Верашчака
492 subscribers
7.98K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
💕Сёлета споўнілася б 90 год Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Цікава, што аўтар хацеў бы ў падарунак?
Напэўна, яму прыемна было б даведацца, што найперш ягоныя творы жывуць — іх чытаюць, вывучаюць, даследуюць, спяваюць, слухаюць… любяць.
Гэта значыць, што можна і патрэбна дзяліцца паміж сабою ягонай творчасцю!

🎸 Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Прыходзьце і Вы!

А які ж дзень нараджэння без падарункаў! Кожны, хто набярэцца смеласці прачытаць любыя ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна!

🗓️ Дата мерапрыемства: 26 лютага 2025 г. Пачатак у 18:30.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ, РП і РІ.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Цікавы факт. Для заходнерускага духавенства друкавалі асобныя праваслаўныя кнігі на польскай мове. Якую выснову можна з гэтага зрабіць?

Што значная частка былога ўніяцкага духавенства была на той час ужо істотна апалячанай.
«Хавайся ў бульбу», «От ужо дзе!»: выразы на беларускай мове, якія падабаюцца чытачам Onlíner

Лавіце топ:

• Усеагульная млявасць i абыякавасць да жыцця
• Які куст, такія і парасткі
• От ужо дзе!  (Выраз незадаволенасцi.)
• Бачылі вочы, што бралі рукі
• Каб цябе падняло ды не апусцiла
• Слабы як чай
• Прычапiўся як сляпы да плоту
• Пераначуем — болей пачуем!
• Каб цябе ваўкi забралi
• Каб цябе качка затаптала
• Добра думай — добра будзе
• Мікіта тузае (казала мая прапрабабуля, калі нехта ікаў)
• З печы, з долу — усе да столу
• Ні села, ні пала, захацела баба сала
• Хавайся ў бульбу
• Слухай мяне, бяда не міне
• Спiць як пшанiцу прадаўшы
• Абы што і збоку банцік
• Гарыць сарай — гары і хата
#МоваНашаРодная

КАЧАЦЬ

У беларускай мове слова качаць ужываецца ў значэнні дзеяння адносна нечага:

✔️Качаць мячык
✔️Качаць цеста качалкай
✔️Качацца ў снезе
✔️Качаць рыбу ў муцэ

У іншых выпадках для рускага слова "качать" існуе шмат аналагаў:

Гушкаць, люляць дзяця

Калыхаць, гайдаць лодку

Зыбаць мост

Хістаць слуп

Ківаць галавой у знак згоды

Круціць галавой у знак нязгоды

Напампоўваць колы машыны

Мацаваць прэс у зале

❤️ Вучыце і шануйце нашу багатую і прыгожую беларускую мову! Карыстайцеся беларускімі словамі ў сваёй гаворцы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская класіка ў зручным покет-фармаце 💥
Усё дзеля таго, каб заўжды пад рукой у вас была беларуская кніга.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Калі ты так любіш лыжы, што гатоў не расставацца з імі пры любым надвор'і 🤣
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дабрыдзень усім!

Вось гэта танцы! Не тое, што сучасныя тунцы-тунцы.. ))
***
Падкраўся вечар чорнай скнарай,
Сыпнуўшы ў неба жменьку зор...
Пакорай сцішаная Нарач
Застыла сіняй бірузой.

А там, дзе захад лілаваты
Гасіў расплаўленую медзь,
Плыў човен кропляю агата
З абрыўкам хмаркі на карме.

У чоўне двое.
Ўсе клапоты
Аддаўшы пройдзенаму дню,
Плывуць, і вёслы у качотах
Кранаюць квола цішыню...

Як рыбакі, сабраўшы снасці,
Імкнуцца прэч ад берагоў,
Так і яны плывуць да шчасця
Кахання першага свайго.

Усё для іх,
што ёсць на свеце,
І на зямлі, і на вадзе,
Хай спадарожны добры вецер
Да мэты човен іх вядзе!..

Няхай плывуць сабе надзіва
Дарогай шчасця й пекнаты,
Сівая ж мудрасць тым шчасліва,
Што ходзіць берагам крутым...

...Цьмянеюць дальнія планеты,
І толькі месяц малады
Кідае срэбныя манеты
У шкло люстранае вады...


