Верашчака
485 subscribers
8.42K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Скурапея, Шкурапея — у беларускай міфалогіі галоўная змяя, гэта частка вобраза нейкага старажытнага змея з язычніцкіх міфаў, аналаг Ёрмунганда ў скандынаўскай міфалогіі.

Шкурапея прысутнічае ў беларускіх замовах дзеля лячэння чалавека, якога ўкусіла змяя.
Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
Навагрудак!

Паводле легендарнай часткі «Хронікі Быхаўца», Наваградак заснаваны Гердзівілам, сынам жамойцкага князя Монтвіла, унукам Гімбута, праўнукам Кунаса і прапраўнукам міфічнага Палямона. Монтвіл паслаў сына Гердзівіла, дазнаўшыся, што «Цар Батый» «разагнаў рускіх князёў» і землі, якія тыя захапілі, цяпер можна апанаваць самім. Разам з Гердзівілам пайшлі тры Монтвілавы «паны радныя»: Грумпюс, Эйкшыс і Гроўжыс (яны заснавалі Ашмяны, Эйшышкі, Граўжышкі). Яны «зайшлі за раку Вяллю, і потым перайшлі раку Нёман і знайшлі ў чатырох мілях ад ракі Нёмана гару красную, і спадабалася ім, і ўчынілі на ёй горад і назвалі яго Ноўгародак». Пасля Гердзівіла ў Ноўгарадку княжыў яго сын Мінгайла, а потым Мінгайлаў сын Скірмунт. Звесткі з «Палямонавага наратыва» лічацца легендарнымі.

Першыя летапісныя згадкі Наваградка звычайна адносяць да 1005, 1044, 1116 або 1254 гадоў. Згадка як пра «Ноўгарад» пад 1005 годам паходзіць з фальсіфіката XIV-XV ст. — «устаўнай граматы кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча» на заснаванне Тураўскай епархіі, якую лічаць неверагоднай. Думку, што паведамленне з 1044 года пра будаўніцтва «новага горада» кіеўскім князем Яраславам і яго паход «на Літву» адносіцца да Навагрудка, выказаў яшчэ Васіль Тацішчаў. Такое меркаванне заснавана на скажэнні ў позніх Наўгародскім 4-м і Сафійскім 1-м летапісах пад 1044 годам: «ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новгород и сделал и». У арыгінале, ранейшым і паўнейшым Наўгародскім 1-м летапісе старэйшага ізводу, тэкст даецца як «В лето 6552 [1044]. Ходи Ярослав на Литву; а на весну же Володимир заложи Новъгород и сдела его». Таму можна сцвярджаць, што паведамленне 1044 года адносіцца да будаўніцтва новых умацаванняў у Ноўгарадзе.

#дразды
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯКУБ КОЛАС.
Forwarded from Звязда
У 2025 годзе будзе адзначацца 900-годдзе Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку

Але да яго юбілею рыхтуюцца ўжо цяпер.

zviazda.by
Царыца-вадзіца

Вада - асноватворная стыхія светабудовы. Народы ўсіх часоў абагаўлялі гэтую стыхію як невычэрпная крыніца жыцця, як вечна жывая крыніца, пры дапамозе якога апладнялася іншая вялікая стыхія - зямля.

Жыццё славяніна са старажытных часоў была звязана з вадой. Нашы продкі жылі ўздоўж рэк, па якіх праходзілі гандлёвыя шляхі, здзяйснялі зносіны паміж плямёнамі.

Вада як стыхія, якая валодае асобай чысцінёй, не прымае нячыстыя прадметы і выштурхвае іх на паверхню. Менавіта вада, калі ў яе кінуць свяшчэнны прадмет, прыводзіць людзей да месца, дзе можна будаваць селішча.
Рэкі-дарогі ў тагасветны свет, або межы паміж светам жыцця і смерці, выява часу.

