Forwarded from Усё пра ўсё
Упэўнены, такую штуку вы сапраўды яшчэ не бачылі. Гэта не збой у матрыцы і не баг у гульні, а сапраўднае судна - разведчык радовішчаў нафты і газу Ramform Titan.
Па сутнасці, гэта вялізны буксір: яго галоўная задача – цягнуць за сабой кіламетровыя кабелі з датчыкамі, якія скануюць дно на плошчы да 12 км ².
Паколькі кабелі не павінны датыкацца і тым больш блытацца, радыус развароту Titan дасягае некалькіх кіламетраў, а хуткасць ходу ў яго ўсяго 8.5 км/г.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага панядзелка вам!
Плённай працы на працягу тыдня!
А для цудоўнага настрою цудоўную песню ад Aлінкі
У Цік-Ток @gurskaya

Верашчака
#КухняБеларусі Крамбамбуля
#КухняБеларусі
Крамбамбуля
Алкагольным сімвалам старажытнай Беларусі па праву лічыцца крамбамбуля. Гэты легендарны і ні з чым не параўнальны напой бадзёрыў і натхняў нашых продкаў у часы ВКЛ.
Кубкі з цудоўнай крамбамбуляй уздымаліся і ў палацах пыхлівых магнатаў, і ў вясёлых дарожных корчмах.
Напой вельмі цікавы і незвычайны. Мёд надаваў настойцы салодкі і крыху аскомісты прысмак. Набор траў і спецый выкарыстоўваўся стандартны. Празрыстая кансістэнцыя, умераны мацунак і яркае адчувальнае мядовае адценне – вось якой павінна быць добрая крамбамбуля. Па сутнасці, гэта старабеларускі аналаг грогу.
Пра крамбамбулю нямала пісалася ў летапісах XVIII ст. У тыя часы пазначалі, што гэта напой багатай шляхты і купцоў. Простым людзям крамбамбуля была практычна недаступная з-за дабавак: большасць вострых прыпраў былі ў тыя часы вялікай рэдкасцю, ды і каштавалі яны дорага: як-ніяк, іх дастаўлялі з далёкіх краін.
Мяркуецца, што назва «крамбамбуля» паходзіць ад назвы знакамітага ў XVII-XVIII ст. нямецкага лікёру «Krambambuli», які выраблялі з брэндзі і ядлоўцу ў нямецкім горадзе Данцыг. Пазней так сталі называць і іншыя моцныя мядовыя напоі – настойкі, лікёры ці нават кактэйлі.
У кожнай шляхецкай гаспадыні меўся правераны рэцэпт і набор спецый для крамбамбулі – на свой смак і свае прыхільнасці. Але ж у аснове быў усё роўна традыцыйны класічны рэцэпт.
Прапануем яго для цікаўных.
Спатрэбіцца:
гарэлка – 1 бутэлька;
чорны перац – 2-3 гарошыны;
вада – 250 мл;
карыца – 1 палачка;
мёд – 3 ст. лыжкі (вадкі);
духмяны перац – 3 шт.;
мушкатовы арэх – ¼ ч. лыжкі;
гваздзіка – 3 шт.
Мёд лепш узяць кветкавы – ліпавы або грэцкі. Можна замяніць гарэлку разведзеным спіртам (самагон, нават вельмі якасны, не рэкамендуецца). Са спецыямі можна таксама пафантазіраваць і ўзяць тое, што больш падабаецца.
Падрыхтоўка:
спецыі (перац, гваздзіка, мушкатовы арэх) змалоць у кавамолцы або лепш растаўчы ў ступцы.
Ваду і 250 мл гарэлкі змяшаць са здробненымі прыправамі і карыцай. Давесці да кіпення на маленькім агні, дабавіць мёд і варыць пад накрыўкай 10-20 хвілін, каб мядовы сіроп увабраў у сябе водар вострых прыпраў.
Потым зняць з агню адвар, астудзіць да 50-60°С і ўліць у яго астатнюю гарэлку (250 мл).
На гэтым этапе можна рэгуляваць моц напою, уліўшы больш або менш гарэлкі.
У нашым варыянце хатняя настойка будзе мець мацунак прыкладна 25%. (Можна атрымаць і больш моцны, «мужчынскі» напой, каля 40%).
Пакінуць нашую крамбамбулю яшчэ хвілін на 5 пад накрыўкай, потым працадзіць праз шчыльную, у некалькі слаёў, марлю.

