Верашчака
494 subscribers
7.87K photos
1.28K videos
4 files
2.02K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#СучаснаяБеларусь

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея.

Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за сваю краіну і прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#Літаратура

А што вы скажаце? Ці чытаеце сучасную беларускую літаратуру? Дзе яе набываеце? Якія аўтары вам вядомыя і хто з іх падабаецца?

Крыніца відэа ў тыкток
#СучаснаяБеларусь

Беларускія навукоўцы прапануюць забараніць металашукальнікі

Гаворка ідзе пра забарону выкарыстання для фізічных асоб, распавёў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Гэта стане адным з крокаў у рамках плана процідзеяння незаконнаму пошуку і абароту археалагічных артэфактаў у Беларусі на 2024-2027 гады.

@SPUTNIKBY
#СучаснаяБеларусь

⭐️ Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 12 лютага на аўтарскую лекцыю даследчыка і архівіста Змітра Юркевіча ў межах цыкла “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.👍👍👍

Вы пачуеце адказ на наступныя пытанні:
✏️ Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
✏️ Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
✏️ Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
✏️ Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
✏️ Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
#СучаснаяБеларусь

Гродзенскае ААТ "Молочный мир" на выставе "Прадэкспа-2025", якая прайшла ў Маскве, заваявала адразу 8 залатых медалёў. Яшчэ адно пацвярджэнне таго, што Беларусь працягвае задаваць высокія стандарты якасці ў харчовай прамысловасці.

Такім чынам залатыя медалі конкурсу "Лепшы прадукт – 2025 " атрымалі:
* Тварог "Городенъ" 6%;
* Сыр "Городенъ" з гарбузовымі семкамі;
* Крэм тварожны Bela Bovino са смакам манга і цёмным шакаладам;
* Вяршкі стэрылізаваныя 10%;
* Сыр "Пармезан" 12 месяцаў, колаты;
* Канцэнтрат Сыроватачны бялковы;
* Сыр вэнджаны "Сулугуні".

Восьмы залаты медаль завод атрымаў у конкурсе "інавацыйны прадукт" за інавацыі ў тэхналогіі і складзе прадукту і гэта:
Тварог безлактозны Active life 5% -!

Акрамя таго, дыпломы "лепшы "ХАЛЯЛЬ" прадукт-2024" атрымалі:
* Тварог "Городенъ" 3%
* Масла "Городенъ" кіславяршковае салёнае 80%
* Сыр Безлактозны Active life 45%

Ну, увогуле, вы цяпер ведаеце, на што звяртаць увагу ў крамах.
#СучаснаяБеларусь
#АрхітэктураБеларусі

У Глыбокім спрабуюць прадаць былы кляштар кармелітаў XVIII стагоддзя.

Будынак у цэнтры горада, размешчаны побач з дзеючым саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яго ўзвялі ў 1735 годзе.

Кляштар кармелітаў у Глыбокім у свой час быў маштабнай пабудовай, якая ўключала некалькі жылых карпусоў, бібліятэку, шпіталь, аптэку, службовыя памяшканні і склады.

У 1812 годзе менавіта тут на некалькі дзён спыняўся французскі імператар Напалеон Банапарт.

Зачынілі манастыр у 1865-м, а праз 10 гадоў касцёл пры ім ператварылі ў праваслаўную царкву.

Сёння захавалася толькі адно крыло жылых карпусоў, якое і тое знаходзіцца ў жаласным стане, – голыя сцены. Яго і хочуць прадаць - хоць бы за адну базавую, гэта значыць за Br42.

Падрабязнасці тут
#Падарожжа
#СучаснаяБеларусь

Тут пра маё Мядзела (цяпер Мядзел)
Сумна, але ўсё напісанае праўда. Можна гадзіну гуляць па вуліцах і не ўбачыць чалавека.
Хоць апошнім часам горад добраўпарадкаваны, пабудаваны спартыўны комплекс, басейн, гасцініца, адрамантавана аўтастанцыя, але прамысловасць не развіваецца, перспектыў для моладзі няма і гарадок чахне.

https://yangx.top/glubinka_by/2131
#СучаснаяБеларусь

🔥 Генеральны пракурор Андрэй Швед распавёў, што ў Камісію па вяртанні паступае ўсё больш заяў.

"Да нас сталі звяртацца нават бацькі маладых людзей, якія знаходзяцца за мяжой і па шэрагу прычын баяцца вяртацца ў нашу краіну", – удакладніў Швед.

Паводле яго слоў, ужо разгледжаны 241 зварот, яшчэ частка – у працы.

Нагадаем, камісію па вяртанні стварылі ў 2023-м годзе. Беларусы, якія хочуць вярнуцца дадому, павінны накіраваць у яе зварот. Яго разглядаюць і паведамляюць, ці вядзецца ў дачыненні да чалавека адміністрацыйны працэс, ці ўзбуджаная крымінальная справа і як яе можна спыніць.
Пасля гэтага даецца тры месяцы на тое, каб вярнуцца ў краіну.

Крыніца
#СучаснаяБеларусь

Трамп нарадзіўся ў Беларусі, а яго продкі ўжо некалькі гадоў жывуць пад Мінскам.

Сям'я навасібірцаў Алена і Уладзімір два гады таму пераехалі ў Беларусь. У пасёлку недалёка ад Мінска жывуць бацькі главы сямейства, і сібіракі вырашылі пераехаць да іх.

У лютым гэтага года ў іх з'явіўся першынец. Сям'я доўга думала, як назваць дзіця, але раптам вырашыла даць яму незвычайнае імя. Сына назвалі Трамп.


Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ЗробленаЎБелапусі

🔥 Навукоўцы абяцаюць, што ў Алісы з'явіцца беларускамоўны канкурэнт.
Асістэнт Алесь ужо распрацаваны і яго можна ўсталяваць на тэлефон, але пакуль што магчымасці ў хлопца даволі такі абмежаваныя.

Цалкам відэа пра беларускамоўныя распрацоўкі можна паглядзець тут
https://youtu.be/utliRQkD6DI?si=KeLSpH6GGc-pwmvF
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM