#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
🔹30 чэрвеня 1440 года Казімір Ягайлавіч, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, абраны вялікім князем літоўскім.
Пры абранні абяцаў вярнуць у склад Вялікага Княства Літоўскага Валынь і Падолле, захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў.
У 1444 годзе канчаткова вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю.
Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, атрымаў запрашэнне на польскі прастол. Але доўгі час не пагаджаўся, бо яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але потым ўсё ж такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 году абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 годзе.
Меў трынаццаць дзяцей.

❤8
#ЛюдзіБеларусі
#Навука
🔹30 чэрвеня 1925 года нарадзіўся (г. Мінск) Юрый Міхайлавіч Астроўскі.
Біяхімік, акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
Аўтар каля 500 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій, 15 вынаходстваў.
Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія).
Цікавы артыкул пра ўдзел Астроўскага ў навуковым сімпозіўме "Біяхімія алкагалізму"
Дарэчы, на беларускай мове. Гэта заўвага для тых, каму "беларуская мова не для навукі"

#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
Учора было 90 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Крываля
Пісьменнік Сцяпан Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у в. Гутка, Івацэвіцкага раёну, Брэсцкай вобласці.
📌 Пасля войска напачатку 1960-х гг. Сцяпан Крываль пачаў працу ў маларыцкай раённай газеце «Сельскае жыццё», завочна вучыўся на журфаку БДУ.
📌 Дэбютаваў у 1962 г. апавяданнямі ў берасцейскай абласной газеце "Зара".
📌 Аўтар кніг: "Аднойчы летам" (1990) і "Чмяліная вясна" (1996).
📌 Памёр ў 1996 г. Пахаваны ў Маларыце.

❤6
#ЛюдзіБеларусі
🔹3 ліпеня 1876 года нарадзілася (фальварак Пешчын пад Лідай, цяперШчучынскі раён) Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка)
Беларуская паэтэса, пісьменніца,
грамадзкі дзеяч.
Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы івосеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі.
Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэстна свабоду» (1906), які прадстаўляе ўжо рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі.
Акварэль мастака Наталлі Валюкевіч.

❤6👍3
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
📚 6 ліпеня 1851 года (174 гады таму) нарадзіўся беларускі паэт дэмакратычнай скіраванасці - Янка Лучына. Сапраўднае імя - Іван Луцэвіч.
Яго творчасць, прасякнутая любоўю да беларускага народа і роднай зямлі, стала значнай з'явай у нацыянальнай літаратуры XIX стагоддзя. У сваіх творах ён узнімаў пытанні сацыяльнай справядлівасці, выкрываў прыгоннае права і заклікаў да асветы.
Янка Лучына актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, спрыяючы абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці.
Яго ўклад у развіццё беларускай культуры неацэнны.

👍8
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
🔹15 ліпеня 1900 года нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (в. Агароднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы.
Пaэт быў тoнкiм знaўцaм poднaй мoвы i яe нaвaтapaм y пaэзii. Ён aбнaвiў cлoўнiк бeлapycкaй мoвы зa кoшт aжыўлeння дaўнo зaбытыx cлoў. Ha cтapoнкax чacoпica «Узвышшa» Дyбoўкa нязмeннa звяpтaў yвaгy нa кyльтypy мoвы, paiў пaзбягaць y лiтapaтypным мaўлeннi i cтылi нeпaтpэбныx запазычанняў, бeзгycтoўныx вoбpaзaў.
🔸 Kнiгy cвaix ycпaмiнaў У. Дyбoўкa нaзвaў «Пялёcткi» (1973), нiбытa вяpтaючыcя дa ўлюбёныx вoбpaзaў cвaёй мaлaдocцi, дa квeткi-шыпшыны, y вoбpaзe якoй ён яшчэ ў 20-я гг. aпaэтызaвaў poднyю Бeлapycь.
I яшчэ aдзiн вoбpaз быў мiлы пaэтy — гэтa вoбpaз yзвышшa. Пepш чым гэтae ciмвaлiчнae cлoвa cтaлa нaзвaй лiтapaтypнaгa згypтaвaння, янo cycтpaкaлacя ў мнoгix ягo paннix вepшax. Дyбoўкa нязмeннa aдчyвaў cябe нa ўзвышшы — нa ўзвышшы жыцця i лiтapaтypы.

🔹18 ліпеня 1909 года нарадзіўся Андрэй Андрэевіч Грамыка (вёска Старыя Грамыкі, Магілёўская губерня)
Савецкі палітычны, партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў СССР (1957–1985), старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1985–1988). Член Палітбюро ЦК КПСС (1973–1988). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1979). Доктар эканамічных навук (1956). Першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1983–1985).
У 1945 годзе кіраваў дэлегацыяй, якая падпісала ад імя СССР Статут ААН на канферэнцыі ў Сан-Францыска (ЗША).

