#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Канструкцыя беларускай хаты.
Таксама ўсё сумна, у параўнанні, мабыць, з вялікарускімі хатамі. Дах гніе, цячэ пастаянна. Не ўмеюць беларусы рабіць хаты і дахі, ні з гонту, ні з чароту і саломы....

👍5
#ПобытБеларусаў
Велікоднае яйка — традыцыйны сімвал, без якога мы не ўяўляем сабе гэтага свята.
А ці ведаеце вы, што традыцыя фарбаваць яйкі з’явілася яшчэ ў дахрысціянскі перыяд?
Яна была звязана з веснавымі святамі і сімвалізавала абуджэнне прыроды.
Фарбаваныя асаблівым чынам яйкі выкарыстоўваліся ў разнастайных абрадах: іх клалі на парог хлява, першы раз выганяючы жывёлу ў поле, закопвалі на ніве, каб добра расло збожжа.
Фарбаваныя яйкі выкарыстоўваліся таксама ў абрадзе памінання продкаў — старажытны звычай прыносіць крашанкі на магілы ў дзень памінання і зараз існуе ў некаторых мясцінах.
З прыняццем хрысціянства пісанкі і крашанкі ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня.

🔥9👍1👎1
#ПобытБеларусаў
💮 Крашанка, пісанка, шкрабанка....
Крашанка - самы распаўсюджаны спосаб дэкарыравання яек.
Яе адметнасць — поўная адсутнасць якіх-небудзь узораў і роўны аднастайны колер.
Калі пісанка — абярэг, крашанка — рытуальная ежа. У суботу, напярэдадні Вялікадня, пафарбаваныя яйкі разам з кулічамі, каўбасамі, соллю прыносілі ў храм на асвячэнне. На наступны дзень, сабраўшыся за святочным сталом, гаспадар чысціў яйка, разразаў яго на часткі і дзяліўся з блізкімі.
Нашы продкі выкарыстоўвалі крашанкі і для вясёлых забаў. Напрыклад біткоў. Стукаліся яйкамі і правяралі, чыё мацнейшае. На кірмашах нярэдка ставілі спецыяльны атракцыён, які складаўся з некалькіх жолабаў. Па іх запускалі яйкі. Зляціць з горкі найхутчэй і не зачэпіць “суперніка” — ты ў пераможцах! Ды і той, хто прайграваў, не засмучаўся, а ахвотна з’ядаў разбітыя “снарады”.
Пісанка — не проста прыгожы сімвал свята. Гэта абярэг, што ахоўвае сям’ю ад ліха і гора. Пісанка здаўна прызначаецца для дарэння. Нашы продкі пакідалі яе ў доме на самым ганаровым месцы — у чырвоным куце, каля абраза.
Часцей за ўсё на пісанках сустракаюцца сімвалы жыцця: сонца — кола ці шматпрамянёвая зорка, вада — хвалістыя лініі, зямля — ромбікі.
Галаве сямейства звычайна дарылі яйка, упрыгожанае дубовымі лістамі, — сімвал мужчынскай сілы.
Моладзь абменьвалася пісанкамі з галубкамі — у знак любові, вернасці і згоды.
Лічылася, што ад хвароб аберагае намаляваная выява рыбы.
Аснова пісанкі — сырое, “жывое” яйка. Нашы продкі адказна падыходзілі да справы і бралі яйкі толькі ад маладых курак, у час, калі месяц пачынаў расці.
Матэрыялы для стварэння фантастычных узораў, хітраспляценняў ліній, адметных арнаментаў простыя: воск, фарбы і спецыяльнае пісальца. Апошнім інструментам можа быць драўляная палачка, да якой замацоўваецца маленькі цвік, іголка, скручаная ў трубачку фольга ці наканечнік ад шарыкавага стрыжня.
Пасхальны роспіс — старажытная таямніца, а не набор механічных рухаў. Ствараць прыгажосць трэба толькі ў добрым настроі, з адкрытым сэрцам і светлымі думкамі. У адваротным выпадку шкарлупіна можа трэснуць, пісальца саслізнуць, увогуле праца не заладзіцца.
Шкрабанка (скрабанка) - не менш арыгінальная тэхналогія ўпрыгожвання велікоднага сімвала.
Бярэцца яйка, пафарбаванае ў аднастайны колер, і на ім выдзіраецца малюнак. Галоўнае — умела і асцярожна абыходзіцца з вострымі прадметамі: шылам, іголкай, нажніцамі.
Крапанка.
Да пафарбаванага яйка падносім запаленую свечку і акуратна капаем на яго воскам. Чакаем, пакуль кропелькі застынуць, апускаем яйка ў іншую фарбу. Акуратна аддзіраем кропачкі воску — плямістая крапанка гатова.
Падбірайце колеры, якія дапаўняюць адзін аднаго, напрыклад, жоўты, руды, чырвоны або блакітны, сіні, фіялетавы.
Больш пра традыцыі роспісу яек тут:
https://zviazda.by/be/news/20170412/1492013300-charounaya-magiya-pisanki

