцыю" і перадай прывітанне дарагім і важным табе людзям!
➡️ 7 ліпеня на галоўпаштамце адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Стоп! Пакажыце вашыя квіткі.
Усё добра, можаце плыць далей." 😊
📷 Відэа: Іна Шкурко, шэрая чапля і самка качкі-крыжанкі (кряквы) з вывадкам. #птушкажарт

Птушаняты вясковых ластавак ужо лётаюць! 😍
Глядзі, які кароткі хвосцік у малечы. Пасталее – на хвасце адрастуць доўгія касіцы, па якіх можна лёгка адрозніць вясковую ластаўку ад гарадской і зямлянкі.
📷 Фота: Makoto Miharu, t.me/ptushkafota.

Ужо трохі ведаеш птушак і хочаш навучыцца вызначаць іх па галасах? 🎶
🙋♀️ Прыходзь 10 ліпеня на птушыную экскурсію "Галасы птушак" у Мінску ад Водна-балотнага цэнтра АПБ.
Арнітолаг Анастасія Кузьмянкова правядзе экскурсію па экасцежцы "Горад птушак" і ў Лошыцкім парку, на практыцы пакажа, як адрозніваць птушак па галасах.
🐦 Экскурсія платная, частка прыбытку пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Дэталі і кошт тут: http://birdingbelarus.by/voices_tour/.
📷 На фота зялёная перасмешка, аўтар – Лілія Кахновіч, t.me/ptushkafota.

Галоўнае – верыць у сябе! 😅
Ці атрымалася рачной крычцы з'есці плотку не па памеры, глядзі фота і відэа Дзмітрыя Вінчэўскага на birdwatch.by/gallery/harrier/rachnaya-krychka-i-platva-ne-pa-pameru.

🐦 Цiкавы факт – форма палёту зелянушкі нагадвае палёт кажана.🦇 Спачатку яна скача на абедзвюх нагах, потым ляціць хутка і малюе дугі ў паветры, а перад прызямленнем пэўны час лунае.
Каб спікіраваць, яна спачатку рэзка ўзлятае, робіць на вялікай вышыні некалькі колаў, прыціскае крылы і рэзка накіроўваецца ўніз.
Гучыць як апісанне выступу фігурыстаў на лёдзе, праўда? 😅⛸ #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.

‼️ Увага! У сокалаў птушаняты вылецелі з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. У АПБ штодня тэлефануюць грамадзяне, якія знайшлі сакалянят на зямлі ці на балконе.
❓Бачыш птушаня сокала-пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы. 👇🏻
ptushki.org/news/705083.html
🐦 Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!

🎥🍿🐣 Дзелімся выдатнымі трансляцыямі з гнёздаў, якія табе варта паглядзець гэтым летам!
🔸Чорныя буслы на вяршыні дрэва ў Латвіі: https://youtu.be/1JFzsE7NWoU.
🔸Бледныя свіргулі на даху школы ў Іспаніі: https://youtu.be/AZVf-F0Mbmg.
🔸Рачныя крычкі на плывучых астравах у Чэхіі https://youtu.be/AGwdNpWCyjk.
🔸Сіпухі з Вялікабрытаніі https://tices-meadow-barn-owls.click2stream.com/.
🔸Сіпухі з Іспаніі https://youtu.be/8eBAOhseY7A.
🔸Скопы з Латвіі https://youtu.be/Gpu5EARSXiI.
🔸Беларускія пустэльгі ўжо вылецелі з гнязда, але ты можаш паглядзець найлепшыя моманты трансляцыі сезона 2021 на https://birdwatch.by/pustalga-brest2021.

YouTube
Melnais stārķis (Ciconia nigra) Siguldas novadā - LDF tiešraide
=== Latvijas Dabas fonds pateicas visiem ziedotājiem, ar kuru palīdzību varam nodrošināt putnu tiešraides! Ziedot tiešraižu atbalstam var šeit: https://ldf.lv/lv/atbalsti-ldf vai ar Mobilly! https://mobilly.lv/ziedojumi/#/ ===
Šī ligzda Siguldas novadā…
Šī ligzda Siguldas novadā…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі шэрая варона вельмі ўразілася чэмпіянатам Еўропы па футболе. 😅⚽️
Фінал ужо заўтра, за каго будзеш заўзець? #euro2021
📷 Відэа: Яна Карніцкая.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Таўстадзюб (дубонос) спачатку трыбушыў нейкія ягады (вунь якая "чыстая" дзюба), а потым прыляцеў закусіць семкамі. 😋😋
📷 Відэа: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.

Калі ў такую спёку набыў сабе марозіва, але, відавочна, яго з'есць дзіця. 😑😋
На фота дрозд-спявун (певчий дрозд) дакормлівае подлетка. Аўтар – Д. Відуціс, @ptushkafota.

🦇У ліпені падчас сезона размнажэння кажаноў нярэдка здараецца, што кажаняты выпадаюць са сховішча, дзе месціцца калонія, і рызыкуюць загінуць.
❓Бачыш кажаня на зямлі? Расказваем, як вярнуць яго матулі! 👉🏻 ptushki.org/news/705164.html
📷 Фота Арцёма Зянкевіча, валанцёра АПБ.

☀️❓Як дапамагчы птушкам перажыць анамальную спякоту, калі адкрытыя крыніцы вады на гнездавой тэрыторыі знікаюць?
💦 Зрабі для іх паілку ці купальню!
☝🏻Некалькі важных парад:
💧Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.
💧Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.
💧Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.
💧Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.
💧Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.
📷 Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў.
👇🏻
ptushki.org/news/705171.html
Фота Сяргея Шакалы.

Гэтае фота – пераможца ў конкурсе фатаграфій птушак-вестуноў вясны ў намінацыі пасля 16 гадоў! Прыгажосць, ну? 😍
🎉 Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!
Чытай падрабязнасці па спасылцы: ptushki.org/news/705199.html.
📷 Гражына Лянцэвіч, Гродзенская вобласць.
Конкурс прайшоў у межах міжнароднай кампаніі "Жывая вясна", якая ажыццяўлялася дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021

🗣 Ельня кліча валанцёраў на летнік па рамонце экасцяжыны! 🤝
❓ Калі: 28 ліпеня – 1 жніўня.
❓ Што трэба будзе рабіць: вазіць на тачцы і насіць дошкі, умацоўваць і прыбіваць іх, працаваць пілой. Праца патрабуе пэўнай фізічнай падрыхтоўкі, таму, калі адчуваеш у мускулах сілу – далучайся! 🙋♂️
🏕 Арганізацыйныя пытанні: ptushki.org/news/705238.html.
Калі хочаш удзельнічаць у летніку – запаўняй форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSczg6FCd7NtGytqsulfW_899QLojqHhrD4o8F5bsV4VBGVWog/viewform.
📷 Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.

У такую спякоту да вадаёмаў пацягнуліся сем'і з дзецьмі, каб адпачыць і заадно пакарміць качак ды лебедзяў. 🦆
‼️ Калі ласка, не кармі птушак хлебам!
Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастаткова энергіі і вітамінаў. Гэта тое ж самае, калі б чалавек харчаваўся толькі фаст-фудам. 🍔🍟
🙅♂️ Мы не павінны адвучваць птушак карміцца самастойна натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі.
📷 Фота: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.