Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых

Суполка абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якая бегае па расійскіх чатах з лямантам "Русский язык притесняют!", заяўляе пра нейкую павальную беларусіфікацыю і знікненне шыльдаў на рускай мове.

Адзін з іх на днях нават у чат да Верашчакі зайшоў і запатрабаваў сфатаграфаваць шыльду на вуліцы.

Я, як нармальны чалавек, ніколі не звяртала ўвагі, на якой мове шыльды, бо звычайна людзі счытваюць інфармацыю не задумваючыся, па-якому там напісана.
Але калі папрасілі фота, то прайшлася па некалькіх бліжэйшых вуліцах. Вынікі вы бачыце ☝️
Адзіны надпіс на беларускай мове я знайшла на краме "Родны кут", якая даўно не працуе.

Адсюль вывады, што гэтыя таварышчы з моўных патрулёў ніхто іншы, як банальныя правакатары на заданні!

Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены! Правярайце інфармацыю, якую вам падаюць у сеціве!

Падманшчыкам і правакатарам скажам наша грамадзянскае НЕ!!!

Зоя С
#ДумкіЎслых

А вось яшчэ пра работу правакатараў, якія змагаюцца супраць беларускай мовы, прыкрываючы сваю дзейнасць тым, што нібыта расіяне не змогуць арыентавацца ў прасторы і не будуць ведаць, у каго купіць білет на праезд.

Правяла апытанне сярод расіян на сваім творчым канале. Адказы на скрынах 🤷🏻‍♀️

Так што, нетаварышчы абшчэственныя вар'яты актывісты, не рабіце з расіян ідыётаў!

Ні разу не чула, каб хтосьці з іх нешта абразлівае ў бок беларускай мовы сказаў або паскардзіўся, што беларуская мова ім замінае арыентавацца ў горадзе!

Нават наадварот, заўсёды толькі цёплыя водгукі атрымоўваю і пра нашу мову, і пра беларускія песні, і наогул пра Беларусь!

І толькі вам, падшыванцам, цесна тут жыць і ўсё не так! Хрэн вам у вочы і каросту на задніцу! )))
А беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць!

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

А цяпер пра сумнае.
У нас ёсць такія "разумнікі", нават сярод журналістаў і філосафаў, якія тыркаюць тэрмінам "нацыяналіст" усім, хто нек спрабуе абараніць сваё права карыстацца беларускай мовай. Маўляў, усё ў нас у дзяржаве з гэтым добра, а вы проста на пустым месцы праблему раздуваеце.

А вы праўда лічыце, што на пустым?
Вось прыклад ☝️ Як мне карыстацца беларускай мовай на новай платформе, калі права выбару там чыста дзеля віду?

А можа я проста не так разумею гэта сваё права?
Тады прашу больш разумных людзей мне растлумачыць, у чым гэта права выражаецца і як яго можна рэалізаваць?

Зоя С
Верашчака
#МоваНашаРодная #ДумкіЎслых А цяпер пра сумнае. У нас ёсць такія "разумнікі", нават сярод журналістаў і філосафаў, якія тыркаюць тэрмінам "нацыяналіст" усім, хто нек спрабуе абараніць сваё права карыстацца беларускай мовай. Маўляў, усё ў нас у дзяржаве…
#ДумкіЎслых

Не першы раз чую, нібыта мы на "Верашчацы" займаемся нечым непрыстойным і крычым пра "притеснение мовы".

Насамрэч нават думак такіх у нас не было і не будзе!
Мне наогул не падабаецца слова "притеснение". Я лічу, што ў нас у краіне Канстытуцыя абараняе ад любога "притеснения" не толькі мовы, але і грамадзян.

А вось тое, што часам грамадзяне абмежаваны ў магчымасцях карыстацца беларускай мовай, то гэта факт.

І што, трэба маўчаць і казаць, што ўсё норм?!
Міжтым, яшчэ за савецкім часам нашы пісьменнікі і культурныя дзеячы падымалі праблемы беларускай мовы. Значыць яны ёсць. Больш таго, на сённяшні дзень іх стала яшчэ больш.

А пра праблемы трэба не маўчаць, а гаварыць і вырашаць. Вось мы і гаворым.
Каб не згінеў наш Беларускі свет!

З любоўю да роднага
Зоя С
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня


Вадзім Францавіч, некаторыя пішуць "сиюта", "пропогандист", "варешка", "эмплуа"...
(Больш прыкдадаў тут @sidovocab)

Не хочаце абмеркаваць? Чаму Вы абмяжоўваеце сябе толькі "молдОванами" и "белАрусами"? 😁
Верашчака
#АнекдотДня Сказ аб тым, як былая кантрабандыстка, хранічная тунеядка, экс-камуністка і экс-кандыдатка, студэнтка 2 курса філфака БДПУ ім.Танка правяла рэвізію адукацыйнай праграмы па беларускай літаратуры 🤦🏻‍♀️ Паважаны Андрэй Іванавіч, як адмін "Верашчакі"…
#ДумкіЎслых

Мне цікава, як гэты чалавек пасля атрымання дыплома прыйдзе дзяцей вучыць беларускай мове і літаратуры.

Бондарава вучыцца на бюджэце, значыць адпрацоўка будзе абавязкова. Уяўляеце ўзровень будучага настаўніка!!!

Зоя С
#ДумкіЎслых

Назіраю за суполкай абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якія змагаюцца з шыльдамі, перцамі, мукой, назвай краіны, беларускамоўнымі блогерамі, якіх гвалціць праз вушы гук беларускай мовы ў транспарце і так агідна і брыдка ад іх нешта.....

Кажуць, што для іх руская мова родная, таму яны такія. Ну дык хто не дае ім папулярызаваць родную рускую мову праз свае старонкі і блогі? Чаму не публікаваць прыгожыя вершы і прозу, не расказваць пра кніжныя навінкі, пра даследванні мовазнаўцаў? Чаму не арганізаваць цікавыя мерапрыемствы, флэшмобы, апытанкі пра любімую рускую мову?

Думаеце, ім яно трэба?! Большасць з гэтых "рускоязычных пророссийцев" пішуць з такімі памылкамі на рускай мове, што кроў з вачэй! Бязграматныя невукі з абмежаваным светапоглядам, звар'яцелыя ад таго, што самі прызначылі сабе права ўказваць іншым, што любіць, што святкаваць, як жыць!

Што можна сказаць? На розум прыходзяць радкі з вядомай байкі:

- Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала!

Проста праціўна ўсведамляць, што сярод нас жывуць і дыхаюць адным паветрам людзі, якія супраць усяго таго, што робіць нас беларусамі. Супраць беларускай мовы, супраць матываў нашага арнамента, супраць гісторыі беларускай дзяржаўнасці, супраць прызнання нас асобным народам. Гэта проста ў галаву не ўкладваецца! Нейкі бздур! Як такое наогул магчыма!?
І як можна называць такіх людзей, якімі словамі?
Па мне, гэта праўда нейкія вар'яты!

Зоя С