Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
Ці ведаеце вы адказ на гэта пытанне? Пішыце ў каментарыі. Правільны варыянт будзе пазней
Пылянятамі называюць у вёсках куранят.

"Пылі-пылі, пылі-пылі", - падзываюць іх бабулі.
Таму і сталі яны пыляняты.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ЖЫЦЦЁ.

👔Век пражыць - не кашулю пашыць.
🪡Жыць — не мех шыць.
🥿Жыццё пражыць — не лапці сплесцi.
☝️Век звекаваць — не пальцам пакiваць.
🏝Век пражыць — не мора пераплыць.
🤔Век чыста ні пірахадзіць, ласкава ні піражыць і смачна ні піраесці.
🥄Жыццё пражыць - не мутоўку аблізаць.
❤️Кожнаму жыццё мілае.
😇Жывому на ўме жывое.
😊Наша жыццё няздумана, няспытана, нясказана.
🚶‍♂Жывы нажыве.
🥳Як пражывеш, так і праслывеш.
🎼Жыццё пражыць - не песеньку спець.
Адліга зараз ў Беларусі, а хочацца яшчэ некалькі марозных дзянькоў, ну а потым, можна ўжо і вясну вітаць.
НАШ НАРОД.
БЕЛАРУСЫ,КОЛЬКІ НАС ?

ПЕРАПІС НАСЕЛЬНІЦТВА.

У Беларусі наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 г..Пра гэта распавяла старшыня Нацыянальнага статкамітэта Іна Мядзведзева - перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь дакладна выконвае патрабаванні ААН па правядзенні перапісу насельніцтва раз у 10 гадоў, - сказала Іна Мядзведзева. - Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе".Што да падрыхтоўкі новага перапісу,то Белстат працуе над тым,каб уключыць у абследаванне яшчэ больш інфармацыі з наяўных рэгістраў,рэестраў і інфабаз даных дзяржаўных органаў,арганізацый,каб у грамадзян заставалася менш пытанняў для самастойнага запаўнення."Каб пераходзіць на рэгістравы перапіс, некаторыя краіны ствараюць статыстычныя рэгістры насельніцтва.І мы сёння як раз закладваем канцэпцыю па стварэнні такога рэгістра".

У гісторыі суверэннай Беларусі перапіс насельніцтва праведзены ўжо тры разы.
У 2019 ён быў беспапяровы і праводзіўся камбінаваным метадам.

Сёння ў Беларусі пражываюць 9 413 446 чалавек.

#BELTA
⚡️Бібліятэка 📚🏛️Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі запрашае наведаць
тэматычную выставу “Няхай гучыць беларускае слова”, прымеркаваную да
Міжнароднага дня роднай мовы і 110-годдзя з дня нараджэня А.Куляшова. 📖
З пачуццём вялікай павагі і любові ставіўся да роднай мовы і наш зямляк, паэт, перакладчык, сцэнарыст, народны паэт БCCР, заслужаны работнік культуры УССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалер ордэна Леніна (двойчы) Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў
На выставе прадстаўлены навуковыя, энцыклапедычныя і даведачныя выданні,
музычна-крытычныя і навуковыя артыкулы, паэтычныя зборнікі вершаў А.Куляшова, нотныя выданні, навуковыя часопісы, ілюстрацыйны матэрыял.
Экспазіцыя размяшчаецца ў навучальным корпусе № 1
з 31 студзеня па 3 сакавіка.
Больш падрабязна па спасылцы: 👇
https://bgam.by/be/bez-rubriki-be/tematychnaya-vystava-nyaha….
Гараскоп на наступны тыдзень
05.02 - 11.02

Авен. Вам неабходна засяродзіцца і планамерна рэалізаваць хаця б частку сваіх ідэй, прычым прама з панядзелка. Усё адкладаць на потым — шлях да краху. У сераду давядзецца адстойваць свае ідэі. Выявіце цярпенне і вытрымку і атрымаеце жаданае. Нечаканая сустрэча ў суботу дазволіць аднавіць страчаныя сувязі, набыць новыя знаёмствы, даведацца шмат цікавага і карыснага.

Цялец. Выкарыстоўвайце гэты тыдзень для атрымання інфармацыі і ведаў. Зоркі лічаць, што вы занадта пагружаныя ў свае праблемы. Звяртайце пільную ўвагу на тое, што адбываецца навокал. Пабольш упэўненасці ва ўласных сілах, захоўвайце эмацыянальную раўнавагу. Серада парадуе цікавымі навінамі і канструктыўнымі прапановамі. Пятніца ідэальна падыходзіць для сустрэчы з сябрамі. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да блізкіх людзей, хоць яны і будуць усяляк выводзіць вас з раўнавагі.

