Верашчака
493 subscribers
7.36K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Верашчака
Што такое беларуская арабіца?

Мала хто ведае, але "натуральнымі" для беларускай мовы з'яўляюцца не толькі кірылічны і лацінскі алфавіты, але таксама і арабскі алфавіт!

Беларускую арабіцу стварылі на аснове звычайнага арабскага алфавіта татары, якія жывуць на нашай зямлі з 14 стагоддзя, першапачаткова па запрашэнню літоўскіх князёў.

С цягам часу беларускія татары забылі сваю родную мову і пачалі карыстацца старабеларускай, але для запісу яе выкарыстоўвалі арабскі алфавіт, пашыраны некаторымі літарамі для перадачы беларускай фанетыкі.

Захаваліся так званыя "кітабы" - кнігі на беларускай мове напісаныя арабскім пісьмом.

На карцінках вышэй можаце паглядзець, як прыгожа выглядаюць беларускія словы, напісаныя арабіццай! 💚❤️
#ЛюдзіБеларусі

23 снежня 1891 года нарадзіўся Мінай Піліпавіч Шмыроў (партызанскі псеўданім Бацька Мінай).

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча.

З 1921 года — камандзір атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У ліпені 1941-га ў Суражскім раёне арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады.

Пасля вайны быў на гаспадарчай рабоце ў Віцебску.

Сёння яго імем названы вуліца, парк, сярэдняя школа ў Віцебскім раёне. У Віцебску ўстаноўлены бюст і створаны мемарыяльны музей.
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У беларускай мове слова «няўрымслівы» абазначае… (Дадатковую інфармацыю шукайце пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
9%
хісткі, няўстойлівы
11%
незразумелы
3%
сапсаваны, з пашкоджаннямі
34%
непаваротлівы, марудны ў працы
43%
рухавы, шумны, нецярплівы
Скаўцкая каманда ў Свіры

Рух скаўтаў узнік у 1907 годзе ў Вялікабрытаніі і стаў папулярным у розных частках свету. Падлеткаў-скаўтаў на свежым паветры вучылі карыстацца зброяй, выжываць у лесе, арыентавацца на мясцовасці. У міжваенны перыяд польскае скаўцтва ператварылася ў магутны моладзевы рух. Перад Другой сусветнай Саюз польскіх Харцэраў налічваў 200 тыс. чалавек

⛺️ Скаўцтва актыўна дзейнічала і ў Свіры, што адлюстравана на 3 фотаздымках з архіва Дануты Зіленас:

• Скаўцкія (харцэрскія) каманды ў Свіры падчас цырымоніі прынясення прысягі, 1923 г.

• Свірская скаўцкая каманда ім. Эміліі Плятэр, вучні школы разам з настаўнікамі і святаром, 1935 г. Мяркуючы па чорнай нарукаўнай павязцы ў настаўніка, здымак зробены падчас усепольскай жальбы з нагоды смерці Юзафа Пілсудскага.

• Скаўцкая дружына ім. Эміліі Плятэр, каля 1935 г. У каментарах будзе пералік асобаў, размешчаных на апошнім фотаздымку

✏️ Будынак школы ў Свіры, 1934 г.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Каўкі (галки) – звычайныя ў гарадах птушкі. Узімку яны часта сустракаюцца побач са сваякамі – шэрымі варонамі і гракамі, асабліва падчас кармлення, начлегу і ў зімовых чародах.

Здаецца, што і вароны, і гракі, і каўкі аднолькава каркаюць. Але каўкі не каркаюць, як гракі ці вароны, а “каўкаюць” – адсюль і беларуская назва птушкі. Яны даволі крыклівыя, і часта можна пачуць іх гучнае “каў-каў” і болей мяккае “чак”.

А ты адрозніваеш голас кавак?

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко, Andrey Yu, Аляксандры Кудзінавай, Віталю Некрашэвічу, Лізавеце К.

#галасыптушак
#КухняБеларусі

Дзеруны па-панску

Склад:
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● яйка,
● соль,
● перац;

соус:
● смятана,
● цёрты хрэн,
● кроп,
● соль.

