Верашчака
484 subscribers
8.55K photos
1.39K videos
5 files
2.2K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

КОЎДРА і АДЗІЯЛА

Напэўна большасць з вас лічыць, што "коўдра" - па руску "одеяло"

Але не тое было! У нас на Мядзельшчыне коўдра і адзіяла - гэта крыху розныя рэчы.
А ў вас як?

👉 Дарэчы, палазіла па слоўніках. Сапраўды, коўдрай накрываліся зімой. А вось летам - коцам або адзіялай.
Дакладна напісана: "коц - баёвая адзіяла". Бо адзіялы яшчэ і тканыя былі.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Пошта і паштовая станцыя. Тут расказваецца гісторыя пошты ад часоў Кіеўскай Русі да пачатку ХХ ст.

За асобную плату тут можна пакатацца на коннай чыгунцы.
#ГісторыяБеларусі

12 кастрычніка 1398 года адбылося падпісанне Салінскага міру — умовы, складзенай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

У гэты дзень адбыўся абмен адпаведнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнгінгенам на востраве Саліне (р. Нёман).

Вітаўт заручыўся згодай ордэна са сваімі планамі дабівацца поўнай незалежнасці ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага міру Вітаўт быў аднадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння дачыненняў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі
Верашчака
https://yangx.top/belta_telegramm/272703 А хто памятае, сапраўды былі чэргі за хлебам і талоны? Я нешта такога не памятаю 🤔
Хлеб па талонах не помню. Проста ў адны рукі давалі абмежаваную колькасць, бо людзі прывыклі свіней ім карміць і мяхамі бралі раней.

Каб купіць пяць буханак, то прыходзілася некалькі разоў у чарзе стаяць. А калі толькі сабе адну купіць, то праблем не было.

А ў вас як?
#УспаміныПраДзяцінства

Яшчэ пра хлеб і пра ласункі з Мінску і Вільні
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто такія ЦЫРУЛЬНІКІ? Адказ на відэа.

Працягваем вас знаёміць з беларускамоўнымі блогерамі.

Знайшла акаўтэнт спадарыні Святланы, якая расказвае пра гісторыю Гродна, краіны і пра нашых гістарычных асоб.
https://www.tiktok.com/@spadarynia_svjatlana?_t=8qTbmuHpTIz&_r=1
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адзначым гэты факт. Мы абвінавачваем уніятаў, езуітаў ва ўсіх бедах праваслаўнай царквы ў часы Рэчы Паспалітай, а аказваецца аж 25 гадоў нікому з тагачасных праваслаўных патрыярхаў не было справы да праваслаўных у Рэчы Паспалітай...
У гэтай цудоўнай дзіцячай кніжачцы вядомы шведскі пісьменнік Марцін Відмарк разважае пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогіі і штучны інтэлект.

Чароўныя ілюстрацыі Эміліі Дзюбак 🌷
Пераклад са шведскай на беларускую мову Наталлі Паваляевай 🌷

biblio.by | sunduchok-knig.by | marks.by | alfavit.eu
Мне здаецца, што нарэшце ў "Верашчакі" з'явіліся такія падпісчыкі, якім не падабаецца кантэнт, але яны ўпарта яго глядзяць, каб потым паставіць адмоўныя рэакцыі!

Ну вось і ў нас стала, як у людзей! 😜