Блізняты. Не будзьце залішне сарамлівыя, ацаніце па заслугах свае станоўчыя якасці і дайце магчымасць зрабіць гэта навакольным. Магчымыя вельмі пазітыўныя змены як у асабістых, так і ў прафесійных справах. Нават фантастычныя планы рэалізуюцца. Многія праблемы вырашацца самі сабой. Магчыма збліжэнне з уплывовым чалавекам. Субота — цудоўны дзень для спаткання або прыёму гасцей.

Рак. Многія жыццёвыя пытанні на гэтым тыдні будуць вырашацца спакойна і без напружання. Атмасфера вакол вас гарманізуецца і прынясе заспакаенне. Вы ж можаце зрабіць штосьці экстравагантнае, затое будзе што ўспомніць. Чацвер стане ўдалым днём для завяршэння старых спраў. Субота спрыяльная для актыўнага адпачынку.

Леў. Пажадана праводзіць больш часу ў сямейным коле, прынясіце радасць блізкім людзям. Паспрабуйце аб’ектыўна паглядзець на сябе, не зніжайце сваю самаацэнку. Выявіце стараннасць, дарабіце неабходныя і значныя справы. Вашы працоўныя подзвігі будуць заўважаны і ўзнагароджаны начальствам. У суботу не выпусціце магчымасці сустрэцца з сябрамі, запрасіце іх у госці.

Дзева. З’явіцца магчымасць вырашыць нейкае цяжкае, але жыццёва важнае пытанне. У пачатку тыдня лёгка пройдзе афармленне і атрыманне дакументаў. У рабоце магчымы нечаканы паварот. Удалыя будуць перагаворы з новымі партнёрамі, магчымыя таксама рамантычныя знаёмствы. Раней распачатыя справы будуць паспяхова рухацца наперад. Сябры могуць быць даволі назойлівыя са сваімі роспытамі і парадамі. Для дасягнення мэты набярыцеся цярпення.

Шалі. У вас можа з’явіцца шмат новых інтарэсаў, так што дома вы, здаецца, станеце рэдкім госцем. Добры тыдзень для творчых пачынанняў, фізічнай актыўнасці і падарожжаў. Адна з галоўных мэт — умацаванне здароўя і адпачынак. Выхадныя лепш правесці ў адзіноце, паглядзець рамантычную камедыю, паслухаць спакойную музыку

Крыніца
Гараскоп на наступны тыдзень
05.02 - 11.02

Скарпіён. На гэтым тыдні на першы план могуць выйсці асабістыя справы. Пытанні, звязаныя з сям’ёй, пагражаюць заняць увесь час і думкі. Магчыма, будзе шмат мітусні, турбот, складанасцяў у прыняцці канкрэтных рашэнняў. Але ўсё ж лепш зрабіць важны крок, які дазволіць вам быць побач з каханым чалавекам. Пашырэнне кола знаёмстваў прынясе новыя магчымасці, не выключаны выгадныя дзелавыя прапановы. У вас ёсць шанц захапіць навакольных сваімі ідэямі і знайсці падтрымку.

Стралец. На гэтым тыдні намячаюцца нядрэнныя перспектывы, але неабходна будзе прайсці нейкае выпрабаванне. Вакол вас будзе складацца творчая і дзелавая атмасфера. Ваш добры настрой многім дапаможа ў цяжкую хвіліну. У канцы тыдня атрымаеце годную ўзнагароду за свае намаганні.

Казярог. На гэтым тыдні вам неабходна праявіць адказнасць і пунктуальнасць, тады паспяхова і выгадна вырашыце многія свае праблемы. 
І смела рушыце наперад да новых дасягненняў. Але не спрабуйце рабіць з сябе гуру, бо вас хутка паставяць на месца. У пятніцу ваша ініцыятыва і працаздольнасць будуць ацэнены па заслугах. У выхадныя спатканне з новым знаёмым можа расчараваць.

