#ЛюдзіБеларусі
13 чэрвеня 1702 года нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька)
Дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат, найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVІІІ стагоддзя.
Заснаваў Нясвіжскую друкарню, Нясвіжскі кадэцкі корпус, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў. Трымаў шмат мануфактур (суконную і дывановую ў Нясвіжы, шкляныя ў Налібоках і Урэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Свержані, шпалерную ў Карэлічах).
На працягу ўсяго жыцця вёў дзённік («дыярыуш»).

👍11👎1
#ЛюдзіБеларусі
14 чэрвеня 1867 год — нарадзіўся (г. Рэчыца) Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфі.
Доктар гістарычных навук, прафесар. Правадзейны член Інбелкульта.
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае», «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку смерці Уладзіміра Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасці Беларусі».
Таксама збіраў і выдаваў фальклор, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады.
Больш падрабязна пра яго дзейнасць чытайце тут

👍6❤4
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
19 чэрвеня 1924 года — нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Ваенныя гады былі вырашальнымі ў грамадзянскім станаўленні асобы Васіля Быкава, фарміраванні светапоглядных, ідэйных і маральных перакананняў. Франтавы вопыт празаіка, яго асабістыя мужнасць, сумленнасць, стойкасць сталі падмуркам усяго мастацка-эстэтычнага свету яго твораў. В. Быкаў пісаў: «Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі».
Падрабязна пра лёс і творчасць пісьменніка чытайце тут:
https://narbel.bsu.by/vasil-byka%D1%9E-zhyccyovy-i-tvorchy-shlyax/

❤10👍2
#ЛюдзіБеларусі
22 чэрвеня 1864 года нарадзіўся (вёска Бялевічы, цяпер у Слуцкім раёне) Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі.
Беларускі фалькларыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.
Разам з вывучэннем матэрыяльнай культуры збіраў казкі, легенды, паданні, што склалі зборнік «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў».
У 1925 годзе стаў правадзейным членам Інбелкульта, удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу.
Склаў «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Больш за 20 гадоў працаваў над даследаваннем «Побыт беларусаў».
Падрабязна пра яго жыццё і дзейнасць тут
https://www.nslowa.by/2024/06/26/160-gadou-z-dnya-naradzhennya-alyaksandra-serzhputouskaga/

🔥6👍2
#ЛюдзіБеларусі
🙏 28 чэрвеня 1942 года у Маскве трагічна загінуў класік айчыннага пісьменства - Янка Купала (1882-1942)
Гэта адбылося праз 10 дзён пасля прыезду пісьменніка ў Маскву.
Абставіны ягонай смерці ў гасцініцы «Масква» нявысветленыя да сёння.
Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства.
📌Першапачаткова паэт быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, а праз 20 гадоў - у ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы была перавезеная ў Мінск і перапахаваная на Вайсковых могілках.
😔Паводле ўспамінаў Рыгора Барадуліна уся працэдура перапахаваньня праходзіла амаль што таемна - улады і праз 20 гадоў баяліся і памерлага і народнай любові да яго...

😢5
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
🔹30 чэрвеня 1440 года Казімір Ягайлавіч, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, абраны вялікім князем літоўскім.
Пры абранні абяцаў вярнуць у склад Вялікага Княства Літоўскага Валынь і Падолле, захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў.
У 1444 годзе канчаткова вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю.
Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, атрымаў запрашэнне на польскі прастол. Але доўгі час не пагаджаўся, бо яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але потым ўсё ж такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 году абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 годзе.
Меў трынаццаць дзяцей.

❤8
#ЛюдзіБеларусі
#Навука
🔹30 чэрвеня 1925 года нарадзіўся (г. Мінск) Юрый Міхайлавіч Астроўскі.
Біяхімік, акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
Аўтар каля 500 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій, 15 вынаходстваў.
Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія).
Цікавы артыкул пра ўдзел Астроўскага ў навуковым сімпозіўме "Біяхімія алкагалізму"
Дарэчы, на беларускай мове. Гэта заўвага для тых, каму "беларуская мова не для навукі"

Учора было 90 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Крываля
Пісьменнік Сцяпан Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у в. Гутка, Івацэвіцкага раёну, Брэсцкай вобласці.
📌 Пасля войска напачатку 1960-х гг. Сцяпан Крываль пачаў працу ў маларыцкай раённай газеце «Сельскае жыццё», завочна вучыўся на журфаку БДУ.
📌 Дэбютаваў у 1962 г. апавяданнямі ў берасцейскай абласной газеце "Зара".
📌 Аўтар кніг: "Аднойчы летам" (1990) і "Чмяліная вясна" (1996).
📌 Памёр ў 1996 г. Пахаваны ў Маларыце.

