Верашчака
491 subscribers
7.67K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

🔥 Вячэрнія плёткі (а можа і не плёткі)

Як тут не заглядаць хоць адным вокам на забароненыя рэсурсы, калі там пра двухспальны ложак колеру фуксіі!? 😁

Безумоўна, асабістае жыццё Бондаравай - гэта яе справа. Толькі гэта пры ўмове, што яна самы звычайны чалавек. А Вольга ж у нас былая членка КПБ і кандыдатка ў дэпутаткі!

👉 Вось тут і ўзнікае пытанне, чаму ў звестках аб працаўладкаванні кандыдаткі не была ўказана кругласутачная саўна, як месца яе працы? Якую пасаду яна там займае і як сумяшчае работу з вучобай на дзённым аддзяленні БДПУ?

Чаму не падзяліцца вопытам, так сказаць, з падрастаючым пакаленнем, за галовы якога вядзе штодзённую барацьбу неўтрапёная актывістка!?

А яшчэ можна расказаць пра захаванне сямейных каштоўнасцей. Як адправіць мужа ў рэйс па Еўропе пакуль ты бавіш час з уладальнікам саўны колеру фуксіі. Членам КПБ, дарэчы (проста нам казалі, што ў партыю жорсткі адбор) 😁

Як кажуць: "За любоў на старане і цішыню ў доме!"

😁
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

А ўзялі б Бондараву разам з Сіўчыкам на Марафон адзінства, яна б цяпер сэлфі ў яго ружовай панамцы посціла і расказвала, які ў іх атрымаўся сумесны патрыятычны двіж! 😁

Прашляпілі! 🤷🏻‍♀️

Зоя С
#ДумкіЎслых

А ёсць простыя людзі, якія паняцця не маюць, хто гэта ўсе такія, а проста ідуць раніцай на заводы, у школы, падмятаюць вуліцы, шыюць адзенне, будуюць дамы....

І пакуль усе гэтыя "ізмы" грызуць адзін аднаго, то ўсё нармальна. Абы да ўлады не дабраліся, бо пакуль яны будуць выцясняць хто ёсць хто і адзін аднаму морды біць, то кіраваць дзяржавай не будзе каму 😁

Зоя С

https://yangx.top/myvmesterb/32150
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Падпісчыкі ў каментарах абураюцца, што ў транспарце ўжо раяць берагчы свае рэчы не па-беларуску, як раней, а на рускай мове.

Што хачу сказаць... Гэта ўсё дробязі не вартыя ўвагі. Вы ж не лічаце, што з дапамогай нейкіх шыльдаў ці аб'яў людзі змогуць засвоіць беларускую мову? Адзінае, на што гэта ўплывае - наяўнасць або адсутнасць нейкай нацыянальнай адметнасці для турыстаў. Ну будзе менш нагоды ў іх зняць чарговае відэа для свайго ціктока.

Зразумейце, што захаванне беларускай мовы залежыць не ад знешняга афармлення прасторы, а ад унутранай палітыкі, якая або будзе накіравана на гэту мэту, або не.

Ну а пакуль, спадарства, усё толькі ў нашых руках. Як кажуць, пачынаць трэба з сябе. З нашых паўсядзённых размоў, з мовы нашых зваротаў, з сацыяльных сетак, з выбару мовы навучання і дакументазвароту. Вось гэта тое, што можа кожны з нас рэальна, а не толькі на словах.

Зоя С
#ДумкіЎслых

Нават не ведаю, якую рубрыку падабраць для гэтага паста... Ці то #АнекдотДня ці то #ТрэшКантэнт

Пакуль у Расіі апраўдвалі СВА тым, што НАТА падабралася занадта блізка, сама Расія ўжо ў НАТА сабралася 🤦🏻‍♀️😁

Я ж кажу, без пачуцця гумару на сітуацыю глядзець проста немагчыма

Зоя С

https://yangx.top/ru_global/29671
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

У палітолагаў-філосафаў "русский коммунизм", "белорусский социализм", а нацыяналісты чамусьці - "Верашчака"....

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Сёння ў тыктоку мяне падзаманалі!

Да дзяўчыны прыпёрлася нейкае цуда і пачало патрабаваць рускай мовы. Гэта яшчэ ладна, да гэтага прывыклі. Але само гэта цуда ледзь не ў кожным слове робіць памылкі, бязграматнае абсалютна!

І такая сітуацыя пастаянна! Людзі самі ні адной мовы не ведаюць, а ходзяць і нешта ад іншых патрабуюць! Хочацца пакусаць каго!!!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Адчысціла трохі беларускіх рамесленнікаў.
Хачу сказаць, што праўда назіраю сумную карціну. Калі ў той жа Расіі майстры паралельна з засваеннем нейкага рамяства вучацца прасоўваць гэта і прадаваць, то нашы ціхенька стаяць са сваімі латкамі на ўскрайку рынка і чакаюць калі ў іх нешта купяць за капейкі. Рэальна бачу такіх майстроў, якія прадаюць свае вырабы больш танна, чым тое можна купіць у краме!

Учора, напрыклад, жанчына прадавала снуд і шапку ручной вязкі за 50 рублёў.
Я лічу ў галаве: падатак 10% гэта мінус 5 руб. , ніткі 2 маткі па 10 руб. мінус 20 руб.

Вынік: за 25 рублёў яна сядзела вязала шапку і снуд. Ды гары яно гарам!

Карацей, крыўдна за сваіх людзей! І галоўнае - ніхто ім не дапаможа, пакуль самі не пажадаюць нешта змяніць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#ГісторыяБеларусі Адкуль у 1944 годзе ў Скобраўцы з'явіліся бел-чырвона-белыя павязкі, георгіеўскія стужкі і крыжы? Ігар Марзалюк аб тым як фашысты выкарыстоўвалі антыбальшавіцкія арганізацыі для знішчэшчэння людзей на акупіраваных тэрыторыях. https:…
#ДумкіЎслых

Падабаецца мне гэты праект Ігара Аляксандравіча Марзалюка.
Прыйшоў час гаварыць праўду. Усю і пра ўсіх.

У тым ліку і пра рускі фашызм, які так прыгожа апісваў філосаф Ільін, бо ў яго ўжо прыхільнікі з'яўляюцца.

А то "тут бачу, а тут не бачу"... Не атрымаецца так!

Зоя С