Вадаліў. Пажадана прыцішыць свой запал і больш уважліва паставіцца да дзелавых праектаў. Залішняя спешка пагражае прывесці да сур’ёзных фінансавых страт. У другой палове тыдня магчыма схаванае процідзеянне вашым планам. Акуратна вядзіце свае справы, часцей райцеся з калегамі, не спрабуйце плесці інтрыгі. У пятніцу нечаканы паварот падзей паўплывае на ваш далейшы лёс, але для таго, каб уплыў быў спрыяльным, неабходна прыкласці максімум намаганняў.

Рыбы. На гэтым тыдні будзеце прыцягваць навакольных дабрынёй, мудрасцю і шчырым жаданнем прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. А вось эгаізм будзе пакараны. Чацвер — зручны дзень для актыўных дзеянняў, ваша працаздольнасць парадуе. Нядзелю правядзіце ў коле сяброў ці ў прыемнай кампаніі. Старайцеся быць рэалістам і не патрабуйце ад блізкіх людзей зашмат.

Крыніца
#КухняБеларусі

У даўнія стагоддзі аладкі звалі па-рознаму ў залежнасці ад сяла ці горада. Да прыкладу, недзе іх называлі аладкі, недзе алашкі, а недзе ўвогуле алябышы.

Аладкі мелі не толькі розныя назвы, але самы разнастайны смак. У славянскіх жанчын у гаспадарцы заўсёды меліся чыгунныя патэльні вялікай вагі, не гледзячы на гэта, гаспадарыні з лёгкасцю спраўляліся з такім цяжкім посудам, які зваўся аладніца.
Тады аладкі гатавалі толькі па адным рэцэпце: у цеста дадаваліся масла і яйкі. Ён захоўваўся даволі працяглы час. Але пазней людзі сталі змяняць традыцыйную смятану, якая падаецца да аладак, на іншыя смачныя прадукты, такія як варэнне, розныя джэмы, ласункі, мёд …

Затым і ў само цеста сталі дадаваць розныя інгрэдыенты. З'яўляліся  разнастайныя віды аладак, у цеста дадавалі арэхі, садавіну, павідла і яшчэ шмат чаго.

Аладкі не губляюць папулярнасці і зараз, карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у гурманаў. 
#КухняБеларусі

Пышныя аладкі на кіслым малаку

200 мл кіслага малака (кефіру)
150 гр мукі
1 яйка
2-3 ст л цукру
Дробка солі
0,5 г л соды без верха
2 сталовыя лыжкі алею

Кіслае малако крыху падагрэць да пакаёвай тэмпературы.
Дадаць да яго соду, змяшаць да з'яўлення рэакцыі.
Затым дадаць яйка, цукар, соль і ў канцы муку.
Цеста будзе цягучае і густое.

Дадаём алей, размешваем і пакідаем хвілін на 15-20, каб на цесце з'явіліся пузырочкі.
Болей цеста не размешваем.
Акуратна набіраем яго лыжкай і выкладаем на патэльню з разагрэтым алеем.

Абсмажваем з двух бакоў на невялікім агні.
Падаём са смятанай, мёдам або беларускай сгушчонкай! 🤗
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

У Беларусі ёсць шмат радовішчаў карысных выкапняў. Самае вялікае з іх - радовішча калійнай солі пад Салігорскам. Гэта самае вялікае ў Еўропе і адно з найбольшых у свеце радовішчаў калійнай солі.
Невясковы хлопчык

На нядзельку да бабулi -
Малы ўнук з самiх Мачулiшч.
Гарадскi i вельмi спрытны,
Пяць гадкоў, Бажко Мiкiтка.

Ужо чытае чыста словы,
Знае чым кармiць карову.
У кiшэньцы - тэлефончык,
Вось такi цудоўны хлопчык.

Спрабаваў вады з глячка,
З хлебам з'еў паўагурка.
I пытае ў суседкi:
«Там, на градцы, гэта кветкi?»

«А малыя пыляняты-
Гэта цацкi немаўлятам?
А карове бабцi нашай
Квасу можа даць ды кашы?
А найлепей - смачнай «Колы».
Смех, ды толькі невясёлы.
Малы ўнук з самiх Мачулiшч
Не часты госць, ты, ў бабулi.

Cяргей Брандт,  27.02.2013       
#ГісторыяБеларусі

Выпадкова трапіўся пад рукі цікавы матэрыял ад 2018 года. На мой погляд, актуальны і сёння

Пра няпростыя шляхі ўмацавання дзяржаўнасці 100 гадоў таму

Першы Усебеларускі з'езд, абвяшчэнне БНР, утварэнне БССР...

