#КухняБеларусі
Кусачанка з бульбянымі клёцкамі
Склад:
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● алей,
● курыца,
● памідоры,
● зеляніна.
Гатаванне
Свежую моркву, цыбулю, бульбу нарэзаць саломкай і абсмажыць на свежым сметанковым масле.
Адварыць курыны булён, курыцу дробна нарэзаць і вярнуць у булён.
Дадаць абсмажаныя гародніну і бульбу, варыць да гатовасці, за 5 хвілін да канца гатавання дадаць свежыя вострыя прыправы і нарэзаныя памідоры

Калдуны са свінінай і грыбамі
Склад:
● мука (500 г),
● яйкі (2 шт.),
● цёплае малако (1 шклянка),
● алей (1 ст. л.),
● грыбы (100 г),
● свініна (300 г),
● цыбуля (1 шт.),
● перац,
● соль.
Гатаванне
Муку прасеяць, высыпаць горкай, у паглыбленне убіць 1 яйка, уліць цёплае малако, алей, дадаць дробку солі і замясіць цеста. Пакінуць на 20 хвілін.
Грыбы адварыць і разам са свінінай прапусціць праз мясасечку. У фарш дадаць дробна парэзаную цыбулю, 1 яйка, перац, соль і добра змяшаць.
Цеста тонка раскачаць, выразаць кубкам кружочкі, у цэнтр кожнага кружочка пакласці фарш і зашчыпаць краі.
Гатовыя калдуны апускаць па адным у падсолены вар і варыць 10 хвілін.
Падаваць гарачымі са смятанай

Язык ялавічны ў смятанным соусе
Склад:
● язык ялавічны (500 г),
● цыбуля (50 г),
● смятана (100 г),
● хрэн (20 г).
Гатаванне
Апусціць язык у кіпень, дадаць соль, перац гарошкам і лаўровы ліст.
Варыць 3 гадзіны на павольным агні.
Дастаць язык, апусціць пад халодную ваду і зняць скуру.
Парэзаць і разлажыць на глыбокай блясе. Дробна парэзаную цыбулю абсмажыць да залацістай скарыначкі. Змяшаць смятану, хрэн, дадаць цыбулю і паліць падліўкай язык.
Паставіць бляху у разагрэтую духоўку на 10 хвілін.

Маннік хатні
Склад:
для каржа:
● манныя крупы (1 шклянка),
● кефір (1 шклянка),
● цукар (½ шклянкі),
● яйкі (2 шт.),
● сода (1 ч. л.),
● воцат (1 ст. л.);
для начыння:
● цукар (½ шклянкі),
● смятана (½ шклянкі),
● вішня без костак або свежыя / замарожаныя трускаўкі (200 г).
Гатаванне
Найперш гатуецца корж.
Манку заліць кефірам і адставіць на 20 хвілін у халадзільнік. Пасля дадаць яйкі, цукар і гашаная воцатам соду.
Сфармаваны корж выпякаць у духоўцы на працягу 40 хвілін.
Гатовы корж разразаць напалову па гарызанталі, ніжнюю частку каржа прамазацьа свежай узбітай і падсалоджанай смятанай і прослоіць свежымі ягадамі.
Абедзве палавіны злучыць, верхнюю частку каржа зноў пакрыць узбітай падсалоджанай смятанай і на яе выкласць свежыя ягады.

Шматок мяса з журавіным соусам
Склад:
● кавалак мяса (стэйк) з ялавічыны / свініны / курынага філе;
марынад:
● цыбуля (1 шт.),
● гарчыца ў зернях,
● алей сланечнікавы (3 ст. л.),
● сок ½ цытрыны,
● соль,
● спецыі, зеляніна;
ягадны соус:
● ягады (200 г),
● вада (100 мл),
● крухмал (2 ч. л.),
● цукар па смаку,
● молаты цынамон (½ ч. л.).
Гатаванне
Адбіць мяса. Для марынада: змяшаць з дапамогай блэндара ўсе інгрэдыенты. Атрымліваецца вельмі духмяная, кашападобная маса. Дадаць гэту масу да мяса і пакінуць на пару гадзін марынавацца.
Ягады прамыць і паставіць у сатэйнік на агонь. Дадаць вады і накрыць вечкам. Варыць 5–10 хвілін. Дадаць у ягадную масу крухмал, цукар (па смаку) і молаты цынамон.
Мясныя стэйкі змясціць у рашотку-грыль і гатаваць на вуглях. Падаваць з ягадным соусам.

Вантрабянка
Склад:
● свініна (ногі, вушы, вантробы, сала, мяса),
● свіныя кішкі,
● лаўровы ліст,
● перац,
● соль,
● часнок,
● каляндра.
Гатаванне
Усе інгрэдыенты добра прамыць і пакінуць замочвацца на некалькі гадзін. Скласці ў вялікі чыгун, паставіць у печ на 2–3 гадзіны.
Падчас варэння рэкамендуецца не саліць, з прыправаў можна дадаць толькі лаўровы ліст, каб захаваць смак вантробаў.
Паралельна падрыхтаваць свіныя кішкі: ачысціць, вымыць і адмачыць у растворы з цытрыны, соллю і перцам.
Звараныя вантробы дробна нарэзаць. Рабіць гэта трэба абавязкова ўручную, толькі ў гэтым выпадку страва будзе мець непаўторны смак.
Пасля таго як інгрэдыенты парэзаны, атрыманую сумесь пасаліць, папярчыць, дадаць здробнены часнок і каляндру і пакінуць на некалькі гадзін, каб яна “настаялася”.
На заключным этапе начыняюць кішкі, а пасля кладуць пад прэс, каб яна такім чынам прыняла неабходную форму.

Мазгі ў яйках
Склад:
● яйкі курыныя,
● мазгі (свіныя або цялячыя),
● цыбуля,
● кроп.
Гатаванне
Яйкі зварыць укрутую. Падчас варкі абавязкова пасаліць ваду, каб бялок добра адставаў ад шкарлупіны.
Цыбулю і кроп пасераваць на сметанковым масле, дадаць на патэльню мазгі і, памешваючы, смажыць да гатовасці. На гэта спатрэбіцца 5–7 хвілін.
Яйка разам са шкарлупінай рэзкім ударам вострага нажа прабіць да траціны шырыні, потым мяккім націскам разразаць да канца (спатрэбіцца пэўны спрыт, не факт, што атрымаецца з першага разу). Пасля акуратна дастаць бялок з жаўтком, “кубачак” са шкарлупіны пакінуць.
Жаўткі з бялкамі расцерці відэльцам. Затым змешаць яйкі з масай, якая ляжала ў патэльні, і акуратна напоўніць ёй шкарлупіны.