#АнекдотДня
🔥 Бясконца можна глядзець на агонь, ваду і тое, як скіфы і сыны манархіі выяўляюць хто з іх самы рускі рускі....
👉 Можа накідаць бізнэс план якой-небудзь лабараторыі на выяўленне чысціні генаў і працэнту рускасці?...
Мне здаецца, тэма актуальная. Сертыфікаты ў рамцы прадаваць можна на выхадзе...

#ГісторыяБеларусі
🔥 SPUTNIK Беларусь размясціў цікавы матэрыял пра даследаванне Крывінскага тарфяніка спецыялістамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута матэрыяльнай культуры РАН і адкрыцце якое было зроблена.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі ужо 5 тысяч год назад людзі апрацоўвалі воўну. У тарфяніках з-за абмежаванага доступу кіслароду могуць добра захоўвацца артэфакты з драўніны, косці, рагоў. У Крывінскім тарфяніку былі знайдзены рэшткі інструмента для апрацоўкі воўны, а ў выніку эксперымента, раведзенага спецыялістамі з Беларусі і Расіі было даказана прызначэнне знойдзенага інструмента.
https://sputnik.by/20250305/nauchno-dokazano-v-belarusi-umeli-obrabatyvat-sherst-5-tysyach-let-nazad--1094173023.html

Sputnik Беларусь
Научно доказано: в Беларуси умели обрабатывать шерсть 5 тысяч лет назад
Современная археология использует различные научные дисциплины для того, чтобы достоверно установить факты. Как маленькая косточка стала свидетелем большого технологического прорыва, разбирался Sputnik.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нейкі сорам! Назвы месяцаў яшчэ ў дзіцячым садзе праходзяць, а дарослыя людзі не могуць назваць тры месяцы вясны.
У нас мусіць з якасцю адукацыі рэальныя праблемы!!! 🤦🏻♀️
Крыніца відэа:
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZS-8uR1SIFBq9o&_r=1

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "
Шавіністычнага тэксту ад В.Ратча вам у ленту 😁 жмудзь павінна быць абрусеўшай.
Аднак па гэтым тэксце пра Карамзіна, ды і па шмат у якіх іншых крыніцах тых часоў, можна зрабіць выснову, што рускія ўлады і чыноўнікі ўсё ж не бачылі ў нашым краі свой народ, свае землі...увесь час быццам бы самі сябе заспакойваюць і спрабуюць пераканаць, што беларусы - гэта рускія )

#СучаснаяБеларусь
Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ў 2024 годзе папоўніўся трыма аб'ектамі ў Мінскай вобласці
У раздзел Мінскай вобласці Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 693 аб'екты.
За мінулы год ён папоўніўся трыма аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны.
Такім статусам надзелены дзве нерухомыя матэрыяльна-культурныя каштоўнасці, якія атрымалі назву «курганы магільнік», размешчаны ў Мядзельскім раёне, «Рэшткі касцела Унебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі» ў Маладзечанскім раёне.
У спіс таксама ўключаны "Абрады і званы Святога Пятрок», якія захоўваюць у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна.
Крыніца

#ДумкіЎслых
Ну і чым гэта адрозніваецца ад таго, як украінцы адмяняюць Пушкіна, бо ён быў рускі?
Розніца паміж украінскімі і рускімі шавіністамі толькі ў тым, што апошнія ўспрымаюцца ў грамадстве як маргіналы, не маюць падтрымкі з боку дзяржавы, а так то абое рабое.
Ды і гісторыя ў іх свая таксама. Эльвіра вунь Расію падзяліла , каб потым "воссоединить". А яшчэ смяюцца з таго, як украінцы мора капалі. Ды вы самі савочкамі рыдлюеце спарней за іх! )
👉 Спадарства! Калі вы бачыце, што нехта засяроджвае занадта пільную ўвагу на нацыянальнасці той ці іншай гістарычнай асобы - хутчэй за ўсё перад вамі чыстай вады шавініст! Не забывайцеся пра інфармацыйную гігіену, беражыце сябе і блізкіх!
Зоя С

Forwarded from Верашчака
#МузыкаБеларусі
Цікавыя факты
Паланэз Агінскага , таксама «Развітанне з Радзімай» ( аўтарскае абазначэнне — Паланэз № 13 ) — паланэз ля мінор , напісаны кампазітарам Міхаілам Агінскім .
Паланез быў напісаны ў 1794 годзе, як мяркуецца, у маёнтку Залессе недалёка ад Смаргоні (цяпер Гродзенская вобласць)
Адзін з самых вядомых паланэзаў. Лічыцца, што Агінскі напісаў гэты твор, пакідаючы Рэч Паспалітую пасля падаўлення расійскімі войскамі паўстання Касцюшкі , у якім ён браў удзел.
Фрагмент шостага такту з паланеза быў размешчаны на банкноце наміналам 50 беларускіх рублёў 2009 года.
У маскоўскім метрапалітэне да 2017 года пачатковыя такты паланэза Агінскага гучалі пры спробе неаплачанага праходу праз турнікеты тыпу АКП - 73М
"Паланэз Агінскага" разглядаўся як варыянт дзяржаўнага гімна Беларусі , аднак, на думку дзяржаўнай камісіі, якая адхіліла гэты варыянт, ён занадта складаны для выканання і разумення ў якасці афіцыйнага гімна. Па іншых звестках, камісію збянтэжылі польскія канатацыі слова «паланэз»

#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
А так у XIX ст. выглядаў Пінск. На гэтым малюнку я пазнаў будынак езуіцкага калегіума, які і зараз захаваўся да нашых дзён. Зараз у ім размешчаны мясцовы краязнаўчы музей Палесся.

