#ГісторыяБеларусі
#Археалогія
У бягучым годзе беларускія гісторыкі зрабілі цэлы шэраг знаходак і частка з іх цягне на сенсацыі нават не мясцовага, а рэгіянальнага маштабу, чаго ўжо даўно не было.
Сярод іх:
✔️ Крэмневыя прылады старажытных людзей, якім дакладна не менш за 400 тысяч гадоў.
Цяпер навукоўцы практычна ўпэўнены, што гэтыя прылады належалі гейдэльбергскаму чалавеку, які нават старэйшы за неандэртальцаў. Раней найстарэйшымі на нашай тэрыторыі лічыліся паселішчы 20-тысячнай даўніны.
✔️ Драўляныя фартыфікацыйныя збудаванні, выяўленыя падчас раскопак на гарадзішчы на Менцы, не маюць аналагаў ва Усходняй Еўропе, таму што з’яўляюцца прыкладам сінтэзу тэхналогій заходніх і ўсходніх славян.
✔️ На востраве пасярод возера Сялява зроблены знаходкі эпохі ранняга мезаліту 10-7 тысячагоддзя да н. э. кундскай культуры і артэфакты ранняга неаліту 6 тысячагоддзя да н. э. нарвскай культуры.
✔️ На Крывінскім тарфяніку знойдзены рэчы з драўляныя рэчы паўночнабеларускай культуры, другая палова трэцяга тысячагоддзя да н. э. – пачатак другога тысячагоддзя.
Больш падрабязна пра каштоўныя знаходкі чытайце тут 👇
https://bel.sputnik.by/20240815/top-arkhealagchnykh-adkrytstsya-2024-goda--belarus-1088774068.html

Sputnik Беларусь
Топ археалагічных адкрыццяў 2024 года ў Беларусі
У бягучым годзе гісторыкі зрабілі цэлы шэраг знаходак і частка з іх цягне на сенсацыі нават не мясцовага, а рэгіянальнага маштабу, чаго ўжо даўно не было.
Forwarded from Спадчына
Падземны склеп касцёла ў Стоўбцах, у якім захоўвалася труна з целам Фабіяна Малішоўскага. Падмуркі капліцы касцёла, якую парафія плануе адбудаваць, раскрытыя ў час нядаўніх раскопак. Неверагодная захаванасць, застаўся і тынк, і арыгінальнае пакрыццё падлогі. Сапраўднае падарожжа ў часе 😮
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія