Forwarded from Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску
Маленькая калядная казка | En liten julsaga | 1999
Незвычайная гісторыя, якая адбылася ў простай стакгольмскай сям'і напярэдадні Калядаў. Калі маленькая Іна ехала з мамай у метро, яна згубіла сваю любімую мяккую цацку - сімпатычнае медзведзяня. Дзяўчынка вельмі знервавалася і ў перадсвяточнай мітусні дарослых адчувала сябе вельмі самотна. З гэтага моманту страчаная Цацка пачынае сваё падарожжа, трапляючы за кароткі час да розных людзей. Але напярэдадні Калядаў марам уласціва спраўджвацца: цацка-падарожніца вяртаецца да дзяўчынкі нечаканым чынам...
Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Беларускі гальфстрым)
🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=107299
IMDb (6,4/10): https://www.imdb.com/title/tt0220616/
Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/107299/
#дзіцячы #сямейны #агучка

#КухняБеларусі
Бульба-гармонік
Склад:
● бульба,
● лустачкі бекону,
● сыр,
● шампіньёны.
Гатаванне
Бульбу ачысціць, пажадана выбраць не вельмі буйную, выцягнутай формы. Зрабіць надрэзы па ўсёй бульбачцы, не даразаючы да канца. У кожны разрэз уставіць лустачку бекону, можна чаргаваць бекон з сырам ці бекон з дзелькамі шампіньёнаў. Зверху паперчыць, загарнуць у фальгу (можна ў фальгу пакласці яшчэ зубчык часнаку) і адправіць у духоўку, хвілін на 40.

#Падарожжа
Калона Святога Рафаіла
Гэта калона стаіць на ўзвышшы, на месцы колішняга маёнтка роду Нямцэвічаў паміж вёскамі Скокі і Матыкалы Брэсцкага раёна.
У сярэдзіне 18 стагоддзя гэты слуп ўзвёў Марцэль Нямцэвіч — бацька пісьменніка і гісторка Юльяна Урсына Нямцэвіча (1758 – 1841).
Марцэль ад свайго бацькі Аляксандра атрымаў у спадчыну невялікую сядзібу з драўляным домам, дзе і нарадзіўся Юльян Урсын.
У Марцэля і яго жонкі Ядзвігі з Сухадольскіх было 16 дзяцей і палова з іх памерла ў малым узросце. Марцэль быў вельмі веруючым чалавекам, і каб спыніць смерць дзяцей, ён па аброку ўзвёў калону і наверсе змясціў скульптуру архангела Рафаіла, які лічыцца апекуном усіх жывых істот.
Калона дастаяла да нашага часу, толькі без скульптуры. Але ў народзе захавалася памяць пра яе лекавую моц і нават гэту калону па-мясцоваму называюць Рахвал (Рафаіл).
Згодна з павер’ямі, каб не хварэць, трэба дакрануцца да калоны і крыху пастаяць каля яе.

#ЛюдзіБеларусі
💉 2 снежня 1925 года нарадзіўся Яўген Паўлавіч Дзямідчык, вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Быў галоўным хірургам Мінскага гарздададдзела, загадчыкам кафедры анкалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 13 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходніцтвы.
Асноўныя працы прысвечаны праблемам у галіне хірургіі і анкалогіі.
За дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апрамянення, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні ўзнагароджаны Міжнароднай мемарыяльнай прэміяй міру імя доктара Нагаі.

Forwarded from Літархіў
⭐️ Самыя чытаныя матэрыялы мінулага году
Сабралі топ-допісаў з 2024-га, якія выклікалі найбольшы інтарэс. Паглядзіце - мо вы нешта прапусцілі😜?
📒 Беларускі пісьменнік з Марса
📗Першая кніга Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”
📘 “Кухарка літоўская” - беларускаму кулінарнаму бестсэлеру 170 гадоў!
📕 Гарадзенскія дэсідэнты - Клейн, Быкаў, Карпюк і К.
📙 “Зорны” здымак: Стральцоў, Караткевіч, Зуёнак, Аўрамчык.
📒 Апошняе фота Адама Міцкевіча
📘 Зборнікі Валера Маракова
📗Бураўкін уручае партрэты Купалы і Коласа беларускай дыяспары ЗША
📕Быкаў пачынаў як фельетаніст - першая кніга выйшла ў “Вожыку”
📙 Рарытэт - малавядомы пераклад В. Дуніна-Марцінкевіча “Пана Тадэвуша”
📒Геніяльная цытата Сакрата Яновіча - цяпер да месца як ніколі.
❗️Дзяліцеся з сябрамі!
#агляд

