Верашчака
492 subscribers
7.95K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
"Моцная вельмі рэч, - пісала Крупская. - Праз снежную пустыню, дзе нага чалавечая не ступала, прабіраецца да прыстані вялікай ракі які памірае з голаду, хворы чалавек. Слабеюць у яго сілы, ён не ідзе ўжо, а паўзе, а побач з ім паўзе таксама які памірае ад голаду воўк, і вось паміж імі барацьба, чалавек перамагае — напаўмёртвы, паўбязумны дабіраецца да мэты. Ільічу апавяданне гэты спадабалася надзвычай. На другі дзень прасіў чытаць апавяданні Лондана далей... Наступны апавяданне трапіла зусім іншага тыпу-прасякнутае буржуазнай мараллю: нейкі капітан абяцаў ўладальніку карабля, гружанага хлебам, выгадна збыць яго; далей ён ахвяруе жыццём, каб толькі стрымаць сваё слова. Засмяяўся Ільіч і махнуў рукой.... "
Рамонак (ромашка). Цеплыні вам, беларусы. ❤️💚
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ВЯЧЭРУ.

🥛На вячэру кефір патрэбны.
❗️Сняданак з'ясі сам, абедам падзяліся з сябрам, а вячэру аддай ворагу.
👨‍👩‍👧‍👦Вячэра не патрэбна - быў бы абед дружны.
🥘Сеў ды паеў, так і вячэра не патрэбна.
👍Пакараціць вячэру - датачыць жыццё.
🛌Павячэраў - падушка пад галавой круціцца.
👺Поўнаму страўніку кашмары сняцца.
☝️Кожнаму патрэбны і абед, і вячэра.
Верашчака
Што значыць слова "ВАРЫЎНЯ"
#ПобытБеларусі

Сёння ў нас было апытанне наконт таго, ці ведаеце вы слова "варыўня". Правільна адказала 44 ацоткі

І так, варыўня (або вараўня) - памяшканне для захоўвання агародніны і іншых прыпасаў. Часам яго будавалі асобна, а часам пры хаце, як трысценак, тады заходзіць можна было туды прама з сеняў або прыўна.
У заможных сялян у варыўні была печ, на якой варылі ежу скаціне. Больш бедныя маразамі выносілі туды жар з печкі ў сагане для сугрэву, каб мароз не ўлез ды не памарозіў прыпасы.

Ну, хто з вас адказаў правільна?))
Чаму ў слоніка доўгі нос

Рэдьярд Кіплінг
Пераклад Васіля Хомчанкі

#КазкіДзецям
Сіла залежыць не ад фізічных здольнасцяў, а ад нязломнай волі.
Працягваюць прысылаць нам тавары з надпісамі на беларускай мове. На гэты раз: "Цукеркі журавінавыя".
Forwarded from Звязда
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак!🔥

Некалькі падзей у краіне і свеце, якія адбыліся 22 снежня ➡️

🗡1904 год — нарадзіўся Міхаіл Сямёнавіч Барысаў, удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

💭1861 год — нарадзіўся Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі, філосаф-марксіст.

📝1906 год — нарадзіўся Андрэй Александровіч, беларускі паэт, празаік, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

1506 год — Папа Юлій II запрашае на службу ў Ватыкан швейцарскіх гвардзейцаў, якія з таго часу ахоўваюць папскую рэзідэнцыю.

📚1788 год — нарадзіўся лорд Байран, англійскі паэт-рамантык. Паэмы Байрана больш аўтабіяграфічныя, чым сачыненні іншых англійскіх рамантыкаў.

🗞1904 год — нарадзіўся Аркадзь Пятровіч Гайдар (Голікаў), рускі савецкі пісьменнік. У гады грамадзянскай вайны ў 15 гадоў камандаваў ротай, у 17 — палком. У Вялікую Айчынную вайну быў карэспандэнтам газеты «Комсомольская правда».

⚽️1927 год — адбыўся першы прамы радыёрэпартаж з футбольнага матча паміж «Арсеналам» і «Шэфілд Юнайтэд» у Лондане.
#КухняБеларусі

ГАЛУБЦЫ З БУЛЬБАЙ

800 г капусты
400 г бульбы
1 яйка
2 цыбуліны
3 ст. лыжкі топленага масла
1,5 шклянкі рэдкай смятаны
0,5 шклянкі тамату-пюрэ
соль

Качан капусты, з якога выразана храпка, апусціць у падсоленую ваду, якая кіпіць, паварыць 3-5 хвілін, затым выняць, аддзяліць капусныя лісты, зрэзаць патаўшчэнні.

Вараную бульбу патаўчы, дадаць нашаткаваную падсмажаную цыбулю, дробна пасечанае варанае яйка, соль, перамяшаць.

На кожны ліст пакласці падрыхтаваны фарш, загарнуць у выглядзе канверта. Галубцы злёгку абсмажыць, скласці ў жароўню, заліць смятанай, змешанай з таматам-пюрэ, і тушыць 30-40 хвілін.
#МоваНашаРодная

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў

Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку.

Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
​​🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Знакомство 🇧🇾🇧🇾

Привет! - Прывітанне
Доброе утро! - Добрай раніцы
Добрый день! - Добры дзень
Добрый вечер! - Добры вечар
Спокойной ночи! - Дабранач

Как вас зовут? - Як цябе завуць?
Меня зовут ... - Мяне клічуць ...
Простите, я не расслышал - Прабачце, я вас не пачуў
Где ты живёшь? - Дзе вы жывяце?
Откуда вы? - Адкуль ты?