❤6👍1
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Як апраналіся беларускія сяляне.
Магерка, намітка - тыповыя галаўныя ўборы беларускіх сялян.
Якасць матэрыялаў нізкая. Спяць у вопратцы. Лапці, андарак.
Вось неяк так беларусаў бачылі ў XIX ст. вялікароскія этнографы...

👍7
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Што елі беларускія сяляне.
Таксама тут усё сумна...акрамя сала 😁

Тое, што ў беларусаў так моцна захаваліся паганскія традыцыі і звычаі, аўтар тлумачыць міжканфесійнай барацьбой на нашых землях паміж праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэрквамі.
Беларусы - земляробы нават на не ўрадлівых глебах...у параўнанні з суседнімі вялікаросамі ))

🔥5
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Параўнанне смаленскіх беларусаў са смаленскімі вялікаросамі, а таксама беларусаў са стараабрадцамі.
Як бы зноў параўнанне не на карысць беларусаў. Аднак апошнія лічбы паказваюць, што вялікаросы не вельмі далёка пайшлі 😁
Цікава тут яшчэ непрыгоднасць яўрэяў да службы ў войску 😁

Беларускія прыказкі пра суседзяў - вялікаросаў 😁 дзесці я гэта ўжо чуў 😏

😁6
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра рост насельніцтва Беларусі пасля адмены прыгонніцтва. Нават у параўнанні са Смаленшчынай.
Тут трэба заўважыць, што беларускімі губернямі аўтар называе Мінскую, Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерніі, а літоўскімі - Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую.

👍7👎1
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра асноўны занятак беларускіх сялян - земляробства. Не гледзячы на бедную глебу.
Пры гэтым звярніце ўвагу, колькі зямлі мелі беларускія сяляне, і колькі - паны і шляхта. І параўнайце с такой жа статыстыкай у цэнтральных расійскіх губернях.

Производство1.jpg
29 KB
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра вытворчасць у Беларусі ў канцы XIX ст. Як бачым, высокатэхналагічнай вытворчасцю тут зусім не пахне. У асноўным гэта перапрацоўка мясцовай сыравіны.
І параўнайце, якую прамысловасць атрымала Беларусь у савецкі час...

👍5🥴1
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Станоўча на дабрабыт беларускіх сялян паўплывалі адмена прыгонніцтва і паўстанне 1863 г., з-за якога істотна зменшылі выкупныя плацяжы на зямлю ў беларускіх губернях.
І гэта адзначае і прызнае расійскі дзеяч (аўтар апошніх тэкстаў - Сямёнаў)!!!
Прывітанне Дзюкаву і Гігіну, і ўсім тым, хто прыніжае значэнне паўстання 1863 г.
Выданне скончваецца словамі аўтара пра надзею ў будучыні ўбачыць беларускае сялянства больш заможным і шчаслівым, роўным народам з іншымі рускімі народамі. І гэта адбудзецца абавязкова, як мы ўжо ведаем, але пасля рэвалюцыі...

