Верашчака
455 subscribers
10.7K photos
1.66K videos
6 files
2.76K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Паводле ўмоў падпісанае напярэдадні Сувалкаўскае дамовы паміж Польшчаю й Летувой Віленшчына лічылася тэрыторыяй Летувы.

Раніцай 7 кастрычніка на нарадзе афіцэраў І-ае Літоўска-Беларускае дывізіі Жалігоўскі абвясціў, што войска пад ягоным камандаваннем рушыць на Вільню, і патлумачыў ім сапраўдны характар акцыі. Толькі паасобныя афіцэры ўспрынялі акцыю непрыхільна й адмовіліся ўдзельнічаць, за што былі высланыя з дывізіі. Генэрал адзначаў:

«Гэта былі нашае права й абавязак. Дажывем да адбудовы Вялікай Літвы. Ніхто нам гэтага не забароніць».


Большасць жаўнераў з радасцю ўспрыняла вестку пра марш на Вільню, лічачы, што йдуць вызваляць сваю малую Айчыну. Апэратыўная група «Беняконі» пад камандаваннем генэрала Люцыяна Жалігоўскага 8 кастрычніка абвесціла аб выхадзе з падпарадкавання польскага галоўнага камандавання. Пазней і Жалігоўскі, і кіраўнік польскае дзяржавы Юзаф Пілсудскі прызнавалі, што ініцыятарам гэтага меркаванага бунту быў насамрэч сам Пілсудскі, які ня бачыў іншага спосабу вярнуць Вільню.

Да Вільні было 50 км. Мар’ян Касцялкоўскі разам з добраахвотніцкай дывізіяй ішоў праз Рудніцкую пушчу, Літоўска-Беларуская дывізія — абапал чыгункі Ліда-Вільня. На першых кілямэтрах ніякага супраціву не было, толькі каля мястэчка Яшунаў, пры пераправе церазь Мерачанку, адбылася дзвюхгадзінная бойка з летувіскім аддзелам. Літоўска-беларуская дывізія страціла некалькі чалавек забітымі й параненымі. Дарога на Вільню была адчыненая. Летувіскія жаўнеры былі ў шоку: палонных жаўнераў паводле загаду генэрала адпускалі, размаўляць з парлямэнтарамі Жалігоўскі адмаўляўся, матывуючы гэта тым, што адбываецца ніякая не вайсковая акцыя, а вяртанне жаўнераў дахаты.

«Інстынкт стагоддзяў супольнага жыцця працівіўся праліццю суседскае крыві».


А восьмай раніцы 9 кастрычніка на подступах да Вільні разгарэліся першыя сутычкі. 4-ы батальён пяхоты й 9-ы летувіскі полк хутка былі разгромленыя. Віленчукі, аб’яднаныя ў патрыятычныя суполкі, знутры гораду чынілі супраціў летувіскім войскам (камандаванне якіх прыняло пастанову аб эвакуацыі), абстрэльвалі іх пры адыходзе. Да другое гадзіны дня летувіскія аддзелы пакінулі Вільню. Першымі ў места з боку прадмесця Комінаў увайшлі Менскі полк пяхоты й эскадрон конных стралкоў. Віленчукі іх радасна віталі.

Увечары таго жа дня генэрал Жалігоўскі радыёграмай, адрасаванай урадам Польшчы, ЗША, іншых дзяржаваў і Лізе Нацыяў, апавясціў аб тым, што салдаты родам з Віленскага краю адмовіліся падпарадкоўвацца Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, ён прыняў камандаванне над імі й створаная часавая выканаўчая камісія. Адначасна быў выпушчаны зварот салдатаў I Літоўска-Беларускае дывізіі, у якім абвяшчалася, што пакуль хоць бы адзін з іх у стане трымаць у руках зброю, могілкі продкаў не захопіць «летувіс, бальшавік або немец», а «ангелец» ня будзе вызначаць іх лёс. Паўстанцы былі спыненыя летувісамі толькі ў раёне Шырвінтаў. Польшча заявіла, што адбываецца беларуска-летувіскі канфлікт, да якога яна ня мае ніякага дачыненьня.

У выніку ўмяшання Кантрольнае камісіі Лігі Нацый 29 лістапада быў заключаны мір; на тэрыторыі, занятай часцямі Жалігоўскага, арганізоўвалася незалежная адміністрацыйная адзінка, якая атрымала назву Сярэдняя Літва.

Згодна з дэкрэтам галоўнакамандуючага войскамі генэрала Жалігоўскага тэрыторыя Сярэдняй Літвы пачаткова ўключала 14 гмін Браслаўскага, па адной гміне Вялейскага й Дзісненскага, 19 гмін Віленскага павета, Трокскі павет, гміны Лідскага павета на правым беразе Нёмана й 8 гмін Гарадзенскага павета. Пазней мяжа Сярэдняе Літвы была перанесеная крыху на поўнач і прайшла па лініі Алкенікі — Беняконі — Дзевянішкі — Трабы — Лебедзі, на захад ад Маладэчна й Вялейкі, потым на поўнач да Казян і ракі Заходняя Дзвіна, на захад ад Друі. Сярэдняя Літва ў выніку поўнасцю ці часткова ахоплівала Ашмянскі, Свянцянскі, Трокскі, Віленскі, Браслаўскі й Лідскі паветы; яна займала каля 10 тыс. км² і налічвала 530 тыс. чалавек, 40 % з якіх складалі беларусы.

Новая краіна складалася з 10 паветаў.

#ашмяншчына
#смаргоншчына
#вілейшчына
#маладзечаншчына
👍8🤔2👎1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Язэп Драздовіч. Бацькоўская хата ксяндза Адама Станкевіча ў вёсцы Арляняты. 1939 год.

#смаргоншчына
7
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
11 снежня 1876 году ў Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч — беларускі сымфаніст і кампазытар.

Быў заснавальнікам сымфанічнага аркестру пры Варшаўскім музычным таварыстве, працаваў яго галоўным дырыжорам. Паводле прызнання самога Мечыслава Карловіча, ён з дзяцінства любіў беларускія песні. Па прыкладу бацькі ён запісваў узоры народных спеваў.

Карловіч першы ўвёў беларускі фальклёр у сымфанічную эўрапейскую літаратуру, шчодра ўключаў матывы беларускіх песняў у свае творы. Напрыклад, у сымфанічным трыпціху «Адвечныя песні» (1904–1906) Карловіч выкарыстаў матывы беларускіх хаўтурных песняў, а свой галоўны твор — сымфанічную паэму «Літоўская рапсодыя» (1906) — цалкам пабудаваў на беларускіх жніўных песнях, якія слухаў у родных мясцінах. Асноўны лейтматыў «Літоўскае рапсодыі» — беларуская жніўная песня «Ды пара дамоў».

#нашвядомызямляк
#смаргоншчына
👍8🤔2
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада

Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.

Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.

У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.

...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...

Алесь Пісьмянкоў

На фота Багушэвіч у 1863 годзе.

#смаргоншчына
5👍4