#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
ЗЕЛЬЦ CA СВІНІНЫ
Свіную галаву, ногі і пару фунтаў мяса з карку зварыць з карэннем і соллю. Выцягнуць усе косці, адкінуць скуркі, мяса дробненька пакрышыць, пакласці ў рандэлік, дадаць крышанай цыбулі, некалькі тоўчаных гваздзік, трохі перцу, солі, дробна пакроенай цытрынавай скуркі, заліць булёнам, у якім варылася мяса, але так, каб толькі закрыў. Паставіць на малы агонь і асцярожна мяшаць, каб не падгарэла і не надта распарылася.
Як зварыцца, пакласці на глыбокую міску сурвэтку, намочаную ў вары і адціснутую, выкласці на яе мяса з рандэліка, загарнуць і завязаць шпагатам. Гэты скрутак пакласці паміж дзвюма дошкамі так, каб вуглы сурвэткі былі ўверсе, і націснуць каменем. Назаўтра выцягнуць гатовы зельц з сурвэткі і пакласці ў халодным месцы, дзе яго можна захоўваць пару тыдняў.
Падаваць на стол пакроеным на скрылі разам з воцатам, перцам, алеем.

#ФактыПраБеларусь
🎓 У Беларусі нарадзіліся чацвёра Нобелеўскіх лаўрэатаў.
Свет ведае толькі пра Святлану Алексіевіч (лаўрэат Нобеля - 2015 па літаратуры), але насамрэч беларуская зямля падарыла свету ў чатыры разы больш лаўрэатаў.
📌У 1971 годзе прэмію па эканоміцы атрымаў амерыканец Сайман Кузнец, які нарадзіўся ў Пінску і першапачаткова зваўся Сямёнам. Менавіта ён увёў у эканамічную навуку тэрмін "валавы нацыянальны прадукт".
📌У 1978 годзе прэмію міру атрымаў Менахем Бегін, які нарадзіўся ў Брэсце. Бегін стаў прэм'ер-міністрам Ізраіля і атрымаў «нобелеўку» разам з егіпецкім прэзідэнтам Анварам Садатам за падпісанне Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў.
📌У 1994 годзе Нобелеўскую прэмію міру (за ўклад у мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе) атрымаў Шымон Перэс, які на той момант яшчэ не быў прэзідэнтам.
📌У 2000 годзе прэмію па фізіцы атрымаў ураджэнец Віцебска Жарэс Алфёраў — за распрацоўкі паўправадніковых гетэраструктур.
Яшчэ прынамсі шасцёра іншых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі-дзеці ці ўнукі выхадцаў з Беларусі.
А вось Святлана Алексіевіч нарадзілася не на тэрыторыі Беларусі.

#МіфыЛегендыБеларусі
Паданне аб заснаванні Мiнска
Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск, або Менскі, і пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў.
Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя аповяды пра яго моц. Кажуць, што ў ягоным млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых , моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менеск — Менск — Мінск.
Вядомы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што назву Менску дала рака Менка, якая ўпадае ў Пціч у 12-ці кіламетрах паўночней сучаснага горада Дзяржынска. Археолагі выявілі там старажытнае паселішча. На думку навукоўца, яго жыхары па нейкіх прычынах у XI стагоддзі перайшлі з берагоў Менкі на Нямігу і заснавалі там новае паселішча, захаваўшы за ім старую назву — Менск

🤗 Дарэчы, часта вызывае ўсмешку, як нашы "абшчэственныя барадзьбіты" з паланізмамі абураюцца, чуючы гістарычныя назвы гарадоў Менск, Гародня, Бярэсце, хаця насамрэч сучасныя назвы і ёсць тыя самыя паланізмы! 🤷🏻♀️
Гістарычная назва Мінска-Менеск, Меньск, Менск, г.зн. ад назвы альбо ракі Мена, альбо - ад слова "мяняць" (горад быў старажытным цэнтрам гандлю і мяняў). Жыхары раней саманазваліся адпаведна: менчукі.
Слова Мінск, Mińsk - на самай справе польская назва горада, яно моцна прымацавалася да горада ў перыяд знаходжання яго ў Рэчы Паспалітай (цалкам - Mińsk Litewski, як горад гістарычнай Літвы=Беларусі ), і было прынята ва ўжыванні і рускамоўнымі ўладамі Расійскай імперыі затым.
Пасля абвяшчэння БССР у пач. 20-х гадоў 20в. сталіца Беларусі афіцыйна па-беларуску называлася Менск і была ўжо канчаткова пераназваная ў Мінск 29 ліпеня 1939

