Скамянелыя астанкі двух прадстаўнікоў падсямейства анкілазаўраў, якія знайшлі на тэрыторыі ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу, уяўляюць сабой, на думку навукоўцаў, новы від панцырных дыназаўраў. Даследчыкі далі яму назву «Datai yingliangis», перадае «Сіньхуа».
Артыкул аб даследаванні быў апублікаваны ў часопісе Vertebrate Anatomy Morphology Palaeontology. Па словах дацэнта Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук (Пекін) Сін Ліда, выяўленне Datai yingliangis з’яўляецца важным дадаткам да летапісу закамянеласцяў падсямейства анкілазаўраў ранняга перыяду познемелавай эпохі. Як стала вядома, абодва экзэмпляры аказаліся падлеткавымі асобінамі з даўжынёй цела ад 3,5 да 4 метраў. Іх унікальнай асаблівасцю з’яўляецца пара невялікіх рагоў на кожнай шчацэ.
Крыніца

Forwarded from Дзікая прырода побач
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💙 Добрыя навіны з Белавежскай пушчы. Тут абваднілі асушаныя балоты – ўрочышча Зубрыца і Галева балота, што ў Камянецкім раёне. А гэта значыць, што цяпер гэтыя важныя ўчасткі змогуць накопліваць ваду і жывіць ёй лясныя экасістэмы.
Забалочаныя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, да таго ж іх значная частка месціцца ў запаведнай зоне. А вакол іх знаходзяцца высокаўзроставыя лясы, найбольш багатыя экасістэмы пушчы.🌲
Агульная плошча забалочвання – 540 гектар. Супрацоўнікі нацпарку пабудавалі на каналах каля 80 глухіх земляных перамычак-плацін.
На гэтым пушчанцы спыняцца не збіраюцца: у планах – знайсці грошы, каб аднавіць гідралагічны рэжым балот Глыбокае і Дзікое.👏
Наша павага!
Дзякуем за добрыя навіны навуковаму супрацоўніку Белавежскай пушчы Антону Кузьміцкаму.

#МіфыЛегендыБеларусі
Падвей - у беларускім фальклоры злосны дух моцнага ветру, віхор.
Наляцеўшы на чалавека, ён можа згарнуць яму галаву, вывіхнуць руку ці нагу, адабраць прамову ці наслаць аднайменную хваробу.
Падвей на чалавека можа напасці сам ці яго можа наслаць магутны вядзьмар.
На Палессі лічылася, што жанчына, якую ў віхор закруціў Падвей можа зацяжарыць. У выніку, як правіла, можа нарадзіцца альбо чалавек-асілак, альбо нячысцік.
Падвей - у беларускім фальклоры злосны дух моцнага ветру, віхор.
Наляцеўшы на чалавека, ён можа згарнуць яму галаву, вывіхнуць руку ці нагу, адабраць прамову ці наслаць аднайменную хваробу.
Падвей на чалавека можа напасці сам ці яго можа наслаць магутны вядзьмар.
На Палессі лічылася, што жанчына, якую ў віхор закруціў Падвей можа зацяжарыць. У выніку, як правіла, можа нарадзіцца альбо чалавек-асілак, альбо нячысцік.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
“У вёсках і палях ад Добруша да Кармоў можна сустрэць малых зласлівых нячысцікаў - Дзюндзікаў.
Дзюндзік не з’яўляецца смяротна небяспечнай істотай, але вельмі не любіць дзяцей і пры сустрэчы можа добра збіць малога сваёй даўбёжкай.
Звычайна, нячысцік выглядае, як клубок бруднай збітай травы з доўгімі нагамі, падобнымі на бусліныя. І заўсёды ў руках жалезная даўбёжка - нешта накшталт малатка, часам нячысцік вырабляе яго сабе сам, часам любіць зкрасці прыладу ў чалавека.
Тыя што жывуць у жыце больш жоўтыя, тыя што сустракаюцца на агародах больш зялёныя…”
З нататкаў нячысціказнаўца Яна К. Лашкевіча

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
Бульба ў солі
Хто хоць раз спрабаваў печаную ў вуглях бульбу, той сумуе па ёй, седзячы ў сваёй гарадской кватэры.
У мяне ёсць для вас адзін хітры рэцэпт прыгатавання бульбы. Не скажу, што яна такая ж, як печаная атрымаецца, але крыху напамінае па смаку.
А што смачней, чым проста так звараная, то дакладна!
Глядзіце відэа і смачна есці вам!