Как дела? - Як маешся?
Хорошо, спасибо - Добра, дзякуй
А ты? - А ты?
Приятно познакомиться - Прыемна пазнаёміцца
Приятно вас видеть - Прыемна цябе бачыць

Приятного дня - Прыемнага дня
До встречи! - Убачымся пазней
Увидимся завтра - Убачымся заўтра
До свидания! - Да пабачэння
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мініятурная гармата, якая функцыянуе і страляе петардамі.

Мужыкі мараць толькі аб адным
Верашчака
Мініятурная гармата, якая функцыянуе і страляе петардамі. Мужыкі мараць толькі аб адным
Гарматы бываюць і вось гэткія - добрыя, якія нясуць радасць людзям. 👆❤️💚
Ён упарадкаваў жывое беларускае слова.
Беларускі Даль - ІВАН НАСОВІЧ


Зоркай першай велічыні ў гісторыі беларускай філалогіі, фалькларыстыкі і этнаграфіі з'яўляецца Іван Іванавіч Насовіч. Ён адзін з найвыдатнейшых дзеячаў нашай культуры XIX стагоддзя. Яго называюць беларускім Далем за ўнікальны "Слоўнік беларускай мовы" і "Зборнік беларускіх прыказак"

І. Насовіч працаваў у сістэме Міністэрства народнай асветы. Яго заслугі ў галіне адукацыі і выхавання моладзі былі адзначаны ордэнам Святога Станіслава ІІІ ступені.  Пасля атрымання генеральнага пенсіона, ордэна св. Уладзіміра за 35-ці гадовую службу як дэпутат местной квартирной комиссии ў Мціслаўлі, у 55- гадовым узросце ён змог заняцца любімай справай: папаўняць матэрыял для слоўніка роднай беларускай мовы.

У той час беларускае слова гучала скрозь, прычым не толькі ў вёсцы. Як пісаў Іван Насовіч у аўтабіяграфічным творы "Успаміны майго жыцця", тады па-беларуску размаўлялі чыноўнікі, настаўнікі, мясцовыя яўрэі, прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.

"Наогул усе мяшчане і рамеснікі гавораць па-беларуску, апрача асоб не беларускага паходжання. Аканомы ж і прыказчыкі, зразумела, з дробнай шляхты, абавязкова павінны з беларускімі мужычкамі размаўляць па-беларуску. Нават самі памешчыкі, асабліва беларускага паходжання, любяць паміж сабою гутарыць па-беларуску".

Менавіта беларускія праваслаўныя святары Магілёўшчыны натхнілі Івана Насовіча на заняткі беларускай этнаграфіяй і беларускай мовай.
Беларуская мова - галоўная навуковая зацікаўленасць яго жыцця.

Акрамя таго, ён аўтар прац па беларускім фальклоры і беларускай гісторыі, аўтар-укладальнік такіх фальклорных зборнікаў, як
"Беларускія прыказкі і прымаўкі"
"Беларускія загадкі"
"Зборнік беларускіх прыказак"
"Беларускія песні"
У прадмове да зборніка песень І.Насовіч падкрэсліваў, што ў мінулым беларускі народ складаўся не толькі з сялян, але і меў уласную эліту, якая размаўляла на беларускай мове і спрычынілася да стварэння высокага стылю ў беларускім фальклоры.

Вялікі французскі філосаф-асветнік Вальтэр у свой час сказаў: "Слоўнік - гэта сусвет у алфавітным парадку".
Беларускамоўны сусвет, беларускамоўны космас выбудаваў Іван Насовіч. Ён упарадкаваў жывое беларускае слова. Яго слоўнік быў настольнай бібліяй беларускай мовы для нашага вялікага Максіма Багдановіча.

Іван Насовіч - сапраўдны волат беларускага духу, сапраўдны сейбіт беларушчыны!

#ЛюдзіБеларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь савецкая

Са збору БелДзяржФільмФонда


#ГісторыяБеларусі
#ФондКіно
*Арнамент - гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці. У пасланнях нашых продкаў сканцэнтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, пачуцці шчасця ці смутку і шмат іншага.
*Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што думалі і пра што марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі б расказаць нам, сваім нашчадкам.
*Гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашага часу. Калі ўважліва прыгледзецца да чарадзейных узораў, у іх шмат што можна "прачытаць".
*У кожным вытканым сантыметры тканіны, у кожным сцежцы ўзору быў заключаны глыбокі сэнс.     У старажытныя часы лічылі, што арнамент аберагаў ад зла, быў зваротам да багоў з просьбай аб спрыянні і абароне,
*Немясцовым  арнамент распавядаў, якія людзі жывуць у той ці іншай мясцовасці і якая сістэма ўяўленняў аб свеце  ў іх, ды і наогул дазваляў беларусам вылучацца сярод іншых народаў.
#нам_пішуць
🎊🌳 На Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі зладзілі абрад «Падсаджванне Каляды на дуб», які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць: «Святое Хрышчэнне і Калядам прашчэнне».
———
🎊🌳 На Слонимщине в деревнях Бердовичи и Шишки прошёл обряд «Падсаджванне Каляды на дуб», который символизирует окончание всех рождественских праздников, как в народе говорят: «Святое Хрышчэнне і Калядам прашчэнне».

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».