Верашчака
456 subscribers
10.6K photos
1.65K videos
6 files
2.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#НамПішуць

👍 Слушная заўвага ад нашага падпісчыка наконт тых, хто сёння рве на сабе кашулю за стужкі:

👉 "Будзем чакаць ці паўдзельнічаюць яны ва ўладкаванні салдацкіх могілак"
👍6
#НамПішуць

Разважанні ад падпісчыка 👇

Тут адна жанчына напісала добрую думку. Ніхто да пэўнага часу не надаваў увагі гэтай стужцы. Была і была. Георгіеўская ці гвардзейская, не ў назве справа.

АЛЕ! Але ўсё змянілася, калі частка агалцелых актывістаў проста пачала навязваць гэтую стужку пад менавіта наўвай "Георгіеўскай" грамадству Беларусі перад святам 9 Мая. Ад гэтага гвалта, ад гэтага прымуса, ад гэткага русскага міра проста няма куды падзецца. Само свята адыйшло ўжо на другі план. Нават прэзідэнты ўжо гэтыя стужкі абмяркоўваюць.

Ніхтот не супраць стужак. Я асабіста нашу яе з 2014 года. Але! Моташна ўжо ад усяго гэтага. Адныя сцягамі напаказ машуць дзень і ноч, другія стужкамі і арламі тычуць у вочы. Хочацца вярнуцца у нейкі там 2010-14 год, каб усё гэтыя Азаронкі, Бондаравы, Мірсалімавы, Гігіны, Сыны Манархіі, Скіфы, Камуністы, ньюІмперцы і іншыя зніклі як страшэнны сон, і вярнулі нашу мілую роную беларускую Беларусь з Я. Купалам, Я. Коласам.
👍13👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

З вясеннім настроем вас, беларусы. ❤️💚
👍11
⭐️⭐️ 80-гадоў Вялікай Перамозе 🌹
#НамПішуць

Падпісчыкі даслалі фота афармлення прыпынкаў у г.Наваполацк. Да свята ўсе прыпынкі аформілі ў тэматыцы Дня Перамогі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7
#НамПішуць

😪 Падпісчыкі падказваюць, што ацяплення няма ў Мінску. Замярзае народ, сутачная тэмпература такая, што павінны грэць, а не грэюць.

💪 Рыгор, парві гэтых мерзлякоў!
😁11🤣3👎1
#ПраБульбу
#НамПішуць

А дарэчы, што там з Еўраоптам? 😏 На дзяржаўных рэсурсах ні слова 🤔


Не магу сказаць, што з Еўраоптам, а з бульбай нейкі цуд. Учора ляжала страшная, як мая доля, а сёння бульба з далонь памерам па той жа цане!

Афіцыйнай інфармацыі адкуль такія перамены пакуль не паступала. Дзяржаўныя рэсурсы, па ўсяму, чакаюць каманду "фас!"

Мне здаецца, праблема ў тым, што дазволілі Еўраопту і Дабраному арганізаваць манаполію на таргоўлю.
Ляжала б зараз у "Родным куце" нармальная бульба па 2 рублі - не вытваралі б таргашы ўсялякай херні. А так што, канкурэнтаў жа няма - рабі што хочаш!

Зоя С
👍8
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З.:


Учора былі на ваеннай выстаўцы Milex-2025. Было шмат рознай ваеннай тэхнікі: бранетэхнікі, беспілотнікаў і дронаў, ракет і РСЗА, тэхнікі сувязі, радараў, стралковай зброі, боепрыпасаў. Самая цікавае, на мой погляд, гэта беларускі БТР "Волат В-2", беларускі зенітна-ракетны комплекс "Бук-МБ2К" с беларускай ракетай 9М318 і таксама беларускі РСЗА "В-300 Паланэз", а яшчэ мадэрнізаваны ў Беларусі савецкі танк Т-72БМ2. Таксама былі цікавыя ракеты для РСЗА "Град", якія вырабляюцца ў Беларусі, бо такія боепрыпасы вельмі патрэбны ў сучасных канфліктах. Карацей, беларускае самае цікавае было.)) Але ж гэта толькі самае цікавае, расказаць пра ўсё немагчыма. Было крута, ваенпром добра працаваў у гэтым годзе.👍

П.С. Далей больш падрабязна спынімся на асобных экспанатах....
👍5🔥1
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


Каму цікава, вось трохі інфы па самаму цікаваму, што на выстаўцы было:
-БТР "Волат В-2":
Маса - 23,5 тон.
Экіпаж - 3 чалавека + 8 чалавек дэсанту.
Абаронены ад куль калібру 7,62 міліметра, з даданай бранёй - ад куль калібру 12.7 мм, таксама ёсць супрацьмінная браня.
Узброены баевым модулем "Адунок БМ-30.2, на якім устаноўлены: аўтаматычная 30 мм гармата 2А42(500 снарадаў), кулямёт ПКТ, ПТРК "Конкурс"
Рухавік - WP13.560 на 560 конскіх сіл кітайскай распрацоўкі, але вырабляецца ў Беларусі, забяспечвае максімальную хуткасць 110 км/гадз па шасэ. Запас ходу па шасэ - 900 км.