#МоваНашаРодная
Што такое КОНАЎКА расказвае спадар Андрусь
https://youtu.be/0wywvnbkV-M?si=TfMUGu88fTOcWrI2

YouTube
Белорусский язык - весело, с Андрусем: слово "конаўка"
Белорусский язык с Андрусем. Наше Утро, 04.01.2014
Forwarded from Звязда
Адкуль у Зайца кажушок
Некалі Расціслаў Бензярук у аўтабіяграфічным вершы прыгадваў свае пачаткі: «На парозе вясны, сярод лютай вайны, меў я шчасце калісь нарадзіцца». І вось 27 лютага да пісьменніка, які жыве ў Жабінцы і дасюль актыўна шчыруе на творчай ніве, завітаў прыгожы юбілей – 80 гадоў з дня нараджэння.
zviazda.by

#СучаснаяБеларусь
Самае легендарнае возера Беларусі — Свіцязь.
Насамрэч, Беларусь — вельмі містычная краіна, таму нядзіўна, што ў ёй існуе мноства легенд пра азёры.
Натхніўшыся гісторыяй пра Свіцязь, знакаміты паэт Адам Міцкевіч нават стварыў аднайменную паэму.
Гісторыя пра горад, які пайшоў пад зямлю, – не адзіная легенда, звязаная з гэтым месцам. Кажуць, у ціхае надвор'е на беразе можна пачуць як гучаць званы храма, схаванага ў глыбінях возера Свіцязь. А таямнічая Свіцязянка дагэтуль з'яўляецца перад рыбакамі і турыстамі.
Легенду цяжка пацвердзіць навукова, а вось пра таямнічыя сцежкі балтыйскіх плямёнаў, якія калісьці праходзілі па дне возера, сведчаць археалагічныя знаходкі. Фрагмент брукаванай дарогі быў знойдзены на дне вадаёма ў 70-х гадах.
Аднак ёсць рэчы, якія здзіўляюць нават навукоўцаў. Напрыклад, даследчыкі не могуць растлумачыць, чаму ўзровень вады ў Свіцязі заўсёды аднолькавы, нягледзячы на засуху, дажджы і іншыя змены надвор'я.

#ГісторыяБеларусі
#Год1917
Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут
У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.
Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.
На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.
Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.
Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.
Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.
Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.
Працяг будзе

Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне
У лютым 1917 г. у Расійскай імперыі пачаліся падзеі, якія пераважная большасць даследчыкаў акрэсліла як Лютаўскую рэвалюцыю.
У ноч з 2 на 3 сакавіка 1917 года імператар Мікалай Раманаў…

#ЛюдзіБеларусі
Ого! Сёння нейкая спрэчка разгарэлася наконт Льва Сапегі. Нават знакаміты Скіф задзейнічаны ў дэбатах.
Прапаную паслухаць Ігара Аляксандравіча Марзалюка і яго ацэнку знакамітай гістарычнай асобы
https://youtu.be/9TVPLBhf3ww?si=xZDgIPY6XLapZ-UA

«Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне». Чым знакаміты Леў Сапега – паведаў Ігар Марзалюк
Сёння размова пойдзе пра ўнікальную постаць у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – Льва Сапегу. Пра яго жыццё, дзейнасць, палітычныя праекты. І безумоўна, пра велічны помнік нашай прававой культуры і нашай старабеларускай мовы – пра Статут ВКЛ 1588 года.…
Цалкам згодная з Аляксандрам Шпакоўскім.
Трэба вызначыць адзіны падыход і адзіную ацэнку гістарычных падзей і гістарычных асоб. Каб розныя неўмяняшкі не бегалі і не трапалі знакамітыя фаміліі.
https://yangx.top/shpakouski/4548

Шпаковский. По существу.
Полагаю, что все эти "волны" нужно принимать во внимание, но при этом твердо и целенаправленно проводить в жизнь государственную историческую политику с учётом всех уникальных периодов в жизни белорусского народа - от Полоцкого Княжества до Советского Союза.…