Гісторыя славян звязана з вялікімі рэкамі: Дунаем, Дняпром, Донам, Волгай. Па сведчанні народных былін, моцныя магутныя волаты і іх жонкі, паміраючы, разліваліся шырокімі рэкамі. Арыйскае паходжанне маюць назвы рэк славян: Ра - Волга - рака сонца. Дон, Дунай, Дзвіна - значыць, вада, рака.
НАШЫ СВЯТЫ.
ЖАНЧЫНАМ-БЕЛАРУСКАМ.

БРЭНДАВАЯ ПАРФУМА - ДА 8 САКАВІКА !

Брэсцкі гарвыканкам абвясціў конкурс. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня разыгрывае парфуму "Любімы Брэст"!

Каб стаць ўладальнікам непаўторнага водара неабходна скласці чатырохрадкоўе, у якім павінны згадвацца словы «любімы Брэст».

Свае варыянты дасылайце на адрас электроннай пошты [email protected] да 9.00 7 сакавіка.

Лепшыя чатырохрадкоўі апублікуюць у тэлеграм-канале гарвыканкама, а пераможца атрымае парфуму «Любімы Брэст».
#КазкіДзецям

Зайчыкі

Уладзімір Дубоўка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хоць верш пра заход сонца, але ўсім добрай раніцы і цудоўнага дня!
Forwarded from Лёгкая Мова
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні. 

🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)

2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.

3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.

🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч
Forwarded from Звязда
У РНПЦ «Кардыялогія» праводзяць клінічныя выпрабаванні першых біяпратэзаў айчыннай вытворчасці

Праведзена 7 аперацый па імплантацыі. Яны выкананы паспяхова.

zviazda.by
#КухняБеларусі

Сапраўдныя дранікі

Прадукты:
бульба - 500 г.
цыбуля рэпчатая 1-2 шт.
соль па смаку
алей або свіны тлушч для смажання
смятана для падачы

Бульбу пачысціць, памыць і адразу нацерці на дробнай тарцы. Не трэба трымаць доўга бульбу ў вадзе, бо будзе не тое.
Калі бульба дала зашмат вадкасці, то яе можна зліць, пачакаць пакуль асядзе крухмал і дадаць яго ў нацертую масу.

Цыбулю таксама нацерці на тарцы. Яна не дае бульбе цямнець.

Перамяшаць, пасаліць.

Разагрэць на патэльні алей або тлушч (па мне, то дранікі на тлушчы смачнейшыя), лыжкай класці невялікія ляпёшкі на патэльню і абсмажыць з двух бакоў да залацістага румянца.

Падаваць са смятанай або мачанкай

Смачна есці.
📍А яшчэ можна сказаць "нады́сь/нагды́сь" (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).

НАДО́ЕЧЫ (nadoječy)
(прыслоўе)

Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.

🔸Надоечы адбылося здарэньне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] зь дзяўчынай, зь якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Самая доўгая рака — Днепр. Чацвёртая па даўжыні рака ў Еўропе, якая мае агульную працягласць у 2145 км (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 690 км рэчышча). Як пісаў класік, «Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны Дняпра!».

Днепр лічыцца і самай глыбокай ракой Беларусі.
Forwarded from Звязда
🎉 Прэзідэнт: Свята 8 сакавіка стала для нас сапраўды ўсенародным.
І калі мужыкоў вы павіншуеце ў гэты дзень, яны нармальна ўспрымуць.
Гэта не толькі магчымасць павіншаваць і падзякаваць жанчынам за разуменне і адданасць, дабрыню і чуласць. Гэта яшчэ адна нагода задумацца аб іх ролі ў грамадстве, адказаць на пытанні, ці ўсё мы зрабілі, каб нашы маці і жонкі, сёстры і дочкі былі шчаслівыя і што яшчэ трэба зрабіць, каб любімая Беларусь была прыгажэйшай.
Прыгажэйшых за Беларускіх жанчын няма ў свеце.
5 сакавіка 1896 году нарадзіўся Кандрат Крапіва —  беларускі драматург, паэт, сатырык, народны пісьменнік БССР, перакладнік замежнай  класiкі.