#МіфыЛегендыБеларусі
"Паводле старажытнага беларускага падання, першага воўка на зямлі стварыў галоўны нячысцік - Чорт.
Чорт з’яўляецца антыподам Бога - Бацькі Неба, ён з зайздрасцю ставіцца да дасканалых божых стварэнняў і таму спрабуе ствараць сам.
Пабачыўшы звычайнага сабаку, Чорт паставіўся да яго крытычна - малы, слабы - і намерыўся зрабіць лепшага. Зляпіў з гліны большага, з вялікімі зубамі, яго мусілі ўсе баяцца. Тым часам ішоў Бацька Неба, і Чорт пачаў цкаваць свайго звера на Бога: "Кусі яго, кусі!". Але чортава стварэнне засталося нерухомым, мёртвым. Тады Бог ажывіў воўка, гукнуўшы: "Кусі, воўча, Чорта!". Чорт ледзь выратаваўся ад яго на алешыне, абліўшы яе сваёю крывёю.
Так з’явіўся першы і старэйшы воўк на зямлі, бацька ўсіх ваўкоў - Сівы Воўк. З тых часоў ён бегае па свеце, ведае ўсе сцяжынкі, нават дарогу да Сусветнага Дрэва. Часам адпачывае побач з ім на жалезным ложку. Мае таксама здольнасць размаўляць па-чалавечы."
З нататкаў нячысціказнаўца Хведара Шэрага

Что ж тут зробіш. Аляксей проста малайчына. Гонар за Радзіму, ад гэткіх слоў. 👆👆👆 ❤️💚
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!
Ну вось і дажылі да выхаднога.
Добрага адпачынку, сябры!
Ну вось і дажылі да выхаднога.
Добрага адпачынку, сябры!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
"Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, аскрэбці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць — ад гэтай, печанай, і да "клёцак з душамі" (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы немагчыма.
Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус
на стале яна — дзіва! Бяры і еш. А да яе сала, салёныя агуркі (з кропам, халодныя) і селядзец (раней бульбу мачалі ў селядцовы расол-лёк). Або зялёны канапляны ці залаты сланечнікавы алей, масла каровіна ці міска кіслага халоднага малака, якое ў маёй мясцовасці падсольваюць".
Уладзімір Караткевіч

ТУШАНАЯ БУЛЬБА
Абабраную і вымытую бульбу пакрышыць на кавалачкі і пасаліць.
Растапіць у рондалі масла альбо тлушч, пакласці бульбу (можна дадаць падсмажанай крышанай цыбулі), паставіць накрыты рондаль на жар альбо на малы агонь і тушыць, пакуль не стане мяккай і не падрумяніцца.
Такая бульба добра да мяса, асабліва да страў з паляндвіцы, трэба толькі пакрышыць яе кружочкамі альбо іншымі ладнымі кавалачкамі і смажыць без цыбулі.
Можна падобную бульбу зрабіць і іншым чынам: перш яе зварыць, абабраць, пакуль не застыла, цёплую ж пакроіць на кавалачкі і
падсмажыць у растопленым масле альбо тлушчы.