Гатаванне
Ачысціць бульбу, цыбулю, моркву. На буйной тарцы нацерці бульбу і цыбулю, на бульбяной тарцы пацерці моркву.
У змесціва дадаць яйка, соль, перац.

Абсмажваць дзеруны з двух бакоў у таплёным масле.

Падаваць блінцы з вострым соусам: змяшаць смятану з цёртым хрэнам і нарэзаным дробна кропам, пасаліць.
Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всё горло.

Усім голасам.
Як варона на дождж.

Крычаць як наняты.

#згадаймаВыраз
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Чарноцкіх у Начы
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

У старадаўнім паселішчы Нача, вядомым яшчэ з XV стагоддзя, захаваўся маляўнічы сядзібны парк Чарноцкіх.

Уласнасцю Францішка Чарноцкага маёнтак стаў у канцы XVIII стагоддзя. Сядзібу ў класічным стылі тут узвёў сын Францішка Міхаіл Чарноцкі. Будаўніцтва скончылі каля 1815 года, тады ж вакол будынка разбілі і прасторны пейзажны парк.

Сучасны выгляд сядзіба набыла пасля маштабнай рэканструкцыі на пачатку ХХ стагоддзя. А па Другой сусветнай дом прыстасавалі пад вытворчасць воцату.
#ЛюдзіБеларусі

24 снежня 1784 года нарадзіўся (в. Гайна, цяпер у Лагойскім раёне) Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), славяназнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.

Член Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскага пісьменства, маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх.

Працаваў у Мінску прыватным адвакатам, вывучаў старажытныя беларускія акты і граматы.

Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, каля Брэста, Гомеля, Магілёва. Рабіў запісы фальклору, мясцовых дыялектаў, абрадаў.

Склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у тым ліку беларускіх, вызначыў тэрыторыі распаўсюджвання беларускай мовы.

Больш падрабязна пра яго біяграфію тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20191008/1570505962-zaryyan-dalenga-hadakouski-apanent-karamzina
#ЛюдзіБеларусі

✒️ 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара

Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 г. у в. Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні.
📌 Першы верш апублікаваны ў 1921 г. у газеце “Савецкая Беларусь”.
📌 Выдаў кнігі паэзіі “Беларусь бунтарская” (1925), “Сонечнымі сцежкамі” (1925), “І залацісцей, і сталёвей” (1926), “Вежа” (1928), кнігу апавяданняў “Марсельеза” (1927), зборнік артыкулаў “Пра нашы літаратурныя справы” і інш.
📌 Разам з многімі іншымі творцамі свайго часу трапіў пад палітычныя рэпрэсіі.
📌 29 кастрычніка 1937 г. расстраляны ў Мінску.
Forwarded from Belarusian posting
24 снежня, пытанне аб беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці было разгледжана ў ЦК РКП(б). На наступны дзень наркамнац РСФСР І. Сталін запрасіў да сябе на размову адказных супрацоўнікаў Белнацкаму. Было прынята рашэнне аб неабходнасці аб'явіць Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку. Сталін прапанаваў прадстаўнікам Белнацкама скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі.
Такім чынам, фактычна пытанне аб самавызначэнні Беларусі стала вырашацца ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня 1918 г. І. Сталін выклікаў да тэлеграфа старшыню Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мяснікова і меў з ім наступную гутарку:
"Сталин: ЦК партии решил по многим соображениям, о которых сейчас говорить не приходится, согласиться с белорусскими товарищами на образование Белорусского советского правительства. Вопрос этот решен и обсуждать уже не приходится, необходимо лишь провести некоторые перемены в конструкции Облисполкомзапа. Что Вы можете сказать на это?
Мясников: Что касается конструкции Облисполкомзапа, то технически это легко выполнить... Можете ли Вы сказать, о каких белорусских товарищах идет речь в Вашем сообщении?
Сталин: В связи с решением ЦК форму партийной и советской работы в вашем крае придется переделать на новый лад. Ковенская и Виленская губернии отойдут к Литовскому правительству и соответствующей партийной организации, Минская, Смоленская, Гродненская губернии отойдут к Белорусскому правительству и соответствующей партийной организации. Говорю все это по поручению ЦИК и партии".

Крыніца: "История белорусской государственности. Том третий. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917–1939 гг.)"