Верашчака
🤗 Дарэчы, часта вызывае ўсмешку, як нашы "абшчэственныя барадзьбіты" з паланізмамі абураюцца, чуючы гістарычныя назвы гарадоў Менск, Гародня, Бярэсце, хаця насамрэч сучасныя назвы і ёсць тыя самыя паланізмы! 🤷🏻♀️ Гістарычная назва Мінска-Менеск, Меньск…
Па адным з тлумачэнняў, назву Брэст горад атрымаў праз спецыфіку польскай мовы – польскі варыянт назвы запісваўся як Brzesc, потым ён быў перанесены ў рускую мову (ХІХ ст.) як Брест, потым – у беларускую як Брэст.
Гроднo - таксама польскі варыянт назвы горада (Grodno). Па-беларуску гэтая назва гучыць як Горадзен, Гародня, Горадня.
👉 Проста калі ўжо актывісты боруцца з "роварам" і "траўнем", то і з назвамі гарадоў няхай змагаюцца. А то нейкія зусім не паслядоўныя таварышы! Тут бачу, а тут не бачу! 😝
Ведаю, Верашчаку чытаюць шпіёны актывістаў. Вы там перадайце куды трэба!))

Таполі. Традыцыя высаджваць таполі паблізу жылля,пайшла ад нашых продкаў. У таполі ёсць цудоўная ўласцівасць чысціць асяроддзе вакол сябе, убірае ў сябе негатыўную энергію, чысцячы навакольны свет, вызваляючы аўру людзей, палягчаючы ім жыццё.
Гэта дрэва выкарыстоўваюць падчас магічных рытуалаў, закліканых супрацьстаяць няшчасцю, драўніну таполі спальвалі ў рытуальных вогнішчах кожны раз, калі здараліся такія беды, як, напрыклад, эпідэмія сярод рагатай жывёлы, засуха або бесперапынныя дажджы. Энергія яго роўная, умераная і чыстая, дапамагае мабілізаваць арганізм і зрабіць псіхалагічную карэкцыю.

Forwarded from Belarusian posting
Перапісчыкі Маскоўскай Русі і руская мова ВКЛ
Яркім узорам пераўтварэння беларускага тыпу царкоўнаславянскай мовы служыць вядомы помнік "Арыстотэлевы вароты", перакладзены каля сярэдзіны XVI ст. У гэтым помніку ўжо выразна выступае старабеларуская моўная аснова, хоць налёт граматычных і лексічных царкоўнаславянізмаў тут яшчэ вельмі прыкметны.
Як ужо адзначалася, беларускія спісы гэтых твораў траплялі ў Маскоўскую Русь і там пры перапісцы падвяргаліся выпраўленням, галоўным чынам у лексіцы. У адных рускіх спісах замена беларускіх слоў і выразаў адпаведнымі рускімі або царкоўнаславянскімі зваротамі носіць выпадковы характар, у іншых выразна выступае імкненне перапісчыка прыдаць мове помніка велікарускую афарбоўку. Так, у рускім спісе "Арыстотэлевых варот" пачатку XVII ст. замест беларускага выразу жадныи ўжыта ни единыи, адпаведна ховается - хоронится, варуй - брежи, шкодити - зломыслити, радныи - смысленныи, парсоуною - образа, заховаи - сохраняи, шкоды - убытки, пиленъ - прилѣжен, налепший - лучше, моуром - стенами, ганбы - хулы, посполитых - общих, скарбъ - сокровище, пильность - прилѣжность, витяжити - побѣдити, речьми - вещми, посполито - купно, вагою - вѣсом, лазни - бани, немоць - немощь і інш.
У гэтым жа рускім спісе некаторыя беларускія словы пакінуты без перакладу, але яны забяспечаны рускімі глосамі на палях рукапісу, напрыклад: рады - совѣта, вага - вѣс, зашкодить - вредитъ, кривду - неправду, будованіе - основаніе, борзо - скоро, рѣчи - вещи, моуршальке - полковникѣ і інш.
Цікава адзначыць, што ў прадмове да гэтага спіса невядомы рускі кніжнік наступнымі словамі характарызуе сутнасць сваёй работы над тэкстам "Арыстотэлевых варот": "Тебе ради, чадо намъ любезнѣйшее, - піша ён, - о сихъ любопремудрыхъ книгахъ много потрудихся и удобнѣйшаго ради познаія поудихся изъ бѣлороссійскаго діалекта, сій рѣчь гласъ, преложишася во словенскую речь елико по возможному нашему малоумію, кромѣ странныхъ рѣчей, ихже не надлежитъ моему разсужденію".
Варта памятаць, што для перакладчыка з Маскоўскай Русі пэўную цяжкасць прадстаўляла не кніжнаславянская (царкоўнаславянская) лексіка (рускі кніжнік таго часу выдатна ведаў кніжнаславянскую мову), а разрад "странныхъ рѣчей" - іменна беларуская і запазычаная на беларускай глебе іншамоўная лексіка.
1) А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
2) В. Адрианова. К истории текста "Аристотелевых врат". "Русский филологический вестник", т. LXVI. Варшава, 1911, стр. 7 - 13.

