Верашчака
456 subscribers
10.6K photos
1.65K videos
6 files
2.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Шчымлівы верш пра сучасныя рэаліі жыцця

Крыніца відэа ў тыкток
10
#Літаратура

***
У зале прыёмаў
з белага мармуру,
які адразу ашаламляе
вочы,
успомніў,
як быў апраменены
роднай хатай,
пабеленай маці
перад Вялікаднем.


Юрка Голуб
👍6
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Гэтымі майскімі днямі ўзгадваем паэта і грамадзяніна Генадзя Бураўкіна, якога не стала напрыканцы мая 2014 г.

***
Горка ўспамінаючы нягоды,
Судзячы глухую даўніну,
Як жа нам не хочацца
Заўсёды
На сябе прымаць усю віну!

Сцішваючы скрушнае рыданне,
Боль свой разбаўляючы ў віне,
Мы сабе шукаем апраўданне
На чужой, нялюбай старане.

У душы пануюць невылазна —
Колькі іх сабе ні выбачай —
Раўнадушны смех старога блазна
І бяссільны малады адчай.

I ўзыходзіць на лугах наступства
Забыцця калючая трава...
Нам пакорнасць нашую і глупства
Бог ужо стаміўся дараваць…


Генадзь Бураўкін
7
#Літаратура

МЫ ЛЮБІМ ДАЎНІЯ ПАДАННІ...

Мы любім даўнія паданні,
Быліцы сівых песняроў.
Няхітры іх апавяданні
Аб справах мінуўшых часоў.
Нам даспадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сведчыць мніх.
Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія ў мінулым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць.
Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасць роднай стараны;
І нат мамэнты заняпаду —
У далёкім сумныя лісты —
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў святы.
Але нам будуць усё ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот,
З надзеяй ў шчаснасць
дзён святлейшых
Устане ўзбуджаны народ.
Не відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы Беларусі
Жыве й змагае долі жах.
І, можа, толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцця не б’е крыніца,
Хто спіць і здолець недуж сон.

Уладзімір Жылка
1921
8🥴1
#Літаратура

***
Беларусь для мяне – мая родная маці,
Што ў залочаны восені цвет
У сялянскай з лучынаю хаце
Нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне – гэта шчырая вера,
Гэта сэрца сыноўняга стук.
Беларусь для мяне – гэта звонкая лера
І цымбалаў раскацісты гук.
Беларусь для мяне – гэта белыя зімы
І вясновы бурлівы разліў;
Васількі ў жытох гаманлівых,
Водар бэзаў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне – гэта восень з кастрыцай,
Верацёнаў гудзенне, красён перастук:
Кужаль, вытканы мамай, сястрыцай,
Гэта плёны ад працы мазолістых рук.
Беларусь для мяне – гэта слуцкія ткаллі,
Што прыгожыя ткуць паясы;
Гэта спевы птушыныя ў лесе
І палеткаў шырокіх прыволле.
Беларусь для мяне – Каліноўскі, Скарына,
Бегушэвіч, Купала і сотні такіх,
Каго гора-бяда не скарыла,
Хто ніколі не зрокся сваіх.
Беларусь для мяне – гэта спеўная лера
І крынічка, што з лесу бяжыць;
У свой край непахісная вера,
Што ён жыў, і жыве, й будзе жыць.

Янка Золак
5
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Ваенныя гады былі вырашальнымі ў грамадзянскім станаўленні асобы Васіля Быкава, фарміраванні светапоглядных, ідэйных і маральных перакананняў. Франтавы вопыт празаіка, яго асабістыя мужнасць, сумленнасць, стойкасць сталі падмуркам усяго мастацка-эстэтычнага свету яго твораў. В. Быкаў пісаў: «Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі».

Падрабязна пра лёс і творчасць пісьменніка чытайце тут:
https://narbel.bsu.by/vasil-byka%D1%9E-zhyccyovy-i-tvorchy-shlyax/
10👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ці ведаеце вы гэтую маладую беларускую пісьменніцу?

