Верашчака
492 subscribers
7.95K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Родная зямелька – як зморанаму пасцелька
Зноў нам прысылаюць фота з упакоўкамі на беларускай мове. На гэты раз макароны ў выглядзе літар для дзетак. ❤️💚
Усмешка

Галіна Васілеўская

#КазкіДзецям
Вадзянік.

Вадзянік, Вадзяны, дух, увасабленне стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара вадаёма.
* Паводле ўяўленняў беларусаў вадзянiк меў выгляд старога сярэдняга росту з даугою кліністай барадою, гладкай ільсняной скурай і перапонкамі паміж пальцамі на нагах, што сімвалізавала ягоную сувязь з воднай стыхіяй.
*У забагненых азёрах мог уяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы. Будучы агрэсіўным у дачыненні да людзей, вадзянiк мог «забіраць» тых, хто купаецца (асабліва апоўдні і апоўначы, на Купалле ці Іллю - перыяды найбольшай актыўнасці вадзянiк), тапіць чоўны, ламаць вадзяныя млыны. Аднак вадзянiк мог быць і ўдзячным чалавеку, калі той, напрыклад, укінуў яго з сушы ў ваду і тым самым выратаваў яму жыццё. Тады вадзянiк усяляк спрыяў ва ўсіх справах, звязаных з вадой, асабліва у рыбалцы.
*Каб заручыцца падтрымкай вадзянiк у рыбацкай справе, трэба было заключыць з ім хаўрус: кінуць нацельны крыжык у ваду і вырачыся радні, платай вадзянiк служыла душа.
*Асабліва паслугамі вадзянiк карысталіся млынары, якія ў якасці ахвяры кідалі ў плаціну млына жывую курыцу або закідвалі пад першы лёд сала ці сцягно свінні.
*Абярэгам ад вадзянiк лічыліся попел, свіст, а таксама хлеб з мукі, змолатай на Купалле: з'еўшы яго, чалавек не мог патануць.
*Жонкамі вадзянiк з'яўляюцца дзяўчаты-самагубкі, або русалкі, якія нараджаюць «вадзянёнкаў». Напярэдадні Вадохрышча вадзянiк вымушаны прасіць ці красці ў людзей сані, каб вывезці і тым самым выратаваць «вадзянёнкаў» ад смерці ў хрышчонай вадзе. Кожны вадаём меў свайго вадзянiк, магутнасць якога залежала ад памераў і небяспечнасці ракі або возера. У тым выпадку, калі вадаёмы штучна злучалі, вадзянiк гінулі.
Forwarded from Звязда
У заказніку «Спораўскі» турыстам плануюць паказваць тарпанаў і тураў на вольным выпасе

Таксама разглядаюць магчымасць арганізацыі турыстычных паездак у месцы пражывання экзатычных для Беларусі жывёл.

zviazda.by
#КухняБеларусі

Верашчака "Святочная"
Такую страву кожны дзень не елі, гатавалі на святы

Што трэба:

800-1000 г свіных рэбраў
400 г дамашняй каўбасы
500 мл хлебнага квасу
300 г цыбулі
3 - 4 лаўровыя лісціны
50 г аржаной мукі
0,5 ч.л. перцу гарошкам
Сланечнікавы алей, соль

Як гатаваць

Рэбры разабраць на адзіночныя рабрынкі. Дадаць спецыі (соль, перац) і перакінуць на патэльню з алеем. Яна павінны быць ужо гарачай, каб рабрынкі шкварчалі.
Так жа сама падсмажыць каўбаску. Перад гэтым нарэзаць круглымі кавалачкамі.

Цяпер у гэтым жа алеі, дзе мы смажылі мяса, абсмажыць цыбульку. Калі яна зробіцца жаўтаватыя, дадаць муку і падсмажыць да жаўтаватага колеру.

У форму для запякання або саганок скласці каўбасу, рабрынкі, перац, лаўрушку, абсмажаную цыбулю з мукой. Усё заліць хлебным квасам і гатаваць 40 мінут пры тэмпературы 190-200 градусаў

Смачна есці!
Два аздараўленчых рэцэпта з шыпшынай:🌿

1. Як прыгатаваць вітамінны настой:
Узяць 20г пладоў шыпшынніка і заліць 500 мл кіпеню (можна ў тэрмасе), прымаць па 100 мл за паўгадзіны да ежы 2 разы на суткі (абавязкова працаджваць праз марлю або падсітак). Рыхтаваць не больш як на 2 сутак.

2. Адвар шыпшынніка (сушанага):
Узяць 100г сухіх пладоў шыпшынніка, 1л вады, 5-10г цукру ці мёда. Плён раздушыць песцікам, прыбраць якія адлучыліся валасінкі, астатняе заліць вадой пракіпяціць у зачыненым посудзе 5-7 хвілін, даць настаяцца на працягу 2-3 гадзін, працадзіць праз 3 пласта марлі. Для паляпшэння смакавых якасцяў дадаюць цукар ці мёд.
#МоваНашаРодная

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
Бeлapycкaя зiмa
— Гэтa цyд, пaвepцe.
Пpыгaжэй нiдзe нямa
Aж нa цэлым cвeцe.
Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў

нарадзіўся 23 студзеня 1925 г. у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Трохгадовым хлопчыкам страціў маці, яго выхоўвала бабуля. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у калгасе. У 1940 г. паступіў у Гомельскую школу фабрычна-заводскай адукацыі чыгуначнага транспарту, вучыўся ў групе сталяроў. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Гомелі. Разам з іншымі навучэнцамі школы ўзводзіў абарончыя збудаванні (равы, траншэі, акопы) на подступах да абласнога цэнтра.
 
