Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

30 кастрычніка 1728 года нарадзіўся (в. Саломенка Гродзенскага павета) Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном, асветнік. Рэктар Віленскай акадэміі, член-карэспандэнт Лонданскага каралеўскага таварыства і Французскай акадэміі навук.

З шляхецкага роду Пачобутаў-Адляніцкіх герба Малая Пагоня, сын Казіміра, абознага гродзенскага, і Алены з Глябовічаў.

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы.

Заснавальнік навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі навукоўцы-астраномы. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету і магчымасць усебаковага яго вывучэння і пазнання.

Больш падрабязна чытайце тут
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры - Якуб Колас

📌 Дэбютаваў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1 верасня 1906 г.

📌 Працаваў настаўнікам, браў удзел у нелегальных гуртках і нават адкрыў падпольную школу.

📌 Атрымаў 3 гады турмы за ўдзел у настаўніцкім руху, які "падрываў устоі імперыі".

📌 Быў падпаручнікам на Румынскім фронце падчас І Сусветнай вайны.

📌 У 1923 г. асобнай кнігай выйшаў самы знакаміты твор класіка - паэма "Новая зямля".

📌 У 1926 г. стаў народным пісьменнікам, але ў 1930-ых неаднойчы трапляў пад увагу НКУС.

📌 Па вайне працаваў у АН БССР.

📌 У 1954 г. скончаная трылогія "На ростанях".

📌 У 1956 годзе Якуб Колас звярнуўся да ЦК кампартыі з лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

📌 Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

📌 У Мінску працуе Дзяржаўны музей Якуба Коласа, філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.
#ЛюдзіБеларусі

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».

З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.

Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі

Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут
#ЛюдзіБеларусі

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька, беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.
Больш падрабязна чытайце далей 👇
#ЛюдзіБеларусі

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька (в.Абарок Маладзечанскі раён) - шматгранная і неацэнная ў поўнай ступені асоба.

Ён вядомы ў першую чаргу як сакратар кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Але ж Ходзька і сам вызначаўся як гісторык, выдавец, пісьменнік, архівіст.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў, у якім ён зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. 3 1819 года — сакратар кампазітара М. К. Агінскага. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць Смаргоншчыны, зрабіў малюнкі маёнтка Агінскага ў Залессі.

Менавіта ён адкрыў для Заходняй Еўропы польскую нацыянальнасць Мікалая Каперніка, стаў ініцыятарам пазначэння на трыумфальнай працы ў Парыжы імёнаў слаўных генералаў Рэчы Паспалітай і ваяроў ВКЛ.

Большую частку жыцця правёў у вымушанай міграцыі. Удалечыні ад радзімы ён збіраў дакументы па гісторыі Рэчы Паспалітай (сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны). Усяго было сабрана 125 тамоў матэрыялаў.

Леанард выдаў мемуары Агінскага, двухтомнік вершаў Міцкевіча, кнігі Бакуніна, Лялевеля і інш. Калі ж на актуальную тэму не было адпаведнага твора - пісаў сам. Ён стаў аўтарам біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі, "Генеалогіі князёў Агінскіх...", "Гісторыі польскіх легіёнаў" і інш.