❤6
#ЛюдзіБеларусі
🔹3 ліпеня 1876 года нарадзілася (фальварак Пешчын пад Лідай, цяперШчучынскі раён) Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка)
Беларуская паэтэса, пісьменніца,
грамадзкі дзеяч.
Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы івосеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі.
Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэстна свабоду» (1906), які прадстаўляе ўжо рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі.
Акварэль мастака Наталлі Валюкевіч.

❤6👍3
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
📚 6 ліпеня 1851 года (174 гады таму) нарадзіўся беларускі паэт дэмакратычнай скіраванасці - Янка Лучына. Сапраўднае імя - Іван Луцэвіч.
Яго творчасць, прасякнутая любоўю да беларускага народа і роднай зямлі, стала значнай з'явай у нацыянальнай літаратуры XIX стагоддзя. У сваіх творах ён узнімаў пытанні сацыяльнай справядлівасці, выкрываў прыгоннае права і заклікаў да асветы.
Янка Лучына актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, спрыяючы абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці.
Яго ўклад у развіццё беларускай культуры неацэнны.

👍8
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
🔹15 ліпеня 1900 года нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (в. Агароднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы.
Пaэт быў тoнкiм знaўцaм poднaй мoвы i яe нaвaтapaм y пaэзii. Ён aбнaвiў cлoўнiк бeлapycкaй мoвы зa кoшт aжыўлeння дaўнo зaбытыx cлoў. Ha cтapoнкax чacoпica «Узвышшa» Дyбoўкa нязмeннa звяpтaў yвaгy нa кyльтypy мoвы, paiў пaзбягaць y лiтapaтypным мaўлeннi i cтылi нeпaтpэбныx запазычанняў, бeзгycтoўныx вoбpaзaў.
🔸 Kнiгy cвaix ycпaмiнaў У. Дyбoўкa нaзвaў «Пялёcткi» (1973), нiбытa вяpтaючыcя дa ўлюбёныx вoбpaзaў cвaёй мaлaдocцi, дa квeткi-шыпшыны, y вoбpaзe якoй ён яшчэ ў 20-я гг. aпaэтызaвaў poднyю Бeлapycь.
I яшчэ aдзiн вoбpaз быў мiлы пaэтy — гэтa вoбpaз yзвышшa. Пepш чым гэтae ciмвaлiчнae cлoвa cтaлa нaзвaй лiтapaтypнaгa згypтaвaння, янo cycтpaкaлacя ў мнoгix ягo paннix вepшax. Дyбoўкa нязмeннa aдчyвaў cябe нa ўзвышшы — нa ўзвышшы жыцця i лiтapaтypы.

🔹18 ліпеня 1909 года нарадзіўся Андрэй Андрэевіч Грамыка (вёска Старыя Грамыкі, Магілёўская губерня)
Савецкі палітычны, партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў СССР (1957–1985), старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1985–1988). Член Палітбюро ЦК КПСС (1973–1988). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1979). Доктар эканамічных навук (1956). Першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1983–1985).
У 1945 годзе кіраваў дэлегацыяй, якая падпісала ад імя СССР Статут ААН на канферэнцыі ў Сан-Францыска (ЗША).

👍8🥴3
#ЛюдзіБеларусі
21 ліпеня 1905 года нарадзіўся Янка Бобрык (г. п. Глуск Магілёўскай вобласці), беларускі паэт.
Быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно. Аўтар паэмы “Галіна”, зборніка вершаў “Пунсовая раніца”. Пісаў нарысы па гісторыі кіно. Загінуў у блакадным Ленінградзе.
Ужо ў 19 гадоў Янка публікуе свае першыя вершы. ...Вялікі ўплыў на Бобрыка аказаў Уладзімір Дубоўка, духоўны бацька аб'яднання" Маладняк", да якога далучаецца Бобрык.
"Калі ён прыходзіў дадому, то заўсёды прыносіў з сабой прыстойную стос дзіцячых кніг і раздаваў іх мясцовым аматарам літаратуры для чытання", - піша Сяргей Грахоўскі. - Па вечарах у хаціне Кавалёвай збіралася шмат людзей, чыталі ўслых, смяяліся і часта "запраўлялі" пэўныя месцы моцным і дасціпным словам. Як толькі я прыйшоў да Янкі, я стаў яго ценем. Вось тады я і пачаў (каб ніхто не даведаўся) складаць свае вершы"."
👉 Пра лёс забытага беларускага паэта чытайце тут

🔹22 ліпеня 1895 года нарадзіўся Павел Восіпавіч Сухі, авіяканструктар, доктар тэхнічных навук (1940), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), лаўрэат Ленінскай (1968) і Дзяржаўнай прэмій СССР (1943, 1975).
У 1925 г. скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча. Адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. Стварыў баявы шматмэтавы самалёт Су-2, браніраваны штурмавік Су-6. Сканструяваў звыш 50 мадэляў самалётаў, больш за 20 з іх выпускаліся серыйна. На паветраных суднах яго канструкцыі ўстаноўлены сусветныя рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту.

