Верашчака
491 subscribers
7.67K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

✒️ Пісьменнік павінен быць што партызан: прайсці там, дзе ніхто не можа прайсці.

Іван Шамякін

📚30 студзеня 1921 года нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін.
Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы.

У 1980–1892 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Аўтар раманаў: «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Слаўся, Марыя» і іншых твораў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, двойчы — Дзяржаўнай прэміі Беларусі

👉 Топ 8 цікавых фактаў з яго жыцця

👉 Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка
#ЛюдзіБеларусі

2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.

Pэвaлюцыянep-дэмaкpaт, пyблiцыcт i пaэт.

Яшчэ будучы студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта ён paшyчa cтyпiў нa cцяжынy пaлiтычнaй бapaцьбы з caмaўлaддзeм, paзaм з бpaтaм нaлeжaў дa pэвaлюцыйнaгa гypткa 3ыгмyнтa Cepaкoўcкaгa i Яpacлaвa Дaмбpoўcкaгa.

Ha Бaцькaўшчынy Kaлiнoўcкi вяpнyўcя ў 1861 г. пepaкaнaным змaгapoм cyпpaць цapызмy.

У 1862 годзе пачаў выдаваць газету «Myжыцкaя пpaўдa» cyпoльнa з Фeлiкcaм Paжaнcкiм, Cтaнicлaвaм Caнгiным i Baлepыeм Уpyблeўcкiм.    

Увoceнь 1862 г. ён yзнaчaлiў Лiтoўcкi пpaвiнцыйны кaмiтэт, штo pыxтaвaў пaўcтaннe ў Бeлapyci. Kacтycь cтaяў нa чaлe нaйбoльш пacлядoўныx pэвaлюцыянepaў, якix y aдpoзнeннe aд лiбepaлaў («бeлыx») нaзывaлi «чыpвoнымi».

Яны выcтyпaлi cyпpaць cacлoўнaй няpoўнacцi, зa дэмaкpaтычнyю pэcпyблiкy, зa пepaдaчy зямлi cялянaм.

Kaлiнoўcкi лiчыў, штo нapoды Бeлapyci, Лiтвы ды Укpaiны пaвiнны caмi paзвязaць пытaннe пpa cвaю нeзaлeжнacць.
#ЛюдзіБеларусі

👉 10 цікавых фактаў пра Мікалая Радзівіла Чорнага

✔️ Атрымаў мянушку Чорны з-за колеру сваёй барады
Дарэчы, у яго бацькі Яна была мянушка Барадаты, а цёзку Мікалая Радзівіла, яго стрыечнага брата, называлі Рудым таксама праз колер барады.

✔️ Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, але не скончыў адукацыю
Паводле запісаў, Мікалай быў вымушаны вярнуцца на радзіму для "абароны краю".

✔️ Першым з усіх магнатаў ВКЛ падтрымаў Рэфармацыю
Пасля вандроўкі ў Германію Мікалай Радзівіл публічна абвясціў, што вызнае евангельсую веру і запрасіў аднадумцаў у створаную ім у сваім палацы ў Лукішках евангельскую царкву.

✔️ Пацвердзіў страчаны родам княжацкі тытул
Тытул яшчэ ў 1518 годзе быў дадзены прадстаўніку ганёндзка-мядзельскай галіны роду Радзівілаў, брату яго бацькі Мікалаю. Калі дзядзька памёр праз 30 гадоў, германскі імператар перадаў тытул Мікалаям Чорнаму і Рудому.

✔️ Спрыяў заключэнню шлюба стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам
У ліпені 1547 года ў капліцы Віленскага замка адбылося тайнае вянчанне, сведкамі якога былі Мікалай Чорны, Руды і іх сваяк Станіслаў Кезгайла.

✔️ Займаў тры найважнейшыя пасады Вялікага княства: маршальства земскае, канцлерства і Віленскае ваяводства
Калі вялікі князь адсутнічаў на радзіме, Мікалай фактычна з'яўляўся ўладаром дзяржавы.

✔️ Выступаў супраць уніі, што прывяло да разрыву адносін з Жыгімонтам Аўгустам
У 1565 годзе на Петрыкаўскім сойме Жыгімонт Аўгуст абвясціў аб скліканні ў маі агульнага польска-літоўскага сойма для заключэння уніі. У красавіку Радзівіл Чорны на чале 6 тысяч вершнікаў заняў Вільню, і ў прызначаны час сойм не адбыўся.

✔️ Пры патранажы Радзівіла былі адчыненыя Берасцейская і Нясвіжская друкарні
У 1562 годзе Сымон Будны надрукаваў у Нясвіжы першую кнігу на старабеларускай мове на тэрыторыі сучаснай Беларусі - "Катэхізіс".

✔️ Некаторы час падтрымліваў стварэнне Народнага сабору, царквы, якая не залежала б ад Ватыкана
Папскі нунцый Ян Камедоні лічыў Мікалая Радзівіла "найбольш небяспечным для Рыма чалавекам у Вялікім Княстве Літоўскім".