Менавіта апошняй даце быў прысвечаны круглы стол, арганізаваны Выдавецкім домам «Звязда» сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы.

У ім бралі ўдзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алена ТРУБЧЫК, загадчык кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка Анатоль ВЯЛІКІ. 

https://youtu.be/RV4eBlwqT8g?si=P71cRhq5Ex1V_nX5
#МіфыЛегендыБеларусі
Пярун.

Пярун – бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук – каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы – маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць хмары, каб затуманіць сонца, сабраць у хмары пітво жыцця – ваду. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.

Пасля распаўсюджвання хрысціянства на Русі шматлікія элементы выявы Пяруна былі перанесены на культ святога Іллі (Іллі Грамоўніка). Імя Пяруна ўзначальвае спіс богаў пантэона князя Ўладзіміра ў "Аповесці мінулых гадоў".

Рэлігійнае значэнне вобраз Пяруна страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў беларускім фальклоры, — з вобразам божаства звязаны беларускія прымаўкі і праклёны. Пяруну быў прасвечаны чацвер, які ў палабскіх славян зваўся «Пяруновы дзень».
Рагоз вузкалісты

Рагоз упрыгожвае сваімі суквеццямі берагі рэк і азёр. Валодае бактэрыцыдным, антысептычным і ранозажыўляюшчым дзеяннем. Карэнішчы рагоза ядомыя.
У печаным выглядзе па гусце нагадвае бабы, свежыя падобныя па гусце на саранкі, адвараныя - на спаржу.
Пры цукровым дыябеце і панкрэатыце: сталовую лыжку здробненага лісця заліць шклянкай кіпеню, пракіпяціць 3–5 хвілін, настаяць 2 гадзіны, выпіць на працягу дня.

Пры гастрыце, каліце, энтэракаліце, дыярэі, дызентэрыі: заліць 2 шклянкамі кіпеню 4 ст. л. здробненага карэнішчы, пракіпяціць 10 мін., настаяць гадзіну, выпіць на працягу дня.
#ГісторыяБеларусі

Нарачанская вузкакалейка Частка 2

Нягледзячы на такі рамантычны статус, як "курортная", у нарачанскай вузкакалейкі быў куды менш аптымістычны пачатак - гэта была прыфрантавая чыгунка, пабудаваная нямецкімі войскамі у 1916-ым годзе. Не турыстаў, а зброю і салдат, жывых, параненых і мёртвых, вазілі тады паязды.

Падчас Першай сусветнай вайны Нарачанскі край стаў месцам самых крывапралітных баёў.
Нарачанская наступальная аперанецыя забрала жыцці дзесяткі тысяч чалавек.
Трэба было забяспечваць фронт, трэба было вывазіць параненых і забітых і таму з восені 1915 пачалося актыўнае будаўніцтва прыфрантавых дарог.

Ад станцыі Лынтупы Свянтянска-Бязвечскага пад'язднога шляху будуецца ветка працягласцю 74 км, якая праз сёлы Канстанцінава, Кабыльнік, Свіраны замыкаецца колам на станцыі Гадуцішкі.

Пасля ПСВ, заключэння Рыжскага мірнага дагавора 1921г. паміж СССР і Польшчай, заходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад Другой Рэчы Паспалітай. Да гэтага часу Нарачанская вузкакалейка стала прывычным транспартным сродкам для жыхароў такіх буйных мястэчак, якія потым сталі цэнтрамі гміны, як Свір, Канстанцінава, Кабыльнік, Мядзел, Занарач, Шэметава і інш. Акрамя таго, у наваколлі Нарачы знаходзілася яшчэ каля 40 муніцыпальных утварэнняў, для якіх бліжэйшая станцыя была - Лынтупы, якая дазваляла дабрацца да галоўнага цэнтра куплі-продажу - г.Вільня, знаходзілася на адлегласці 50 км.

Дзякуючы свайму высокаму сацыяльна-эканамічнаму прызначэнню, у адрозненні ад мноства іншых вузкакалеек, яна была захавана, хоць і ў урэзаным да мястэчка Кабыльнік выглядзе.
Аднак 1 кастрычніка 1924 года рух па чыгунцы спыніўся і пайшлі гаворкі, што дарогу ліквідуюць.

Дзякуючы адкрыццю курорта,  Нарачанская вузкакалейка была адноўлена і пачала новае жыццё.

Пачатак https://yangx.top/verashchaka_by/322