🔥8
#ЛюдзіБеларусі
🎨 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску нарадзіўся беларускі мастак Якуб Брэтцар.
У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.
Усё сваё жыццё Якуб Брэтцар працаваў над аздабленнем езуіцкіх святынь. У перыяд 1714–1715 гадоў ён выканаў выяву каталіцкага святога Андрэя Баболі ў Віленскім касцёле Святога Казіміра. Пасля гэтага аздабляў iнтэр’ер касцёла Святой Тройцы ў Слуцку (1715–1717), якi не захаваўся да нашых дзён.
У 1717–1721 гадах размаляваў у Полацку каплiцу, стварыў абразы «Распяцце», «Мацi Божая», шэраг партрэтаў, у тым ліку генералаў ордэна езуітаў. У 1721–1722 гада выканаў палiхромную размалёўку ў сакрысцiях i алтар Мацi Божай у Мінскiм касцёле езуiтаў. У 1723–1724 гадах працаваў у Нясвіжы, а ў 1723–1724 гадах – у Слуцку. У 1724–1726 гадах у Нясвіжскім касцёле Божага Цела займаўся залачэннем алтароў. У Віленскім доме прафесараў у 1726–1731 гадах выканаў партрэты генералаў ордэна езуітаў і езуітаў-мучанікаў. У 1731–1732 гадах у Вiцебску размаляваў карнiзы i капiтэлi ў езуiцкiм касцёле (не захаваліся), напісаў абразы святога Андрэя Баболі і святога Тадэвуша. У канцы жыцця працаваў у Нясвіжы і Пінску.
Якуб Брэтцар памёр 11 жніўня 1733 года ў Пінску.

🔹25 ліпеня 1840 года нарадзіўся Юльян Фаміч Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг, гісторык, педагог.
У 1888–1902 гг. старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў сямейныя і каляндарна-аграрныя абрады беларусаў, збіраў беларускі фальклор (песні, прыказкі, легенды, казкі).
Аўтар работ па гісторыі царквы, даследаванняў «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян», «Нарысы побыту заходнерускага селяніна» і інш.

👍7❤2
#ЛюдзіБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
🔹26 ліпеня 1970 года нарадзіўся Алег Алегавіч Румо.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар, правадзейны член НАН Беларусі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 29 патэнтаў на вынаходніцтвы, мае звыш 650 друкаваных работ у айчынных і замежных выданнях. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.
Узнагароджаны ордэнамі Пашаны, Айчыны ІІІ ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

❤4👍1🤩1
#ЛюдзіБеларусі
#МоваНашаРодная
📅 105 гадоў таму памёр Алесь Гарун
Алесь Гарун (сапр. Алякса́ндар Прушы́нскі; 11 сакавіка 1887 — 28 ліпеня 1920) — паэт, празаік, публіцыст, дзяяч беларускага Адраджэння пач. XX стагодздзя.
Бадай кожны ведае гэтыя ягоныя радкі:
***
Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
🔸 Ну што, беларусікі, сорамна вам?

👍7💔5
#ЛюдзіБеларусі
⭐️ Генадзю Тумашу - 85
Пісьменнік Генадзь Тумаш (сапр: Яўген Змітравіч Тумас)
Нарадзіўся 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі р-н, Мінская вобл.)
🌺 Скончыў філфак БДУ, працаваў настаўнікам, супрацоўнікам АН БССР, на беларускім тэлебачанні, у музеі Я. Коласа.
🌺 Друкуецца з 1957 г. перакладаў з польскай Янку Лучыну і Вінцэся Каратынскага.
🌺 Аўтар кніг: "Лінкос", "Родны бераг песняра. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа", "Лісіца з Расохі".

❤7
#ЛюдзіБеларусі
🔹30 ліпеня 1870 года нарадзіўся Канстанцін Васільевіч Харламповіч (в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі гісторык царквы, педагог, член-карэспандэнт Петраградскай АН (1916 г.).
Выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі, з 1899 г. — прыват-дацэнт, у 1909 — 1921 гг. — прафесар Казанскага ўніверсітэта.
Даследаваў гісторыю праваслаўнай царквы і адукацыі ў Беларусі, Расіі і Украіне ў XVІ-XVІІ стст., становішча беларускага і ўкраінскага народаў у Рэчы Паспалітай, узаемасувязі ўсходнеславянскіх літаратур.

👍5