Верашчака
480 subscribers
8.99K photos
1.43K videos
5 files
2.31K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Каляровая палітра мядзельскай кафлі XVl стагоддзя, і як такая кафля магла б выглядаць на сценах палаца ў Мядзельскім замку. Ілюстрацыі праекта Naračanščyna.

Мядзельская кафля мае найбліжэйшыя аналогіі з матэрыялаў раскопак Віленскага Ніжняга замка. Магчыма, што над Мядзельскай кафляй працавалі майстры, якія будавалі печы ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. Гэта паказвае, што ў першай палове 16 стагоддзя Мядзел меў значны статус рэзідэнцыі. Знойдзеныя фрагменты кафлі можна пабачыць у экспазіцыі Мядзельскага музея.

Мядзельская кафля
Навагодняя казка пра барсука Яся

🌲У густым лесе, які нават зімой здаваўся жывы і поўны жыцця, жыў мудры барсук Ясь. Звычайна ў снежныя месяцы Ясь спаў у сваёй глыбокай і ўтульнай нары, але гэты год быў адметны. Зіма прыйшла мяккая, без лютых маразоў, і ў навагоднюю ноч лес дыхаў цёплым спакоем.

Ясь прачнуўся, адчуўшы нешта асаблівае. Зоры зазірнулі ў яго нару, нібы запрашалі на шпацыр. "Хіба можна прапусціць такую ноч?" — падумаў Ясь і выбраўся на паветра.

❄️Лес сустрэў яго мірным і чароўным: снег мякка пакрываў зямлю, а бясконцае зорнае неба здавалася бліжэйшым, чым калі-небудзь. Ясь адправіўся на свой любімы пагорак, адкуль адкрываўся самы прыгожы від на лес.

Калі ён дайшоў да вяршыні, перад ім адкрылася чараўніцтва. Дрэвы, нібы зачараваныя, свяціліся адбіткамі зорак, і ў паветры лунала цішыня, напоўненая нейкім няўлоўным гучаннем — нібыта сама прырода спявала навагоднюю песню.

Ясь сеў на снег і пачаў глядзець на зоркі. У гэты момант адна з іх, самая яркая, нібы адгукнулася на яго позірк, сарвалася з неба і мякка апусцілася яму проста пад лапы.

— Добры вечар, Ясь! — прамовіла зорка тонкім, але цёплым голасам. — Ты прачнуўся ў гэтую ноч не выпадкова. Свята прынясе табе і ўсяму лесу шчасце і супакой. Але тваё сэрца — ключ да гэтай радасці. Раскажы ўсім жывёлам, што ёсць час для цудаў, каб ніхто не баяўся марыць.

🦡 Ясь усміхнуўся і пачаў сваё падарожжа па лесе. Ён сустракаў вавёрак, ліс, зайцаў і нават статак аленяў. Кожны, да каго ён звяртаўся з простымі словамі пра навагоднюю ноч, адчуваў у сэрцы цяпло і веру ў лепшае.

Калі ж ноч наблізілася да раніцы, Ясь вярнуўся на пагорак, паглядзеў у неба і ціха прамовіў:

— Дзякуй табе, зорка, за тое, што нагадала пра важнасць марыць і дзяліцца святлом з іншымі.

💫 І калі першыя прамяні сонца дакрануліся да зямлі, лес прачнуўся ў новым годзе, поўны спакою, радасці і ўдзячнасці за такую чароўную ноч. А Ясь, стомлены, але шчаслівы, вярнуўся ў сваю нару, каб зноў сніць сны пра зоркі і чароўны лес.
#МоваНашаРодная
#ХвілінкаГумару

У тыктоку словазлучэнне "рабінавыя беларусікі" прызнана недапушчальным кантэнтам і было выдалена 🤣

Ну і на здароўе! Схаджу новы камент хлопцам напішу! Але ж смешна ў роце!))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Як Беларуская мова змяняе жыццё людзей.