Рымар
"Нарэшце я трапіў у Рымаўшчыну - гэта чароўнае мястэчка каля Стоўпцаў, і нарэшце я пабачыў гэты вялізны валун пасярод вёскі, пра які ходзяць неверагодныя легенды.
Кажуць, што назва месца пайшла ад імя чараўніка Рымара. Раней тут не было паселішча, толькі вялізнае возера, побач з якім і жыў адзін з самых магутных чараўнікоў беларускіх зямель - Рымар. Ператварыць чалавека ў камень або ваўкалака для яго было звычайнай справай. Каля возера ён пабудаваў сабе хату, кузню і млын. Была ў яго і сям’я, дзеці - хлопчык і дзяўчынка.
Возера, ля якога жыў чараўнік, было не звычайнае. Крыніца, з якой яно паходзіла, была акенцам у іншы містычны свет. Пад ёю былі глыбокія лёхі, якія вялі да віроў буйных рэк, да дзікіх азёр і гэтакіх жа бяздонных крыніц-акон. Калі каза, карова або чалавек падыходзілі да гэтага возера, адтуль высоўвалася аграмадная лапа невядомай пачвары і хапала небараку.

Рымар (працяг)
Аднойчы, дзеці Рымара гулялі каля возера і падыйшлі да яго вельмі блізка. Возера іх забрала, яны згінулі. Звар’яцеўшы ад злобы і жадаючы помсты, Рымар вырашыў знішчыць усё жывое і чароўнае ў возеры, здзейсніўшы гэта, ён перакінуўся ў вялізны валун і накрыў крыніцу-акенца, пасля чаго возера высахла, а праход у іншы свет знік.
Людзі пабудавалі тут хаты і пасяліліся. Шмат хто з іншых чараўнікоў прыходзіў да іх і прапанаваў знішчыць валун, адчыніць праход туды, дзе шмат неверагодных скарбаў і магічных артэфактаў. Але тутэйшыя заўсёды адмаўлялі, шкадуючы свае хаты, якія былі б тады затопленыя.
Што за жудасныя пачвары раней там жылі? Хто гэтыя нячысцікі? Адкуль яны прыйшлі? Напэўна, толькі валун гэта ведае. Я стаю побач з ім, але ён толькі маўчыць..."
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабранач ад Ільі Шынкарэнка і беларускай моладзі! ❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусы!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
КЛЁЦКІ СА ШЧУПАКА
Выбраць косці і зняць скуру са свежага шчупака. Пасекчы яго, трохі пасаліць і паперчыць, дадаць дробна пасечанай падсмажанай цыбулі. Пакласці туды булку (без скарынкі), вымачаную ў малацэ і выціснутую, змяшаць і добра ўсё перацерці. Дадаць лыжку масла, два сырыя жаўткі і адно цэлае яйка і ператаўчы ўсё ў ступе аж да белага.
Пасыпаць трошкі мукі на дошку, зрабіць з гэтай масы доўгія каўбаскі, пакроіць ix на даўжыню пальца і пакідаць у кіпень. Як
толькі выплывуць наверх, дастаць на друшляк і, трохі астудзіўшы, пакроіць кружкамі і пакласці ў талеркі.

22 мая 1928 года — у Вільні закончыўся суд над 56 членамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Гэта палітычная партыя беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы, якая была створана ў чэрвені 1925 года на аснове групы прадстаўнікоў беларускай меншасці ў польскім Сейме. Яна паслядоўна выступала за дзяржаўную самастойнасць краю. Самая вялікая партыя 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі. Друкаваным органам была газета «Беларуская справа», пазней — «Народная справа».
На малюнку, выкананым алоўкам і тушшу на альбомным аркушы паперы, захаваны момант суда над членамі Беларускай сялянска-рабочай грамады. Гэты малюнак быў зроблены вядомым мастаком у 1928 годзе і перададзены ў Беларускі музей Івана Луцкевіча. Пасля закрыцця музея, малюнак апынуўся ў прыватнай калекцыі.

#МоваНашаРодная
Як звычайна перакладаюць на беларускую мову "носовой платок"?
Упэўнена, што вы ўсе чулі такі варыянт, як НАСОЎКА
👉 А вось у нашых мясцінах старэйшыя людзі называлі гэты прадмет асабістай гігіены МАКАТКА.
Прычым, насіць з сабой макатку ў кішэні было натуральнай з'явай. Раптам якая патрэба, то амаль кожны мог выцягнуць з кішэні штаноў ці фартуха макатку і прывесці сябе ў парадак.
А вось ужо матуля мая і тата звалі "платок". Што цікава, тое, што завязвалі на галаву адназначна было хусткай або касяком (косынка), а вось нос выціралі платком.
Слова "насоўка" я даведалася толькі калі пачала чытаць кнігі.
А як у вас называлі тое, чым выціралі нос?
Дзяліцеся ў каментарыях.