#МіфыЛегендыБеларусі
"Паміж вуліцай Францысканскай і Падгорнай у Менску стаіць невялікі шляхецкі дом, у якім раней жыла вельмі прыгожая паненка. Была яна, праўда, шалапутнай і вельмі разбэшчанай. Любіла дурыць галовы маладым шляхціцам, якія да яе заляцаліся, а такіх гавораць было шмат.
Адзін малады і не надта багаты шляхціц ужо вельмі доўгі час быў закаханы ў паненку. Тая добра гэта ведала і гуляла з ім, як котка з дурненькім мышаняткам.
Аднойчы яна пажадала, каб ён прынёс ёй самыя прыгожыя кветкі ў свеце, якія будуць вартыя яе прыгажосці. Калі шляхціц выканае загад, то паненка выйдзе за яго замуж. Паненка намякнула, што кветкі гэтыя растуць у парку побач з Нясвіжскім замкам.
Працяг далей 👇

(Працяг)
Шляхціц адправіўся ва ўладанні Радзівіла і змог у таго выпрасіць запаветны букет кветак. Аднак, вярнуўшыся ў Менск, шляхціц знайшоў паненку ў абдымках іншага. Ён ашалеў ад злосці.
Звар’яцеўшы шляхціц рассек шабляй свайго суперніка, схапіў паненку і выбег у двор, дзе бушаваў дождж. Ён дабег да Ляхавіцкага маста і ў гэты момант да юнака вярнуўся розум. Але раптам маланка ўдарыла ў тое месца, дзе ён спыніўся і абодва паляцелі ўніз, ў раку Свіслач.
Менавіта пасля гэтай гісторыі ў тым самым месцы ракі час ад часу пачалі знікаць мужчыны. Гавораць, гэта Свіслацкая Русалка ў вясельнай сукенцы топіць прыгожых юнакоў. Часам побач з гэтай Русалкай могуць убачыць і Вадзяніка..."
З нататкаў Яна К. Лашкевіча

Ой, што гэта творыцца ў Мінску!?
Жахі нейкія!
Жахі нейкія!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фолк-група "Росквіт"
Добрай раніцы, сябры!
Добрай раніцы, сябры!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
МЯСА ПЕРАКЛАДАНАЕ
Стушыць трохі цёртага хрэну ў масле і смятане, сцерці на тарцы некалькі звараных бульбін, пасаліць, уліць крыху растопленага масла і перамяшаць з трыма добра ўзбітымі яйкамі.
Мяса, зваранае з карэннем, пакроіць на кавалкі і пакласці ў посуд, пераклаўшы кожны
кавалачак тушаным хрэнам.
Зверху прыкрыць цёртай бульбай, абсыпаць сухарамі, падрумяненымі ў масле, і запячы ў печы.
Смачна есці!

Forwarded from Белорусская Правда
Сяргей Кавальчук🎨🖼
Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.
https://yangx.top/clipclubc/1627?single