Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Ох - паводле беларускага фальклору гэта добры дух дапаможнік.

Ох з'яўляўся перад чалавекам у цяжкую, няпростую хвіліну, дастаткова было толькі вымавіць: "Ох!...".

Выглядаў Ох, як стары маленькага росту з барадой да самых ног. Пры дапамозе чараўніцтва і магіі, Ох дапамагаў чалавеку, мог начараваць ежу ці нават падарыць які-небудзь магічны артэфакт, да прыкладу, залатую табакерку, якая магла выклікаць духа, які здзяйсняе любыя жаданні.

Але не кожны чалавек быў здольны вызваць старога Оха. Такой магчымасцю часцей валодалі прадстаўнікі рамёстваў, якія мелі блізкае стаўленне да чараўніцтва і звышнатуральных сіл - ганчары, кавалі, пчаляры...
#КазкіДзецям

Піліпка-сынок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
ЗАКАХАНЫЯ Ў БЕЛАРУСЬ...

БУСЛЫ вяртаюцца на Брэстчыну. Першымі ляцяць самцы, каб знайсці месца для гняздовішчаў.

Фота #ПершыРэгіён
📝 Нататкі на палях 2.0

***
🐦 У Лукашына з’явіліся першыя буслы. Заўважыў я іх амаль на два тыдні раней, чым у мінулым годзе. Здаецца, лепшай нагоды, каб сказаць, што пачалася сапраўдная вясна, ужо можна не чакаць.

***
🪲 Сёння пасля прабежкі зняў з сябе і першага ў гэтым годзе кляшча. Учора тое самае пасля прагулкі адбылося і з маім сабакам. Карацей, збіраецеся на прыроду — падумайце пра сродкі абароны сябе і сваіх чатырохлапых сяброў.

***
🏘 Знайшоў звесткі, што Іўеўскі раён складаецца з 372 вёсак (плюс горад Іўе і мястэчка Юрацішкі). Разабраў свае архівы і падлічыў: пакуль я наведаў усяго 59 з іх (праўда, акрамя Іўеўскага за апошнія два гады я падарожнічаў яшчэ па Лідскаму, Смаргонскаму, Ашмянскаму і Навагрудскаму раёнам).

💯 Добра было б за гэты год давесці колькасць наведаных населеных пунктаў да 100. Хачу яшчэ пабіць рэкорд па працягласці велападарожжа: пакуль мой максімум за адзін дзень складае 105 км. Мэта на гэты год — як мінімум 120.

📋 Справаздача абавязкова з’явіцца на старонках дзённіка
Forwarded from Звязда
Гістарычны момант для незалежнай Беларусі.

Экіпаж МКС-70 папоўніўся новымі ўдзельнікамі. Цяпер на экране ў Цэнтры кіравання палётамі ўпершыню з’явіўся наш сцяг 🇧🇾
#КухняБеларусі

Капыткі па-беларуску

Прадукты
Бульба 1кг
Мука пшанічная 1шклянка
Сала 100 гр
Сода 1 чайная лыжка
Соль па смаку

Для пачатку прыгатуем таркаваную масу з бульбы. Для гэтага бярэм бульбу, тром яе на тарцы.
Сок, які будзе выдзяляцца з нашай бульбы не зліваем, а выкарыстоўваем далей у падрыхтоўцы дадзенай ежы. Для гэтага змешваем гэтую масу з мукой, ледзь падсольваем і месім цеста. Яно павінна атрымацца такое, каб яго можна было раскочваць.

Прыгатаванае цеста трэба разразаць на прамавугольнікі з бакамі 4 і 5 сантыметраў.
Далей вазьміце патэльню, добра змажце салам і выпякайце на ёй прамавугольнікі.

Пасля гэтага іх трэба яшчэ каля 3 хвілін вытрымаць у кіпені, які абавязкова крыху падсоліце.

Гатовыя капыткі выкладзеце на друшляк і пачакайце, пакуль сцячэ вада з іх. Вось і ўсё.
Ешце на здароўе іх са смятанай, салам або з мачанкай.
#СучаснаяБеларусь

Трохвугольная царква ў Вялікай Сваротве.

Размяшчэнне: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Вялікая Сваротва;
Адлегласць: Брэст 220 км, Мінск 160 км;
Каардынаты: 53.373440, 25.767447

Самая распаўсюджаная версія будаўніцтва храма такой незвычайнай формы гаворыць аб тым, што ён прызначаўся для малітваў прадстаўнікоў адразу трох канфесій.

Уніяты, праваслаўныя і каталікі маглі выкарыстоўваць асобныя ўваходы, а алтар быў усталяваны пасярэдзіне.

Траецкую царкву напаткаў сумны лёс. У 1943 годзе яна была спалена партызанамі, якія баяліся, што будынак у якасці ўмацавання выкарыстоўваюць немцы. Храм адноўлены сіламі святара Георгія Сапуна і неабыякавых прыхаджан. Тут і зараз тры ўваходы: праўда, выкарыстоўваецца толькі адзін, а алтар пасля пераасвячэння перанеслі на ўсход.
🍃Чатыры галоўныя святы сонца ў славян 🍂

☀️ Чатыры выявы Сонца:

1. Сонца-немаўля Каляда - нараджаецца пасля Ночы зімовага сонцастаяння.
2. Сонца-юнак Ярыла - мацнее ў вясновае раўнадзенства.
3. Сонца-муж Купала - магутнае летняе Сонца.
4. Сонца-стары Сварог ( ці Святавіт) - пачынае згасаць пасля восеньскага раўнадзенства і памірае перад Уначы зімовага сонцастаяння.

☀️ 4 галоўных свята на Русі.

1. Каляда (зімовае сонцастаянне, 21 снежня).
2. Гуканне вясны, ці масленіца. Ярыла (вясновае раўнадзенства, 21 сакавіка)
3. Купала (летняе сонцастаянне, 22 чэрвеня) - самы доўгі дзень.
4. Богач( дзень Сварога) (восеньскае раўнадзенства, 22 верасня) - ночы становяцца ўсё даўжэй.
Зінаіда Астаповіч-Бачарова🎨

Нарадзілася ў Мінску ў 1898 г. Малявала ўсё жыццё. У СССР яе творчасць не прызнавалі. З-за гэтага яе творы для шырокага гледача сталі даступнымі толькі ў канцы 80-х гадоў, калі ў Мінску і Віцебску прайшлі яе выставы. Першая выстава мастачкі адбылася, калі ёй быў 91 год. Доўгія гады лічылася ў раздзеле "невядомых мастакоў XX ст.". Работы мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ (49 твораў), Віцебскім мастацкім музеі, шматлікіх прыватных зборах за мяжой, большая ж частка - у яе ўнукаў у Мінску і Віцебску.