Алесь Звонак
#Падарожжа
#СучаснаяБеларусь

Тут пра маё Мядзела (цяпер Мядзел)
Сумна, але ўсё напісанае праўда. Можна гадзіну гуляць па вуліцах і не ўбачыць чалавека.
Хоць апошнім часам горад добраўпарадкаваны, пабудаваны спартыўны комплекс, басейн, гасцініца, адрамантавана аўтастанцыя, але прамысловасць не развіваецца, перспектыў для моладзі няма і гарадок чахне.

https://yangx.top/glubinka_by/2131
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Далёка не заўсёды ў сучасную беларускую літаратурную мову трапляюць пары слоў з аднолькавым значэннем і даволі вялікай тэрыторыяй распаўсюджвання ў межах краіны. Нават не зазіраючы ў слоўнікі, кожны, хто вывучаў беларускую мову толькі ў школе, адразу ж вызначыць, што ў парах зязюля/кукушка, качка/вутка, певень/пятух другія кампаненты не з'яўляюцца нарматыўнымі. Але яны шырока ўжываюцца ў гаворках Беларусі, то-бок, не ўзяты наўпрост з рускай мовы.

Вось толькі выбар на карысць першага кампанента ў гэтых парах ўжо зроблены (беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, навукоўцамі) і падтрыманы моўнай практыкай (карыстальнікамі літаратурнага варыянта беларускай мовы).

Тым не менш кожная жывая мова адкрытая да інавацый, таму пашырэнне сферы ўжывання слоў кукушка, вутка і пятух тэарэтычна яшчэ можа прывесці да змены іх статусу з даялектнага да нарматыўнага.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра нацыянальнае пытанне.
Герцэн і "Колокол" уздымалі пытанне аб самавызначэнні народаў, аб славянскай федэрацыі. Партыя белых, зразумела, такіх поглядаў не падзяляла, белыя выступалі за адзіную Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Упершыню гэту ідэю спрабавалі ажыццявіць пры прыняцці Канстытуцыі 1791 г.

Але, як бачым, панства зямель ВКЛ у часы РП былі прыхільнікамі незалежнасці ад Польшчы, не гледзячы на апалячванне. Дарэчы, ці можна гэта параўнаць з сучаснацю, дзе не гледзячы на натуральную русіфікацыю насельніцтва, беларусы выступаюць за незалежнасць?
Ну, і бачым, што за перыяд у складзе РІ, мясцовае панства стала прыхільнікамі адзінай Польшчы. Якія высновы можна з гэтага зрабіць?

Ну і вішанька на торце. Каліноўскі і чырвоныя выступалі за самастойнасць Літвы.

Па апошніх нашых расказах, можна было б паставіць кропку па паўстанню 1863 г. і прызнаць, што савецкія гісторыкі мелі рацыю.
Госць радыё «Культура» – дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў.

Тэмы гутаркі:
• новая кніга «Беларуская мова ад А да Я» і іншыя выданні;
• з гісторыі мовы;
• першыя буквары;
• новыя словы;
• абсягі роднага слова.

https://youtu.be/Kg2iGKqKh18?si=bT-UVdc8jQxPCIi5
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ, РП і РІ.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Што адбывалася пасля ўз'яднання ўніятаў з праваслаўнымі? Аказваецца, да Сямашкі пасля тых падзей пагардліва ставіліся не толькі каталіцкія дзеячы, але і праваслаўныя. Атрымліваецца, што за сваю дзейнасць Сямашка не атрымаў ніякай павагі ад мясцовых чыноўнікаў і духавенства, нават праваслаўнага. Інтрыгі....
Forwarded from Мінскія рэчы
Набліжаецца чарговая гадавіна першай летапіснай згадкі пра Мінск. Да гэтай падзеі рыхтуем для вас ужо традыцыйны лекторый у Мінскай гарадской ратушы. У гэтым годзе запрасілі ў яксці аднаго з лектараў вядомага гарадскога краязнауца, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Вадзіма Ісаакавіча Зелянкова.

Узгадалі 2023 год, калі Вадзім Ісаакавіч распавядаў пра гарадскую тапаніміку на лекцыі “Што значыць імя”. Прапануем да прагляду відэазапіс. З займальнага расказу В. Зелянкова вы даведаецеся аб перайменаванні мінскіх вуліц пасля рэвалюцыйных падзей 1917 году. У 1920-я гг. шырока разгарнулася справа па наданню старым вуліцам горада новых імёнаў. Якім чынам гэта адбывалася, якой логікай кіраваліся гарадскія ўлады, якія цікавыя выпадкі і здарэнні суправаджалі працэс перайменавання – пра гэта і не толькі раказвае на лекцыі В. Зелянкоў.

Чакайце абвестку пра лекторый, запланаваны на 1 сакавіка 2025 года.

https://youtu.be/kJlM0T0Dek4
Forwarded from Лёгкая Мова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
РАТАВÁЛЬНАЕ КÓЛА (ratavalnaje koła)

Сродак для аказаньня дапамогі тапельцам.

🎬 kkong_dan_a_kko
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💚♥️🤍 Маленькія патрыёты краіны

Крывічскі сельскі дом культуры, Салігорскі раён

https://www.tiktok.com/@stctvby?_t=ZS-8u04hPLmLDe&_r=1