#МоваНашаРодная
У беларускім алфавіце 32 літары
Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Forwarded from Звязда
Аліна Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі
Яна паказала лепшую суму ў мнагабор’і і атрымала найвышэйшыя ачкі ва ўсіх фіналах асобных практыкаванняў.
zviazda.by

Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Пожалуйста и спасибо 🇧🇾🇧🇾
Пожалуйста - Калі ласка
Спасибо! - Дзякуй
Да - Так
Нет - Не
Как вы говорите? - Як ты сказаў?
Говорите медленно - Гавары не так хутка
Повторите, пожалуйста - Паўтары, калі ласка
Снова - Зноў
Слово за слово - Слова за словам
Медленно - Павольна
Что вы сказали? - Што ты сказаў?
Я не понимаю - Не разумею
Вы понимаете? - Ты разумееш?
Что это значит? - Што гэта значыць?
Я не знаю - Я не ведаю
Вы говорите по-английски? - Ты гаворыш па-англійску?
Да, немного - Так, крыху

Полацкі строй народнага касцюма падрабязна
Відэа можна паглядзець тут
https://youtu.be/8ixec22K0dk?si=nzZLwOdtFM09PIL_

#СучаснаяБеларусь
У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацавалі ўдасканаленае антыстатычнае падлогавае пакрыццё
Ідэя праекта належыць вядучаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі хіміі тонкіх плёнак Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ Яўгену Аводку.
Новая распрацоўка заклікана вырашыць праблему бяспекі, звязаную з назапашваннем электрастатычных зарадаў у памяшканнях.
Асаблівасцю распрацоўкі БДУ з’яўляецца ўнікальны склад пакрыццяў, размова ідзе аб выкарыстанні вугляродных нанатрубак у якасці дабаўкі ў матэрыял. Цяпер жа пачата вытворчасць матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для ўстаноўкі распрацаванага падлогавага антыстатычнага пакрыцця, на адным з беларускіх прадпрыемстваў. У планах выкарыстанне новаўвядзення БДУ ў электроннай прамысловасці, медыцынскіх установах, на вытворчасцях з моцным пылаўтварэннем, а таксама на экалагічна чыстых вытворчасцях
Крыніца https://zviazda.by/be/news/20240128/1706454085-u-bdu-raspracavali-udaskanalenae-antystatychnae-padlogavae-pakryccyo

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
АНТОНІЙ ТЫЗЕНГАЎЗ.
МЕЦЭНАТСТВА.
291 год з дня нараджэння дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, графа Антонія ТЫЗЕНГАЎЗА (1733 - 1785).
Нарадзіўся ў 1733 г. ў Наваельні Навагрудскага павета ў сям’і багатага і ўплывовага вяльможы Бенедыкта Тызенгаўза. Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Вільні. З 1764 г. - канюшы вялікі літоўскі, з 1765 г. - літоўскі надворны падскарбій. Гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім, вядомы мецэнат. У 1770 - 1780 гг. заснаваў ў Гародні і ваколіцах шэраг мануфактур: суконаю, палатнянаю, панчошнаю, карэтнаю, збраёўнаю і інш. Адкрыў першы ў горадзе тэатр.
Яго называюць сапраўдным пераўтваральнікам Гродна. Таксама зрабіў значны ўнёсак у развіццё мястэчка Паставы. Зрабіў свой радавы маёнтак адзін з цэнтраў культуры і прамысловасці краю. Арганізаваў 35 мануфактурных прадпрыемстваў.
У 1820 г. філосаф і гісторык Францішак Ксаверы Богуш выдаў "Успаміны пра Антонія Тызенгаўза". У Паставах пастаўлены помнік.