Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
916 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#СучаснаяБеларусь

У Беларусі забаранілі вермішэль і супы хуткага прыгатавання "Ролтан", локшыну Big Bon і не толькі

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Называюцца тры прычыны ўвядзення забароны:
1. У гэтай прадукцыі выяўленыя інгрэдыенты - не заяўленыя ў маркіроўцы вытворцам.

2. Выяўлена перавышэнне ўтрымання некаторых хімічных элементаў. Пры рэгулярным ужыванні гэтыя элементы назапашваюцца ў арганізме і прыводзяць да найцяжэйшых захворванняў.

3. Парушэнне нарматываў па мікрабіялагічных паказчыках, у тым ліку па змесце бактэрый групы кішачнай палачкі, як вядома, прыводзяць да харчовых атручванняў і таксікаінфекцыяў рознай ступені цяжкасці.

Дадзеныя факты сталі падставай забароны ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і звароту ўсяго асартыменту выпускаемай харчовай прадукцыі названых вытворцаў на тэрыторыі ўнутранага рынку краіны, у тым ліку прадукцыі т.м. «Петра», «Ролтан» і інш. вытворчасці ТАА «Маревен Фуд Цэнтрал» (Расія).
Верашчака
#СучаснаяБеларусь У Беларусі забаранілі вермішэль і супы хуткага прыгатавання "Ролтан", локшыну Big Bon і не толькі Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Называюцца тры прычыны ўвядзення забароны: 1. У гэтай прадукцыі выяўленыя інгрэдыенты - не…
Паважанае спадарства! Праявіце клопат аб сабе і блізкіх! Гатуйце карысныя беларускія стравы разам з каналам "Верашчака" @verashchaka_by
А ўсялякія там ралтоны няхай буржуі самі ядуць! Нам такога не наць!
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Аб рэлігійнай талерантнасці ў Маскоўскім княстве ў XVII ст.

Тут без каментарыяў...

Дадам толькі адно, дарэчы. Знаёмячыся з працамі заходнерусістаў, сутыкнуўся з падобнымі поглядамі, асабліва да габрэяў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Вось у нас пэўная частка абшчэственных вар'ятак бегае па крамах, здзірае павуцінне і грызе гарбузы, змагаючыся супраць "западных ценностей".

А можна было зрабіць куды прасцей - стварыць для людзей сваё свята, якое будзе адпавядаць нашым каштоўнасцям і традыцыям, нагадае людзям пра казку, якую яны чыталі ў дзяцінстве.

Але ж вар'яткі на тое і вар'яткі, што ім трэба пісаць скаргі, забараняць, здзіраць, ганьбіць і псаваць людзям настрой. Яны як тая Дзюдзюка Барбідоская: калі ўсім сумна, то вар'яткам добра. Фу такімі быць!

Зоя С
Выйшаў з друку зборнік "Радзіму ў сэрцы я нясу", які склалі вершы і апавяданні пераважна класікаў беларускай літаратуры: Пятра Глебкі, Петруся Броўкі, Міхася Лынькова, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова... Даступнай юным чытачам мовай пісьменнікі размаўляюць з імі пра спрадвечныя каштоўнасці: любоў да Радзімы і роднай мовы, памяць пра наша гераічнае мінулае і пра тое, чаму людзі павінны шанаваць мір, як важна добра вучыцца і любіць сваю сям'ю.
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Каму тэлеграма?

Расціслаў Бенцярук
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Давайце глыбей пазнаёмімся з беларускім мястэчкам!
🤗“Шапавальня”, месца, дзе валялі з воўны і выраблялі разнастайныя элементы адзення і абутку.
😎Гэтая праца заўжды была запатрабаваная, таму добра аплачвалася, і вядома, у шапавалаў было шмат сакрэтаў😉
Чакаем вас 26 і 27 кастрычніка, каб пачуць больш цікавага пра мястэчкі❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, спадары і спадарыні!

Для настрою вам цудоўны голас Андрэя Усанава

У тыкток @usanoff86
Гравіці Фолз (1 сезон) | Gravity Falls (1 season) | 2012

Серыі 1-7, 8-14, 15-20

Двайняты Дзіпер і Мэйбл Пайнс адпраўляюцца на летнія вакацыі да свайго стрыечнага дзядулі Стэна - уладальніка сувенірнай крамы «Халупа Таямніц», які жыве ў мястэчку Гравіці Фолз. Спачатку героям сумна, але неўзабаве яны выяўляюць, што ў горадзе адбываецца нешта звышнатуральнае. Дзіпер выпадкова знаходзіць у лесе дзённік пад нумарам тры, аўтар якога невядомы. У ім падрабязна апісваюцца анамаліі Гравіці Фолз. Хлопец адразу вырашае даведацца таямніцы дзіўнага гарадка і знайсці аўтара дзённіка, але на кожным кроку Дзіпера і Мэйбл падцікоўвае небяспека.

Пераклад і агучка: аматарскі шматгалосы закадравы (Кавярня)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=591929

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2598/ (DVO)

IMDb (8,9/10): https://www.imdb.com/title/tt1865718/
Kinopoisk (9/10): https://www.kinopoisk.ru/series/591929/

#мультфільм #камедыя #сямейны #прыгоды #дэтэктыў #фантастыка #агучка
📃 У1567 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў «Лясную ўставу» — заканадаўчую інструкцыю па выкарыстаньні лясных угоддзяў у Рэчы Паспалітай.

Гэты дакумент стаў першым падобным законам на славянскай мове.
На думку М. В. Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадарання ў ВКЛ.

Паводле ўставы, для разбору розных цяжбаў аб праве карыстаньня лесам і сенажацямі была створаная адмысловая камісія. Ляснічыя атрымалі падрабязную інструкцыю пра дзеянні падчас аб’езду пушчаў і лясоў.

Статут забараняў высечку сухіх дрэў без дазволу ўлады, вызначаў пакаранне за самавольнае размяшчэнне пчаліных вулляў у дуплах дрэваў, абмяжоўваў рыбную лоўлю і колькасьць паляўнічых сабак.

За забойства буйнога звера, напрыклад, тура, або зубра, была вызначана вышэйшая мера пакарання.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Рыбацкая вёска. Але я не вельмі зразумеў, ці славянская, ці варажская 🤔