Верашчака
480 subscribers
8.99K photos
1.43K videos
5 files
2.31K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
Адпачынак у хаскіпарку

У цёплы красавіцкі дзень «Звяздзе» давялося наведаць гадавальнік сібірскіх хаскі «Снежная завея» пад Мінскам. Дзіўнае месца, дзе па-сапраўднаму можна адпачыць у грамадстве верных чацвераногіх сяброў. На тэрыторыі гадавальніка акрамя хаскі ёсць і іншыя пароды сабак, а яшчэ лісы і коні.

📸 Фотарэпартаж на zviazda.by
Прыказка на кожны дзень

Жаўрук прылятае на праталіну, шпак - на прагаліну, жораў - з цяплом, ластаўка - з лістом.

Народная мудрасць 🤷🏻‍♀️
10 красавіка 1900 году нарадзіўся Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі — вядомы беларускі геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Доктар геолага-мінэралагічных навук (1946), заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Брат Максіма Гарэцкага.

https://yangx.top/historianinBelarus/1412
#ХвілінкаРэтра

Савецкі плакат
#ЯМыКаласы

"— Палякі?
— Розныя.
— Што думаюць пра нас?
— Частка думае вось так. Паўставаць — разам. Лёс Беларусі і Літвы — плебісцытам яе жыхароў. Значыць, або самастойная федэрацыя, або аўтаномія ў межах Польшчы, палітычная і культурная. Як скажа народ. Урублеўскі, напрыклад, лічыць, што плебісцыту нельга дапусціць ні ў якім разе пры цяперашняй слабой народнай самасвядомасці. Ён так і кажа, што проста Польшчы трэба адмовіцца ад правоў на Беларусь і Літву, паколькі ў свой час дваранства страшэнна скампраметавала самую ідэю такога саюза. Добрыя суседзі, браты — вось і ўсё.
— Чаму ты кажаш «частка»? — спытаў Алесь.— Хіба ёсць такія, што іначай думаюць?
Каліноўскі спахмурнеў.
— Разумееш, са свайго боку Зыгмунт мае рацыю. Занадта нас мала. Калі выкінуць іх — астанецца нас купка. І потым, да пэўнай мяжы нам з імі ісці адной дарогай. Мы за волю, яны за незалежнасць.
— А потым што — здрада?
— Я і кажу. Эдвард Дэмбоўскі7 разумеў паўстанне як трэба. Перш за ўсё воля і роўнасць усіх людзей. Але мы пакуль што вымушаны ісці на саюз з імі. Мала нас. Ах, чорт, мала!
Хто яны?
— Белыя. Так мы іх называем. «Ах, радзіма! Ах, веліч! Ах, слава!» Знаеш, нашто ім бунт? Каб прывілеяў сваіх не згубіць, каб да ўлады дарвацца.
— Досыць паскудна.

— Спяць і ў сне бачаць свайго караля, сваіх айцоў царквы, свае прыёмы, балі, сваю паліцыю, сваіх катаў на айчынных эшафотах. Хоць паршывае, ды сваё.
— Табе лепей ведаць. Але белых я, на вашым месцы, гнаў бы.
— Будзеш разам са мною біцца?
— А што я — сюды маліцца прыехаў?
— А яшчэ хто ёсць?
— Яшчэ, як усюды, балота. І палітыкі ім хочацца, і дыпломаў, і каб царства божае само прыйшло. Надта ж ужо ім не хочацца бойкі да зубоў. Крычаць, што гэта толькі ўжо калі нічога зрабіць будзе нельга.
— Гэтых трэба пераконваць.
— Але... Ну і, урэшце, мы. Чырвоныя.
— Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне.

Кастусь глядзеў на яго трохі здзіўлена.
— Вырадак ты, Алесь. Табе па паходжанню, сувязям самы рэзон да белых. Яны багатыя, а мы — галота. Яны лібералы, мы — якабінцы і сацыялісты. Яны збіраюцца цэрквы ды заводы будаваць, мы...
— До,— сказаў Алесь.— Распеўся. Сам кажаш, што яны пераважна з царства польскага. А я беларус. І калі ўжо яны аб уладзе над маёй зямлёю крычаць, то ім не сябра. Мне свая каліта не дарагая. Мне мая зямля дарагая. Яна мне патрэбна. Вы за яе — значыць, я з вамі. А тое, што я князь,— справа дзесятая. Нікога гэта не цікавіць. А мяне менш за ўсіх... Давай спынімся ды пачакаем хлопцаў. Вось мы і дома."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

⭐️ "СТАНІСЛАЎ РЭЙТАН"
лекцыя Змітра Юркевіча


12 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Юркевіч прачытае лекцыю "СТАНІСЛАЎ РЭЙТАН: ЗАБЫТЫ ПІСЬМЕННІК З ВЫБІТНАГА РОДУ", у якой пазнаёміць наведвальнікаў музея з постаццю Станіслава Рэйтана, чыя асоба сёння вядомая нават не ўсім літаратуразнаўцам. Але быў час, калі яго імя не сыходзіла са старонак часопісаў і газет... 👍

У творчасці С. Рэйтан надаваў шмат увагі Случчыне. Слуцк і яго ваколіцы сталі арэнай для дзеянняў твора «Пан Марцін Квеч», а апошні вядомы нам твор Станіслава Рэйтана «Так было ў нас» можна назваць сапраўднай энцыклапедыяй павятовага свету Случчыны.🔥

❗️Пачатак а 18:30
- У цябе ёсць мара?
- Ёсць.
- Аб чым ты марыш?
- Пахудзець.
- А чаму не худзееш?
- А як потым жыць без мары!?

🎨 Малюнак Інгі Ізмайлавай
☀️ А май к нам пришёл в начале апреля