Верашчака
492 subscribers
7.98K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых

А ёсць простыя людзі, якія паняцця не маюць, хто гэта ўсе такія, а проста ідуць раніцай на заводы, у школы, падмятаюць вуліцы, шыюць адзенне, будуюць дамы....

І пакуль усе гэтыя "ізмы" грызуць адзін аднаго, то ўсё нармальна. Абы да ўлады не дабраліся, бо пакуль яны будуць выцясняць хто ёсць хто і адзін аднаму морды біць, то кіраваць дзяржавай не будзе каму 😁

Зоя С

https://yangx.top/myvmesterb/32150
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Падпісчыкі ў каментарах абураюцца, што ў транспарце ўжо раяць берагчы свае рэчы не па-беларуску, як раней, а на рускай мове.

Што хачу сказаць... Гэта ўсё дробязі не вартыя ўвагі. Вы ж не лічаце, што з дапамогай нейкіх шыльдаў ці аб'яў людзі змогуць засвоіць беларускую мову? Адзінае, на што гэта ўплывае - наяўнасць або адсутнасць нейкай нацыянальнай адметнасці для турыстаў. Ну будзе менш нагоды ў іх зняць чарговае відэа для свайго ціктока.

Зразумейце, што захаванне беларускай мовы залежыць не ад знешняга афармлення прасторы, а ад унутранай палітыкі, якая або будзе накіравана на гэту мэту, або не.

Ну а пакуль, спадарства, усё толькі ў нашых руках. Як кажуць, пачынаць трэба з сябе. З нашых паўсядзённых размоў, з мовы нашых зваротаў, з сацыяльных сетак, з выбару мовы навучання і дакументазвароту. Вось гэта тое, што можа кожны з нас рэальна, а не толькі на словах.

Зоя С
#ДумкіЎслых

Нават не ведаю, якую рубрыку падабраць для гэтага паста... Ці то #АнекдотДня ці то #ТрэшКантэнт

Пакуль у Расіі апраўдвалі СВА тым, што НАТА падабралася занадта блізка, сама Расія ўжо ў НАТА сабралася 🤦🏻‍♀️😁

Я ж кажу, без пачуцця гумару на сітуацыю глядзець проста немагчыма

Зоя С

https://yangx.top/ru_global/29671
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

У палітолагаў-філосафаў "русский коммунизм", "белорусский социализм", а нацыяналісты чамусьці - "Верашчака"....

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Сёння ў тыктоку мяне падзаманалі!

Да дзяўчыны прыпёрлася нейкае цуда і пачало патрабаваць рускай мовы. Гэта яшчэ ладна, да гэтага прывыклі. Але само гэта цуда ледзь не ў кожным слове робіць памылкі, бязграматнае абсалютна!

І такая сітуацыя пастаянна! Людзі самі ні адной мовы не ведаюць, а ходзяць і нешта ад іншых патрабуюць! Хочацца пакусаць каго!!!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Адчысціла трохі беларускіх рамесленнікаў.
Хачу сказаць, што праўда назіраю сумную карціну. Калі ў той жа Расіі майстры паралельна з засваеннем нейкага рамяства вучацца прасоўваць гэта і прадаваць, то нашы ціхенька стаяць са сваімі латкамі на ўскрайку рынка і чакаюць калі ў іх нешта купяць за капейкі. Рэальна бачу такіх майстроў, якія прадаюць свае вырабы больш танна, чым тое можна купіць у краме!

Учора, напрыклад, жанчына прадавала снуд і шапку ручной вязкі за 50 рублёў.
Я лічу ў галаве: падатак 10% гэта мінус 5 руб. , ніткі 2 маткі па 10 руб. мінус 20 руб.

Вынік: за 25 рублёў яна сядзела вязала шапку і снуд. Ды гары яно гарам!

Карацей, крыўдна за сваіх людзей! І галоўнае - ніхто ім не дапаможа, пакуль самі не пажадаюць нешта змяніць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#ГісторыяБеларусі Адкуль у 1944 годзе ў Скобраўцы з'явіліся бел-чырвона-белыя павязкі, георгіеўскія стужкі і крыжы? Ігар Марзалюк аб тым як фашысты выкарыстоўвалі антыбальшавіцкія арганізацыі для знішчэшчэння людзей на акупіраваных тэрыторыях. https:…
#ДумкіЎслых

Падабаецца мне гэты праект Ігара Аляксандравіча Марзалюка.
Прыйшоў час гаварыць праўду. Усю і пра ўсіх.

У тым ліку і пра рускі фашызм, які так прыгожа апісваў філосаф Ільін, бо ў яго ўжо прыхільнікі з'яўляюцца.

А то "тут бачу, а тут не бачу"... Не атрымаецца так!

Зоя С
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Працягваючы тэму традыцый....

Вось усюды пішуць пра Масленіцу, пра масленічны тыдзень. Для мяне Масленіца - гэта новадзел, свята прыдуманае ў апошнія гады. Ніколі ў часы дзяцінства не чула пра такое ў нас.

Бабка мая гаварыла пра Запусты перад постам. Дарэчы, пагартала Гуглу - чамусці Запусты аддалі толькі каталікам. Нічога не ведаю, дзед і бабка мае былі праваслаўныя, хадзілі ў царкву і ў іх былі Запусты.

У савецкі час у нас напрыканцы лютага ў горадзе ладзілі Дзень зімы. Помню, хто мог, той прыязджаў на конях, якіх запрагалі ў сані, вешалі шархуны і потым каталі па вуліцах людзей. Абавязковымі забавамі былі біццё мяшкамі на бярвеннях і дастаць клетку з пеўням з шаста.

