Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
475 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
❤️Палітзняволены журналіст Андрэй Толчын — на волі

Пра яго вызваленне паведамляе @parlamentbel. Толчын апынуўся на волі па памілаванні.

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года.

21 сакавіка суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп у дачыненні Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Беларускія пракуроры знайшлі на «Яндэкс Музыцы» «экстрэмісцкія песні» гурта TOR BAND

Таксама на платформе нібыта былі выступленні Гітлера і Мусаліні.

Паведамляецца, што ў «мэтах недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму» пракуроры запатрабавалі ад ТАА «ЯндэксБел» выдаліць гэтыя запісы.
Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд Леаніду Судаленку

Судовая калегія пад старшынствам Дзіны Кучук вырашыла прысуд пакінуць без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

Нагадаем, у чэрвені Леаніду было прызначана 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram старонкі «valerymatskevich», «ruslan_guseinov_warszawa», а таксама «belarusians_lietuva».
«Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Сёння пачынаюць судзіць палітвязня, затрыманага па вяртанні з Польшчы

Максім Хвашчынскі — жыхар Бабруйска, якога затрымалі 26 лютага — на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.

Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) — нібыта Максім датычны да стварэння экстрэмісцкага фармавання «Бабруйск 375», а таксама экстрэмісцкага тг-чату «Бобр 97%». Акрамя гэтага, яго вінавацяць у «паклёпе на Лукашэнку» (арт. 367 КК).

Справу палітвязня пачне разглядаць сёння Магілёўскі абласны суд. Суддзя — Ігар Шведаў.

💌Месца ўтрымання Максіма: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі
💻Напісаць анлайн
Жыхарку Брэста пачалі судзіць па шасці крымінальных артыкулах

У Брэсцкім абласным судзе 18 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Алы Дзясяцік. Працэс вядзе суддзя Сяргей Беразюк. Берасцейку абвінавачваюць паводле наступных крымінальных артыкулаў:

- ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
- арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Апошні раз Ала была анлайн у сацсетках 11 студзеня 2024 года — напярэдадні рэйду КДБ за салідарнасць.
У Мінску пачынаюць судзіць 57-гадовую Ірыну Клязовіч, затрыманую за дапамогу палітвязням

Жыхарка Салігорска была затрымана 23 студзеня падчас масавага рэйду КДБ на людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнямі. Ірыну абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу).

Справу жанчыны пачалі разглядаць сёння ў Мінскім абласным судзе. Працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Васілеўскі.
У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на заснавальніцу ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенію Доўгую.

Наталлю абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
За каментары пра прадстаўнікоў улады затрымалі мужчыну

Таксама сцвярдажецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае — яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Пра гэта паведамляе katolik.lifе. Меркавана, суд будзе прызначаны на канец верасня ці пачатак кастрычніка.

Святар знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску з лістапада 2023 года, пра яго справу афіцыйна нічога не паведамляецца. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, таму тое, у чым канкрэтна абвінавачваюць пробашча, не стане вядома і падчас суда. Ксёндз Генрых не прызнае сябе вінаватым, мае кепскі стан здароўя.

Вернікі лічаць, што валожынскага пробашча могуць вызваліць пасля суда праз працэдуру памілавання — дзеля таго, каб «хворы чалавек не памёр у турме, каб не было шуму».
❗️Стала вядома про затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі па справе «Адукаванкі»

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны пераслед настаўнікаў з усёй краіны, што былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка». У гэтым чаце абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.

Нагадаем, учора стала вядома, што КДБ яшчэ напрыканцы жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка».

«Адукаванка» — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, асноўнай мэтай якой з'яўляецца стварыць пляцоўку, дзе будуць аб'яднаны праблемы адукацыі, іх рашэнні і людзі, якія гатовы над імі працаваць.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📸Фотафакт: як выглядае беларускі палітвязень Юрый Зянковіч праз 2 гады пасля суда

Юрый — юрыст, асуджаны па «справе змоўшчыкаў». Яго абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзілі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27 снежня 2022 года ў судзе Мядзеля разглядалася новая справа супраць Юрыя аб «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Па пярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода.

7 жніўня 2024 году ў судзе Ленінскага раёна Магілёва палітвязня асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» паводле ч. 2 арт. 411 КК. Якое рашэнне прыняла суддзя Вікторыя Палякова — невядома.
📍Праваабаронцам вядома 29 з 37 прозвішчаў, вызваленых па памілаванні на тыдні палітвязняў

Як мінімум пяцёра з іх былі асуджаныя за каментары і рэпосты ў сацсетках, чацвёра — за адпраўку ролікаў «экстрэмісцкім» каналам (у тым ліку, пра перасоўванне ваеннай тэхнікі), трое — за ахвяраванні, адзін — за мірныя сходы.

Сярод вызваленых — шматдзетная маці Кацярына Джыг, у якой чацвёра дзяцей. Адзін з іх — непаўнагадовы, старэйшая дачка мае інваліднасць другой групы.

Таксама выйшла на волю 66-гадовая Зоя Баранава, якую затрымлівалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «Пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Цяпер на волі 65-гадовы журналіст Андрэй Толчын. Ён пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116258

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жанчыну

Яна нібыта двойчы наведала пратэсныя мерапрымествы. Паводле папяэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося яшчэ ў панядзелак.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум 7 чалавек

Іх абвінавачваюць у падпісках на «экстрэмісцкія» старонкі ў сацсетках. У часткі з затрыманых схаваныя твары.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 12 чалавек, якія выйшлі на волю па памілаванні 16 верасня

Гэта Лагуценка Дзмітрый, Ігнатовіч Андрэй, Утоўка Дзмітрый, Цыдзік Віталь, Саламіюк Канстанцін, Юрэня Віталь, Толчын Андрэй, Мардзіловіч Сяргей, Фісюк Сяргей, Бараноўскі Аляксандр, Гарачкіна Ірына, Лабунова Юлія.

Вызвалены Дзмітрый Утоўка, які мае інваліднасць па слыху. Вядома, што ў зняволенні ён знаходзіўся са слыхавым апаратам, у якім трэба было мяняць батарэйкі. Сам апарат таксама патрабаваў замены.

Дзмітрый атрымліваў грашовую дапамогу па інваліднасці, але яе ўтрымлівалі дзеля выплаты штрафаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116258

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні летам, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая, Марына Алісеенка, Марк Невар, Аляксандр Лютаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116285

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org