👍8🥴3
#ЛюдзіБеларусі
21 ліпеня 1905 года нарадзіўся Янка Бобрык (г. п. Глуск Магілёўскай вобласці), беларускі паэт.
Быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно. Аўтар паэмы “Галіна”, зборніка вершаў “Пунсовая раніца”. Пісаў нарысы па гісторыі кіно. Загінуў у блакадным Ленінградзе.
Ужо ў 19 гадоў Янка публікуе свае першыя вершы. ...Вялікі ўплыў на Бобрыка аказаў Уладзімір Дубоўка, духоўны бацька аб'яднання" Маладняк", да якога далучаецца Бобрык.
"Калі ён прыходзіў дадому, то заўсёды прыносіў з сабой прыстойную стос дзіцячых кніг і раздаваў іх мясцовым аматарам літаратуры для чытання", - піша Сяргей Грахоўскі. - Па вечарах у хаціне Кавалёвай збіралася шмат людзей, чыталі ўслых, смяяліся і часта "запраўлялі" пэўныя месцы моцным і дасціпным словам. Як толькі я прыйшоў да Янкі, я стаў яго ценем. Вось тады я і пачаў (каб ніхто не даведаўся) складаць свае вершы"."
👉 Пра лёс забытага беларускага паэта чытайце тут

👍9
#ЛюдзіБеларусі
🔹22 ліпеня 1895 года нарадзіўся Павел Восіпавіч Сухі, авіяканструктар, доктар тэхнічных навук (1940), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), лаўрэат Ленінскай (1968) і Дзяржаўнай прэмій СССР (1943, 1975).
У 1925 г. скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча. Адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. Стварыў баявы шматмэтавы самалёт Су-2, браніраваны штурмавік Су-6. Сканструяваў звыш 50 мадэляў самалётаў, больш за 20 з іх выпускаліся серыйна. На паветраных суднах яго канструкцыі ўстаноўлены сусветныя рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту.

🔥8
#ЛюдзіБеларусі
🎨 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску нарадзіўся беларускі мастак Якуб Брэтцар.
У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.
Усё сваё жыццё Якуб Брэтцар працаваў над аздабленнем езуіцкіх святынь. У перыяд 1714–1715 гадоў ён выканаў выяву каталіцкага святога Андрэя Баболі ў Віленскім касцёле Святога Казіміра. Пасля гэтага аздабляў iнтэр’ер касцёла Святой Тройцы ў Слуцку (1715–1717), якi не захаваўся да нашых дзён.
У 1717–1721 гадах размаляваў у Полацку каплiцу, стварыў абразы «Распяцце», «Мацi Божая», шэраг партрэтаў, у тым ліку генералаў ордэна езуітаў. У 1721–1722 гада выканаў палiхромную размалёўку ў сакрысцiях i алтар Мацi Божай у Мінскiм касцёле езуiтаў. У 1723–1724 гадах працаваў у Нясвіжы, а ў 1723–1724 гадах – у Слуцку. У 1724–1726 гадах у Нясвіжскім касцёле Божага Цела займаўся залачэннем алтароў. У Віленскім доме прафесараў у 1726–1731 гадах выканаў партрэты генералаў ордэна езуітаў і езуітаў-мучанікаў. У 1731–1732 гадах у Вiцебску размаляваў карнiзы i капiтэлi ў езуiцкiм касцёле (не захаваліся), напісаў абразы святога Андрэя Баболі і святога Тадэвуша. У канцы жыцця працаваў у Нясвіжы і Пінску.
Якуб Брэтцар памёр 11 жніўня 1733 года ў Пінску.

🔹25 ліпеня 1840 года нарадзіўся Юльян Фаміч Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг, гісторык, педагог.
У 1888–1902 гг. старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў сямейныя і каляндарна-аграрныя абрады беларусаў, збіраў беларускі фальклор (песні, прыказкі, легенды, казкі).
Аўтар работ па гісторыі царквы, даследаванняў «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян», «Нарысы побыту заходнерускага селяніна» і інш.

👍7❤2
#ЛюдзіБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
🔹26 ліпеня 1970 года нарадзіўся Алег Алегавіч Румо.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар, правадзейны член НАН Беларусі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 29 патэнтаў на вынаходніцтвы, мае звыш 650 друкаваных работ у айчынных і замежных выданнях. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.
Узнагароджаны ордэнамі Пашаны, Айчыны ІІІ ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

❤4👍1🤩1
#ЛюдзіБеларусі
#МоваНашаРодная
📅 105 гадоў таму памёр Алесь Гарун
Алесь Гарун (сапр. Алякса́ндар Прушы́нскі; 11 сакавіка 1887 — 28 ліпеня 1920) — паэт, празаік, публіцыст, дзяяч беларускага Адраджэння пач. XX стагодздзя.
Бадай кожны ведае гэтыя ягоныя радкі:
***
Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
🔸 Ну што, беларусікі, сорамна вам?