Я да чаго завяла гэту гаворку? Я не супраць новых святаў. Як кажуць, абы весела. Але спачатку трэба акрэсліць, што з'яўляецца сапраўднай традыцыяй, а што новае. А то калі мне Масленіцу сунуць як традыцыйна беларускае свята - у мяне ўсё нутро бунтуе

Зоя С
#ДумкіЎслых

Ужо і Бондарава хоча ведаць, што скажа Верашчака!

Спыніцеся, дурненькія! Мы ж тут ніякія не эксперты і не гісторыкі! Мы самыя простыя людзі, якія выраслі на савецкіх падручніках і якім не да спадобы разварот гісторыі жопай да людзей на 180 градусаў!

Мы супраць перакручвання фактаў, абялення прафашысткіх філосафаў і ўсялякай антысаветчыны. Вось і паказваем погляды розных гісторыкаў на падзеі пэўнага часу, у тым ліку і на ролю К.Каліноўскага ў паўстанні 1863 года.

Але ваша ўвага да нашага канала нам прыемна. Значыць пішам не дарма, чытайце!

Зоя С
#ДумкіЎслых

Імёны гэтых дзетак ведаюць усе адэкватныя і нераўнадушныя беларусы.

Саша Астрога з Баранавіч
Марат Дуброўскі з Салігорска
Каця Вінаградава з Кобрына

Ім кожнаму трэба сабраць амаль па 2 млн даляраў на прэпарат, які спыніць смярцельную хваробу і дзеткі будуць жыць і развівацца.

І пакуль блогеры, артысты, арганізацыі, валанцёры робяць што могуць каб падключыць да збораў як мага больш людзей, наша мадам спекулянка з начной саўны піша вось такое

👉 Не люблю жадаць людзям благога, але тут кажу: "Няхай вам прыляціць бумеранг!"
Бо ёсць людзі, якія зразумеюць чужы боль толькі калі перажывуць гэта самі!

Зоя С

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/41745
#ДумкіЎслых

Ну пацаны-дзяўчаты, чаму вы так здзіўлены, што "Царьград" рэпосцяць нашы турбікі, калі яго ва ўсю рэпосцяць нашы прапагандысты?
Больш таго, гэтыя ж прапагандысты папулярызуюць "творчасць" Саланевіча, антысеміта і фашысцкага прыслужніка.

Я не здзіўлюся, калі заўтра яны і Уласава расійскім героем выставяць, да гэтага засталося зусім мала.

А вы нешта хочаце ад неадукаваных састарэлых студэнтак! Не адтуль капаеце, мне здаецца, турбікі - гэта ўжо наступствы, вярхушачка, каўпачок, дымок над вогнішчам
#ДумкіЎслых

А яшчэ мне "падабаецца", як у некаторых артыкулах спрабуюць апраўдаць супрацоўніцтва з фашыстамі крыўдай на савецкую ўладу. Маўляў, асабістае гэта, "абідзілісь таварышы". Толькі давайце не будзем забывацца пра тых, хто нягледзячы на такія "абіды" ішоў у партызаны, збягаў на фронт і аддаваў свае жыццё за Радзіму! Як вы перад імі апраўдаеце сваіх Ільіных, Саланевічаў, Левашовых і іншую прафашысткую шваль!?

Зоя С
#ДумкіЎслых

Дык вось адкуль нашыя абшчэственніцы надбраліся храброй воды метадаў барадзьбы з тым, што ім не падабаецца!

Нас усё Захадам пужаюць, а ўсялякая херня мусіць з Усходу лезе! То Саланевіча прыцягнуць, то філіял "Руской общины" у асобах Бондаравай и Ко

https://yangx.top/klimzhukoff/4937?single

Зоя С
#ДумкіЎслых

Ну і чым гэта адрозніваецца ад таго, як украінцы адмяняюць Пушкіна, бо ён быў рускі?

Розніца паміж украінскімі і рускімі шавіністамі толькі ў тым, што апошнія ўспрымаюцца ў грамадстве як маргіналы, не маюць падтрымкі з боку дзяржавы, а так то абое рабое.

Ды і гісторыя ў іх свая таксама. Эльвіра вунь Расію падзяліла , каб потым "воссоединить". А яшчэ смяюцца з таго, як украінцы мора капалі. Ды вы самі савочкамі рыдлюеце спарней за іх! )

👉 Спадарства! Калі вы бачыце, што нехта засяроджвае занадта пільную ўвагу на нацыянальнасці той ці іншай гістарычнай асобы - хутчэй за ўсё перад вамі чыстай вады шавініст! Не забывайцеся пра інфармацыйную гігіену, беражыце сябе і блізкіх!

Зоя С
Верашчака
Колея однозначно сделала наш день 🤣
#ДумкіЎслых

Не ведаю, што гэта за Каляя, па адчуванні то хутчэй нейкая жаба ў каляіне.

Перадайце дурням наступны пост, няхай у іх зусім страха паедзе! 👇
Верашчака
Гэта як?...ці гэта шлях да беларусізацыі, ці наадварот? Ці гэта і ёсць тое самае двухмоўе? 😁😁😁
#ДумкіЎслых

Мне здаецца, гэта каб не дубліраваць надпісы на дзвюх мовах, вырашылі вывесці нешта сярэдняе паміж рускай і беларускай 🤦🏻‍♀️

Зоя С