Верашчака
491 subscribers
8.21K photos
1.34K videos
5 files
2.1K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А так выглядаў Тураў у XIX ст.
Мінск увайшоў у топ-20 найлепшых для шпацыру гарадоў свету

У рэйтынгу ўлічваўся сярэдні час, які жыхары марнуюць на дарогу да важных гарадскіх аб'ектаў, такіх як школы, бальніцы, крамы і рэстараны.

Лідарамі сталі Мілан, Капенгаген і Турын. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дублін, Ліён, Мюнхен, Парыж, Марсэль, Генуя і Эдынбург.

З гарадоў суседніх з Беларуссю краін у топ-20 трапіў толькі Санкт-Пецярбург — ён на 13-м месцы.
Павел Андрэевіч Місько — беларускі пісьменнік, публіцыст, празаік, паэт.

Павел Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 у сям'і беларускіх сялян у Старцэвічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Адукацыю ён атрымаў на філалагічным факультэце БДУ ў 1955 годзе.

з 1959 па 1964 год працаваў карэспандэнтам газеты "Звязда" ў Гродзенскай вобласці, даследуючы жыццё рэгіёна і напаўняючы свае рэпартажы яркімі фарбамі мясцовага каларыту. Паглыбленне ў рэальнасць беларускай глыбінкі стала невычэрпнай крыніцай натхнення для яго будучых літаратурных твораў.

Пераклаў на беларускую мову паэму М. Гогаля «Мёртвыя душы», казку П. Яршова «Канёк-гарбунок», паасобныя творы У. Цендракова, У. Лічуціна, Я. Носава, В. Бялова, К. Чукоўскага, перакладаў таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваюцца працы Паўла Андрэевіча Місько. Замовіць іх можна ва ўніверсальнай чытальнай зале.
Віцебскі кот выратаваў гаспадыню ад гадзюкі

Усё адбылося 11 сакавіка, калі Віктар і Таццяна выйшлі прагуляцца да Заходняй Дзвіны разам са сваім катом, распавядае Fishingby.

Раптам Кашандрык (менавіта так завуць гадаванца) кінуўся пад ногі гаспадыні і кулём пакаціўся ўніз па схіле. Спачатку муж і жонка не зразумелі, што здарылася, але неўзабаве Віктар заўважыў гадзюку, на якую напаў іх гадаванец. Кот перашкодзіў змяі ўкусіць Таццяну — але пацярпеў сам.

Пазней у Кашандрыка з'явілася вялікая гематома на шчацэ і ён пачаў адмаўляцца ад ежы. Таццяна звярнулася па параду да сяброўкі-ветэрынара. Тая супакоіла жанчыну, маўляў, кошкі лягчэй за людзей пераносяць змяіны яд, і жыццю гадаванца нічога не пагражае.

Каб не трывожыць героя вечара, муж і жонка засталіся на лецішчы да раніцы, а пасля адвезлі Кашандрыка да ветэрынара.
#НамПішуць

Падпісчыкі прасілі перадаць Міхасю Юспе:

"Юспа з Дзюкавым, наслухаўшыся пісьменніка 😉 Мядзінскага, раскаталі губы на пра хуткае напісанне агульных падручнікаў па гісторыі.

У дадзеным выпадку на Усходзе кажуць: “Іншаллах"— калі дазволіць Бог 😉.  Бо на Усходзе  не прынята адказваць адмовай 😂."

Ад рэдакцыі хочацца дадаць, што ў камісіі па складанні падручнікаў будзе Марзалюк, таму мары Міхася пра старабеларускую мову павінны збыцца 🤣
Даеш мяккую беларусізацыю Расіі!

https://yangx.top/usparus/1737
Цмок: міфічны дракон беларускай міфалогіі 🐉

🐲 Цмок — гэта не проста фантастычная істота, а частка культурнага кода, якая адлюстроўвае стаўленне беларусаў да прыроды, сіл дабра і зла, а таксама да свету звышнатуральнага.

Драконападобная істота, якая часта адлюстроўваецца як велізарны змей ці яшчар з крыллямі. У некаторых легендах ён валодае здольнасцю лётаць і вырыгаць агонь 🔥 Часам у яго некалькі галоў, як у Змея Гарыныча з рускіх казак. Вочы Цмока могуць свяціцца як вуглі. У некаторых апісаннях ён мае рысы, падобныя на птушак ці рыб, што падкрэслівае яго сувязь з прыроднымі стыхіямі.

🌊 Цмок часта асацыіраваўся з вадой і агнём. Ён мог жыць у азёрах, рэках ці балотах, ахоўваючы іх ад нежаданых гасцей. У некаторых вераваннях Цмок быў звязаны з небам і навальніцай, яго палёт суправаджаўся громам і маланкамі. Таксама яго вобраз звязаны з падземным светам, дзе ён ахоўваў скарбы ці таемныя веды.
Вера ў Цмока была часткай народных вераванняў, асабліва ў сельскай мясцовасці. Людзі расказвалі гісторыі пра сустрэчы з гэтай істотай, а некаторыя нават сцвярджалі, што бачылі яго на ўласныя вочы. Цмок быў не проста казачным персанажам, а сімвалам непазнанага і магутнага, што выклікала ў людзей адначасова страх і павагу.

📖 Сёння вобраз Цмока працягвае жыць у беларускай культуры. Ён з'яўляецца ў літаратуры, музыцы і мастацтве як сімвал нацыянальнай міфалогіі. Сучасныя інтэрпрэтацыі часта падкрэсліваюць яго сувязь з прыродай і традыцыямі, нагадваючы пра багатую спадчыну беларускага фальклору.

Як Цмок у міфах падпарадкоўваў сабе стыхію агню, так і майстры, якія ствараюць напоі, валодаюць майстэрствам часу і смаку. У кожнай кроплі — гісторыя, цярпенне і сіла.
#Падарожжа

Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах

Уявіце, што вы раптам апыняецеся ў далёкім мінулым, 26 тысяч гадоў таму. Вакол няма ні дарог, ні гарадоў — толькі бязмежная прырода і першабытныя людзі, распальваюць вогнішча ля ўваходу ў сваё жыллё.

Менавіта тут, на высокім беразе, дзе сёння стаіць вёска Юравічы, нашы далёкія продкі калісьці палявалі, майстравалі прылады працы і выжывалі ў суровых умовах..

📍Размяшчэнне: Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, аграгарадок Юравічы.
Каардынаты: 51.9411,29.5280

🦣 Стаянка першабытных людзей: археалагічная сенсацыя
У 1929 годзе навукоўцы выявілі тут самую старажытную стаянку першабытнага чалавека ў Беларусі. Маштаб раскопак быў узрушаючым: косці і біўні 15-20 мамантаў, крэмневыя прылады працы, рэшткі старажытных паселішчаў.

Пазней высветлілася, што ў гэтым месцы людзі жылі не толькі ў эпоху позняга палеаліту, але і ў мезаліце, неаліце і нават у раннім жалезным веку. !

🏛 У 2021 годзе тут адкрылі ўнікальны музей-стаянку.

Крыніца