Юлія Макарэвіч. Пераможца міжнародных літаратурных конкурсаў

Падпісацца на яе ў тыкток можна па спасылцы:
https://www.tiktok.com/@lingua_julie?_t=ZS-8xTOewZeZmi&_r=1
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

🔥 Добрыя навіны ў кніжным свеце!
Самае нечаканае, што пераклад на беларускую мову прафінансавала расійская кампанія. Вось гэта я разумею, сапраўдныя сяброўскія адносіны!

Крыніца відэа тут
https://www.tiktok.com/@palina_tro?_t=ZS-8xaSeq09sSm&_r=1
7🔥1🤬1
#Літаратура

***
Рама акенца – быццам багет.
Выбіта шыба ў кінутай хаце.
Лёс Беларусі – цэлы Сусвет! –
У бездакорным чорным квадраце…


Георгій Ліхтаровіч
5😢4
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Учора было 90 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Крываля

Пісьменнік Сцяпан Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у в. Гутка, Івацэвіцкага раёну, Брэсцкай вобласці.

📌 Пасля войска напачатку 1960-х гг. Сцяпан Крываль пачаў працу ў маларыцкай раённай газеце «Сельскае жыццё», завочна вучыўся на журфаку БДУ.

📌 Дэбютаваў у 1962 г. апавяданнямі ў берасцейскай абласной газеце "Зара".

📌 Аўтар кніг: "Аднойчы летам" (1990) і "Чмяліная вясна" (1996).

📌 Памёр ў 1996 г. Пахаваны ў Маларыце.
6
#Літаратура

* * *

Арліны храм. Узмежак беразовы.
I твар сялянкі жытна-верасны.
Усё ў адным злілося перазове –
Нашэсце грому, ласкі і вясны!

Шугнула жыта там, дзе спелі кулі,
Дзе раць у раць ішлі на смерць сыны.
Усё ў адным трывожна-гордым гуле:
Нашэсце птушак, думак і віны.

Чый светлы цень гукаецца ў бярозе,
Чыё не ўстала з попелу сяло?
Мы пасядзім з табою на парозе,
Мой крохкі боль і ціхае цяпло.

Франтавікі, Баяны, аднасельцы,
Насельнікі аблок і гарадоў…
Усё ў адным шчасліва-горкім сэрцы:
Гісторыя. Трагедыя. Любоў.

Яўгенія Янішчыц
🔥7👍1
#Літаратура

***                
                      Сцяпану Гаўрусёву

Забыта многае ў жыцці,
З дарогі змецена і змыта.
Мне ў жыта хочацца ўвайсці,
Мне вечнасцю здаецца жыта.

Вазьму шурпаты каласок
На чуйным провадзе саломы -
І адзавецца мне здалёк
Мой продак - сейбіт незнаёмы;

Жней невядомых галасы
Усплывуць над постаццю сухою.
Раскалыханы каласы
Густой паўдзённаю смугою.

Тут даспявае пад смугой
Зліццё надзей, жаданняў сумесь.
Гудзе жытнёвы провад мой -
Часоў былых і новых сувязь.

І даспявае далягляд
У трапяткім мембранным гуле.
Шукаюць рукі тых зярнят,
Каб нас таксама дзесь пачулі.


1965

Аляксей Пысін
👍5
#Літаратура
#ПобытБеларусаў

📙 “Традыцыйны светалад беларусаў” 4 -ая кніга

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў.👍👍👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".
👍5
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

📚 6 ліпеня 1851 года (174 гады таму) нарадзіўся беларускі паэт дэмакратычнай скіраванасці - Янка Лучына. Сапраўднае імя - Іван Луцэвіч.

Яго творчасць, прасякнутая любоўю да беларускага народа і роднай зямлі, стала значнай з'явай у нацыянальнай літаратуры XIX стагоддзя. У сваіх творах ён узнімаў пытанні сацыяльнай справядлівасці, выкрываў прыгоннае права і заклікаў да асветы.