П.С. Дададзім, што гэты БТР 7 мая прынялі нарэшце на ўзбраенне 💪 Замовілі праўда пакуль толькі некалькі машын, будуць абкатваць іх на справе. Чакаем гэтыя машыны на будучых парадах!
👍111
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


Зенітна - ракетны комплекс "Бук - МБ2К":
Прызначаны для паражэння самалётаў, верталётаў, беспілотнікаў, балістычных ракет.
Далёкасць выяўлення самалётаў тыпу "знішчальнік" - да 200 км.
Далёкасць знішчэння паветраных цэляў - ад 3 да 70 км, па вышыні - да 25 км.
Галоўка саманавядзення - актыўная.
Час для перахода ў баявы стан: не больш за 5 хвілін.
👍7
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


РСЗА "Паланэз":
Маса - 46 тон, дліна - 12669 міліметраў.
Калібр - 301 мм.
Выкарыстоўваемыя ракеты: А-200, А-300, В-200, В-300.
Далёкасць стральбы: мінімальная - 50 км, максімальная (ракетамі В-300 і А-300) - 300 км.
Плошча паражэння - 30м2.
Рухомасць:
Максімальная хуткасць па шасэ: 70 км.
Запас ходу па шасэ: 1000 км.
👍9
#НамПішуць

📝 Падпісчык канала прасіў апублікаваць зварот да Рыгора Азаронка. Не можам адказаць у такой просьбе і публікуем арыгінальны тэкст аўтара:

📞 Але !!!
Грышкина Редакция!!!

Пакуль гэты Жигимонт не дабрауся да гысторыi  пра князя Ольгерда, якому установлен единственный памятник в центре Витебска, у вас есть шанец, перехватить мяч, в этой невероятно увлекательной стрим борьбе рекламе!!!

Памятник сносить не надо, а хватит ли у вас силенок и мозгов перехватить инициативу ...
Пабачым усей маршруткай😸


Дасылайце нам свае меркаванні, допісы, фотаздымкі цікавостак Беларусі і заставайцеся з @verashchaka_by
🔥8
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


Мадэрнізацыя савецкага танка Т-72Б Т-72БМ2:
Устаноўлена дынамічная браня "Кантакт - 5"(абарона ад кінэтычных боепрыпасаў - 700 мм, без яе - 500 мм, абарона ад кумулятыўных боепрыпасаў 1000 мм, без яе - 850 мм)
Прыцэл наводчыка ТПД - 1К заменены на прыцэл "Сасна - У".
Устаноўлены датчыкі ветру і
тэмпературы.
Аўтамат заряджання даработаны для выкарыстання новых тыпаў боепрыпасаў.
Устаноўлена дізельная генератарная ўстаноўка, якая дазваляе працаваць усім сістэмам танка, не ўключая рухавік.
👍8
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


Новая распрацоўка беларускіх партызан.😁

П.С. На фота беларускі гранатамёт "Сапфір"
👍4
#НамПішуць

Ад нашага падпісчыка, эксперта па ваеннай тэхніцы, вучня 7-га класа, Міхася З. (пасля наведвання міжнароднай выставы Milex-2025):


Пра гэтыя машыны наш эксперт пісаць не захацеў 😁

На фота бронемашыны "Віцім", распрацоўка беларускай кампаніі "Мінаторг-сэрвіс".

Па словах нашага эксперта гэтыя машыны не маюць далейшых перспектыў прыняцця на ўзбраенне. Прычыны: вялікі кошт, не высокія тэхнічныя характарыстыкі.

На выставе былі і іншыя экзэмпляры ваеннай тэхнікі, якія ўражваюць з выгляду, прысутнічаюць на кожнай выставе, але хутчэй за ўсё ніколі не трапяць у войскі ))
👍32
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Менск

Відэа даслаў падпісчык.
Аўтар: Дзяніс Балабаеў
👍62🔥2
#НамПішуць

Думкі нашага падпісчыка наконт прапановы Азаронка, Лазуткіна і Пуставога "па дзве баразны":

👉 Згодна, с условием,что они, не имея собственного трактора или коня,как у многих белорусов, пенсионеров, или нет в семье мужчины с трактором ,а коня и днем с огнём не найти, посадят и выкопают бульбу,так вот они ,журналисты ,найдут того ,кто может землю вспахать весной,летом нужно тоже эту картошку раза три конём или трактором гонять, осенью найдёт транспорт чтобы выкопатьь,потом ещё раз надо участок возделывать,ну и вишенка на всем этом - Заплатить за эти услуги, напомню, что не у всех есть в собственности конь или трактор,вот пусть поживет и посадят картошку в таких условиях среднестатистического белоруса
2🔥2💯2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Падпісчыца даслала відэа з фестывалю харавога мастацтва "Пеўчае поле" які праходзіць у г.Мядзела
👍7
#НамПішуць

Меркаванні нашага падпісчыка:

Л. Геніюш атрымала заслужанае пакаранне. Выйшла на волю, змагла ўліцца ў грамадства, працаваць на карысць беларускай савецкай дзяржавы, і больш да яе пытаннеў улада не мела. Больш за тое, яе вершы пачалі друкавацца, а яе зборнікі твораў выходзілі пры дапамозе нашых вядомых беларускіх класікаў. Пазней, ужо нашыя славутыя "Песняры" і іншыя аўтары пісалі песні на яе вершы. Таксама выбітные яе вершы вывучалі у школах і ВНУ у сучаснай Беларусі да 2021года. Кнігі яе можно і зараз набыць у крамах краіны і ўзяць іх пачытаць у бібліятэках. Здзіўляе тое, што савецкая ўлада магла адносіцца да сваіх людзей літасціва, і калі адбыў тыя пакаранне, даваць другі шанец у жыцці. Але сучасныя недаідэёлагі і надапатрыёты проста скачуць па людзях без разбора і пры гэтым, нахабна нахвальваюць антысаветчыкаў, ворагаў савецкай дзяржавы і адкрытых ідэёлагаў і дапаможнікаў фашызму Ільіна і Саланевіча.
🔥7🤬2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Відэа ад падпісчыцы

Лебедзі на возеры Мястра
🔥52