#МоваНашаРодная
Адказ на з'яўленне аб тым, што беларуская мова годная толькі для сферы культуры, а для палітыкі павінна быць руская.
Поўная хрэнь! Мова наша беларуская годная для любой сферы жыцця. Адзінае, што гэтаму замінае - калі яе не ведаюць!
Зоя С

#НамПішуць
Ад падпісчыка:
Можна шчыра і ўпэўнена казаць, што прыцягнуць гэткую цікавасць да выбараў змагла толькі БЕЛАРУСКАЯ РОДНАЯ МОВА. ❤️💚 Добры піар ход ад ЦВК!!! 😊😁😉
Наступны крок, агучванне вынікаў галасавання выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўніком ЦВК І. В. Карпенка на беларускай мове. ❤️💚 А ў канцы, прывітанне "вамбатам" і падмігванне.... 😉

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры!
Спявае Павел Яроменка
Талент зямлі беларускай!
Спявае Павел Яроменка
Талент зямлі беларускай!
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Міхал Яхім Цюндзявіцкі - удзельнік паўстання 1863-1864 гг., першая ахвяра царскіх карнікаў. У час службы ў войску Міхал увайшоў у рэвалюцыйную арганізацыю, па заданні якой пры канцы 1862 г. ўзяў адпачынак і накіраваўся ў вандроўку па вёсках Мінскай і Віленскай губерняў – заклікаць сялян да паўстання. Пераапрануты ў кажух, аб’ехаў шмат мясцін. 18 лютага 1863 г. ён наведаўся ў карчму каля вёскі Камень, дзе сабралася шмат народу на хрэсьбіны. Калі гаворка перайшла да тэмы ўзброенага выступлення, Цюндзявіцкі дастаў з кішэні брашуру на беларускай мове (хутчэй за ўсё «Мужыцкую праўду») і гучна яе зачытаў.
Яўстах Чарноўскі – удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку: «Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх памешчыкаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты і разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.»
Працяг будзе...

А.Р. Лукашэнка пра К. Каліноўскага
"Это был наш человек, нашего государства"....
Чаму прапагандысты вырашылі, што беларусы раптам возьмуць і адракуцца ад сваёй гісторыі, бо некаму так хочацца?.... Смешныя такія!

Forwarded from Сила Традиций
11 студзеня — Міжнародны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які нагадвае нам пра важнасць захавання прыроды і ўнікальных экасістэм 🌲 Беларусь славіцца сваімі выдатнымі прыроднымі рэзервамі, пра частку якіх мы і раскажам у гэтым пасце.
🦬 Белавежская пушча.
Белавежская пушча — гэта адзін з самых вядомых нацыянальных паркаў Беларусі і адна з апошніх велічных лясных экасістэм Еўропы. Тут жыве мноства рэдкіх відаў жывёл, уключаючы зубра, а таксама ўнікальныя раслінныя згуртавання.
🌊 Нацыянальны парк «Нарачанскі».
Нацыянальны парк «Нарачанскі» вядомы сваімі прыгожымі азёрамі і разнастайнасцю флоры і фауны. Гэта ідэальнае месца для актыўнага адпачынку: тут можна займацца рыбалкай, катаннем на лодках і шпацырамі па маляўнічых сцежках.
🌲 Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Гэты запаведнік быў створаны для абароны экасістэмы і біяразнастайнасці ў зоне, закранутай Чарнобыльскай катастрофай, і мае важнае значэнне для прыродаахоўных мерапрыемстваў у Беларусі.
🌳 Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Гэта ўнікальная прыродная тэрыторыя, якая была створана для захавання і аднаўлення экасістэмы водна-балотных угоддзяў. Запаведнік адыгрывае важную ролю ў навуковых даследаваннях і экалагічнай адукацыі, прыцягваючы ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў да пытанняў аховы прыроды і ўстойлівага развіцця.
🪵 Заказнік «Чырвоны бор».
Заказнік «Чырвоны бор» — гэта ахаваная тэрыторыя, вядомая сваімі сасновымі барамі і багатым жывёльным светам. Гэта месца папулярна сярод турыстаў і навукоўцаў, дзякуючы сваёй маляўнічай прыродзе.
Былі ў гэтых мястэчках? Раскажыце пра свой досвед у каментарыях!
Крыніцы фотаматэрыялаў:
tropinki.by
gp.by
narochpark.by
npbp.by
minpriroda.gov.by

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра Статут 1588 года. Тут смела ў расійскім выданні тых часоў наша мова называецца беларускай.
Таксама ўзгадваецца пра самыя на той час крывавыя войны для краю - вайна РП з Расійскай дзяржавай 1655-1667 гг. і Паўночная вайна.

#ЗробленаЎБеларусі
Зраблю рэкламу нашаму брэнду. Сёння забрала касцюм з пошты - ён суперскі! Цёплы, утульны, акуратна пашыты, прыгожы і ... з беларускім матывам.
Дарэчы, назву брэнда змаглі пачытаць?😁
Калі што, то сайт тут

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
🆕 «Бабіна лета»: апавяданні.
Рыгор Ігнаценка
6+
У зборнік увайшлі апавяданні на тэму роднай прыроды. Яны пазнаёмяць юнага чытача з багатым раслінным і жывёльным светам Беларусі, з прыкметамі розных пор года, а таксама з жыццёвымі прыгодамі, звычкамі насельнікаў нашых лясоў, палёў, лугоў.
Апавяданне «Бабіна лета» ўваходзіць у вучэбную праграму па прадмеце «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.
📌 Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».
📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.