Верашчака
495 subscribers
7.56K photos
1.21K videos
4 files
1.9K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#НамПішуць
#МоваНашаРодная

Разважанні падпісчыка пра месца беларускай мовы ў нашым жыцці і адносіны да яе
#НамПішуць
#МоваНашаРодная

Разважанні падпісчыка пра месца беларускай мовы ў нашым жыцці і адносіны да яе

Працяг
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Нешта я прапусціла гэта відэа ад Ільі Шынкарэнка

Але сэнс не ў часе, сэнс у тым, што беларускамоўныя старонкі могуць быць не менш папулярнымі, чым іншыя якія.
І залежыць гэта не ад мовы, а ад таго, наколькі цікавы кантэнт і сам аўтар на гэтай старонцы.

Праверыла на сваім тыктоку - падпісчыкі паціху набіраюцца, каментуюць, пішуць у прыват - беларуская мова ім ніяк не замінае.

Таму, спадарства, ужывайма часцей родную мову ў сваіх сацыяльных сетках! Няхай шырыцца і багацее наш беларускі свет!

Крыніца відэа ў тыкток
#МоваНашаРодная

"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"

Я.Купала
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Акрамя такой відавочнай рэчы як наяўнасць у беларускім алфавіце ўнікальнай літары Ў, існуе нямала іншых адметнасцяў.

Напрыклад, заўсёды цвёрды гук "Р" (арэх, рака, серыя), у той час як у рускай і ўкраінскай мовах ён бывае як цвёрдым, так і мяккім.
З выняткам невялікіх абласцей на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе Беларусі, гэты гук заўсёды цвёрды і ў гаворках на тэрыторыі краіны.

Пісьмовыя помнікі фіксуюць зацвярдзенне "Р" ужо з канца XIV стагоддзя, хоць развівалася гэтая з'ява ў мове тагачасных насельнікаў краю, натуральна, раней.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная

👉 Цікавы факт

Мясцовы варыянт лацінскага алфавіта, які ў ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзя шырока выкарыстоўваўся для запісу і выдання тэкстаў на беларускай мове, паступова таксама займеў асобную літару для пазначэння "у нескладовага" - "ũ". У выніку гэты сімвал стаў адной з адметных рыс беларускай лацінкі, якая адыграла адметную ролю ў станаўленні і развіцці новай беларускай літаратурнай мовы.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.