Янка Лучына актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, спрыяючы абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці.
Яго ўклад у развіццё беларускай культуры неацэнны.
👍8
#Літаратура

Крынічка

Быў нечы двор.
                   Урочышча, Сычы.
Ішлі гады.
            Плот асядаў у багну.
Жылі дзесь крывічы,
                              жылі дзесь дрыгвічы,
А тут радзімічы...
                         Спазнаць я прагну,
Ці захаваліся і памяць і той плён,
Які дзяды чакалі, кідаючы семя
На бацькаўскі і мой цяпер загон, —
Вось-вось спытае маладое племя.

Пад вольхамі крынічка б’е.
                                       Туды
Іду, здарожаны, з кавенькай,
Каб зачарпнуць гаючае вады
Забытай там
                 бяроставай кузенькай.

Міхась Стральцоў
👍4
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

🔹15 ліпеня 1900 года нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (в. Агароднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы.

Пaэт быў тoнкiм знaўцaм poднaй мoвы i яe нaвaтapaм y пaэзii. Ён aбнaвiў cлoўнiк бeлapycкaй мoвы зa кoшт aжыўлeння дaўнo зaбытыx cлoў. Ha cтapoнкax чacoпica «Узвышшa» Дyбoўкa нязмeннa звяpтaў yвaгy нa кyльтypy мoвы, paiў пaзбягaць y лiтapaтypным мaўлeннi i cтылi нeпaтpэбныx запазычанняў, бeзгycтoўныx вoбpaзaў.

🔸 Kнiгy cвaix ycпaмiнaў У. Дyбoўкa нaзвaў «Пялёcткi» (1973), нiбытa вяpтaючыcя дa ўлюбёныx вoбpaзaў cвaёй мaлaдocцi, дa квeткi-шыпшыны, y вoбpaзe якoй ён яшчэ ў 20-я гг. aпaэтызaвaў poднyю Бeлapycь.

I яшчэ aдзiн вoбpaз быў мiлы пaэтy — гэтa вoбpaз yзвышшa. Пepш чым гэтae ciмвaлiчнae cлoвa cтaлa нaзвaй лiтapaтypнaгa згypтaвaння, янo cycтpaкaлacя ў мнoгix ягo paннix вepшax. Дyбoўкa нязмeннa aдчyвaў cябe нa ўзвышшы — нa ўзвышшы жыцця i лiтapaтypы.
8
#Літаратура

***
Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоў, да лiсцiнак абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!

Не, не сцiхлi ў душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула ўсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты
Зноў хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне!


1963

Ніл Гілевіч
8
#Літаратура

Выйшла біяграфія вядомага беларускага біяхіміка «Астроўскі. Сонечны круг»

Біяграфія заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук БССР акадэміка Юрыя Астроўскага (1925 - 1991) напісана ў актуальнай традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Аўтар Святлана Воцінава выкарыстоўвае не толькі архіўныя звесткі і газетныя публікацыі, дзённікавыя нататкі і вусныя ўспаміны, але і фотаздымкі, асабістыя рэчы, візіты на месцы падзей.

А разам з тым ужывае мастацкія прыёмы, якія, не скажаючы рэальнасці, ствараюць адчуванне набліжанасці. На 404 старонках кнігі «Астроўскі. Сонечны круг» вядомы беларускі біяхімік паўстае і як даследчык, і ў іншых сваіх іпастасях: як педагог і грамадскі дзеяч, публіцыст і паэт, патрыёт і сем’янін.

Аўтар Святлана Воцінава – выпускніца біялагічнага факультэта БДУ, журналістка, да 2021 года – галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць».
6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Стаіць як здань спусцелая хаціна ....

Аўтар верша Аліна Легастаева

Крыніца відэа ў тыкток
👍5