Ну што пераход на беларускую мову змяняе тваё кола зносін - гэта дакладна! Гэта я адчула на сабе, бо аўтаматам знаходзяцца людзі, якія з табой на адной хвалі і іх цікавіць нешта большае, чым прыбытак на картцы.

А ў вас быў які-небудзь уласны вопыт? Ці змянялася што ў вашым жыцці з пераходам на беларускую мову?
100 тысяч праглядаў за 3 дні! Другое месца ў трэндах Ютуба!

https://youtu.be/JIzr75Cj8ck?si=3PdEUBW22yvIvvqG
Верашчака
100 тысяч праглядаў за 3 дні! Другое месца ў трэндах Ютуба! https://youtu.be/JIzr75Cj8ck?si=3PdEUBW22yvIvvqG
#ДумкіЎслых

Тым больш смешна чытаць дурніц-абшчэсівенніц пра тое, што некага прапіхваюць, а некага засуваюць.

Ну кіньце шэдэўры свайго Прахіна на Ютуб ці каго там яшчэ з вашых засунулі і паглядзім выбар народа.

Ці вы лічыце, што і прагляды ім "свае" падкруцілі? 😁

Паверце, любоў народа ні за якія грошы, ні за якія плечы і ні за якія кумпякі не купіш!

Спявайце песні на беларускай мове і рвіце рэйтынгі Ютуба! 💪

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі ўсім!

Падтрымліваем і працягваем навагодні настрой!))
#КухняБеларусі

Кішка-налівайка, альбо наліваная

Склад:
● кішка свіная дыяметрам каля 6–7см (1 м),
● бульба (2,5 кг),
● грудзінка (300 г),
● белае сала альбо 3–4 ст. л. свінога тлушчу
● цыбуля сярэдняга памеру (2 шт.),
● соль па смаку
● перац па смаку

Гатаванне
Сцерці сырую бульбу на дробнай тарцы. Адстаяць каля 0,5 гадзіны і зліць жыжку.

Накроіць грудзінку і цыбулю на кубікі, засмажыць.

Добра змяшаць грудзінку з цыбуляй і нацёртай, ужо адцэжанай бульбай.
Пасаліць, папярчыць, яшчэ раз змяшаць.
Напіхаць атрыманую масу ў кішку.
Важна кішку не напіхваць шчыльна, бо можа лопнуць!
Потым завязаць з аднаго канца, перакруціць на “кавалкі” кішку з крокам у 15–20см і завязаць з другога канца гэтай жа кішкай.

У цёплы (не гарачы) тлушч пакласці напіханую кішку.
Важна пасля ўкладкі кішкі папрацінаць іголкай ці вострай палачкай (зубачысткай ці запалкай) з крокам у 6–8 см, каб пад час запякання кішка не лопнула і не разлезлася.
Закласці кішку на гадзіну ў духоўку з тэмпературай 170 °С.
Праз гадзіну можна спажываць!
#Падарожжа

Фашчаўская калона

У вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна на месцы знішчанага Паўночнай вайной драўлянага храма пабудавалі мураваны храм і ў 1754 годзе асвяцілі яго ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У храме захоўваліся мошчы Святога Сымпліцыяна — каталіцкага біскупа, папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства і часткі Святога Крыжа Гасподняга.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў мошчы і часткі крыжа былі перанесены і захаваны на могілках. На гэтым месцы ўзвялі чатырохгранную калону з чырвонай цэглы. Наверсе паставілі драўляную скульптуру святога Сымпліцыяна.

Калона і рэшткі скульптуры захаваліся да нашых дзён. Касцёл быў падарваны 24 снежня 1967 года. Напрыканцы 1980-х гадоў на месцы, дзе стаяў касцёл, паставілі крыж.
Калону ў Фашчаўцы называюць Фашчаўская Калона, Фашчаўскі Ёлуп, Помнік Святому Сымпліцыяну. У народзе помнік карыстаецца вялікай пашанай. Па павер’ях, як мошчы Сымпліцыяна, так і часткі Святога Крыжа, якія ляжаць пад калонай, дапамагаюць пазбыцца хвароб