Верашчака
500 subscribers
7.23K photos
1.16K videos
4 files
1.81K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
З 1 ліпеня для некаторых катэгорый працуючых грамадзян сума выплат па лістах непрацаздольнасці будзе павялічана ў тры разы.

Такое павышэнне прадугледжана для адной «сацыяльна неабароненай катэгорыі» работнікаў. А менавіта-маладых спецыялістаў.

"Гэта тыя грамадзяне, якія выходзяць на рынак працы, яшчэ не адпрацавалі шэсць каляндарных месяцаў, але ў іх надыходзіць страхавы выпадак»

Крыніца
Ці ведалі вы, што на Нарачанскім узбярэжжы можна намыць гранат, паўкаштоўны мінерал?

На беразе паўвыспы Наносы сустракаюцца галацэнавыя шліхі граната-альмадзіна. Калі не атрымаецца знайсці гэты мінерал самастойна ў полі, то яго можна пабачыць у музеі землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Там ёсць гранатавы пясок як раз з возера Нарач, перададзены ў музей даследчыцай як Нарачанскіх, так і усіх беларускіх азёраў (яна заснавала навуковую школу беларускай лімналогіі) Вольгай Піліпаўнай Якушкай.

Крыніца
У Беларусі паэтапна павысяць кошты аўтамабільнага паліва, паведамляе сайт канцэрна «Белнафтахім».

З 21 мая 2024 года паліва падаражэе на 1 кап. узровень гранічных рознічных цэн на маторнае паліва на АЗС складзе:
* АІ-92-К5-Еўра-Br2, 27;
* АІ-95-К5-Еўра-Br2, 37;
* АІ-98-К5-Еўра-Br2, 59;
* ДТ-К5-Br2, 37.

У апошні раз цэны на маторнае паліва ў Беларусі змяняліся больш за год таму. За гэты час кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырас у 1,7 разы.

У "Белнафтахіме" адзначылі, што істотнае змяненне кан'юнктуры нафтавага рынку не дазваляе забяспечваць эфектыўную дзейнасць прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі на ўнутраным рынку Беларусі.

- У існуючых умовах камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў прынята рашэнне аб правядзенні стрыманага паэтапнага павышэння коштаў на маторнае паліва на 8 кап. змяненне будзе праходзіць штотыдзень з крокам у 1 кап, - паведамляе канцэрн.
Скамарохі.

   Скамарохі, як і калікі мінакі, здабывалі хлеб надзённы сваім мастацтвам, былі прафесійнымі вандроўнымі спевакамі, артыстамі, музыкамі, найстаражытныя выявы якіх захаваліся на фрэсках Кіеўскага Сафійскага сабора XII стагоддзі і ў Радзівілаўскім летапісе XIV стагоддзі.

У скамарохаў, як і ў калік, быў свой песенны і былінны рэпертуар, які носіў ярка выяўлены сатырычны характар, у чым і была асноўная прычына пастаянных пераследаў "разумных дурняў", масавых ганенняў і жорсткіх расправаў.
Таму ніводнаму збіральніку так і не ўдалося зрабіць ніводнага запісу ад скамарохаў, бо ўжо ў XIX стагоддзі іх не было.

Паэтыка скамарошыны, як і іх змест, звязаны з паэтыкай і зместам былін, толькі ў "перавернутым" выглядзе. Гэта свайго роду пародыі. Скамарошына, як бы ідучы за эпасам, "пераварочвае" у камічным духу велічныя апісанні прыроды, гіпербалічныя выявы асілкаў і іх подзвігаў. Скамарошына мае тэндэнцыю прадстаўляць сітуацыю, падобнай да быліннай, але адлюстроўваць яе ў больш смешнай форме.
Хто гэта прыдумаў, што з жанчынамі складана!?
Падыйшоў, абняў, сказаў што прыгожая.... разумная....
Ну калі зусім нічога ў галаву не прыходзіць, спытайся: "Я не зразумеў, ці не пахудзела ты?!"

🎨 Малюнак Goncharov Oleg
Проста нафоткала....
Няхай будзе )))

П.с. без апрацоўкі
#МіфыЛегендыБеларусі

"Паміж вуліцай Францысканскай і Падгорнай у Менску стаіць невялікі шляхецкі дом, у якім раней жыла вельмі прыгожая паненка. Была яна, праўда, шалапутнай і вельмі разбэшчанай. Любіла дурыць галовы маладым шляхціцам, якія да яе заляцаліся, а такіх гавораць было шмат.

Адзін малады і не надта багаты шляхціц ужо вельмі доўгі час быў закаханы ў паненку. Тая добра гэта ведала і гуляла з ім, як котка з дурненькім мышаняткам.

Аднойчы яна пажадала, каб ён прынёс ёй самыя прыгожыя кветкі ў свеце, якія будуць вартыя яе прыгажосці. Калі шляхціц выканае загад, то паненка выйдзе за яго замуж. Паненка намякнула, што кветкі гэтыя растуць у парку побач з Нясвіжскім замкам.

Працяг далей 👇
#МіфыЛегендыБеларусі

(Працяг)

Шляхціц адправіўся ва ўладанні Радзівіла і змог у таго выпрасіць запаветны букет кветак. Аднак, вярнуўшыся ў Менск, шляхціц знайшоў паненку ў абдымках іншага. Ён ашалеў ад злосці.

Звар’яцеўшы шляхціц рассек шабляй свайго суперніка, схапіў паненку і выбег у двор, дзе бушаваў дождж. Ён дабег да Ляхавіцкага маста і ў гэты момант да юнака вярнуўся розум. Але раптам маланка ўдарыла ў тое месца, дзе ён спыніўся і абодва паляцелі ўніз, ў раку Свіслач.

Менавіта пасля гэтай гісторыі ў тым самым месцы ракі час ад часу пачалі знікаць мужчыны. Гавораць, гэта Свіслацкая Русалка ў вясельнай сукенцы топіць прыгожых юнакоў. Часам побач з гэтай Русалкай могуць убачыць і Вадзяніка..."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
#КазкіДзецям

Пану навука

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фолк-група "Росквіт"

Добрай раніцы, сябры!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЯСА ПЕРАКЛАДАНАЕ

Стушыць трохі цёртага хрэну ў масле і смятане, сцерці на тарцы некалькі звараных бульбін, пасаліць, уліць крыху растопленага масла і перамяшаць з трыма добра ўзбітымі яйкамі.

Мяса, зваранае з карэннем, пакроіць на кавалкі і пакласці ў посуд, пераклаўшы кожны
кавалачак тушаным хрэнам.

Зверху прыкрыць цёртай бульбай, абсыпаць сухарамі, падрумяненымі ў масле, і запячы ў печы.

Смачна есці!