Верашчака
480 subscribers
9.08K photos
1.45K videos
5 files
2.33K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЯМыКаласы

"Бо ты не быдла, каб ісці туды, куды вядуць, а цар прыроды. Не «цар польскі, вялікі князь фінляндскі», а цар сусвету... І таму маеш права сам глядзець на ўсё, сам мацаць, сам узважваць... Вось гак... Паэты, калі яны сапраўдныя паэты, таксама гісторыкі. І не могуць быць іншымі. Гісторыкі думкі, гісторыкі праўды. І таму ў гісторыкаў страляюць часцей, чым, скажам, у членаў сената."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

"Ведаеце, з кім Модзінька вучыўся? З Пушкіным. Ворагі былі. Сварыліся. Афрыканец наш яго, здаралася, і пабіваў. І атрымалася так, што перакрыжоўваліся іхнія шляхі. Адзін за кнігу — і другі за кнігу. Адзін гісторыю пісаць — і другі пісаць. Мяркую, у Модзінькі, хоць ён і нахапаў чыноў, увесь час аставалася пачуццё ўшчэрбнасці, абдзеленасці, падсвядомае жаданне саперніцтва. Ну і пісалі. Адзін свае смярдзючыя кніжачкі, абяцадла для бедных, а другі — «Гісторыю пугачоўскага бунту». Гісторыя — лухта, гісторыя — парахня! То скажыце мне, князь Загорскі, скажыце мне, чаму за гэтую парахню аднаго ўсё жыццё ганялі, застрэлілі ўрэшце і нават пасля смерці баяцца?! І чаму другога за парахню гэтую, за непатрэбшчыну, узвысілі, ступеняў надавалі?". Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Разам з Пушкіным у Ліцэі вучыўся барон Мадэст Андрэевіч Корф (1800-1876).(Модінька, Дзячок. Ён вучыўся там разам з А.С. Пушкіным і А.М. Гарчаковым, вызначаўся добрай ахвотай і любоўю да чытання царкоўных кніг, за што меў дадзеную ліцэістамі насмешлівую мянушку) - рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык і бібліёграф. Да яго Пушкін не адчуваў ні найменшай сімпатыі і да канца жыцця абыходзіў увагай. Корф адзіны, хто пакінуў вельмі негатыўныя запіскі пра Пушкіна як пра чалавека, высока шануючы пры гэтым яго паэтычны талент. (Тлумачэнне да тэксту вышэй).
Forwarded from Звязда
У Беларусі забаранілі ўвоз гарбаты і кавы папулярнай расійскай кампаніі

Ва ўзорах чорнага чаю маркі «Прынцэса Кандзі» і «Гіта» была знойдзена цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы. Прадукцыя дадзенай фірмы павінна быць выключаная з абарачэння.

zviazda.by
Выберыце правільны варыянт напісання прапанаваных ніжэй слоў:
Anonymous Quiz
18%
жыраф, фасоль, камод
82%
жырафа, фасоля, камода
Дайсці да ручкі

Гэты выраз азначае, што чалавек аказаўся ў складаных абставінах.
Яно пайшло з самага хадавога віду хлеба - калача. Па вонкавым выглядзе ён нагадваў гіру з ручкай.
У знакамітым слоўніку Даля калач апісаны так: «У калача адрозніваюць: жываток з губкай, і ручку, дужку ці перавясла».
Людзі часта елі калачы прама на вуліцы, трымаючы іх за гэтую самую дужку ці ручку. А з меркаванняў гігіены саму ручку ў ежу не ўжывалі, а аддавалі жабракам, альбо кідалі сабакам. Але дома можна было і з'есці чыстую ручку.
Вось так выраз: "дайсці да ручкі" і дайшло да нашых дзён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ты жыві, наша мова, жыві!....

У тыкток @klochkodv
— Правілы заўсёды прыдумляюць для нелюбімых
— А для любімых?
— А для любімых - выключэнні!

🎨 Малюнак Глушчанка Ірыны
Не толькі птушкам патрэбныя дамкі! 🦇

Зрабілі дамкі для птушак на лецішчы? Птушкі ядуць насякомых удзень, а кажаны палююць на іх уначы, прычым усё лета. Ты можаш зрабіць домік для іх сваімі рукамі!

На што звярнуць увагу?