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Каляровая палітра мядзельскай кафлі XVl стагоддзя, і як такая кафля магла б выглядаць на сценах палаца ў Мядзельскім замку. Ілюстрацыі праекта Naračanščyna.
Мядзельская кафля мае найбліжэйшыя аналогіі з матэрыялаў раскопак Віленскага Ніжняга замка. Магчыма, што над Мядзельскай кафляй працавалі майстры, якія будавалі печы ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. Гэта паказвае, што ў першай палове 16 стагоддзя Мядзел меў значны статус рэзідэнцыі. Знойдзеныя фрагменты кафлі можна пабачыць у экспазіцыі Мядзельскага музея.
Мядзельская кафля

Forwarded from Дзікая прырода побач
Навагодняя казка пра барсука Яся
🌲У густым лесе, які нават зімой здаваўся жывы і поўны жыцця, жыў мудры барсук Ясь. Звычайна ў снежныя месяцы Ясь спаў у сваёй глыбокай і ўтульнай нары, але гэты год быў адметны. Зіма прыйшла мяккая, без лютых маразоў, і ў навагоднюю ноч лес дыхаў цёплым спакоем.
Ясь прачнуўся, адчуўшы нешта асаблівае. Зоры зазірнулі ў яго нару, нібы запрашалі на шпацыр. "Хіба можна прапусціць такую ноч?" — падумаў Ясь і выбраўся на паветра.
❄️Лес сустрэў яго мірным і чароўным: снег мякка пакрываў зямлю, а бясконцае зорнае неба здавалася бліжэйшым, чым калі-небудзь. Ясь адправіўся на свой любімы пагорак, адкуль адкрываўся самы прыгожы від на лес.
Калі ён дайшоў да вяршыні, перад ім адкрылася чараўніцтва. Дрэвы, нібы зачараваныя, свяціліся адбіткамі зорак, і ў паветры лунала цішыня, напоўненая нейкім няўлоўным гучаннем — нібыта сама прырода спявала навагоднюю песню.
⭐ Ясь сеў на снег і пачаў глядзець на зоркі. У гэты момант адна з іх, самая яркая, нібы адгукнулася на яго позірк, сарвалася з неба і мякка апусцілася яму проста пад лапы.
— Добры вечар, Ясь! — прамовіла зорка тонкім, але цёплым голасам. — Ты прачнуўся ў гэтую ноч не выпадкова. Свята прынясе табе і ўсяму лесу шчасце і супакой. Але тваё сэрца — ключ да гэтай радасці. Раскажы ўсім жывёлам, што ёсць час для цудаў, каб ніхто не баяўся марыць.
🦡 Ясь усміхнуўся і пачаў сваё падарожжа па лесе. Ён сустракаў вавёрак, ліс, зайцаў і нават статак аленяў. Кожны, да каго ён звяртаўся з простымі словамі пра навагоднюю ноч, адчуваў у сэрцы цяпло і веру ў лепшае.
Калі ж ноч наблізілася да раніцы, Ясь вярнуўся на пагорак, паглядзеў у неба і ціха прамовіў:
— Дзякуй табе, зорка, за тое, што нагадала пра важнасць марыць і дзяліцца святлом з іншымі.
💫 І калі першыя прамяні сонца дакрануліся да зямлі, лес прачнуўся ў новым годзе, поўны спакою, радасці і ўдзячнасці за такую чароўную ноч. А Ясь, стомлены, але шчаслівы, вярнуўся ў сваю нару, каб зноў сніць сны пра зоркі і чароўны лес.

#МоваНашаРодная
#ХвілінкаГумару
У тыктоку словазлучэнне "рабінавыя беларусікі" прызнана недапушчальным кантэнтам і было выдалена 🤣
Ну і на здароўе! Схаджу новы камент хлопцам напішу! Але ж смешна ў роце!))

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Як Беларуская мова змяняе жыццё людзей.
Ну што пераход на беларускую мову змяняе тваё кола зносін - гэта дакладна! Гэта я адчула на сабе, бо аўтаматам знаходзяцца людзі, якія з табой на адной хвалі і іх цікавіць нешта большае, чым прыбытак на картцы.
А ў вас быў які-небудзь уласны вопыт? Ці змянялася што ў вашым жыцці з пераходам на беларускую мову?