🔥4👍1👏1
#ПобытБеларусаў
Сёмуха — гэта старажытнае земляробчае свята славянскіх народаў.
У аснове свята — культ зеляніны (заканчэнне веснавых палявых работ), шлюбу і продкаў.
Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца Сёмушныя, ці Траецкія Дзяды, каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.
Перад святам прыбіраюць і ўпрыгожваюць хаты і двары «маем» (аерам, галінкамі і дрэўцамі бярозы, клёна, рабіны, дуба). Бярозе надаецца асаблівае значэнне, бо яна зелянее раней за іншыя дрэвы і найбольш увасабляе жыватворную сілу зямлі. Ёю упрыгожваюць покуць, ставяць каля брамы, веснічак. На падлозе сцелюць траву (часцей аер); кветкамі прыбіраюць абразы, сталы, вокны.
Святкуецца Сёмуха тры дні, у час свята ладзяць гульні, карагоды, плятуць вянкі, потым — агульнае частаванне. Дзяўчаты на свята адпраўляюцца ў лес «завіваць бярозкі», спяваюць сёмушныя (траецкія) песні, матывы кахання і шлюбу ў якіх асноўныя. На Сёмуху пускаюць на ваду вянкі, так дзяўчаты вызначаюць свой лёс на замужжа.

🌟 У праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост.
Пост устаноўлен у гонар святых апосталаў, якія пасля сашэсця на іх Святога Духа разышліся па ўсіх краінах з добрай весткай, знаходзячыся заўсёды ў пасце і малітве. Адны людзі, слухаючы іх, паверылі ў Бога, іншыя ж узлаваліся і захацелі іх загубіць. Многія з апосталаў скончылі сваё жыццё, як і Ісус, на крыжы ці ў вязніцы.
🔸 Пятроў пост заўсёды пачынаецца з панядзелка, праз тыдзень пасля свята Святой Тройцы, таму кожны год дата яго пачатка розная. Завяршаецца пост заўсёды 12 ліпеня, у дзень памяці хрысціянскіх мучанікаў апосталаў Пятра і Паўла.
Гэты пост адносна нястрогі. Рыба дазваляецца ва ўсе дні, акрамя панядзелка, серады і пятніцы. У панядзелак можна ўжываць гарачую ежу без алею. Серада і пятніца — строгі пост (сухаеднасць): можна есці хлеб, вараную гародніну, садавіну, піць ваду, кампот. У астатнія дні дазваляюцца рыбныя, крупяныя, грыбныя стравы з алеем.

🥰4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў
Як беларусы дождж зазывалі.
Відэа са старонкі Веткаўскага музея
https://www.tiktok.com/@vetkamuseum?_t=ZS-8xlfpP5c9uJ&_r=1

❤5
#Літаратура
#ПобытБеларусаў
📙 “Традыцыйны светалад беларусаў” 4 -ая кніга
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў.👍👍👍
👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

🔥 Факты пра Купала і Купалле
🔥 Купалле святкуецца па праваслаўным календары — у ноч з 6 на 7 ліпеня, па каталіцкім — 24 чэрвеня.
🔥 У розных рэгіёнах Беларусі можна пачуць больш за 15 назваў гэтага свята. Найбольш распаўсюджаныя з іх: Купалле, Купалінка, Іван Купала, Іванаў дзень, Крэс, Іван Траўнік, Каласок, Ярылін дзень, Ярыліна гулянне, Свята Сонца і Кахання, Іван Вядзьмацкі, Іван Калдунскі і іншыя.
🔥 Купалле лічыцца адным з найстаражытнейшых святаў.
🔥 Паганскае свята было прысвечана сонцу і росквіту зямлі. Яго адзначалі ў перыяд летняга сонцастаяння, калі росквіт прыроды дасягае найвышэйшай кропкі.
🔥 Слова «купала» азначала гарачую, заўзятую, сярдзітую істоту, паколькі менавіта так успрымалі яе старажытныя людзі. Але таксама абавязкова дзякавалі і такім прыродным стыхіям, як агонь, вада і зямля.
🔥 З распаўсюджваннем хрысціянства да святкавання Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Так, свята стала азначаць ачышчэнне — вадой і агнём, што сумясціла паганскае пакланенне сонцу і працэс хрысціянскага хрышчэння.
🔥 Калісьці свята, прысвечанае дню летняга сонцастаяння адзначалі па ўсёй Еўропе. У сярэднявечнай Францыі масавыя гулянні з вогнішчамі адкрываў сам кароль.
🔥 Беларуская асаблівасць у тым, што ў нас гэтае свята захоўвалася даўжэй, чым у іншых народаў. І гэта дазволіла зафіксаваць вялікую колькасць купальскіх песень
Крыніца