# гісторыяўдаце
Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт
Валянціна Церашкова нарадзілася 6 сакавіка 1937 у вёсцы Вялікае Масленнікава блізу горада Тутаева Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям'і выхадцаў з Беларусі.
А яе бацькі былі родам з Магілёўшчыны. Бацька-Церашкоў Уладзімір Аксёнавіч (1912-1940), з вёскі Выйлава Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, трактарыст. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў 1939 годзе, прапаў без вестак на савецка-фінскай вайне.
Маці-Церашкова (народжаная Круглова) Алена Фёдараўна (1913-1987), з вёскі Ерамееўшчына Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, работніца тэкстыльнай фабрыкі.
Пасля першых паспяховых палётаў савецкіх касманаўтаў у Сяргея Каралёва з'явілася ідэя адправіць у космас жанчыну. У атрад касманаўтаў Церашкова была залічана 12 сакавіка 1962 года.
Свой касмічны палёт Церашкова здзейсніла 16 чэрвеня 1963 года на касмічным караблі «Усход-6», ён працягваўся амаль трое сутак.
Пазыўны Церашковай на час палёту - »Чайка".

Forwarded from Культура і Мастацтва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеткамБеларусікам
🎧 "Насцечка" Кузьмы Чорнага - аўдыёкніга
Праект "Беларуская літаратура" агучыла чарговы твор👍
👉 Слухаць тут
https://youtu.be/FCF_w-sF5fs?feature=shared

YouTube
Кузьма Чорны / НАСЦЕЧКА
У гэта немагчыма паверыць, але бываюць у свеце хуліганы, якія раптам становяцца.... Хаця абыдземся без спойлераў. Так, перад вамі - сапраўды псіхалагічны трылер, гісторыя незвычайных пераменаў у самых звычайных абставінах. Здавалася б, проста школа, проста…
Верашчака
Колея однозначно сделала наш день 🤣
#ДумкіЎслых
Не ведаю, што гэта за Каляя, па адчуванні то хутчэй нейкая жаба ў каляіне.
Перадайце дурням наступны пост, няхай у іх зусім страха паедзе! 👇
Не ведаю, што гэта за Каляя, па адчуванні то хутчэй нейкая жаба ў каляіне.
Перадайце дурням наступны пост, няхай у іх зусім страха паедзе! 👇
#ГісторыяБеларусі
🌅 Напэўна няма ў Беларусі чалавека, які не чуў пра наш Нарачанскі курорт і пра саму Нарач - самае вялікае возера Беларусі, якое часта называюць беларускім морам.
Але далёка не ўсе ведаюць, што курортнікі на Нарачы з'явіліся яшчэ за польскім часам, у далёкія 20-я, 30-я гады мінулага стагоддзя. Так-так, курорту Беларусі амаль сто гадоў ужо!
Палякі былі ўражаны прыгажосцю нарачанскіх краявідаў і прывабнасцю азёрных берагоў і таму ўздоўж возера пачалі з'яўляцца еўрапейскага ўзроўню сядзібы. А потым турыстычныя базы, рэстараны і нават яхт-клубы.
У Купа (цяпер к.п. Нарач) спецыяльна пабудавалі прычал. А ў Кабыльніку (в.Нарач), на плошчы перад касцёлам, размясцілася танцавальная зала і тэатральная сцэна, там жа круцілі кінафільмы. А на святы іграў аркестр пажарнай дружыны.
У сувязі з узрастаючым наплывам турыстаў, значная ўвага надавалася дарогам.
Да адкрыцця чыгункі дарога з Вільні ў Нарач была сапраўдным выпрабаваннем, 4.300 метраў трэба было ісці пешшу па бездарожжы. Але нават не гледзячы на гэта, еўрапейскія турысты не гублялі цікавасці да нарачанскіх берагоў.
І вось у 1937-ым годзе польскі турыстычны часопіс напісаў аб адкрыцці вузкакалейнай чыгункі, якая з Вільні ішла аж да самага возера. Падарожжа займала ўсяго 4 гадзіны, уключаючы перасадку ў Лынтупах з "нармальнага" на вузкакалейны паравоз.
Некаторыя ўчасткі дарогі напаміналі Шварвальд або Вогезы. Каляя вілася серпанцінам па высокім насыпу, сярод густога бору, пераскоквала праз яры, на дне якіх беглі імклівыя рачулкі, дзе вадзілася фарэль.
Апошні адрэзак чыгункі з нарачанскім пейзажам быў самы прыгожы. Толькі дзеля гэтага відовішча можна было сюды прыязджаць. Маленькі вакзальчык, які гарманічна ўпісваўся ў наваколле, быў вытрыманы ў своеасаблівым стылі і збудаваны з вагонных кузавоў, змененых да непазнавальнасці. А далей 80 квадратных метраў воднай прасторы, пакрытай яхтамі, кацярамі, лодкамі, байдаркамі.....
Хаця пачатак ў нарачанскай чыгункі быў не вельмі радасны. Але пра гэта іншым разам.