✔️ Напрыканцы жыцця спрабаваў вылечыць падагру ртутнай маззю
Верагодна, праз выкарыстанне атрутнай мазі Мікалай і памёр.

Крыніца
#ЛюдзіБеларусі

«Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё». 

🔥 4 лютага 1746 года нарадзіўся нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі, Польшчы, Беларусі, ганаровы грамадзянін Францыі, кавалер ордэна «Цынцынаці» і змагар за свабоду і роўнасць генерал-лейтэнант Андрэй Банавентура Тадэвуш Касцюшка, чыё імя носіць вышэйшая кропка Аўстраліі г. Касцюшкі.

Джордж Вашынгтон называў яго «чалавекам навукі і вышэйшых якасцяў».

Вярнуўшыся на радзіму у 1784 годзе, з 1789 г. генерал Касцюшка служыць у войску Рэчы Паспалітай, праявіўшы сябе ў расійска-польскай вайне.

Паўстанне Т. Касцюшкі пачалося 24 сакавіка 1794 года. 7 мая 1794 года Т. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, які адмяняў прыгоннае права ў Рэчы Паспалітай.

Аднак добры намер так і застаўся на паперы. 10 кастрычніка каля вёскі Мацеевічы Касцюшка быў паранены і палонены рускімі войскамі. 4 лістапада з узяццем Варшавы Суворавым паўстанне пацярпела паразу.

Пра жыццёвы лёс і змаганні Касцюшка
#ЛюдзіБеларусі

📚6 лютага1800 года нарадзіўся (в. Янаўшчына, Пружанскі павет Гродзенскай губерні) Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі

Беларускі паэт, перакладчык, педагог. Член-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследчыкаў старажытнасцяў у Капенгагене і інш.

Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, чэшскую, нямецкую і шведскую.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы...» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва.
На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў.


Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў.

Больш падрабязна пра Ігната Кулакоўскага тут
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі сучаснага беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова.

Музей Якуба Коласа
Пачатак а 19-ай гадзіне
Уваход 10 рублёў

Акаунт пісьменніка ў Інстаграм
https://www.instagram.com/kulakjan?igsh=bzFvZXE0bnpvZXg3
#ЛюдзіБеларусі

8 лютага 1810 года нарадзіўся Іван Фаміч (Трафімавіч) Хруцкі.

Рускі і беларускі жывапісец, мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Яго першая вядомая праца датавана 1832 годам. Карціны мастака паступова атрымлівалі прызнанне грамадства і крытыкаў. Адначасова працаваў і як дызайнер памяшканняў.

У 1836 г. Іван Хруцкі быў узнагароджаны Акадэмічным Саветам вялікім срэбным медалём. У тым жа годзе яму было прысвоена званне вольнага мастака, а ў 1838 г. мастак быў узнагароджаны малым залатым медалём. У гісторыю беларускага і рускага жывапісу І. Ф. Хруцкі ўваўшоў, перш за ўсё, як майстар нацюрморта, хаця за сваё доўгае творчае жыццё мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, пісаў іконы.

У 1839 годзе мастаку быў прысвоены тытул акадэміка.
#ЛюдзіБеларусі

📝8 лютага 1921 года нарадзіўся (сяло Глінішча, цяпер у Хойніцкім раёне) Іван Мележ.

Беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік БССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Якуба Коласа.

Аўтар трылогіі «Палеская хроніка», рамана «Мінскі напрамак», шматлікіх зборнікаў апавяданняў.

10 цікавых фактаў пра жыццё і творчасць пісьменніка чытайце тут 👇

https://slushna.by/top-10-cikavyx-faktau-z-zhyccya-ivana-melezha/
#ЛюдзіБеларусі

11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда - мастак ды кампазітар, які пакінуў пасля сябе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў i гарадоў.

Яго выбраныя графікі Беларусі-Літвы ў XIX ст.
#ЛюдзіБеларусі

320 гадоў таму нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл

Пісьменніца і першая вядомая жанчына-драматург Вялікага Княства Літоўскага нарадзілася 13 лютага 1705, Стары Чартарыйск, Каралеўства Польскае — памерла 23 мая 1753 г. у Наваградку.
📌 Была замужам за князем Міхалам Казімірам Радзівілам «Рыбанькам». Жыла ў Нясвіжы, які ператварыла ў цэнтр культурнага жыцця краю.
📌 Асаблівым яе захапленнем быў тэатр, які яна ўзначаліла з 1746 г. Тут ставіла свае першыя драматургічныя творы: «Каханне — дасканалы майстар», «Безразважлівы суддзя», «Дасціпнае каханне» і інш.
📌 Акрамя п’ес, яна з'яўляецца аўтаркай каля 80 паэтычных твораў. Яе паэзія фарміравалася ў рэчышчы еўрапейскай культуры эпохі барока і ранняга Асветніцтва. Сярод іншага яна стварыла цыкл вершаваных партрэтаў - тыповага ўзору прыдворнай паэзіі, напісанага пад уплывам французскай салоннай культуры XVII ст.
📌 Доўгі час імя Францішкі Уршулі было невядома шырокаму чытачу. Толькі ў 2003 у свет выйшла кніга выбраных твораў у беларускім перакладзе.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Бацька Мінай, ён жа Мінай Піліпавіч Шмыроў, сапраўды легендарная асоба.

