Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»

Кірылу Вевелю 40 гадоў. Ён родам з Барысава. Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мужчына піша музыку і сцэнары да фільмаў. Ён ёсць таксама ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.

Кірыла затрымалі ў студзені 2024 года. Спачатку яму далі суткі за «дробнае хуліганства». Пасля, падобна, яго не выпусцілі і завялі крымінальную справу, піша «Наша Ніва».

Суд над Кірылам пачынаецца 23 верасня ў Мінгарсудзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцый» (арт. 361 КК). Справу Вевеля будзе разглядаць Святлана Чарапанава.
«Хапун» у Глыбокім — затрымалі як мінімум 5 чалавек

Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. На відэа сілавікоў паказана, як аднаго з затрыманых са зламанай рукой паклалі тварам на падлогу.

UPD. Па звестках @vicspring затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «План: Б» прыпынілі

Паводле інфармацыі крыніцаў «Белсату», справу прыпынілі ў сувязі з тым, што не ўдалося выявіць месца знаходжання фігурантаў. Не далі ніякіх вынікаў ператрусы ў месцы іхнай прапіскі і ў сваякоў, а таксама абвяшчэнне іх у вышук.

Справаю займаецца кіраўнік аддзелу крымінальнага вышуку аддзелу ўнутраных справаў Гомельскага райвыканкаму, падпалкоўнік міліцыі Яўген Палазкоў. Справу вядзе следчы Аляксандр Цімашчэня.

Як паведамлялася, 5 чэрвеня гомельскі раённы аддзел Следчага камітэту завёў на вядоўцаў і ўдзельнікаў праграмы «План: Б», якая выходзіць на «Белсаце», крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), што прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Фігурантамі справы зрабіліся больш за два дзясяткі асобаў.
У Століне затрымалі як мінімум 5 чалавек

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманыя «займаліся экстрэмісцкай дзейнасцю».

Як паведамляе @viasna_brest, адзін з затрыманых у сацсетках падпісаны як Вадзім Вяткоўскі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь будуць завочна судзіць у Магілёве

На 2 кастрычніка прызначаны пачатак суда над актывісткай каманды Святланы Ціханоўскай з Рэчыцы Бажэнай Жолудзь. Яе збіраюцца судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме прызначаны весці суддзя Сяргей Мазураў.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», Бажэну вінавацяць у «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203-1 КК), «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў «абразе суддзі» (арт. 391 КК).

Бажэна — рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна была ўдзельніцай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Старонка з беларускімі мемамі ў Instagram прызнаная «экстрэмісцкай»

Гаворка пра акаўнт «БелМемы», на які падпісаныя больш за 1700 чалавек. «Экстрэмісцкі» статус старонцы надаў суд Ленінскага раёну Гродна 18 верасня.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі Instagram-старонкі «Андрей Стрижак», «Libereco PHR», «INeedHelpBY», Telegram-канал, чат, старонкі ў Youtube, Instagram, TikTok «Оля Токарчук», TikTok-старонкі «nikmen131», «Не Избранные», а таксама сацсеткі праекту «Около культуры».
❤️Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю

Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на яе сяброў.

Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. 

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
«Міліцыянты сказалі, каб не лез нікуды». Як кантралююць палітвязняў, якіх вызвалілі па памілаванні

Пра гэта распавёў «Вясне» распавёў адзін з памілаваных палітвязняў.

Пасля памілавання зняволеным трэба стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) і хадзіць адзначацца раз на тыдзень. Пры гэтым вусна ім паведамляюць, што ў выпадку, калі яны не працуюць, то раз на тыдзень мусяць адпрацаваць восем гадзін на грамадскіх працах. Судзімасць пасля памілавання палітвязню не знялі. Акрамя гэтага, яму паставілі забарону на выезд з Беларусі на тэрмін роўны неадбытаму тэрміну пакарання.

З моманту вызвалення да мужчыны адзін раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі, праверылі тэлефон на наяўнасць «экстрэмізму». Сказалі, каб ён «не лез нікуды». Пры гэтым, кажа суразмоўца, былі карэктныя і ветлівыя.

🔹«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч»: як палітвязні выходзяць па памілаванні
Дызайнера-ілюстратара з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.

Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі, піша «Наша Ніва».

Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава. Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
❗️У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews

Учора ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова. Пад такімі дадзенымі вядомы блогер Bulbanews, піша @vitebsk_info.

У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары.

Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмізму» і дробным хуліганстве.
За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага

Адзін з затрыманых паказаны на «пакаяльным відэа» са слядамі збіцця.

Нагадаем, па звестках @vicspring затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 224 палітвязні, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
• 45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 36 шматдзетных маці і бацькоў;
• 11 чалавек з інваліднасцю;
• 16 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
У Пінску будуць судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў

Як паведамляе @viasna_brest, былога журналіста «Медыя-Палессе» Яўгена Нікалаевіча будуць судзіць у судзе горада Пінска і Пінскага раёна 26 верасня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ. Весці працэс будзе суддзя Яўгенія Мельнік.

10 жніўня 2020 года Нікалаевіч адправіўся на пратэсты з прафесійным заданнем.

Тады яго затрымалі, спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце пінскага гарвыканкама, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна пабітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых.

Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, у тым ліку з'явіліся глыбокія шнары. Выданне «Медиа-Полесье» таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча

Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік.

Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
Былой палітзняволенай Вользе Гарбуновай, якая з'ехала ў 2022 годзе, хочуць замяніць абмежаванне волі на калонію

25 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Вікторыя Баранава будзе разглядаць справу Вольгі паводле «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

Вольга – актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года і завялі справу паводле арт. 342 (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней Вользе прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». Актывістку адпусцілі з-пад варты ў зале суда і яна пакінула Беларусь.

⁉️«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію: тлумачым за што і каму
У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік — 4 суды па адміністрацыйных справах

19 верасня суддзя Вушацкага райсуда Аксана Мішута судзіла Сяргея Чарткова, Генадзя Арлоўскага і Дзмітрыя Федуковіча паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як паведамляе @vicspring, усе яны супрацоўнікі Вушацкага філіяла «Белтэлекама», усе ў розны час былі станоўчымі героямі публікацый у мясцовай «раёнцы». І нават болей: Генадзь Арлоўскі быў занесены на раённую Дошку гонару ў 2022 годзе, а Дзмітрый Федуковіч — у 2014 годзе.

Сёння, 20 верасня, тая ж суддзя Аксана Мішута разбірае справу Алены Федуковіч, жонкі ўчорашняга падсуднага. Жынчына таксама працуе ў мясцовым філіяле «Белтэлекама», і судзяць яе таксама за «распаўсюд экстрэмізму».