У лістападзе 1941 г. Мікалай Дзегцяроў быў прыняты ў школу па падрыхтоўцы дэсантнікаў-дыверсантаў, якая працавала ў Маскве.

Пасля заканчэння школы ў красавіку 1942 г. у складзе дыверсійнай групы з 20 чалавек закінуты ў тыл ворага ў Калужскую вобласць. Вырашаў разведвальныя задачы, праводзіў дыверсійную работу.
У ліпені 1943 г. атрад злучыўся з Чырвонай арміяй.
У якасці кулямётчыка Мікалай Дзегцяроў вызваляў гарады Арол (Расія), Чарнігаў (Украіна), фарсіраваў Дняпро. У 1944 г. у складзе 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту прымаў удзел у вызваленні Беларусі (гарады Брагін, Калінкавічы і інш.), у Люблін-Брэсцкай аперацыі.
Вызначыўся ў баях на подступах да г. Брэста. 27 ліпеня 1944 г. яго батальён ужо знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, адбіў дзевяць атак праціўніка, які імкнуўся вырвацца з Брэсцкага катла на захад. Батальёну была пастаўлена задача захапіць чыгуначны мост цераз раку Заходні Буг, але мост прастрэльваўся кулямётным гняздом на супрацьлеглым беразе. Мікалай Дзегцяроў з напарнікам ноччу пераплылі раку, занялі пазіцыю ў варонцы. На світанні 28 ліпеня Мікалай Дзегцяроў дзвюма гранатамі знішчыў кулямётную кропку праціўніка, што дало магчымасць наступаючым часцям прасунуцца наперад, па чыгунцы ўвайсці ў Брэст у раён чыгуначнага вакзала.

18 лютага 1945 г. пры вызваленні тэрыторыі Польшчы ў баі за г. Торунь быў чацвёрты раз паранены, цяпер вельмі цяжка — страціў нагу. Яго падабралі санітары, дзевяць месяцаў лячыўся ў шпіталі ў г. Кальчугіна Уладзімірскай вобласці. У тым шпіталі сустрэў свайго бацьку, які пайшоў на фронт у 1941 г., быў паранены ў руку пры штурме г. Кёнігсберга.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, М. П. Дзегцяроў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені (1985), Славы ІІІ ступені (1947), медалямі «За отвагу», «За боевые заслуги», «За освобождение Варшавы».

Пасля вайны Мікалай Паўлавіч скончыў школу бухгалтараў, гандлёвы тэхнікум, Кіеўскі фінансава-эканамічны інстытут па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст» (1958). Працаваў па спецыяльнасці ў арганізацыях на будаўніцтве дарог Брэст – Мінск, Кіеў – Масква, Масква – Горкі, Масква – Валгаград. З 1967 г. працаваў у дарожна-будаўнічых арганізацыях г. Брэста. 22 кастрычніка 1996 г. яму было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Брэста.

М. П. Дзегцяроў памёр 11 лістапада 2007 г. Пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска» (сектар 52, рад 3, месца 11). На доме, дзе ён жыў (вул. Маякоўскага, 8), устаноўлена мемарыяльная дошка.
 
23 студзеня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Дзегцярова (1925–2007), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1996)
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Расійскай імперыі
Частка 1

Падзелы Рэчы Паспалітай не сталі трагедыяй для беларусаў. Нашы продкі лічылі Расійскую імперыю сваёй Айчынай, а беларусы разглядаліся як частка трыадзінага (велікарусы, беларусы і маларусы) тытульнага народа імперыі.

Расійская імперыя, у адрозненні ад каланіяльных імперый Захаду, пры ўсіх сваіх недахопах імкнулася не выкачваць сродкі з падуладных тэрыторый, а развіваць іх сацыяльна-эканамічны і духоўна-культурны патэнцыял.

У рамках Расійскай імперыі, здавалася б загубленая, кінутая навечна ў Рэчы Паспалітай і ператвораная ў дыялект беларуская мова атрымлівае сваё новае жыццё.

Заканамерна, што спробы ўзнаўлення Рэчы Паспалітай ў час паўстанняў 1794, 1830 - 1831, 1863 - 1864 г.г. не знайшлі падтрымкі большасці беларускага народа і не былі рэалізаваныя.

Безумоўна, адно з самых значных месцаў у нашай гісторыі займае Айчынная вайна 1812 г. Нападзенне 600-тысячнай арміі французскага імператара Напалеона на Расійскую імперыю фактычна стала папярэднікам будучых сусветных войнаў ХХст.
Ужо тады на нашыя землі разам з французамі са зброяй у руках прыйшла практычна ўся Еўропа.

Беларусы ўнеслі значны ўклад у перамогу над агрэсарамі. Тысячы нашых продкаў побач з рускімі змагаліся на Барадзінскім полі, трымалі ў асадзе французскія гарнізоны на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Не робячы ідэалу з імперскага перыяду, у якім хапала негатыўных момантаў, трэба адзначыць, што ўключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі з'явілася рашаючым фактарам, які спыніў паланізацыю і акаталічванне беларусаў, садзейнічаў адраджэння праваслаўя і развіццю нацыянальна-духоўнай традыцыі. Гэта дазволіла нашаму народу захавацца.

(Працяг будзе)
А. Бутэвіч "За намiткай Гiсторыi"

Ілюстратар Павел Татарнікаў (Мінск), 2004