Верашчака
485 subscribers
8.59K photos
1.39K videos
5 files
2.21K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
🏘 Днямі гуляў па вёсцы пехатой і задумаўся: колькі ж тут новых людзей з’явілася! З тых, што купляюць хаты пад лецішча і прыязджаюць некалькі разоў за сезон на танцы-шашлыкі. Ідзеш міма, з усімі, канешне, вітаешся, але так, каб перакінуцца словам-другім – амаль нікога не засталося.

😄 І тут успамінаюцца мне былыя часіны, каторыя лепш за ўсё адлюстроўвае прымаўка: «У адным канцы вёскі пёрнуў, а ў другім ужо кажуць, што ўсраўся».

🗞 Тады, дзякуючы мясцоваму, цікаўнаму да ўсяго насельніцтву, навіны даляталі хутчэй, чым з’яўляюцца ў сённяшнім Тэлеграме. Праўда, пры перадачы ад аднога вяскоўца да другога яны абрасталі такімі падрабязнасцямі, пра якія сам герой і думаць не мог.

📺 Таксама ўспамінаецца, як у нашай хаце збіраўся дзесант суседак-бабулек з маім дзедам на чале. Яны глядзелі чарговы лацінаамерыканскі серыял, а потым абмяркоўвалі сюжэтныя павароты на зэдліках ля хат, перамешваючы гісторыю Жадзі і Лукаса з вясковымі навінамі і плёткамі.

🧍‍♂🧍‍♀ То адбывалася ўвечары. Пасля ж змяркання тыя самыя лавачкі займалі хлопцы-дзеўкі, лузгаючы да рання семкі і смеючыся. Праўда, часцяком даводзілася мяняць месца діслакацыі, бо з-за гучнага рогата гаспадар хаты, ля якой знаходзілася месца прыцяжэння вясковай моладзі, высоўваўся ў вакно і з мацюкамі і праклёнамі гнаў прэч, абяцаючы зрання зруйнаваць лавачку.

🫤 Днямі гуляў па вёсцы пехатой і задумаўся: шкада, што замест вокліча «Чый ты, хлопец? Хадзі сюды» і шматлікіх пытанняў пра сваякоў ўсё часцей чуваць проста «Добрый вечер» или «Здравствуйте».
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ХАТНЯЯ ЛОКШЫНА, ЗАПЕЧАНАЯ Ў МАЛАЦЭ
Запарыць паўтары кварты малака з лыжкай цукру і вялікай лыжкай масла, усыпаць хатнюю локшыну і варыць яе, мяшаючы і пільнуючы, каб яна была рэдкаватай. Зняць з агню, астудзіць, як загусцее, пакласці восем моцна ўзбітых жаўткоў, трошкі перамытых і абсушаных разынак, цынамону, узбітыя на пену бялкі, асцярожна вымешаць, перакласці ў намазаную маслам форму і паставіць на гадзіну ў печ.

ХАТНЯЯ ЛОКШЫНА, ПЕРАКЛАДАНАЯ МЯСНЫМ ФАРШАМ
Зрабіць, як звычайна, локшыну, зварыць яе ў вадзе, абліць халоднай, змяшаць з лыжкай распушчанага масла.

Фарш гатуецца 
папярэдне: дробна скрышыць якое-небудзь зваранае альбо спечанае мяса, падсмажыць яго ў масле з дробненька пакрышанай цыбуляй, пасаліць, паперчыць. Перакладаць гэтым фаршам у рондалі локшыну, складаючы ix пластамі (зверху пакласці локшыну), і запячы.

Можна ў гэты фарш дадаць скрышаных вараных яек.

Рэцэпт локшыны тут
#ФактыПраБеларусь

Часам кажуць, што Беларусь маленькая краіна. А ці так яно на самой справе?
(На скрынах паказана колькасць насельніцтва краін на 2023 год)

Што тычыцца колькасці насельніцтва, то і тут мы далёка не на апошніх месцах. З паўсотні краін Еўропы мы знаходзімся ў другім дзясятку.

Як вядома, насельніцтва Мінска складае амаль 2 мільёны чалавек. І гэта таксама нямала-наша сталіца на 10 месцы колькасці насельніцтва сярод гарадоў Еўропы. Мы толькі крыху адстаем ад Парыжа, дзе жыве 2,2 мільёна гараджан. Хоць тыя, хто бываў у Парыжы, пацвердзяць, што ў гэта складана паверыць.
Сяргей Кавальчук🎨🖼

Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.
https://yangx.top/clipclubc/1627?single
Ваш улюбёны бзьдзюль, сябры!

А як увогуле назваць гэты кляс жывёлаў?

🔸️казурка, казюрка
🔸️казюлька
🔸️насякомае
🔸️вусяк
🔸️інсэкта

Які з варыянтаў Вам больш даспадобы? 🤍
Распавядаем пра традыцыйныя строі беларускага касцюму.

У мінулым пасце гэтай рубрыкі мы разглядалі Неглюбскі строй. Вы ўжо ведаеце, што ён з’яўляецца самым складаным у выкананні і адрозніваецца разнастайнасцю тэхнік ткацтва і багаццем вышыўкі. Сёння мы глыбей акунемся ў гэтую тэму. 👇🏻

Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя — унікальная з’ява беларускай культуры, якая не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца візітнай карткай краіны. У 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

🧵 У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (адна- і двухуточная), пераборная («пад палатно», адна- і двухбаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі ткацтва. У вышыўцы шырока распаўсюджаныя набор, крыжык, лікавая і адвольная гладзь, «строчка па выразах», тамбурнае шво, двухбаковае шво-«роспіс». Значна распрацаваны складаныя злучальныя швы («неглюбская мярэжка») і тэкстыльнае пляценне.

Напрыклад, панеўнае палатно ткалі тэхнікай бранага ткацтва, выкарыстоўваючы 4-5-6 нітак, адну ці дзве дошкі для набірання. 🪡
Супрацоўнікамі Веткаўскага музея народнай творчасці зафіксавана больш за 25 назваў узораў на панёвах: «альхойка», «валойкі», «кругі», «казлы», «рагатая». У калекцыі музея андаракі з 10 рознымі назвамі. Па ўзоры давалі назву ўсёй панёве.

У сучасны перыяд тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка захоўваецца мясцовымі жыхарамі, у асноўным жанчынамі, а таксама выкладаецца ў гуртках пры «Неглюбскім сельскім цэнтры ткацтва». 🙌🏻

Ці было б вам цікава даведацца пра абрадавую ролю і звычай узроставай перамены адзення?

Крыніцы:
▫️ Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя//Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.
▫️ Смирнова И. Неглюбский строй. Техники изготовления. Наука и инновации. 2021;(10):71-76.
▫️ Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя//Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
▫️ Краеведение - основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). - Гомель, 1997. Ст. 62-63.
Forwarded from Звязда
✍🏻 Прэзідэнты прымаюць удзел у цырымоніі падпісання міжнародных дакументаў
Forwarded from Белпосцінг
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"