🔥8
#ПобытБеларусаў
🔥 КУПАЛЬСКІЯ АБРАДЫ
🔸 Жанчыны і дзяўчаты днём збіралі палявыя кветкі і травы, якія потым асвячаліся ў царкве. Пасля расліны засушваліся і прымяняліся ў народнай медыцыне ўвесь год.
🔸 Напярэдадні ці ў купальскую ноч абавязкова купаліся ў вадаёме. Людзі верылі, што ў гэтае магічнае свята вада валодае асаблівай ачышчальнай сілай.
🔸 Маладыя дзяўчыны збіраліся на беразе возера ці ракі і варажылі на будучыню. Для гэтага плялі вянкі і пускалі па вадзе. Калі вянок заплывае далёка, гэта абяцае шмат шчасця ў каханні. А калі вянок тануў, то блізкіх адносін з загаданым чалавек пабудаваць не атрымаецца. Плялі і па два вянкі — для жаніха і нявесты, — якія затым таксама пускалі на ваду. Калі плынь злучае два вянка, то неўзабаве адбудзецца шчаслівае вяселле.
🔸Да ночы на Купалле гатавалі багатую абрадавую вячэру. У кожнага свята была свая абрадавая ежа. На Купалле гэта яечня. У некаторых мясцовасцях яе нават пяклі ў патэльні прама на вогнішчы. Збіраліся госці за некалькі гадзін да паўночы.
🔸 Галоўны атрыбут Купалля — вогнішча, падрыхтоўкай якога займаліся мужчыны. Пры гэтым з усяго пасёлка збіраліся непатрэбныя рэчы, у тым ліку адзенне нездаровых сялян, каб знішчыць хворасць. З абавязковых складнікаў — драўлянае кола, якое паднімалі ўгару і падпальвалі, што сімвалізавала сонца, якое асвятляе змрок. Палілі вогнішча на беразе вадаёма. Аддаючы агню рэчы, людзі прасілі аб багатым ураджаі, здароўі, дастатку і, вядома, шчасці ў каханні.
🔸Вакол запаленага вогнішча вадзілі карагоды, гулялі ў шумныя вясёлыя гульні, спявалі купальскія песні. А яшчэ праз вогнішча скакалі.
🔸 На досвітку пасля Купалля ўсе качаліся па траве — ачышчаліся ранішняй расой. Людзі верылі, што такі абрад забяспечыць моцным здароўем на цэлы год.
👉 Якія з гэтых традыцый захаваліся ў вашай мясцовасць да гэтага часу?

👍6
#ПобытБеларусаў
🔥 Чым абараняцца ад шкоднага ўздзеяння купальскіх чараўніц?
Ад продкаў захаваліся містычныя парады:
🔥 Агонь – найлепшы сродак абароны, таму на купальскім свяце трэба абавязкова скакаць праз вялікае вогнішча;
🔥 Палын у якасці абярэга неабходна насіць на целе пад сарочкай;
🔥 Крапіва – раслінны сімвал агню, гэта ж датычыцца і асобага віду крапівы з дробнымі лісцікамі, які называецца "жычка", бо яна асабліва пякучая і пра яе кажуць "жыжкае крапівы нарвалі".
🔥 Каб засцерагчы сябе ад шкоднага ўздзеяння ведзьмаў, якія ператвараліся у жаб, змей ці яшчарак і імкнуліся трапіць у хлеў, каб "адабраць" малако ў кароў, заездзіць да смерці коней, – паўсюдна каля дзвярэй і вокнаў затыкалі галінкі палыну і крапівы, вешалі на сцены вянкі з асвечанага ў царкве купальскага зелля, малявалі дзёгцем крыжы на ілбах кароў і для большай вагі затыкалі над дзвярыма грамнічную свечку.

🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў
#СучаснаяБеларусь
У моладзі становяцца папулярнымі гарлячкі. З аднаго боку, гэта новы сучасны трэнд, а з другога - захаванне традыцый.
Крыніца відэа ў тыкток
https://vt.tiktok.com/ZSBPtYfS8/