Незадоўга да вайны ўзначальваў кардонную фабрыку, тады памерла яго жонка, пакінуўшы чацвёра дзяцей, малодшаму было 2, старэйшай — 13 гадоў.

Мінай Піліпавіч, пачаўшы партызаніць, дваіх дзетак адправіў жыць да маці, дваіх — да цешчы... Потым хацеў забраць іх да сябе ў атрад, але бабулі не аддалі ўнукаў.

А потым яны трапілі ў палон...
Заложнікаў трымалі ў Суражы, чакаючы, калі партызанскі камандзір здасца ці ад роспачы пачне рызыкоўныя дзеянні.

«Што я тады думаў? Дзеткі мае дарагія, родныя мае. Ну як вам перадаць, як паведаць пра боль мой? А што рабіць, што прыдумаць? У бой ірвуцца мае хлопцы, гатовыя галовы за вас пакласці. Але як весці мне іх на танкі, на дзоты, пад нямецкія гарматы? Пераб’юць...»

Яго дзяцей гітлераўцы расстралялі, а Бацька Мінай і напраўду адпомсціў.

З красавіка ў раёне пачала дзейнічаць ужо брыгада.
Яна вызваліла 15 сельсаветаў. З'явіўся Суражскі партызанскі край. Савецкая ўлада тут захоўвалася да прыходу Чырвонай Арміі. Праз "Суражсія вароты" можна было свабодна прайсці праз лінію фронту. Брыгада кантралявала поўдзень шырокага Суражска-Гарадоцкага партызанскага краю.

Аднавілі сваю дзейнасць калгасы. З вёсак партызанскага краю на савецкую тэрыторыю было адпраўлена 1600 тон хлеба, 10 тысяч тон бульбы, 2-4 тысячы коней, 6 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Па прапанове бацькі Міная звыш 25 тысяч мясцовых мужчын было мабілізавана ў Чырвоную Армію.

У жніўні 1944 года Шмырову прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза.

Трагедыя Бацькі Міная апісана ў баладзе Аркадзя Куляшова:

...Іх выводзяць салдаты За краты.
Хлопчык рад і сонцу, і волі.
Іх салдат
Да сцяны прыстаўляе.
Цэліць кат
У льняныя галовы,
Пачынае
З сына Міная.
Стрэл.
Упаў хлапчук трохгадовы...
Кат ізноў пісталет узнімае...
На сцяне — заложнікаў цені...

Вось і ўсё.
Перад бацькам Мінаем Станьце, ўсе бацькі, на калені!


А ў 1971 годзе быў зняты фільм "Бацька"

Сцэнарыст фільма - усыноўлены ў 1942 годзе Бацькам Мінаем Расціслаў Шмыроў, які быў пяцігадовым дзіцем удзельнікам тых падзей, акрамя напісання сцэнарыя таксама сыграў у фільме эпізадычную ролю партызана.

https://youtu.be/2uAVproyaKc?si=jJAWJltEJf3-gqqp
#ЛюдзіБеларусі

18 студзеня 1922 года нарадзіўся Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (в. Звянячы Талачынскага раёна)

Міхаіл Савіцкі - беларускі мастак, педагог, народны мастак Беларусі, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герой Беларусі.

М. А. Савіцкі аўтар больш чым 200 тэматычных карцін. Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне: "Партызаны", "Забойства сям'і партызана", "Поле", "Плач аб загінуўшых героях", "Бежанцы", "Партызанская Мадонна", "Пакаранне смерцю", "Клятва", цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі канцэнтрацыйных лагераў і цыкл прац "Чорная быль" пра трагедыю Чарнобыля. 

Больш падрабязна пра яго творчасць тут
#ЛюдзіБеларусі

💼 19 лютага 1577 года нарадзіўся Мялецій Сматрыцкі.

Беларуска-украінскі пісьменнік-палеміст, грамадскі і царкоўны дзеяч.

Дзякуючы свайму бацьку-пісьменніку з ранняга дзяцінства знаходзіўся ў асяроддзі высокаадукаваных людзей. Пасля заканчэння Віленскай езуіцкай акадэміі Сматрыцкі доўгі час настаўнічаў, затым захапіўся прапаведніцтвам і пачаў пісаць палемічныя творы.

У 1617 годзе ў Вільні ён прыняў пострыг. З таго часу Сматрыцкі пачаў сваю педагагічную дзейнасць, вынікам якой стала кніга, надрукаваная ў 1618 годзе, — «Грамматики словенские правильная синтагма», якую Міхаіл Ламаносаў называў «брамай сваёй вучонасці».

Падрабязна пра дзейнасць Мялеція Сматрыцкага і яго адносіны да праваслаўя і ўніяцтва чытайце тут 

https://studexpo.net/162011/literatura/myaletsiy_smatrytski