🔹 Домік павінен быць без шчылін, каб не было скразнякоў і ўнутр не трапляла вада.
🔹 Памер шчыліны-ўвахода – 15-20 мм. Усе астатнія памеры прыблізныя.
🔹 Лепш узяць не цвікі, а самарэзы.
🔹 На ўсіх унутраных сценках зрабі пілой ці стамескай гарызантальныя пазы, каб
кажаны маглі зачапіцца лапкамі – яны адпачываюць, вісячы галавой уніз.
🔹 Таксама зрабі такія ж прапілы на канцах сценак В і С, дзе яны выступаюць.
🔹 Абірай драўніну, не апрацаваную хімічнымі сродкамі.

Як падвесіць дамок для кажаноў?

Для ўмацавання вазьмі вязальны дрот або металічны трос.
Размясці домік на ствале дрэва (пажадана хвойнага) або будынка на
вышыні ад 3 да 6 метраў, лепш вышэй.
Лепш размяшчаць на адным дрэве некалькі домікаў наўкол ствала.
Домік трэба вешаць так, каб на яго не падала штучнае святло ўначы.
Вельмі добра, калі побач ёсць вадаём.

Кажаны аддзячаць табе! 🤗

📷 Фота Javier Ábalos, CC BY-SA 2.0, Flikr
Forwarded from Звязда
У вальерах Белавежскай пушчы з’явіліся тарпанападобныя коні

Нягледзячы на перавозку, коні выглядаюць бадзёрымі і актыўнымі, хутка асвоіліся на новым месцы.

zviazda.by
#МіфыЛегендыБеларусі

Лесавіца - у беларускім фальклоры гэта разнавіднасць лясных Русалак, якія выглядаюць як звычайныя жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, вочы ў іх чорнага колеру, зубы маленькія і вострыя, замест ног капыты, а скура зялёная, як лісце дрэў.

Лічыцца, што Лесавіцы гэта душы загубленых Лясуном дзяўчат, якія былі праклятыя бацькамі і згубіліся ў лесе. Як і ўсе русалкі, Лесавіцы любяць гойдацца на галінах дрэў на Русальным тыдні і завабліваць юнакоў у гушчар лесу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы такое слова? ☺️

БЯРЭМЯ / БЯРЭМА (biaremia / biarema)
(назоўнік, ніякі род)

Такая колькасьць чагосьці (дроваў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзьвюма рукамі і панесьці.

🔸У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. (Брыль)
🔸Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. (Арабей)
#словы_Б
Forwarded from Звязда
Як у знакамітай Вязынцы гукалі вясну

І неба было мала, і зямлі.

zviazda.by
#КазкіДзецям

Кропелька

Яраслаў Пархута
Дабрача, беларусы. ❤️💚
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, родная Беларусь!

Відэа з тыкток @travel_city1
Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новае рашэнне для палягчэння жыцця маладых мам - калыска з нейроннай сеткай, якая рэагуе на жэсты карыстальніка

Сістэма нейроннай сеткі, інтэграваная ў калыску, дазваляе ёй разумець і выконваць простыя жэсты карыстальніка, такія як маханне рукі для язды наперад або ўзняцце рукі для прыпынку.

Калыска абсталявана сістэмай бяспекі, якая прадухіляе яе самаадвольны рух і забяспечвае стабільнасць нават на няроўных паверхнях. Гэта азначае, што нават калі ўпраўленец адцягнецца або страціць фізічны кантакт з калыскай, яна не паедзе сама па сабе, што гарантуе бяспеку дзіцяці.

Дызайн калыскі таксама прадуманы з улікам сучасных трэндаў і патрэбаў карыстальнікаў. Яна кампактная і лёгка складваецца, што робіць яе зручнай як для гарадскіх, так і для загарадных прагулак.

@belaiplatform
#КухняБеларусі

Тварожныя піражкі да кісялю

З чаго гатаваць:
500 г тварагу,
1 шк. мукі,
1 яйка,
2 ст. л. смятаны,
1 ст. л. цукру,
0,5 ч. л. соды,
3 ст. л. цукровай пудры,
тлушч да смажання,
соль.

Як гатаваць.
Тварог добра расцерці, дадаць муку, яйка, смятану, соль, цукар, перамяшаць. Атрыманае цеста раскачаць тонкімі каўбаскамі, нарэзаць іх брусочкамі даўжынёй 8-10 см. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да залацістага колеру.
Гатовыя піражкі выкласці на папяровую сурвэтку, каб выдаліць лішкі тлушчу, і пасыпаць цукровай пудрай. Асобна падаць фруктовы кісель.