👍7💔5
#ЛюдзіБеларусі
⭐️ Генадзю Тумашу - 85
Пісьменнік Генадзь Тумаш (сапр: Яўген Змітравіч Тумас)
Нарадзіўся 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі р-н, Мінская вобл.)
🌺 Скончыў філфак БДУ, працаваў настаўнікам, супрацоўнікам АН БССР, на беларускім тэлебачанні, у музеі Я. Коласа.
🌺 Друкуецца з 1957 г. перакладаў з польскай Янку Лучыну і Вінцэся Каратынскага.
🌺 Аўтар кніг: "Лінкос", "Родны бераг песняра. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа", "Лісіца з Расохі".

❤7
#ЛюдзіБеларусі
🔹30 ліпеня 1870 года нарадзіўся Канстанцін Васільевіч Харламповіч (в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі гісторык царквы, педагог, член-карэспандэнт Петраградскай АН (1916 г.).
Выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі, з 1899 г. — прыват-дацэнт, у 1909 — 1921 гг. — прафесар Казанскага ўніверсітэта.
Даследаваў гісторыю праваслаўнай царквы і адукацыі ў Беларусі, Расіі і Украіне ў XVІ-XVІІ стст., становішча беларускага і ўкраінскага народаў у Рэчы Паспалітай, узаемасувязі ўсходнеславянскіх літаратур.

👍5
#ЛюдзіБеларусі
1 жніўня 1920 г нарадзіўся Васіль Кірылавіч Бандарчык (в. Цароўка, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі этнолаг, гісторык.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).
З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

❤2
#ЛюдзіБеларусі
#ВялікаяАйчынная
💔У нядзелю 1 жніўня 1943 года на світанку ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка гітлераўцы расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак.
31 ліпеня 1943 года ў кляштар да сясцёр прыйшлі з гарадской управы з загадам з’явіцца ў гебітскамісарыят. А раніцай, у нядзелю, 1 жніўня 1943 года сёстры назарэтанкі былі расстраляны ў некалькіх кіламетрах ад Навагрудка, каля Батароўкі. “Невінаватыя святыя сёстры прынялі смерць з пачуццём выкананага абавязку перад Богам і перад людзьмі”. Гэтыя словы сказаў нямецкі афіцэр, які быў сведкай іх расстрэлу.
Адзінаццаць сясцёр прынялі пакутніцкую смерць, сястра Малгажата засталася ў жывых, каб далей прадаўжаць справу сваіх сябровак. Бог прыняў іх ахвяру: прысуджаныя да смерці засталіся жывымі.
6 сакавіка 2000 года сёстры былі беатыфікаваны.
Крыніца

❤1🙏1👌1
#ЛюдзіБеларусі
🔹2 жніўня 1905 года нарадзіўся Ілья Рыгоравіч Некрашэвіч, беларускі вучоны, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы па фізіцы плазмы, прафесар (1960), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1972).
Выкладаў у БДУ, працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі. Аўтар навуковых работ па цвердацельнай электроніцы, фізіцы і тэхніцы плазмы.
https://www.sb.by/articles/znichki-aychyny-18.html

SB.BY Беларусь сегодня
Знiчкi Айчыны
Калі Міхаіл Фінберг — кампазітар, дырыжор, кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі — падчас аднаго з юбілеяў роднага горада даведаўся,...
❤5
#ЛюдзіБеларусі
📚 4 жнмўня 1920 года нарадзіўся Аскар Аскаравіч Кедраў-Зіхман, беларускі вучоны ў галіне генетыкі, доктар біялагічных навук (1979).
З 1955 г. працаваў у Цэнтральным батанічным садзе, з 1960 у Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН Беларусі.
Аўтар навуковых работ па вывучэнні перакрыжаванаапыляльных раслін. На аснове полікрос-тэста распрацаваў новыя прыёмы селекцыі азімага жыта. Упершыню атрымаў поўную серыю азімага жыта з трысаміяй і даў яе поўную марфалагічную характарыстыку.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).

❤9
#ЛюдзіБеларусі
🎨 5 жніўня 1886-га года ў вёсцы Дакудава нарадзіўся выбітны беларускі і польскі мастак, знакаміты пэйзажыст, Браніслаў Ямант.
Вучыўся ў Віленскай школе мастацтваў у вядомых расійскіх мастакоў — Івана Трутнева і Гаўрыіла Рыбакова.
У 1918-1919 працаваў настаўнікам малявання ў рэальнай школе ў Гомелі.
Адзін з заснавальнікаў Віленскага таварыства мастакоў у 1920-м годзе.
У 1937-1939-м быў прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэта. З 1946-га стаў дэканам мастацкага факультэта і прафэсарам кафедры пэйзажнага жывапісу і нацюрморта Таруньскага ўніверсытэта.
Памёр у 1957 годзе ў Торуні. Пахаваны на мясцовых могілках Святога Юрыя.

👍7